Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.33K subscribers
2.86K photos
63 videos
5 files
1.49K links
Download Telegram
​​🔥Бясплатная экскурсія па Варшаве!

Сябры, у нас з'явілася некалькі вольных месцаў на заўтрашнюю экскурсію! Запіс ў каментарах пад пастом!

Калі: 17 ліпеня, субота, 11.00
Дзе: раён Jazdów (замак, парк і фінскія хаткі).
Дакладна месца збору будзе паведамлена запісаўшымся асобам.

Шаноўныя сябры, запрашаем вас на экскурсію па раёну, які паказвае Варшаву з розных бакоў – Jazdów. Мы пазнаёмімся з гісторыяй замку, які першапачаткова з'яўляўся рэзідэнцыяй князёў і караля, прагуляемся па прыгожаму парку, поўнаму скульптураў і цікавых аб’ектаў, завітаем да фінскіх домікаў – незвычайнай правінцыі ў самым цэнтры мегаполісу. Экскурсію для вас правядзе цудоўны беларускі гід Таццяна Казак.
🏛 Экскурсіі па Варшаве!

Два дні запар Цэнтр Беларускай Салідарнасці разам з цудоўным гідам Таццянай Казак ладзілі экскурсіі, якія дапамаглі апынуўшымся ў Варшаве беларусам даведацца больш аб гэтым чароўным горадз
е.

Таццяна прыадкрыла для нас таямніцы самага цэнтру польскай сталіцы – Кракаўскага прадмесця і аднога з самых зялёных куточкаў гораду – Уяздова! Новыя ўражанні, веды і свежае паветра, што можа быць лепш для таго, каб крыху адпачнуць і змяніць абстаноўку?

✔️
Каб пабачыць іншыя экскурсіі, якія ладзіць Таццяна, заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/

Фота: Зміцер Карпаў
👍2
📘Карта пребывания и проездной документ после получения международной защиты

Если вы получили международную защиту в Польше, вам будут выданы следующие документы:

Подробности в ленте🔜

🤔Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности по номеру +48668205177 (есть возможность писать и звонить через Telegram). Мы работаем для вас с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
👍2
​​⚡️Беларускі Art Weekend - мастацтва для духу і цела.

Сябры, запрашаем вас на Беларускі Art Weekend ў Варшаве! Атрымаць бясплатны білет можна пакінуўшы свой е-мэйл па спасылцы https://cutt.ly/HmK7cRU (каб запісаць некалькі асобаў, запоўніце форму адпаведную колькасць разоў)

Калі: 25 ліпеня, ад 14:00 да 22:00
Дзе: ul. Mińska 25, бар CHONO LULU.

У праграме:

✔️“Добрая кераміка” - Наталка Довга

Праца з глінай - гэта працэс пастаяннага дотыку. Халодная гліна павольна набывае цяпло нашага цела і з бясформеннага кавалку набывае форму. Лепка запавольвае, цалкам паглынае ўвагу, здольная давесці да стану забыцця і ў той жа час абудзіць фантазію. На нашай майстэрні мы ўласнаручна злепім добрыя і карысныя рэчы, нанясем на іх старажытныя беларускія сімвалы.

✔️“Славянская гімнастыка для жанчын” - Вера Віс

Славянская гімнастыка - гэта дваццаць сем практыкаванняў, якія стымулююць паляпшэнне агульнага стану здароўя.
Паводле традыцыйных уяўленняў, кожнае практыкаванне мае пэўны сэнс, у выніку чаго фізічныя практыкаванні становяцца адначасова духоўнай практыкай.

✔️Канцэрт - ISNA TRIO

Закрывае мерапрыемства канцэрт ISNA TRIO. У склад гурта ўваходзяць тры беларускія музыкі Сяргей Доўгушаў (Vuraj), Аляксей Варсоба (Port Mone) і Андрэй Еўдакімаў (Diafilm live).

Isna Trio - гэта чароўная музыка, якая ўступае ў рэакцыю з творчасцю сучасных паэтаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важным складнікам, які ўплывае на гучанне групы, з'яўляецца таксама польская і беларуская народная музыка.

Гурт быў сфармаваны ў чэрвені 2021 года, музыкі стварылі для вас сваю першую праграму, якая ўпершыню будзе прадстаўлена ў рамках Беларускага Art Weekend’у.

Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.
​​📷Зрабі прафесійныя фота для свайго CV бясплатна!

Як кажа нам народная прымаўка – па вопратцы сустракаюць. Гэтыя словы не згубілі сваёй актуальнасці і ў 21 стагоддзі. Фота для рэзюмэ павінна раскрываць ваш характар, адказнасць і сур’ёзнасць. Маючы адпаведны здымак, вы адразу атрымоўваеце дадатковыя пункты ў вачах патэнцыйнага працадаўцы.

Мы запрашаем вас зрабіць крок у бок лепшай кар’еры ў Польшчы! Наш прафесійны фатограф зробіць усё магчымае, каб максімальна памножыць колькасць станоўчых водгукаў на высланыя вамі рэзюмэ.

Калі: 23 ліпеня, 15:00-17:00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Oleandrów 6/2
Рэгістрацыя на мерапрыемства ў каментарах.
​​🎸Бясплатны канцэрт ISNA TRIO у Варшаве!

У рамках Беларускага Art Weekend’у адбудзецца выступ гурта ISNA TRIO. У склад бэнда ўваходзяць тры беларускія музыкі: Сяргей Доўгушаў (Vuraj), Аляксей Варсоба (Port Mone) і Андрэй Еўдакімаў (Diafilm live).

Каб атрымаць бясплатны квіток на свой е-мэйл, дастаткова запоўніць форму https://cutt.ly/rm0y5O4

Канцэрт адбудзецца а 20.00, 25 ліпеня.
Адрас: Warszawa, ul. Mińska 25

Isna Trio - гэта чароўная музыка, якая ўступае ў рэакцыю з творчасцю сучасных паэтаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важным складнікам, які ўплывае на гучанне групы, з'яўляецца таксама польская і беларуская народная музыка.

✔️Гурт быў сфармаваны ў чэрвені 2021 года, музыкі стварылі для вас сваю першую праграму, якая ўпершыню будзе прадстаўлена ў рамках Беларускага Art Weekend’у.

Projekt "Polsko-Białoruskie Centrum Wsparcia i Integracji" jest dofinansowany przez Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP.