Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

Калі: 12 лістапада, 12:00
Дзе: Rondo Wolnej Białorusi, Варшава
(Скрыжаванне al. Legionów Piłsudskiego i ul. Puławskiej)
https://maps.app.goo.gl/p767dBYtNiw7zfUSA

12 лістапада 2020 году лукашысты забілі Рамана Бандарэнку. Ён страціў жыццё толькі з-за таго, што выйшаў спытаць у «незнаёмцаў», чаму яны зразаюць стужкі ў яго двары. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

У 2021 годзе Цэнтр беларускай салідарнасці разам з ініцыятывай Вольная Беларусь і Polska 2050 планавалі надаць адной з кальцавых развязак у Варшаве імя Рамана Бандарэнкі. Аднак згодна з заканадаўствам для гэтага неабходна, каб прайшло 5 гадоў ад сыходу чалавека. Па выніку на выездзе з Варшавы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Менавіта змагаючыся за вольнасць нашай краіны загінуў Раман.

👉Прапануем вам сустрэцца там і ўшанаваць памяць Рамана. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб'яднага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка і Аліна Коўшык, прадстаўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці і партыі Polska 2050. Бярыце з сабой знічы і беларускія сцягі. Да сустрэчы!

Арганізатары мерапрыемства: Цэнтр беларускай салідарнасці
🎃Самае таямнічае свята году!

Паглядзіце, як у школцы Цэнтра беларускай салідарнасці прайшло самае таямнічае і загадкавае свята году! З беларускім каларытам (і невялічкім адставаннем ад календара😉) дзеткі адзначылі Хэлаўін! Школа ЦБС – гэта не толькі адукацыйныя магчымасці для вашых дзяцей, але і святы, экскурсіі і новыя сябры.

Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца у школу: https://t.me/CBSschool альбо +48694532858
⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

12 лістапада 2020 году ад рук лукашыстаў памёр Раман Бандарэнка. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

Сёння Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў акцыю ў гонар Рамана. Яна адбылася на кальцавой развязцы Вольнай Беларусі. Да нашай сустрэчы далучыліся вядомыя беларускія і польскія палітыкі: прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык, дэпутат сейму ад партыі Polska 2050 Міхал Кабоско і радны варшаўскага раёна Урсынаў Павел Ленарчык. Грамадскія дзеячы выказалі сваю падтрымку барацьбе беларусаў за свабоду, а таксама блізкім Рамана. Акрамя таго, да акцыі далучылася стрыечная сястра Бандарэнкі – Вольга Кучарэнка. Мерапрыемства асвятлялі найвялікшыя польскія СМІ: TVN, TVP, TVP Polonia, Polskie Radio і іншыя!

Разам мы запалілі знічы і заспявалі песню «Муры», якая стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.
​​👨‍💼👩‍💼Бясплатны кар'ерны кансультант ад ЦБС!

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас на бясплатныя кансультацыі да нашага спецыяліста, які дапаможа вам знайсці месца на польскім рынку працы.

Наш кар’ерны кансультант праводзіць сустрэчы па аўторках - анлайн, а таксама па серадах - афлайн. ☝🏻Звязацца з кансультантам можна напісаўшы ў telegram @CBSVF.

Разам з вамі дарадца будзе вырашаць наступныя пытанні:

• выяўленне і вырашэнне праблем з працаўладкаваннем і пабудовай кар'еры
• выкарыстанне папярэдняга прафесійнага досведу на польскім рынку працы
• прыняцце рашэння пра выбар ці змену прафесіі, пра навучанне ці перападрыхтоўку
• усведамленне ўласных інтарэсаў і прафесійных схільнасцяў
• стварэнне ўстойлівага шляху прафесійнага развіцця
• усведамленне сваіх моцных прафесійных бакоў
• падрыхтоўка рэзюмэ і суправаджальных лістоў
• падрыхтоўка да сумоўя з працадаўцам
• прыняцце рашэння пра пачатак бізнесу

Просім звярнуць увагу, што для поўнага вырашэння вышэйзгаданых пытанняў патрабуецца не менш за тры кансультацыі.