Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
‼️Сябры, па тэхнічных прычынах наш офіс праз некаторы час будзе працаваць толькі ў рэжыме анлайн.
👍2
Добрыя навіны! Беларусы, якiя знаходзяцца ў Польшчы на ​​падставе гуманітарнай візы або візы "Poland. Business Harbour" хутка змогуць працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання дазволу на працу.

📌Афіцыяльная Польшча рыхтуе далейшыя папраўкі для грамадзян Беларусі. Праект аб унясенні зменаў у "Пастанову пра выпадкі, калі даручэнне выканання работы замежніку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча дапушчальна без неабходнасці атрымання дазволу на працу" прадаставіць доступ да рынку працы без атрымання дэкларацыі працадаўцы на працаўладкаванне або дазволу на працу наступным групам замежнікаў:

📍Тыя, хто знаходзіцца ў Польшчы на падставе гуманітарнай візы.
📍Тыя, хто знаходзіцца ў Польшчы на падставе візы "Poland. Business Harbour".
📍Медсёстры і акушэркі з правам на практыку згодна з законам ад 15.07.2011 "Аб прафесіях медсясцёр і акушэрак", а таксама фельчарам з правам на практыку згодна з законам ад 08.09.2006 "Аб дзяржаўнай хуткай медыцынскай дапамозе".
📍Тыя, хто мае ліцэнзію на практыку лекара або стаматолага.
📍Занятым на прыватнай службе ў супрацоўнікаў дыпламатычных місій і консульскіх устаноў.

☑️Сачыць за праектам пастановы можна тут: https://legislacja.gov.pl/projekt/12340304/katalog/12737952?fbclid=IwAR1PLXgCwQ10TTbp4FtH5Ohp0CWk-lMAKQIN2fQREcpZzqaLQyEoFsmXfKE#12737952
Пачынаем дзень з пазітыву ад нашых сяброў 🙏

Юры Рававы: "Шчыра дзякую Цэнтру Беларускай Салідарнасці! Дзякуючы вам я даведаўся пра шматлікія нюансы жыцця і легалізацыі ў Польшчы. Таксама ўсяго за 2 месяцы і 10 дзён я атрымаў статус бежанца пры дапамозе юрыдычнага аддзела Цэнтру.

Прапаную ўсім, хто быў вымушаны з'ехаць з Беларусі, не заставацца сам-насам са сваімі праблемамі. Звяртайцеся да нашых суайчыннікаў з ЦБС, каб вам было прасцей дапамагаць іншым беларусам! Жыве Беларусь!"

Калі вам ці вашым блізкім патрэбная дапамога, датычная пераезду, легалізацыі і жыцця ў Польшчы, звяртайцеся да нас у Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Юрысткі ЦБС ужо дапамаглі атрымаць дадатковую ахову шасці беларусам.

📌Мабільны тэлефон: +48722722500 (Telegram/Viber)
📌Ці пішыце нам у суполцы ў Facebook.

Салідарнасць наша ўсё!
🤍❤️🤍

"Projekt Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
📣21 беларус атрымаў стыпендыю імя Кастуся Каліноўскага з дапамогай ЦБС за 2,5 месяцы працы па падтрымцы рэпрэсаваных студэнтаў!

📍Усіх апеквала спецыялістка моладзевага аддзела Ганна Канеўская. Яшчэ больш за 30 чалавек чакаюць адказаў ад прыёмнай камісіі.

📍Для беларускіх студэнтаў ажыццяўляецца дапамога ў запаўненні анкеты па-польску, пераклад на польскую мову дакументаў у прысяжнага перакладчыка, напісанне матывацыйнага ліста па патрабаваннях праграмы, а таксама падрыхтоўка да суразмоўя.

☝️Калі вы ці вашыя блізкія былі вымушаны сысці з вну ў Беларусі і з'ехаць з краіны праз свае палітычныя погляды, звяртайцеся да нас і мы дапаможам вам. ЦБС займаецца рознымі студэнцкімі стыпендыямі для беларусаў, нават у іншых краінах.

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
Беларусь вымушаныя пакідаць такія цудоўныя спецыялісты як Мікіта. У Варшаве яму дапамаглі беларусы і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. А сам Мікіта ад усяго сэрца дапамагае беларусам.

