Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
У салідарнасці наша сіла!

Толькі паглядзіце, як шмат неабыякавых беларусаў і палякаў сабралося на акцыю салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!

Марш быў прымеркаваны да гадавіны пачатку масавых пратэстаў на нашай Радзіме, калі мільёны беларусаў заявілі на ўвесь свет аб сваім праве выбіраць і жаданні жыць у дэмакратычнай краіне.

😉Адным з арганізатараў мерапрыемства выступіў наш Цэнтр!
Запрашаем вас далучыцца да яшчэ адной акцыі салідарнасці, якую ладзяць нашыя польскія партнёры!🇵🇱

Калі: 9 жніўня, 10.30.
Дзе: Амбасада Беларусі, ul. Wiertnicza 58
Да сустрэчы, сябры!
https://fb.me/e/1VbBPy97l
​​Дзень, які змяніў усё!

9 жніўня 2020 году стала паваротнай датай беларускай гісторыі. Наш народ абудзіўся і вось ужо год вядзе няспынную барацьбу за права выбіраць і людзьмі звацца.

9 жніўня гэта не штучная дата, а гісторыі мільёнаў беларусаў, жыццё якіх змянілася назаўсёды. Як вы правялі той дзень? Чым ён вам запомніўся? Што вы адчувалі? Раскажыце нам аб гэтым у каментарах!
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з нашай камандай!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б стаць нашым валанцёрам напішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце нам па нумару 668 205 177.

#CBSHELP
​​⚡️Запрашаем на лекцыю Ігара Тулея!

12 жніўня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці выступіць вядомы польскі юрыст, суддзя і актыўны абаронца правоў чалавека Ігар Тулея!
Важная лекцыя на тэму «Роля мірнага пратэсту ў грамадскай супольнасці» будзе прымеркавана да гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году і беспрэцэдэнтнай хвалі гвалту з боку супрацоўнікаў АМАПу ў адносінах да пратэстоўцаў. Пасля лекцыі запланавана правядзенне дыскусіі, дзе кожны прысутны зможа задаць сваё пытанне. Мадэратарам мерапрыемства выступіць кіраўніца юрыдычнага дэпартаменту ЦБС Вольга Дабравольская.

Калі: 12 жніўня, 19.00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2
Запіс на мерапрыемства ў каментарах!
⬇️
​​⚡️Беларускі Варшавы, выходзім!

Па вашых гарачых просьбах, у суботу 14 жніўня а 12ай адбудзецца жаночы марш! Мы пройдзем галоўнымі вуліцамі Варшавы ад Русалачкі на рынку Старога гораду да помніку Элізы Ажэшка.

Апранайце белыя сукенкі, бярыце кветкі, парасоны і сцягі, запрашайце сябровак. Пакажам моц беларускіх жанчын, падтрымаем тых, хто змагаецца на радзіме.
​​☝🏻Апошняя магчымасць трапіць на лекцыю Ігара Тулея!

Ужо сёння, 12 жніўня ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці выступіць вядомы польскі юрыст, суддзя і актыўны абаронца правоў чалавека Ігар Тулея!
Важная лекцыя на тэму «Роля мірнага пратэсту ў грамадскай супольнасці» будзе прымеркавана да гадавіны пачатку масавых пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году і беспрэцэдэнтнай хвалі гвалту з боку супрацоўнікаў АМАПу ў адносінах да пратэстоўцаў. Пасля лекцыі запланавана правядзенне дыскусіі, дзе кожны прысутны зможа задаць сваё пытанне. Мадэратарам мерапрыемства выступіць кіраўніца юрыдычнага дэпартаменту ЦБС Вольга Дабравольская.

Калі: 12 жніўня, 19.00
Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Варшава, Oleandrów 6/2
Запіс на мерапрыемства ў каментарах!
⬇️
​​🏛Приглашаем в беларуско-польский школьный совет!

Огромное количество беларусов, переехавших в Польшу, сталкиваются с проблемами, связанными с обучением своих детей в условиях другой страны и культуры.

Чтобы помочь вам преодолеть подобные трудности, была создана специальная группа, целью которой является объединение родителей, волонтеров, учителей и других людей, занимающихся обучением белорусских школьников.

Это место для обмена информацией, опытом и практиками для белорусских семей, которые часто рассредоточены и не контактируют друг с другом.

Мы также хотим объединить польских учителей и польско-белорусских волонтеров, которые будут поддерживать родителей в повседневных проблемах, возникающих из-за незнания языка или культурных различий.

☝🏻Присоединяйтесь по ссылке! https://www.facebook.com/groups/szkolnyjsovet/
❗️Ігар Тулея перадаў 10.000 zł. на дапамогу рэпрэсіраваным беларусам

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбылася лекцыя вядомага польскага юрыста, суддзі і актыўнага абаронца правоў чалавека Ігара Тулеі!

Спадар Ігар расказаў аб сваім бачанні ролі мірных пратэстаў у фармаванні грамадзянскай супольнасці і падзяліўся польскім досведам негвалтоўных метадаў барацьбы за свае правы. Беларусы ў сваю чаргу задалі пытанні, якія больш за ўсё іх хвалююць і расказалі больш падрабязна аб бягучай сітуацыі ў нашай краіне.

❗️Акрамя таго, на сустрэчы было аб’яўлена аб рашэнні Ігара Тулеі перадаць узнагароду, атрыманую ад мэрыі Варшавы (10.000 zł.), на карысць рэпрэсіраваным беларусам. Усе перададзеныя сродкі будуць накіраваны на дапамогу двум сем’ям, якія моцна пацярпелі ад пераследу ў Беларусі.

Кіраўніца дэпартаменту прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская падзякавала ад імя нашай арганізацыі за такую падтрымку рэпрэсіраваных і перадала польскаму суддзе памятныя падарункі.