Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
❗️Ігар Тулея перадаў 10.000 zł. на дапамогу рэпрэсіраваным беларусам

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася лекцыя вядомага польскага юрыста, суддзі і актыўнага абаронца правоў чалавека Ігара Тулеі!

Спадар Ігар расказаў аб сваім бачанні ролі мірных пратэстаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці і падзяліўся польскім досведам негвалтоўных метадаў барацьбы за свае правы. Беларусы ў сваю чаргу задалі пытанні, якія больш за ўсё іх хвалююць і расказалі больш падрабязна аб бягучай сітуацыі ў нашай краіне.

❗️Акрамя таго, на сустрэчы было аб’яўлена аб рашэнні Ігара Тулеі перадаць узнагароду, атрыманую ад мэрыі Варшавы (10.000 zł.), на карысць рэпрэсіраваным беларусам. Усе перададзеныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу двум сем’ям, якія моцна пацярпелі ад пераследу ў Беларусі.

Кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская падзякавала ад імя нашай арганізацыі за такую падтрымку рэпрэсіраваных і перадала польскаму суддзе памятныя падарункі.
​​⚡️Беларускі Варшавы, выходзім!

Калі: 14 жніўня, 12.00.
Месца збору: рынак Старога гораду, каля Русалачкі.
Апранайцеся ў белае і не забудзьцеся ўзяць з сабой сяброўку!

Нагадваем вам, што ўжо заўтра адбудзецца доўгачаканы жаночы марш! Мы пройдзем галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка.

Апранайце белыя сукенкі, бярыце кветкі, парасоны і сцягі, запрашайце сябровак. Пакажам моц беларускіх жанчын, падтрымаем тых, хто змагаецца на радзіме.
⚡️Жаночы марш у Варшаве!

Сёння ў Варшаве адбылася адна з самых прыгожых акцыяў, якія толькі бачыла сталіца Польшчы – марш беларускіх жанчын.
Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны першай акцыі дзеўчын у белым, якая ў значнай ступені паўплывала на далейшае развіццё падзеяў нашай рэвалюцыі.

Беларускі прайшлі галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка. Апранутыя ў белыя сукенкі з кветкамі і сцягамі ў руках, беларускія жанчыны падтрымалі тых, хто змагаецца за свабоду на нашай Радзіме.

Больш фота па спасылцы - https://disk.yandex.ru/d/h4GWWrwdlRG9yg
За здымкі дзякуем Глебу Аляксандраву
Вітаю ўсіх неабыякавых беларусаў! У гэтым канале будзе з'яўляцца ўся інфармацыя пра беларускія падзеі ў Варшаве - акцыі, сустрэчы, канцэрты і г. д. Каб вы не казалі, а мы не ведалі 😉. Далучайцеся! Жыве Беларусь 🤍♥️🤍
https://t.me/belakcyji
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з нашай камандай!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці – гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам любімыя беларускія песні кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі Вольга Дабравольская.

📌Як ты трапіла ў ЦБС?
Я 7 гадоў практыкую эміграцыйнае права, працавала ў праваабарончых арганізацыях.
У верасні 2020 стала паступаць вялікая колькасць пытанняў ад беларусаў, якія былі вымушаны выехаць у Польшчу, і мы вырашылі напісаць адпаведны падручнік для іх. Пасля гэтага мяне паклікалі на работу ў ЦБС. У верасні стала зразумела, што дапамога ўцекачам, якія звяртаюцца ў Цэнтр, не можа абмежавацца толькі часткай майго дня, і мне давялося пакінуць мінулую працу.

📌Ты шмат страціла ў фінансавым плане?
Я думаю, што гэта не мае ніякага значэння, паколькі ў мяне ўтварылася ўяўленне, нібыта я ўсё жыццё працавала для таго, каб у нейкі момант штосьці зрабіць для сваёй краіны, няхай і на тэрыторыі Польшчы.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?
Я кірую дэпартаментам юрыдычнай дапамогі, вяду справы, якія патрабуюць асаблівай увагі, кансультую па міжнароднай абароне і легалізацыі, праводжу трэнінгі для юрыстаў, і, напэўна, адно з самых важных пытанняў – гэта ўніверсальная юрысдыкцыя і прыцягненне да міжнароднай крымінальнай адказнасці вінаватых у гвалце.

📌Самая дзіўная ці незвычайная справа, якой ты займалася ў апошні час?
Да нас прыйшоў нецвярозы чалавек, і я спрабавала даваць яму кансультацыю па міжнароднай абароне, хаця гэта было абсалютна недарэчна, таму што мужчына не разумеў, што ўвогуле адбываецца (смяецца). На шчасце мяне выратаваў наш Анатоль, які прыйшоў са словамі «Што здарылася?» і забраў яго.

📌У чым наша фішка?
Мы дапамагаем усім беларусам, не ацэньваючы, хто патрабуе дапамогі, а хто можа без яе абысціся. У нас ёсць пэўная колькасць справаў, не звязаных з міжнароднай абаронай і міграцыйным правам. Гэта часамі складана для нас, але мы заўсёды стараемся дапамагчы ў самых розных справах. Напрыклад, з нявыплачанымі заробкамі, гвалтам, дыскрымінацыяй, мобінгам і г.д. Калі чалавек да нас звярнуўся, мы яго не адпусцім:)

📌Слова, з якім у цябе асацыюецца ЦБС?
З польскім словам «ocalenie» (бел. выратаванне)

📌 Назаві тры любімыя беларускія песні?
:B:N: – Крылы
Муры
Аня Шаркунова – Песня счастливых людей

📌 Мы пераможам?
Канешне!

Калі вы хацелі б падзякаваць Вользе за яе работу ці пакінуць водгук, вы можаце зрабіць гэта ў каментарах😉
Дзень, які ўвайшоў у гісторыю!

Роўна год таму, 16 жніўня 2020 году сотні тысячаў беларусаў выйшлі на вуліцы нашых гарадоў, каб выказаць сваю нязгоду з катаваннямі і фальсіфікацыяй выбараў.

Тыя мітынгі сталі самай вялікай пратэстнай акцыяй у гісторыі Беларусі! Упэўненыя, што большасць нашых чытачоў была ў той дзень у гэтым людскім моры!

Што вы адчувалі? Чым запомніўся гэты дзень менавіта вам? Давайце прыгадаем свае пачуцці ад гэтых падзеяў у каментарах!