🔍Поиск! Для польского документального фильма ищем беларусов и беларусок, которые были вынуждены переехать в Варшаву! Если вы готовы поделиться своей историей, напишите нам в @dziedantos. Интервью пройдут 22 декабря с 12:00 до 19:00 (вы можете выбрать удобное для себя время)
😉Як знайсці і падтрымаць сваіх за мяжой? Cкарыстайцеся Bymapka.me!
Прадстаўляем вам новы сэрвіс для беларусаў, што знаходзяцца не на радзіме, але для якіх важныя сувязі з землякамі – bymapka.me Штодня мы атрымоўвалі так шмат пытанняў аб тым, як знайсці нашых цырульнікаў, лекараў ці аўтамайстэрню, што вырашылі стварыць мапу беларускіх бізнесаў і паслугаў за мяжой.
✔️Як скарыстацца BY MAPKA?
1. Калі вы хочаце падтрымаць нашых, заходзьце на старонку праекту bymapka.me і адшукайце неабходную вам паслугу.
2. Калі вы пачынаеце свой бізнес за мяжой, запоўніце простую анкету па спасылцы
bymapka.me/forms
ЦБС ў супрацы з праграмістамі некалькі месяцаў працаваў над гэтым важным праектам. Мы яшчэ дапрацоўваем мапу, каб зрабіць яе больш зручнай і функцыянальнай.
Ужо зараз беларусы ў Польшчы і Грузіі могуць пабачыць першыя кропкі з паслугамі нашых землякоў. Акрамя таго, мапай цяпер можна скарыстацца і ва Украіне! Падтрымайце нашых землякоў і абавязкова падзяліцеся гэтай навіной са сваімі сябрамі!

🔥1
У сувязі з Калядамі 24 снежня ў Цэнтры беларускай салідарнасці выходны дзень! Вельмі чакаем вашыя новыя звароты і пытанні ў панядзелак 27 снежня. Вясёлых святаў!
🎉Здароў'я, волі, надзеі, долі! З надыходзячымі святамі вас віншуе Цэнтр Беларуская Салідарнасці!
📌Страхаванне ў Польшчы
Замежнік павінен быць застрахаваны падчас знаходжання на тэрыторыі Польшчы. Страхаванне здароўя неабходна ў выпадку кароткачасовага захворвання або на выпадак больш працяглай непрацаздольнасці, у тым ліку цяжарнасці. Некалькі дзён у бальніцы без страхоўкі могуць абярнуцца рахункам у тысячы злотых, таму страхаванне неабходна ўжо з першых дзён знаходжання за мяжой.
📍У Польшчы існуюць дзве платныя сістэмы медыцынскага страхавання: дзяржаўная, прадстаўленая NFZ (Нацыянальны фонд аховы здароўя), і сістэма прыватнага страхавання.
Працяг у стужцы▶️▶️▶️

🎉Казачныя прыгоды вучняў школкі ЦБС!
На мінулым тыдні ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці прайшлі два ранішнікі, прымеркаваныя да самых цёплых сямейных святаў – Новага году і Калядаў. Вучняў школкі ЦБС наведалі казачныя персанажы – Баба Яга, Санта-Клаус і, канешне ж, Дзед Мароз і Снягурка. Разам з нашымі гасцямі дзеці актыўнічалі ў конкурсах, расказвалі вершы і спявалі, а напрыканцы атрымалі салодкія падарункі!
Мы дзякуем усім, хто спрычыніўся да свята і яшчэ раз віншуем вас з Новым годам і Калядамі!