Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.4K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
💪🏻Акцыя салідарнасці з Раманам Пратасевічам у Варшаве

На арганізаваны Цэнтрам Беларускай Салідарнасці пікет выйшла некалькі сотняў беларусаў і палякаў
Варшавы, абураных нахабным захопам аднога з галоўных беларускіх блогераў – Рамана Пратасевіча.

⚡️Акцыя адбылася пад сценамі Еўрапейскай Камісіі ў Польшчы. Сваім пікетам прысутныя хацелі нагадаць еўрапейскім чыноўнікам, што падобныя дзеянні, якія паставілі пад пагрозы жыцці 126 пасажыраў, не могуць застацца беспакараныя.

Пад час пікету выступілі прадстаўнікі Цэнтру Беларускай Салідарнасці, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, а таксама дэпутат польскага сейму Міхал Шчэрба. Акрамя таго, на акцыі былі заўважаны яскравыя перформансы барабаншчыкаў – анархістаў, Вольнага Хору і Яны Шостак.

✈️Адным з сімвалаў акцыі сталі папяровыя самалёцікі з пасланнямі беларускай дыяспары да Еўрапейскай Камісіі. Напрыканцы пікету актывістка Стася Глінік аб’явіла галадоўку пад сценамі Еўрапейскай Камісіі, якая працягнецца да моманту, пакуль ЕС не прыме жорсткія санкцыі.
​​❤️Дзякуем за ваш давер!

Аднымі з галоўных ідэалаў Цэнтру Беларускай Салідарнасці з’яўляюцца ўзаемадапамога і развіццё гарызантальных сувязяў у грамадстве, дзякуючы якім Беларусь у мінулым годзе ўстала на дарогу да пераменаў.

Наша дзейнасць не была б магчыма без падтрымкі вялізнай колькасці неабыякавых людзей. Так ад лістапада 2020 па травень 2021 ЦБС атрымаў у выглядзе ахвяраванняў 12905.29 злотых

☝🏻Мы бязмежна ўдзячныя:

MARTA ANNA S-W., BOHDAN K., DMYTRO SH., ŁADYSŁAW TOMASZ P., JACEK P., VOLHA K., NATALIIA K., LUDWIK M., KIRYL S., JACEK P., ARKADIUSZ JAKUB G., IVAN H., MARTA ANNA S-W., JACEK P., DZMITRY P., PTE LTD T... ... BLVD, ALENA K., TATYANA M., MACIEJ G., ŁUKASZ W-B., JACEK K., IN... ... SPÓŁKA Z O.O., IHAR Z., DENIS B., H MIR…, KATARZYNA P., RAMAN K., BLANKA MARTA B., VOLHA S., KATSIARYNA A., MAKSIM Z., MARIA D.-G., MARINA R., DIANA N., JOANNA L.-M., ANNA SH., MARYIA M., INHA S., ILYA T., IGOR B., MARINA G., MAHINBONU IS., MAŁGORZATA M., KATARZYNA L., BARTOSZ B., NASTASSIA N., JUSTYNA PAULINA J., MARTA J.-W., DINA S., KATARZYNA Ś-S., DARIUSZ W., JAN D., JACEK P., GRZEGORZ Z., STEFAN G., JOANG …, ALENA K. ELŻBIETA, Aliaksandr S., LUDWIK M., MARHARYTA Z., MAKSIM K., DARYA P., PATRYK M., WITOLD Ł., JACEK P.

Перададзеныя сродкі былі накіраваныя на падтрымку беларусаў, якія апынуліся ў лагерах для бежанцаў, а менавіта:

✔️былі закуплены і перададзены карты Biedronka на суму 5600 zl.
✔️былі закуплены і перададзены падарункі для дзетак на суму 2492.70 zl.

Акрамя таго, з прыцягнутых Цэнтрам сродкаў за гэты перыяд была аказана адрасная фінансавая дапамога 200 беларусам на агульную суму 473 738 злотых. У салідарнасці наша сіла💪🏻
​​🎉Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на пікнік, прысвечаны Міжнароднаму Дню Дзіцяці!

