Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.85K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
⚡️Святлана Ціханоўская наведала Цэнтр Беларускай Салідарнасці!

Лідарка дэмакратычнай Беларусі паразмаўляла з нашымі валанцёрамі і сем’ямі, якім Цэнтр аказвае дапамогу. У сваю чаргу наша валанцёрка Вольга Пашковіч правяла для Святланы Ціханоўскай майстар-клас па стварэнні лялек-дзесяціручак, а таксама расказала аб гэтай цудоўнай беларускай традыцыі.

Сумесна са Святланай ляльку рабіла Насця Канавалава. Дзяўчынка разам з братам і бабуляй былі вымушаны бегчы ад пераследу ў Беларусі. Мама і тата Насці атрымалі па 5 гадоў зняволення за актыўны ўдзел у пратэстах. Варта адзначыць, што дзяўчынка разам з братам наведае школку ЦБС.

Мы шчыра дзякуем лідарцы дэмакратычнай Беларусі за ўвагу да нашай арганізацыі і ўсіх беларусаў Польшчы, а таксама вельмі чакаем новай сустрэчы. У салідарнасці наша сіла!
☝🏻Дашліце паштоўку палітвязням!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці стварыў для вас адмысловы калядны набор паштовак, які вы можаце спампаваць і даслаць людзям, якія зараз незаконна ўтрымліваюцца ў турмах Беларусі толькі праз тое, што яны хочуць жыць у вольнай краіне.

Падобныя паштоўкі ўжо падпісалі вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы падчас сустрэчы Анджея Дуды са Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Польшчы. Далучайцеся!

Спампаваць паштоўкі: https://fex.net/s/rzmmymy
Як напісаць палітвязню: https://politzek.me/ https://dissidentby.com/ https://vkletochku.org/
​​🤔 Што такое гуманітарная віза? Якія перавагі яна дае? Чым яна адрозніваецца ад міжнароднай аховы і як яе зрабіць? Адказы на гэтыя і іншыя важныя пытанні шукайце ў брашуры ад нашага юрыдычнага дэпартаменту! https://cutt.ly/6QjGamd
⚡️Беларускі Вольны тэатр рэлакаваўся ў Варшаву!

14 снежня ў варшаўскім кінатэатры Kino Kultura прайшла арганізаваная ЦБС прэсавая канферэнцыя адных з заснавальнікаў нашай арганізацыі – Беларускага Вольнага тэатру. У рамках мерапрыемства адбыўся паказ вылучанага на Оскар фільму «Кураж», які расказвае аб жыцці актораў тэатру на фоне масавых пратэстаў лета 2020 году. Пасля кінапрагляду адбылася прэсавая канферэнцыя, падчас якой слова ўзялі заснавальнікі Беларускага Вольнага тэатру Мікалай Халезін і Наталля Каляда, а таксама акторы. Ганаровыя госці мерапрыемства віцэ-прэзідэнтка Варшавы Альдона Махновска-Гура і оскараносная польская актрыса Агнешка Холанд у сваю чаргу сказалі шмат словаў падтрымкі для нашых творцаў, а таксама далі зразумець, што будуць усебакова дапамагаць беларусам, якія былі вымушаны з’ехаць з нашай краіны.

Мы вітаем нашых сяброў у Варшаве і спадзяемся, што наш Цэнтр стане ўтульным домам для вас да часу, пакуль Беларусь не вызваліцца з-пад рэпрэсіяў і тэрору.