Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​⚡️Беларускі Варшавы, выходзім!

Па вашых гарачых просьбах, у суботу 14 жніўня а 12ай адбудзецца жаночы марш! Мы пройдзем галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка.

Апранайце белыя сукенкі, бярыце кветкі, парасоны і сцягі, запрашайце сябровак. Пакажам моц беларускіх жанчын, падтрымаем тых, хто змагаецца на радзіме.
​​☝🏻Апошняя магчымасць трапіць на лекцыю Ігара Тулея!

Ужо сёння, 12 жніўня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці выступіць вядомы польскі юрыст, суддзя і актыўны абаронца правоў чалавека Ігар Тулея!
Важная лекцыя на тэму «Роля мірнага пратэсту ў грамадскай супольнасці» будзе прымеркавана да гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году і беспрэцэдэнтнай хвалі гвалту з боку супрацоўнікаў АМАПу ў адносінах да пратэстоўцаў. Пасля лекцыі запланавана правядзенне дыскусіі, дзе кожны прысутны зможа задаць сваё пытанне. Мадэратарам мерапрыемства выступіць кіраўніца юрыдычнага дэпартаменту ЦБС Вольга Дабравольская.

Калі: 12 жніўня, 19.00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2
Запіс на мерапрыемства ў каментарах!
⬇️
​​🏛Приглашаем в беларуско-польский школьный совет!

Огромное количество беларусов, переехавших в Польшу, сталкиваются с проблемами, связанными с обучением своих детей в условиях другой страны и культуры.

Чтобы помочь вам преодолеть подобные трудности, была создана специальная группа, целью которой является объединение родителей, волонтеров, учителей и других людей, занимающихся обучением белорусских школьников.

Это место для обмена информацией, опытом и практиками для белорусских семей, которые часто рассредоточены и не контактируют друг с другом.

Мы также хотим объединить польских учителей и польско-белорусских волонтеров, которые будут поддерживать родителей в повседневных проблемах, возникающих из-за незнания языка или культурных различий.

☝🏻Присоединяйтесь по ссылке! https://www.facebook.com/groups/szkolnyjsovet/
❗️Ігар Тулея перадаў 10.000 zł. на дапамогу рэпрэсіраваным беларусам

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася лекцыя вядомага польскага юрыста, суддзі і актыўнага абаронца правоў чалавека Ігара Тулеі!

Спадар Ігар расказаў аб сваім бачанні ролі мірных пратэстаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці і падзяліўся польскім досведам негвалтоўных метадаў барацьбы за свае правы. Беларусы ў сваю чаргу задалі пытанні, якія больш за ўсё іх хвалююць і расказалі больш падрабязна аб бягучай сітуацыі ў нашай краіне.

❗️Акрамя таго, на сустрэчы было аб’яўлена аб рашэнні Ігара Тулеі перадаць узнагароду, атрыманую ад мэрыі Варшавы (10.000 zł.), на карысць рэпрэсіраваным беларусам. Усе перададзеныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу двум сем’ям, якія моцна пацярпелі ад пераследу ў Беларусі.

Кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская падзякавала ад імя нашай арганізацыі за такую падтрымку рэпрэсіраваных і перадала польскаму суддзе памятныя падарункі.
​​⚡️Беларускі Варшавы, выходзім!

Калі: 14 жніўня, 12.00.
Месца збору: рынак Старога гораду, каля Русалачкі.
Апранайцеся ў белае і не забудзьцеся ўзяць з сабой сяброўку!

Нагадваем вам, што ўжо заўтра адбудзецца доўгачаканы жаночы марш! Мы пройдзем галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка.

Апранайце белыя сукенкі, бярыце кветкі, парасоны і сцягі, запрашайце сябровак. Пакажам моц беларускіх жанчын, падтрымаем тых, хто змагаецца на радзіме.
⚡️Жаночы марш у Варшаве!

Сёння ў Варшаве адбылася адна з самых прыгожых акцыяў, якія толькі бачыла сталіца Польшчы – марш беларускіх жанчын.
Мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны першай акцыі дзеўчын у белым, якая ў значнай ступені паўплывала на далейшае развіццё падзеяў нашай рэвалюцыі.

Беларускі прайшлі галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка. Апранутыя ў белыя сукенкі з кветкамі і сцягамі ў руках, беларускія жанчыны падтрымалі тых, хто змагаецца за свабоду на нашай Радзіме.

Больш фота па спасылцы - https://disk.yandex.ru/d/h4GWWrwdlRG9yg
За здымкі дзякуем Глебу Аляксандраву