Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
❗️Ігар Тулея перадаў 10.000 zł. на дапамогу рэпрэсіраваным беларусам

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася лекцыя вядомага польскага юрыста, суддзі і актыўнага абаронца правоў чалавека Ігара Тулеі!

Спадар Ігар расказаў аб сваім бачанні ролі мірных пратэстаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці і падзяліўся польскім досведам негвалтоўных метадаў барацьбы за свае правы. Беларусы ў сваю чаргу задалі пытанні, якія больш за ўсё іх хвалююць і расказалі больш падрабязна аб бягучай сітуацыі ў нашай краіне.

❗️Акрамя таго, на сустрэчы было аб’яўлена аб рашэнні Ігара Тулеі перадаць узнагароду, атрыманую ад мэрыі Варшавы (10.000 zł.), на карысць рэпрэсіраваным беларусам. Усе перададзеныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу двум сем’ям, якія моцна пацярпелі ад пераследу ў Беларусі.

Кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская падзякавала ад імя нашай арганізацыі за такую падтрымку рэпрэсіраваных і перадала польскаму суддзе памятныя падарункі.
​​⚡️Беларускі Варшавы, выходзім!

Калі: 14 жніўня, 12.00.
Месца збору: рынак Старога гораду, каля Русалачкі.
Апранайцеся ў белае і не забудзьцеся ўзяць з сабой сяброўку!

Нагадваем вам, што ўжо заўтра адбудзецца доўгачаканы жаночы марш! Мы пройдзем галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка.

Апранайце белыя сукенкі, бярыце кветкі, парасоны і сцягі, запрашайце сябровак. Пакажам моц беларускіх жанчын, падтрымаем тых, хто змагаецца на радзіме.
⚡️Жаночы марш у Варшаве!

Сёння ў Варшаве адбылася адна з самых прыгожых акцыяў, якія толькі бачыла сталіца Польшчы – марш беларускіх жанчын.
Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны першай акцыі дзеўчын у белым, якая ў значнай ступені паўплывала на далейшае развіццё падзеяў нашай рэвалюцыі.

Беларускі прайшлі галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка. Апранутыя ў белыя сукенкі з кветкамі і сцягамі ў руках, беларускія жанчыны падтрымалі тых, хто змагаецца за свабоду на нашай Радзіме.

Больш фота па спасылцы - https://disk.yandex.ru/d/h4GWWrwdlRG9yg
За здымкі дзякуем Глебу Аляксандраву
Вітаю ўсіх неабыякавых беларусаў! У гэтым канале будзе з'яўляцца ўся інфармацыя пра беларускія падзеі ў Варшаве - акцыі, сустрэчы, канцэрты і г. д. Каб вы не казалі, а мы не ведалі 😉. Далучайцеся! Жыве Беларусь 🤍♥️🤍
https://t.me/belakcyji