Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.43K subscribers
2.83K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
January 31, 2023
January 31, 2023
​​🔥«Нечаканы Каліноўскі!» Запрашаем на бясплатны тэатралізаваныя ўрокі для дзетак.

Калі: 4 лютага, 16:00-17:45
Дзе: ЦБС, Oleandrów 6/2, Варшава
Хто можа ўзяць удзел: дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў
Уваход вольны.


У гэтую суботу Школа пры ЦБС запрашае вашых дзетак на тэатралізаваныя заняткі Васіля Дранько-Майсюка. Тэмай нашай сустрэчы стане «НЕЧАКАНЫ КАЛІНОЎСКІ». Заняткі прымеркаваныя да 185-годдзя з дня нараджэння беларускага героя. Цікавыя факты, урыўкі з фільмаў і спектакляў, яркія эпізоды з яго жыцця і твораў. Усё гэта – у бліжэйшую суботу! Да хуткай сустрэчы!
February 1, 2023
​​🇬🇧Бясплатныя заняткі англійскай мовы для беларускіх дзетак у Варшаве!

Шаноўныя бацькі! Школка ЦБС запрашае дзетак ад 9 да 13 гадоў на БЯСПЛАТНЫЯ заняткі англійскай мовы на ўзроўнях А1 і А2! Марыце, каб ваша дзіцё было з замежнымі мовамі на «ты»? Тады не змарнуйце гэты шанец!

✏️Запісацца можна па тэлефону: +48694532858
✏️Ці праз тэлеграм: https://t.me/CBSschool
☝️Колькасць месцаў абмежавана!

Графік заняткаў:

А1
Серада 19.10 - 20.10
Субота 11.20 - 12.20

А2
серада 18.00 - 19.00
субота 12.25 - 13.25
February 1, 2023
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага. Ён аддаў сваё жыццё за тое, каб беларусы маглі мець самастойную дзяржаву, самі вырашаць свой лёс, з кім сябраваць і як жыць. Але не Каліноўскі пачынаў гэтую барацьбу – ён працягваў тое, што рабілі да яго іншыя выбітныя беларусы.

І хоць Беларусь у 1991 годзе атрымала незалежнасць, гэтая барацьба, як мы бачым, не скончылася. Беларусь пад пагрозай – бо Лукашэнка, які атрымаў уладу, лічыць Беларусь сваёй персанальнай тэрыторыяй.

Гэтую барацьбу вёў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, дзеячы БНР і дэпутаты незалежнасці, Алесь Бяляцкі і Марыя Калеснікава. Гэтая барацьба нібыта перадаецца ад аднаго пакалення да іншага. І я вельмі хачу, каб мы не перадавалі нашую барацьбу наступнаму пакаленню. Каб нашыя дзеці ўжо жылі ў свабоднай Беларусі і толькі з падручнікаў па гісторыі ведалі, што такое акупацыя, рэпрэсіі, катаванні ў турмах, палітвязні. Каб мы сталі пакаленнем, якое перамагло дыктатуру.

Мы мусім скончыць справу Кастуся Каліноўскага».
February 2, 2023
February 2, 2023