Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.35K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

Калі: 23 лютага, 18:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.


Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы – кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць – гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка. Да сустрэчы на імпрэзе, сябры!
33👍4🤗1
Даносім праўду аб рэпрэсіях у Беларусі

На мінулым тыдні Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў сустрэчу беларускіх праваабаронцаў і актывістаў з прадстаўнікамі польскіх дзяржаўных органаў. Галоўнай тэмай сталі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія выйшлі на новы ўзровень. Дзякуючы нашаму мерапрыемству адказныя чыноўнікі атрымалі правераную інфармацыю з першых рук. З польскага боку ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, мэрыі Варшавы, Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, а таксама Варшаўскага цэнтра дапамогі сям’і.

Прадстаўнік «BELPOL» Андрэй Астаповіч агучыў аналіз крымінальных спраў за 2023 год. Праваабаронца «Вясны» Яна Галаган расказала аб агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, становішчы палітвязняў і данесла інфармацыю аб пераследзе польскай меншасці ў нашай краіне. Прадстаўнік «Рабочага руху» Юры Рававы звярнуў увагу чыноўнікаў на парушэнні правоў працоўных, усё больш шырокі распаўсюд практык прымусовай працы і крымінальны пераслед актывістаў.
👍51🤬21
​​УЖО СЁННЯ! Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым «МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

Калі: 23 лютага, 18:00
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Уваход вольны! Мерапрыемства прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.


Шчыра запрашаем вас на творчую сустрэчу з адным з самых папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімірам Арловым. Вас чакае вясёлая і адначасова сурʼёзная размова пра беларускую мову і стварэнне кніг, музычны выступ Рамана Арлова разам са спявачкай Вікторыяй, а таксама аўтограф-сесія аўтара. Вядоўца сустрэчы – кіраўнік фонду Kamunikat.org Яраслаў Іванюк.

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя кніг Уладзіміра Арлова: «Імёны Свабоды», «Айчына. Частка 2. Ад Агінскага да Багушэвіча», «Незалежнасць – гэта» і яшчэ мноства іншых выдатных твораў пісьменніка. Да сустрэчы на імпрэзе, сябры!
26👍5
МАЯ РАДЗІМА – БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Менавіта такую назву атрымаў творчы вечар Уладзіміра Арлова, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў свае лепшыя кнігі. Творы спадара Уладзіміра перакладзены больш, чым на 30 моў свету і застаюцца вельмі актуальнымі і сёння, калі рэжым Лукашэнкі робіць усё магчымае для знішчэння беларушчыны.

Дзякуючы ЦБС і фонду Камунікат, якія выступілі ў якасці арганізатараў, у гэту пятніцу беларусаў Варшавы чакала цудоўная імпрэза. Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сур'ёзную размову пра стварэнне кніг і матчыну мову з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў. У залі не было ніводнага вольнага месца, а ахвотныя паслухаць пісьменніка чакалі нават на калідоры.

Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў разам са спявачкай Вікторыяй. Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.
39👍17
​​✊🏻За нашу і вашу свабоду!

24 лютага 2022 года. Хіба што кожны з нас запомніў той жудасны ранак. Ад першага дня поўнамаштабнай вайны Цэнтр беларускай салідарнасці ўключыўся ў падтрымку людзей з Украіны, якія былі вымушаны пакінуць свае дамы і шукаць ратунку ў Польшчы.

За гэты час мы правялі тысячы юрыдычных кансультацый, сотні ўцекачоў пры нашай падтрымцы атрымалі часовае жытло і прафесійную псіхалагічную дапамогу, а праз нашу школу для дзяцей прайшлі дзясяткі ўкраінскіх вучняў. І гэта далёка не ўсё! Нашыя неймаверныя валанцёры забіралі людзей з самай мяжы, мы ладзілі акцыі салідарнасці і збіралі сродкі на карысць беларускіх ваяроў.

Вайна расчалавечвае і робіць смерць людзей звыклай з’явай, якая не выклікае столькі ж болю і смутку, як у першыя дні гэтага пекла. На жаль, так чалавечая псіхіка спрабуе абараніць сябе. Менавіта таму мы лічым важным тое, што за гэтыя два гады ў нас атрымалася душою не ачарсцвець і працягваць дапамагаць кожнаму, хто гэтага сапраўды патрабуе. Мы будзем і далей падтрымліваць нашых сяброў з Украіны і абавязкова разам пераможам!
73💔9👍8
​​⚡️Бесплатная помощь для беларусов и украинцев в Польше

В эти сложные времена многим может казаться, что вы остались один на один со своими проблемами. Кому-то хочется собрать чемоданы и уехать обратно туда, где всё понятно и просто, хоть и предельно опасно. А кто-то потерялся и совсем не знает, что делать и с чего начать новую жизнь.

Что бы вам не пришлось пережить, знайте, вы не одни! Центр беларусской солидарности поможет вам справиться с адаптацией к жизни в Польше.

Направления нашей помощи:

📞Юридическая помощь и легализация – https://t.me/CBShelp или +48662200400.
🎒Школа дополнительного образования для детей – https://t.me/CBSschool или +48694532858

Ждём ваших обращений! В солидарности наша сила!
58👍7😁2👎1
🎨Арт-тэрапія для беларускіх дзетак

Дзякуючы заняткам арт-тэрапіі ў Школе Цэнтра беларускай салідарнасці, дзеткі атрымалі цудоўную магчымасць раскрыць свой творчы патэнцыял, палепшыць дробную маторыку і навучыцца бачыць свет у яскравых колерах.

На гэтым тыдні дзеткі перанесліся ў чароўны лес, у якім жылі… шкарпэтачкі! Маленькія беларусы з захапленнем слухалі казку ад нашай настаўніцы, а пасля зрабілі свае казачныя шкарпэткі. Кожная з іх атрымала сваю гісторыю жыцця, якую прыдумалі самі дзеткі. Важна, што пры дапамозе казкатэрапіі нашыя жэўжыкі маюць магчымасць развіць сваю фантазію і зняць напружанне.

Таксама нагадаем вам, што ў школе ЦБС вашых дзетак чакае мноства цікавых заняткаў і магчымасцяў для развіцця. Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца на заняткі вы можаце ў Telegram @CBSschool ці па тэлефоне +48694532858.
32👍3