Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.34K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
📌Страхаванне ў Польшчы

Замежнік павінен быць застрахаваны падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Страхаванне здароўя неабходна ў выпадку кароткачасовага захворвання або на выпадак больш працяглай непрацаздольнасці, у тым ліку цяжарнасці. Некалькі дзён у бальніцы без страхоўкі могуць абярнуцца рахункам у тысячы злотых, таму страхаванне неабходна ўжо з першых дзён знаходжання за мяжой.

📍У Польшчы існуюць дзве платныя сістэмы медыцынскага страхавання: дзяржаўная, прадстаўленая NFZ (Нацыянальны фонд аховы здароўя), і сістэма прыватнага страхавання.

Працяг у стужцы▶️▶️▶️

Засталіся пытанні? Звярніцеся за бясплатнай юрыдычнай кансультацыяй у Цэнтр Беларускай Салідарнасці па нумары +48668205177 (ёсць магчымасць пісаць і тэлефанаваць праз Telegram).

Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.
😉Як знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Cкарыстайцеся Bymapka.me!

Прадстаўляем вам новы сэрвіс для беларусаў, што знаходзяцца не на радзіме, але для якіх важныя сувязі з землякамі – bymapka.me Штодня мы атрымоўвалі так шмат пытанняў аб тым, як знайсці нашых цырульнікаў, лекараў ці аўтамайстэрню, што вырашылі стварыць мапу беларускіх бізнесаў і паслугаў за мяжой.

✔️Як скарыстацца BY MAPKA?
1. Калі вы хочаце падтрымаць нашых, заходзьце на старонку праекту bymapka.me і адшукайце неабходную вам паслугу.
2. Калі вы пачынаеце свой бізнес за мяжой, запоўніце простую анкету па спасылцы
bymapka.me/forms

ЦБС ў супрацы з праграмістамі некалькі месяцаў працаваў над гэтым важным праектам. Мы яшчэ дапрацоўваем мапу, каб зрабіць яе больш зручнай і функцыянальнай. Акрамя таго, мы супрацоўнічаем з Асацыяцыяй Беларускага Бізнесу за мяжой, каб дадаць некаторыя новыя функцыі.

Ужо зараз беларусы ў Польшчы і Грузіі могуць пабачыць першыя кропкі з паслугамі нашых землякоў. Па ўсіх пытаннях супрацы звяртайцеся па спасылцы
​​📍Запрашаем на чарговыя заняткі Мова нанова з Варшавы!

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2.
Калі: 18:30, 8 лістапада

Да нас у госці завітае Алесь Таболiч, майстар тату i перманентнага макіяжу, лідар фолк-метал гурта Znich! У праграме гульні, інтэрактывы, падарункі і кава/гарбата (прыносьце з сабой любімае печыва. Для дзетак арганізаваная адмысловая арт-прастора! Памятайма пра бяспеку😷

Акрамя таго, вы можаце падлучыцца да заняткаў з любой кропкі свету! Дастаткова зарэгістравацца па спасылцы. Да сустрэчы!
📣У гэтую суботу нашых дзетак наведаў незалежны ТЭАТР ТУТ.

Падчас прадстаўлення дзеці даведаліся гісторыю адной маленькай рыбкі з вялікім сэрцам, якая вельмі хацела быць падобнай да зубастых акулаў, але ў канцы гісторыі зразумела, як важна заставацца сабой!

Шчыра дзякуем нашым сябрам за гэтую цудоўную пастаноўку для нашых вучняў.
⚡️Карта побыту или всё же ВНЖ? Миф и реальность.

Эти определения часто отождествляют. В Польше мы всюду слышим «хочу сделать себе карту побыту по работе» или «я в процедуре получения карты побыту». О чём же идёт речь? О карте пребывания (побыту) или о виде на жительство? Давайте разбираться!

Продолжение в ленте🔜

☝️Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
👍1
☝🏻Краткий путеводитель по юридическим процедурам в Польше

Живя в Польше, вы непременно столкнётесь с большим количеством документов, которые вам нужно будет оформить. Трудоустройство и брак, прописка и легализация пребывания, 500+ и рождение ребёнка - всё это требует от вас взаимодействия с государственными органами. Во всех существующих государственных институтах и процедурах достаточно легко запутаться.

Именно для таких случаев юридический отдел Центра Беларуской Солидарности создал простой и понятный путеводитель, который позволит вам разобраться во всём многообразии государственных учреждений.🔝

🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
👍2
​​💪🏻Беларуская гісторыя для нашых дзетак у Польшчы

Мінулыя выходныя выдаліся насычанымі для вучняў школкі ЦБС не толькі дзякуючы спектаклю Тэатру.Тут, але i візіту прадстаўнікоў рыцарскага руху, якія зарганізавалі мерапрыемства «Школа жалезнага дрывасека». Дзеці пазнаёміліся бліжэй з гісторыяй Беларусі, яе нацыянальнымі героямі, культурай, модай і традыцыямі!