Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.87K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
📣21 беларус атрымаў стыпендыю імя Кастуся Каліноўскага з дапамогай ЦБС за 2,5 месяцы працы па падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў!

📍Усіх апеквала спецыялістка моладзевага аддзела Ганна Канеўская. Яшчэ больш за 30 чалавек чакаюць адказаў ад прыёмнай камісіі.

📍Для беларускіх студэнтаў ажыццяўляецца дапамога ў запаўненні анкеты па-польску, пераклад на польскую мову дакументаў у прысяжнага перакладчыка, напісанне матывацыйнага ліста па патрабаваннях праграмы, а таксама падрыхтоўка да суразмоўя.

☝️Калі вы ці вашыя блізкія былі вымушаны сысці з вну ў Беларусі і з'ехаць з краіны праз свае палітычныя погляды, звяртайцеся да нас і мы дапаможам вам. ЦБС займаецца рознымі студэнцкімі стыпендыямі для беларусаў, нават у іншых краінах.

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
Беларусь вымушаныя пакідаць такія цудоўныя спецыялісты як Мікіта. У Варшаве яму дапамаглі беларусы і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. А сам Мікіта ад усяго сэрца дапамагае беларусам.

Салідарнасць наша ўсё!🤍❤️🤍
https://health.tut.by/news/doctors/708444.html
"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
.
.
.
#cbshelp #ЦБС #Belarus2020 #FreedomBelarus #Выбары2020 #жывебеларусь #верымможампераможам #Солидарность #by4by
📢Даражэнькія дзяўчаты, ЦБС і "Беларускі Варшавы" запрашаюць вас далучыцца да анлайн вэбінару “Лайфхакі жыцця ў Польшчы”.

📝Сёння а 19 гадзіне па Варшаве мы падзелімся з вамі ўласным досведам жыцця ў Польшчы.

Мы падрыхтавалі інфармацыю па тэмах:
📌карысных аплікацый;
📌арганізацыі побыту;
📌харчавання;
📌анлайн-плацяжоў;
📌распродажаў;
📌культпрасвету.

Таксама адкажам на вашыя пытанні.

➡️Далучайцеся да нашай сустрэчы па спасылцы: https://teams.microsoft.com/l/meetup-join/19%3ameeting_NDIyYWNiZGYtYzM1Zi00NGYzLTkwZGUtYTRkZGQwNDVkZWEw%40thread.v2/0?context=%7b%22Tid%22%3a%227854fbdb-711c-4962-a22a-e487c14f0b68%22%2c%22Oid%22%3a%2267398b8e-4e9b-4a73-9857-70a242ebcd80%22%7d

✔️І далучайцеся да ТГ-чату "Беларускі Варшавы".
.
"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
Ад сёння ў Каралеўскіх Лазенках расце беларуска-польскі Дуб Салідарнасці. Мерапрыемства па пасадцы дрэва арганізавалі Inicjatywa Dawoli, Fundacja Kobiet Dobrawa і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. А наша Вольга Курачкіна ўпрыгожыла свята кампазіцыямі з восеньскага лісця.

На ўрачыстасць завіталі сябра Каардынацыйнай Рады Павалі Латушка і прадстаўніца старажытнага магнацкага роду Ніколь Радзівіл. Кожны мог дакінуць лапату зямлі, каб дуб рос і мацнеў ва славу беларуска-польскага сяброўства. Гучаў «Магутны Божа» ў выкананні Варшаўскага Беларускага хору і нават засвяціла сонейка. Беларусы па даўняй традыцыі ўпрыгожылі дрэва белымі і чырвонымі стужкамі.

Няхай Дуб Салідарнасці расце праз стагоддзі і перажыве нас! Калі хочаце знайсці дрэва ў Лазенках, то шукайце з правага боку ад вуліцы Мыслівецкай.

Фота Julia Szablowska

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
❤‍🔥1
Немного цифр из Миграционного офиса.

По данным Главы Управления по Делам Иностранцев в 2020 году Польша приняла 299 граждан Беларуси, которые ходатайствовали о предоставление им международной защиты.

📌Международная защита:

В августе было подано 40 прошений;
В сентябре – 82;
В октябре – 96;
В ноябре (до 22 ноября) – 51.