Калі: 30 траўня, 12.00
Дзе: Warszawa, Pole Mokotowskie, збор каля помніка Szczęśliwego Psa

☝🏻Вас чакае:
- Інтэрактыўная музычная праграма для дзяцей і іх бацькоў на аснове беларускіх традыцый. Супольныя спевы, дзіцячыя гульні, карагоды і фольк-канцэрт. Увесь гэты цуд разам з Сяржуком Доўгушавым!
- Шоў мыльных пузыроў ад беларускі Кацярыны
- Салодкі пачастунак для дзетак

✔️Заахвочваем бацькоў узяць з сабой неабходныя рэчы для баўлення часу на свежым паветры з дзецьмі. Пледы, гульні, сродкі ад мошак ды камароў, нешта на перакус і гд. Праграма разлічана на 2 гадзіны.

Нашая галоўная мэта, каб беларускія дзеці і бацькі мелі магчымасць пабавіць час разам, завесці новых сяброў.

PS: Калі надвор'е сапсуе нам планы, мы перанясем свята ў наш Цэнтр. Сачыце за навінамі!
❗️Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю!

ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы!
Калі: 29 мая 14.00
Дзе: Warszawa, Plac Zamkowy
Што з сабой узяць: Сцягі і плакаты
Акцыя афіцыйна дазволена гарадскімі ўладамі

Знішчэнне Tut.by, смерць незаконна асуджанага Вітольда Ашурка, міжнародны скандал з захопам Рамана Пратасевіча, сотні палітвязняў у турмах... Колькі яшчэ трэба зламаных лёсаў, каб міжнародная супольнасць сур’ёзна адрэагавала на злачынствы нелегітымнага аўтакрата?

📣Нацыянальная лідарка нашай краіны Святлана Ціханоўская заклікала беларускія дыяспары ва ўсім свеце выйсці 29 мая на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы!

Палітычныя падзеі апошняга года вымусілі з’ехаць у сталіцу Польшчы мноства нашых суайчыннікаў. Мы ведаем, што наладжванне жыцця ў іншай краіне - гэта нялёгкая задача і не кожны можа сабе дазволіць час на ўдзел у акцыях дыяспары, але на гэты раз нам патрэбен кожны з вас! Калі ласка, не заставайцеся ў баку! Толькі разам мы можам паўплываць змяніць сітуацыю да лепшага!
Не знаете, как найти лучшее жильё в Польше? Мы подскажем 😉

Вчера в Центре Беларуской Солидарности состоялся тренинг по поиску жилья и заключению договоров аренды в Польше! О всех нюансах, связанных с недвижимостью в Варшаве и не только, нам рассказал профессиональный агент и настоящий гуру недвижимости Виктор Наумов!

💪🏻В ходе тренинга мы услышали ответы на самые распространённые вопросы, которые появляются у беларусов в Польше, а именно: что из себя представляет польский рынок недвижимости, как находить лучшее арендное жильё, как приобрести собственное, каким образом вести переговоры с арендодателем и, наконец-то, как грамотно подписать документы!

❤️Мы выражаем огромную благодарность Виктору, который помог нам детально разобраться в этом немаловажном аспекте адаптации к жизни в другой стране.
​​УЖО ЗАЎТРА❗️Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю!

ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы!
Калі: 29 мая 14.00
Дзе: Warszawa, Plac Zamkowy
Што з сабой узяць: Сцягі і плакаты
Акцыя афіцыйна дазволена гарадскімі ўладамі

📣Нацыянальная лідарка нашай краіны Святлана Ціханоўская заклікала беларускія дыяспары ва ўсім свеце выйсці 29 мая на Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды ЦБС аб’яўляе мабілізацыю ўсіх беларусаў Варшавы! У мерапрыемстве возьмуць удзел бацькі Рамана Пратасевіча, а таксама вядомыя беларускія і польскія палітыкі. Акрамя таго, вас чакаюць выступы музыкаў і мастацкія перформансы.

