Сустрэча з Сяргеем Чалым у Цэнтры Беларуска Салідарнасці!
Толькі паглядзіце, які ажыятаж выклікала сустрэча з адным з самых вядомых беларускіх аналітыкаў і эканамістаў Сяргеем Чалым! Падчас мерапрыемства аўтар папулярнага блогу падзяліўся сваім бачаннем сітуацыі ў Беларусі і адказаў на самыя цікавыя і вострыя пытанні нашых гасцей! Мы ад усяго сэрца дзякуем Сяргею за тое, што ён знайшоў час завітаць да нас, і вельмі спадзяемся паўтарыць падобнае мерапрыемства!
Фота: Eliza Volkova

Ужо сёння! Ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў. Дзе і як шукаць звесткі?
Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на наш новы майстар-клас, падчас якога вы даведаецеся:
- Дзе і як шукаць звесткі аб ахвярах камуністычнага тэрору ў Беларусі
- Як атрымаць дакументы з архіваў
- Як ушанаваць памяць ахвяраў рэпрэсіяў
Калі: 23 кастрычніка, 17:00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Запрашаем усіх ахвотных, уваход вольны!
Спікер мерапрыемства – Ігар Станкевіч, мае дваццаць чатыры гады досведу ў генеалагічных даследаваннях, нашчадак рэпрэсіраваных, якому ўдалося аднавіць гісторыю сваёй сям’і. Мае паспяховы досвед атрымання дакументаў з КДБ. З’яўляецца стваральнікам унікальнай базы дадзеных аб рэпрэсіях у Аршанскім раёне. Актыўна працаваў у архівах Беларусі і Расеі.

🤔Дзе і як шукаць звесткі аб ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў?
Менавіта гэтай тэме быў прысвечаны ўчорашні майстар-клас Ігара Станкевіча. Госці мерапрыемства актыўна задавалі свае пытанні даследчыку і атрымалі каштоўныя парады аб тым, як адшукаць звесткі аб сваіх родных.
А ці ведаеце вы гісторыю сваёй сям’і? Ці закранулі сталінскія рэпрэсіі вашых сваякоў? Пішыце ў каментарах!