Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​🇵🇱6 фактаў, якія вы маглі не ведаць аб Дні незалежнасці Польшчы!

Ужо ў суботу ў Польшчы адзначаць Дзень незалежнасці! Але ці ведалі вы наступныя факты аб ім?

1. Дзень незалежнасці Польшчы супадае з канцом І Сусветнай вайны. Менавіта пасля падпісання капітуляцыі Нямеччыны 11 лістапада 1918 году Юзэф Пілсудскі здолеў узяць у свае рукі ўладу і пабудаваць Польскую дзяржаву.
2. Дзень незалежнасці стаў дзяржаўным святам толькі ў 1937 годзе.
3. 3 1939 па 1989 год святкаванне гэтай даты было пад забаронай. Спачатку свята было забаронена нацыстамі, а пасля 1945 года ўжо камуністычным рэжымам.
4. З 2010 году ў Варшаве праходзяць вялізныя Маршы незалежнасці! Цэнтр гораду ператвараецца ў бясконцае мора бела-чырвоных сцягоў.
5. Самы вялікі Марш быў прымеркаваны да сотай гадавіны набыцця Польшчай незалежнасці ў 2018 годзе. Па ацэнках паліцыі ў ім узялі ўдзел каля 200.000 чалавек
6. У сувязі з гэтым дзяржаўным святам сёння ў юрыдычным аддзеле ЦБС выходны дзень. Чакаем вашых зваротаў і пытанняў у панядзелак! Школа ЦБС працуе без зменаў. Таксама нагадваем вам, што 11 лістапада большасць крамаў будзе закрытая, не забудзьцеся набыць усё неабходнае загадзя😉
​​⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

Калі: 12 лістапада, 12:00
Дзе: Rondo Wolnej Białorusi, Варшава
(Скрыжаванне al. Legionów Piłsudskiego i ul. Puławskiej)
https://maps.app.goo.gl/p767dBYtNiw7zfUSA

12 лістапада 2020 году лукашысты забілі Рамана Бандарэнку. Ён страціў жыццё толькі з-за таго, што выйшаў спытаць у «незнаёмцаў», чаму яны зразаюць стужкі ў яго двары. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

У 2021 годзе Цэнтр беларускай салідарнасці разам з ініцыятывай Вольная Беларусь і Polska 2050 планавалі надаць адной з кальцавых развязак у Варшаве імя Рамана Бандарэнкі. Аднак згодна з заканадаўствам для гэтага неабходна, каб прайшло 5 гадоў ад сыходу чалавека. Па выніку на выездзе з Варшавы з’явілася кальцавая развязка Вольнай Беларусі. Менавіта змагаючыся за вольнасць нашай краіны загінуў Раман.

👉Прапануем вам сустрэцца там і ўшанаваць памяць Рамана. Удзел у мерапрыемстве возьмуць прадстаўнікі Аб'яднага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка і Аліна Коўшык, прадстаўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці і партыі Polska 2050. Бярыце з сабой знічы і беларускія сцягі. Да сустрэчы!

Арганізатары мерапрыемства: Цэнтр беларускай салідарнасці
🎃Самае таямнічае свята году!

Паглядзіце, як у школцы Цэнтра беларускай салідарнасці прайшло самае таямнічае і загадкавае свята году! З беларускім каларытам (і невялічкім адставаннем ад календара😉) дзеткі адзначылі Хэлаўін! Школа ЦБС – гэта не толькі адукацыйныя магчымасці для вашых дзяцей, але і святы, экскурсіі і новыя сябры.

Даведацца аб наяўнасці вольных месцаў і запісацца у школу: https://t.me/CBSschool альбо +48694532858
⚡️Дзень памяці Рамана Бандарэнкі!

12 лістапада 2020 году ад рук лукашыстаў памёр Раман Бандарэнка. Раман не быў вядомым палітыкам ці вулічным лідарам. Ён проста бараніў свой дом і перакананні. Для кожнага беларуса Раман з’яўляецца сімвалам грамадзянскай мужнасці і сілы.

Сёння Цэнтр беларускай салідарнасці арганізаваў акцыю ў гонар Рамана. Яна адбылася на кальцавой развязцы Вольнай Беларусі. Да нашай сустрэчы далучыліся вядомыя беларускія і польскія палітыкі: прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і Аліна Коўшык, дэпутат сейму ад партыі Polska 2050 Міхал Кабоско і радны варшаўскага раёна Урсынаў Павел Ленарчык. Грамадскія дзеячы выказалі сваю падтрымку барацьбе беларусаў за свабоду, а таксама блізкім Рамана. Акрамя таго, да акцыі далучылася стрыечная сястра Бандарэнкі – Вольга Кучарэнка. Мерапрыемства асвятлялі найвялікшыя польскія СМІ: TVN, TVP, TVP Polonia, Polskie Radio і іншыя!

Разам мы запалілі знічы і заспявалі песню «Муры», якая стала адным з сімвалаў беларускіх пратэстаў.