Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Рассказывает адвокат Сергий Скорицкий.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍25☃5💩1🙈1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Какие права есть у потерпевшего?
Объясняет адвокат Сергий Скорицкий.
Объясняет адвокат Сергий Скорицкий.
👍10❤7💩2🗿1
Беларускія аўтары вяртаюцца на Кірмаш гістарычнай кнігі ў Варшаве! 📚📖
Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе беларускі стэнд, каб нашыя выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.
🌾Гэта магчымасць для беларусаў у Варшаве ўбачыць новыя выданні, набыць кнігі на роднай мове і сустрэцца з тымі, хто працуе дзеля захавання айчыннай гісторыі і культуры.
На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:
📆 27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50
«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
📆 28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.
📆 28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»
Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.
👋 Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75:
➡️28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк
➡️29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк
➡️30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў
Там вы зможаце паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі 📚📖
👣 Прыходзьце, каб падтрымаць беларускую кнігу, убачыць навінкі, пазнаёміцца з аўтарамі і паказаць, што беларуская культура жыве — і ў Варшаве таксама. Гэта месца, дзе кожная кніга мае значэнне, а кожны чытач — каштоўнасць.
‼️ Увага! Уваход на Кірмаш толькі з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Пасля таго як вы зойдзеце на Кірмаш, неабходна ісці да беларускага стэнду №75.
📸 Белсат
Сёлета Цэнтр Беларускай Салідарнасці зноў арганізуе беларускі стэнд, каб нашыя выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.
🌾Гэта магчымасць для беларусаў у Варшаве ўбачыць новыя выданні, набыць кнігі на роднай мове і сустрэцца з тымі, хто працуе дзеля захавання айчыннай гісторыі і культуры.
На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:
📆 27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50
«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
📆 28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.
📆 28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»
Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.
➡️28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк
➡️29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк
➡️30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў
Там вы зможаце паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі 📚📖
📸 Белсат
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥19❤16🤩2☃1
Тэма сталінскіх рэпрэсій у Беларусі да сёння застаецца адной з самых балючых і недаасэнсаваных. Гэта частка гісторыі, у якой больш пытанняў, чым адказаў, і якая ўсё яшчэ чакае свайго поўнага вяртання ў публічную памяць.
Ігар Станкевіч — даследчык, журналіст і дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі @beliph. Ён працуе з архівамі, знаходзіць забытыя імёны, аднаўляе гісторыі людзей і цэлых сямей, жыццё якіх зламала савецкая машына тэрору.
Падчас сустрэчы Ігар Станкевіч раскажа:
➡️ як фарміраваліся справы «ворагаў народа»;
➡️чаму Беларусь апынулася ў зоне асабліва масавых рэпрэсій;
➡️ што адбываецца з памяццю народа, калі яе мэтанакіравана вынішчаюць;
➡️ і як сёння можна вяртаць праўду праз дакументы, архівы і сямейныя гісторыі.
Сустрэча будзе карыснай усім, хто цікавіцца гісторыяй, памяццю, архівамі і тым, як траўмы мінулага ўплываюць на сучасную Беларусь.
📍Scena Forum, Zamek Królewski w Warszawie – Muzeum Arkady Kubickiego (wejście od ul. Grodzkiej)
⏰ 27 лістапада 15:00–15:50
📚 У рамках Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве.

🔥16👏5👌2☃1
Кніга прафесаркі Дароты Міхалюк — адна з найважнейшых сучасных прац пра зараджэнне беларускай дзяржаўнасці. Гэта даследаванне, якое змяніла падыход гісторыкаў да разумення БНР і зламала стэрэатып, што беларускую дзяржаўнасць нібыта «стварылі бальшавікі».
👉 Як піша гісторык Яўген Міронавіч, у сваёй працы Міхалюк «скрушыла моцна ўсталяваны міф пра бальшавіцкае паходжанне сучаснай беларускай дзяржаўнасці»
📖 Пра што гэтая кніга?
«Беларуская Народная Рэспубліка. 1918–1920 гг.» — гэта глыбокая, дакументальная гісторыя таго, як беларускія палітычныя эліты спрабавалі стварыць суверэнную дзяржаву ва ўмовах вайны, калапсу імперыі, складаных адносін з Польшчай, Літвой і Украінай.
Кніга паказвае:
➡️ як нараджалася ідэя незалежнасці;
➡️ чаму БНР стала вынікам не толькі «антырасійскай» пазіцыі, але і няўдалых перамоў з Польшчай, Літвой і Украінай;
➡️ хто былі людзі, якія стваралі беларускую дыпламатыю;
➡️ як у 1918–1920 гг. выглядала беларуская палітычная сцэна;
➡️ чаму падзеі таго часу да сёння ўплываюць на наша разуменне беларускай ідэнтычнасці.
👩🏫 Хто такая Дарота Міхалюк?
Прафесарка Дарота Міхалюк — даследчыца гісторыі Беларусі, Усходняй Еўропы і нацыянальных рухаў. Яна працуе на факультэце гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні і з’яўляецца аўтаркай дзясяткаў артыкулаў, манаграфій і навуковых праектаў.
Яе даследаванні ахопліваюць:
▶️ гісторыю Беларусі першай паловы ХХ ст.;
▶️ працэсы фармавання дзяржаўнасці;
▶️ нацыянальныя рухі;
▶️ пачаткі беларускай і ўкраінскай дыпламатыі;
▶️ гісторыю Падляшша і беларусаў у рэгіёне.
Гэта даследчыца, якая сапраўды адкрыла тэму БНР у новым святле і зрабіла яе даступнай шырокай аўдыторыі.
📍 Scena Forum, Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
⏰ 28 лістапада 15:00–15:50

❤13👍5🔥2🏆2