Салідарнасць наша ўсё!🤍❤️🤍
https://health.tut.by/news/doctors/708444.html
"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
.
.
.
#cbshelp #ЦБС #Belarus2020 #FreedomBelarus #Выбары2020 #жывебеларусь #верымможампераможам #Солидарность #by4by
📢Даражэнькія дзяўчаты, ЦБС і "Беларускі Варшавы" запрашаюць вас далучыцца да анлайн вэбінару “Лайфхакі жыцця ў Польшчы”.

📝Сёння а 19 гадзіне па Варшаве мы падзелімся з вамі ўласным досведам жыцця ў Польшчы.

Мы падрыхтавалі інфармацыю па тэмах:
📌карысных аплікацый;
📌арганізацыі побыту;
📌харчавання;
📌анлайн-плацяжоў;
📌распродажаў;
📌культпрасвету.

Таксама адкажам на вашыя пытанні.

➡️Далучайцеся да нашай сустрэчы па спасылцы: https://teams.microsoft.com/l/meetup-join/19%3ameeting_NDIyYWNiZGYtYzM1Zi00NGYzLTkwZGUtYTRkZGQwNDVkZWEw%40thread.v2/0?context=%7b%22Tid%22%3a%227854fbdb-711c-4962-a22a-e487c14f0b68%22%2c%22Oid%22%3a%2267398b8e-4e9b-4a73-9857-70a242ebcd80%22%7d

✔️І далучайцеся да ТГ-чату "Беларускі Варшавы".
.
"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
Ад сёння ў Каралеўскіх Лазенках расце беларуска-польскі Дуб Салідарнасці. Мерапрыемства па пасадцы дрэва арганізавалі Inicjatywa Dawoli, Fundacja Kobiet Dobrawa і Цэнтр Беларускай Салідарнасці. А наша Вольга Курачкіна ўпрыгожыла свята кампазіцыямі з восеньскага лісця.

На ўрачыстасць завіталі сябра Каардынацыйнай Рады Павалі Латушка і прадстаўніца старажытнага магнацкага роду Ніколь Радзівіл. Кожны мог дакінуць лапату зямлі, каб дуб рос і мацнеў ва славу беларуска-польскага сяброўства. Гучаў «Магутны Божа» ў выкананні Варшаўскага Беларускага хору і нават засвяціла сонейка. Беларусы па даўняй традыцыі ўпрыгожылі дрэва белымі і чырвонымі стужкамі.

Няхай Дуб Салідарнасці расце праз стагоддзі і перажыве нас! Калі хочаце знайсці дрэва ў Лазенках, то шукайце з правага боку ад вуліцы Мыслівецкай.

Фота Julia Szablowska

"Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji w Warszawie" jest dofinansowane przez Fundacje Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej MSZ RP.
❤‍🔥1
Немного цифр из Миграционного офиса.

По данным Главы Управления по Делам Иностранцев в 2020 году Польша приняла 299 граждан Беларуси, которые ходатайствовали о предоставление им международной защиты.

📌Международная защита:

В августе было подано 40 прошений;
В сентябре – 82;
В октябре – 96;
В ноябре (до 22 ноября) – 51.

☝️Возраст ходатайствующих от 18 до 62 лет.

📌Визы:

С 10 августа по 08 ноября было выдано 2196 гуманитарных виз и 1987 виз Poland. Business Harbour.
📣 Сябры, а мы нагадваем, што ад сёння беларусы, якія прыязджаюць па гуманітарнай візе, могуць працаваць у Польшчы без афармлення дазволу на працу.

☝️З 1 снежня ўступіла ў сілу папраўка да пастановы міністра развіцця, працы і тэхналогій, якая вызваляе беларусаў, якія знаходзяцца ў Польшчы на падставе гуманітарных віз, ад абавязку атрымліваць дазвол на працу.

Такую прывілегію атрымаюць таксама:

📍Дактары і медсёстры з правам на практыку згодна з законам ад 15 лiпеня 2011 года "Аб прафесіях медсясцёр і акушэрак", а таксама фельчары з правам на практыку згодна з законам ад 8 верасня 2006 г. "Аб дзяржаўнай хуткай медыцынскай дапамозе";

📍IT-спецыялісты, якія прыязджаюць у Польшчу па праграме Poland Business Harbour.

Падрабязней: https://m.facebook.com/story.php?story_fbid=172929457878150&id=102070998297330