☝️Возраст ходатайствующих от 18 до 62 лет.

📌Визы:

С 10 августа по 08 ноября было выдано 2196 гуманитарных виз и 1987 виз Poland. Business Harbour.
📣 Сябры, а мы нагадваем, што ад сёння беларусы, якія прыязджаюць па гуманітарнай візе, могуць працаваць у Польшчы без афармлення дазволу на працу.

☝️З 1 снежня ўступіла ў сілу папраўка да пастановы міністра развіцця, працы і тэхналогій, якая вызваляе беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе гуманітарных віз, ад абавязку атрымліваць дазвол на працу.

Такую прывілегію атрымаюць таксама:

📍Дактары і медсёстры з правам на практыку згодна з законам ад 15 лiпеня 2011 года "Аб прафесіях медсясцёр і акушэрак", а таксама фельчары з правам на практыку згодна з законам ад 8 верасня 2006 г. "Аб дзяржаўнай хуткай медыцынскай дапамозе";

📍IT-спецыялісты, якія прыязджаюць у Польшчу па праграме Poland Business Harbour.

Падрабязней: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=172929457878150&id=102070998297330
Ужо чацвёрты месяц ЦБС працуе для вас! Што мы зрабілі за гэта час:

- атрымалі 1600 зваротаў на інфалінію;
- правялі 1509 кансультацый;
- выдалі 93 сім-карты KLUCZ па 25 зл;
- 15 разоў папоўнілі мабільныя тэлефоны;
- падалі 82 пакеты дакументаў на стыпендыі;
- атрымалі 24 стыпендыі;
- правялі 15 вэбінараў, якія глядзелі 8633 чалавек;
- правялі 19 мерапрыемстваў у Варшаве і іншых гарадах;
- перадалі прадуктаў у лагеры ўцекачоў на 6000 зл;
- правялі курсы польскай мовы;
- зладзілі 3 сустрэчы клуба "Беларускі Варшавы";
- арганізавалі 5 прэс-канферэнцый;
- напісалі 152 пасты на Facebook;
- аказалі дапамогу на суму 223.459,67 зл і PayPal - 33.153,72 зл;
- рассялілі 57 чалавек;
- правялі 10 інтэрвенцыяў на мяжы;
- падрыхтавалі 56 набораў працэсуальных дакументаў;
- атрымалі 6 пазітыўных рашэнняў аб атрыманні міжнароднай абароны;
- падрыхтавалі 15 юрыдычных парадаў у сацсетках;
- хутка апублікуем параднік па міжнароднай абароне.

Асаблівы дзякуй валанцёрам, без якіх гэтага б не атрымалася!

Жыве Беларусь!🤍❤️🤍
Сябры, прапаноўваем прачытаць цікавы артыкул пра тое, як Польшча дапамагае Беларусі✌🏼

https://freerussia.eu/ru/2020/12/03/sal%D1%96darnasc-solidarnosc-kak-i-zachem-polsha-pomogaet-belarusi/?fbclid=IwAR1Uoh9g6QDzqmfXsZEMe4NzIuvLexO1Wvbi_uDl6PgrnMEiMc4apAIfbY
5 декабря отмечается международный день волонтёра.

Одним из главных слов 2020 года в Беларуси можно назвать слово «самоорганизация». Тысячи дворовых чатов, инициатив, организаций возникли как будто из ниоткуда. За каждой из них стоят сотни тысяч небезразличных людей.
Центр Беларуской Солидарности один из примеров невероятной трансформации нашего общества. ЦБС - это не просто название, а сотни людей, для которых важна судьба беларуского народа.

Мы хотим поблагодарить наших невероятных волонтеров, которые оперативно и быстро решают многие вопросы. Низкий вам поклон.

Все подробности неверояной помощи: https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity/photos/a.121655966338833/176955390808890/
Беларускі беларускам!✌️

Запрашаем на майстар-клас па святочных вянках ад цудоўнай Волі Курачкінай. Нам цяпер так патрэбныя крыху пазітыва, а таксама новыя сяброўкі!

Лічба месцаў абмежаваная, спяшайцеся запісацца тут:
https://www.facebook.com/centerofthebelarusiansolidarity/posts/177705050733924