Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥105 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі! З нагоды свята вас віншуюць вучні школкі Цэнтра беларускай салідарнасці, якія разам прачыталі "Пагоню" Максіма Багдановіча. З Днём Волі!
⚡️Дзень Волі ў Варшаве!

Беларусы Варшавы годна адзначылі адно з галоўных святаў кожнага чалавека, які па-сапраўднаму любіць Беларусь – Дзень Волі!
Нягледзячы на залеву і град марш сабраў некалькі тысяч нашых суайчыннікаў, якія нагадалі жыхарах польскай сталіцы аб тым, што адбываецца за ўсходняй мяжой. Са святам вас, сябры!
​​Ужо сёння! Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова

З нагоды Дня Волі запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Арлова і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!

Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны!

Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, новае выданне кнігі “Імёны Свабоды”, выступ рок-музыкі, удзельніка легендарнага гурта N.R.M. Піта Паўлава, а таксама кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова. Акрамя таго, вы будзеце мець магчымасць атрымаць аўтограф ад спадара Уладзіміра і набыць беларускія кнігі.

Lokal przy pl. Konstytucji 6 jest wykorzystywany na cele kulturalne przez Fundację Ośrodka KARTA dzięki pomocy m.st. Warszawy - Dzielnicy Śródmieście
📚Што такое НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ?

Менавіта эсэ пад такой назвай стала адпраўной кропкай для літаратурнай карʼеры Уладзіміра Арлова. Яно было перакладзена больш, чым на 30 моваў свету і застаецца актуальным і па сёння, асабліва зараз, калі незалежнасць нашай краіны ў вялікай небяспецы.

Дзякуючы намаганням ЦБС і фонду Камунікат, у гэту нядзелю беларусаў Варшавы чакала прымеркаваная да Дня Волі сустрэча з Уладзімірам Арловым. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў сваю новую кнігу – «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча».

Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сурʼёзную размову пра стварэнне кніг і творчасць з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў.

Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў удзельнік легендарнага гурта N.R.M. Піт Паўлаў і заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў. Дзякуючы хітам музыкаў, імпрэза атрымала асаблівую атмасферу!

Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.