Палітычныя падзеі апошняга года вымусілі з’ехаць у сталіцу Польшчы мноства нашых суайчыннікаў. Мы ведаем, што наладжванне жыцця ў іншай краіне - гэта нялёгкая задача і не кожны можа сабе дазволіць час на ўдзел у акцыях дыяспары, але на гэты раз нам патрэбен кожны з вас! Калі ласка, не заставайцеся ў баку! Толькі разам мы можам паўплываць змяніць сітуацыю да лепшага!
🇵🇱Полька смотрит: Азарёнок, Лукашенко и коровы, Колесникова, беспредел ГУБОПиК, Nexta у Дудя

К нам в гости пришла Паулина, чтобы посмотреть и прокомментировать самые смешные и необычные видео из Беларуси.

🤔Что поляки думают о Азарёнке и в чём он действительно прав? Мог бы премьер-министр Польши инспектировать коровники в стиле Лукашенко? Почему беларуские протесты стали примером для поляков? Об этом и многом другом вы узнаете в новом выпуске нашей программы "Речь Pospolita".

P.S. Подписывайтесь на наш канал, там много интересного😉
https://youtu.be/NJA1kyY86mQ
⚡️Вызваліць Рамана Пратасевіча!
Выява з такім заклікам з’явілася сёння на рэкламных экранах Варшавы!

⚡️Uwolnić Romana Protasiewicza!
Obraz z takim apelem pojawił się dziś na ulicach Warszawy!
УЖО ЗАЎТРА! Цэнтр Беларускай Салідарнасці запрашае на пікнік, прысвечаны Міжнароднаму Дню Дзіцяці!🎉

Калі: 30 траўня, 12.00
Дзе: Warszawa, Pole Mokotowskie, збор каля помніка Szczęśliwego Psa

☝🏻Вас чакае:
- Інтэрактыўная музычная праграма для дзяцей і іх бацькоў на аснове беларускіх традыцый. Супольныя спевы, дзіцячыя гульні, карагоды і фольк-канцэрт. Увесь гэты цуд разам з Сяржуком Доўгушавым!
- Шоў мыльных пузыроў ад беларускі Кацярыны
- Салодкі пачастунак для дзетак

✔️Заахвочваем бацькоў узяць з сабой неабходныя рэчы для баўлення часу на свежым паветры з дзецьмі. Пледы, гульні, сродкі ад мошак ды камароў, смачны перакус і г.д. ВАЖНА! Заклікаем узяць з сабой посуд! Будзьма экалагічнымі😉. Праграма разлічана на 2 гадзіны.

Нашая галоўная мэта, каб беларускія дзеці і бацькі мелі магчымасць пабавіць час разам, завесці новых сяброў.

PS: Калі надвор'е сапсуе нам планы, мы перанясем свята ў наш Цэнтр. Кантакты нумар на крайнія выпадкі 605605630 (Саша). Да сустрэчы!
⚡️Глабальны пікет салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці падтрымаў ініцыятыву Святланы Ціханоўскай і зарганізаваў у Варшаве пікет салідарнасці з Беларуссю! Акцыя сабрала некалькі сотняў неабыякавых беларусаў і палякаў.

📣На акцыі адбылося шмат важных выступаў! Да мікрафона выйшлі бацькі Рамана Пратасевіча, беларускія палітыкі Павел Латушка і Вольга Кавалькова, лідар стачачнага камітэту Гроднаазот Юры Рававы і многія іншыя. Акрамя таго, падзеі ў Беларусі здолелі аб’яднаць паміж сабой прадстаўнікоў розных палітычных партыяў Польшчы, свае словы падтрымкі беларусам выказалі прадстаўнікі такіх партыяў як Lewica, Polska 2050 i Koalicja Obywatelska!

🙏🏻Мы дзякуем усім, хто нягледзячы на праліўны дождж застаўся на акцыі
і выказаў салідарнасць з вольнымі людзьмі на нашай Радзіме!