Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.13K subscribers
3.08K photos
71 videos
5 files
1.53K links
Download Telegram
📌 Сёння намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу ва Упраўленні па справах замежнікаў Польшчы з кіраўніцтвам установы і прадстаўнікамі дэпартаментаў, якія займаюцца легалізацыяй замежнікаў.

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктарка юрыдычнага дэпартаменту Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская, а таксама юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк.

Асноўная ўвага была нададзена практычным крокам па легалізацыі вызваленых беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Польшчы: парадку падачы дакументаў на міжнародную абарону, магчымасці паскоранага разгляду спраў, уліку сітуацыі асобаў без дакументаў, а таксама доступу да сацыяльнай падтрымкі.

❗️Цэнтр Беларускай Салідарнасці працягвае і надалей будзе аказваць прававую і комплексную падтрымку былым беларускім палітвязням у Польшчы, спрыяючы іх легалізацыі, адаптацыі і інтэграцыі ў польскім грамадстве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
72👍141🤝1
Некаторыя рэчы дапамагаюць паступова вяртацца да звычайнага жыцця.
Кнігі — адна з іх.

Мы пачынаем збор кніг, пажадана на беларускай мове, для былых палітвязняў.
Пасля ізаляцыі і доўгіх месяцаў без звыклай камунікацыі магчымасць чытаць на роднай мове сапраўды важная.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці працуе з раніцы да вечара, таму вы можаце:

📚прынесці кнігі асабіста ў ЦБС
📚напісаць нам у Telegram: @CBSschool, каб дамовіцца пра перадачу
📚пакінуць кнігі ў спецыяльнай скрыні каля ўваходу ў офіс

Усе сабраныя кнігі мы перададзім былым палітвязням.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыцца 💛
Беларускія кнігі — гэта простая і карысная форма падтрымкі!

Наш адрас:
Варшава, ul. Oleandrów 6-2
51👍4
Дзякуй за адчуванне, што нас не забылі!


Гэтыя словы падзякі мы атрымалі ад былых палітвязняў, якія нарэшце апынуліся ў бяспецы 🥹

Пасля шматгадзіннай дарогі з Украіны яны прыехалі ў Варшаву каля чацвёртай ночы. Першым месцам, куды яны трапілі, стаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

І нават у такі позні час каля ЦБС сабраліся дзясяткі людзей, якія чакалі сваіх герояў. Хтосьці прыйшоў са сцягам, хтосьці з гарачай гарбатай і пледамі.

Палітвязні кажуць, што пасля дарогі яны былі вельмі стомленыя і не мелі сіл на размовы. Але тое, што іх чакалі, аказалася вельмі важным. Гэта дало адчуванне падтрымкі з першых хвілін🫂

Яны просяць перадаць шчыры дзякуй усім, хто прыйшоў у тую ноч, і ўсім, хто сёння дапамагае ім адаптавацца да новага жыцця за мяжой.
110🤝6🙏1
Вы можаце перадаць нам 1,5% свайго падатку (PIT) — з тых сродкаў, якія вы ўжо заплацілі. Пры падачы дэкларацыі дастаткова ўказаць ЦБС як атрымальніка.

💡Чаму гэта важна?

Дзякуючы вашай падтрымцы ЦБС працягвае дапамагаць беларусам у Польшчы:

➡️ мы актыўна ўключыліся ў дапамогу палітвязням, раптоўна дэпартаваным з Радзімы;
➡️ мы аказваем сотні юрыдычных кансультацый штомесяц — для людзей у складаных жыццёвых сітуацыях;
➡️ у нашым Цэнтры дадатковай адукацыі больш за 200 дзяцей вывучаюць мовы, матэматыку і займаюцца творчасцю; таксама ў нас дзейнічаюць арт-тэрапеўтычныя групы, у тым ліку для дзяцей з аўтызмам;
➡️ мы падтрымліваем беларускія незалежныя выдавецтвы і аўтараў, арганізуем беларускі стэнд на Targi Książki Historycznej.
➡️ дзякуючы нашай магчымасці быць арганізацыяй OPP і дзякуючы вашаму даверу, мы разам змаглі падтрымаць і іншыя фундацыі.

📌 Што было летась?

У 2025 годзе ДЗЯКУЮЧЫ ВАМ атрымалі 284 173,80 zł з 1,5% падатку. Гэтыя грошы сталі асновай гадавога бюджэту ЦБС: пайшлі на арэнду і ўтрыманне прасторы, працу юрыдычнага аддзелу, адукацыйныя праграмы для дзяцей.

📌 Што далей?

Сёлета мы запускаем новыя праграмы для людзей старэйшага ўзросту — адукацыя, актыўнасць і сацыяльная ўключанасць. Праект стартуе неўзабаве і стане магчымым дзякуючы вашай падтрымцы.

⁉️ Як перадаць 1,5%?

Упішыце ў дэкларацыі:
KRS 0000883672
FUNDACJA „CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI”

Мы таксама падрыхтавалі зразумелы гід па PIT у Польшчы — як падаць дэкларацыю і скарыстацца льготамі:
▶️ ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ ◀️


🥹 Дзякуй за давер. Вашы 1,5% — гэта рэальная дапамога, якая дазваляе ЦБС працаваць і падтрымліваць беларускую супольнасць цягам усяго года.
41🤝8🙏2👌1
Працэдура разгляду пытанняў легалізацыі ў Польшчы вызваленых беларусаў будзе праведзена ў магчыма кароткія тэрміны

Пытанні, звязаныя з легалізацыяй вызваленых 13 снежня палітвязняў, якія падалі дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы, сталі галоўнай тэмай сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

У сустрэчы прынялі ўдзел юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, старшыня юрыдычнай камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк, прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская, прадстаўніца ініцыятывы «Partyzantka».

Кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы запэўніў, што польскі бок будзе прыкладаць усе намаганні для таго, каб у магчыма кароткія тэрміны, у межах дзейнага заканадаўства Польшчы, прымаць рашэнні аб легалізацыі на тэрыторыі Польшчы вызваленых палітвязняў па меры завяршэння ўсіх унутраных працэдур. Чакаецца, што рашэнні будуць прымацца ў бліжэйшыя месяцы.

Павел Латушка падзякаваў Упраўленню па справах замежнікаў, МУС, МЗС, Галоўнай камендатуры памежнай службы Польшчы за пазітыўны падыход да пытанняў легалізацыі дэпартаваных на тэрыторыю Польшчы грамадзян Беларусі.

Падчас сустрэчы Томаш Цытрыновіч адзначыў, што ва Упраўленні па справах замежнікаў распачата працэдура легалізацыі ў дачыненні да 79 вызваленых беларусаў, у дачыненні да 4 беларусаў працэдура будзе распачата ў найбліжэйшы час.

Асобна Павел Латушка і ўдзельнікі сустрэчы ініцыявалі абмеркаванне пытання праблематыкі адкрыцця разліковых рахункаў у камерцыйных банках Польшчы для беларусаў, якія знаходзяцца ў працэдуры легалізацыі і маюць на руках часовыя пасведчанні асобы іншаземца на тэрыторыі Польшчы. Павел Латушка звярнуў увагу, што Камісія фінансавага нагляду Польшчы дала вычарпальны адказ аб тым, што дадзены дакумент з’яўляецца падставай для адкрыцця разліковага рахунку. У сувязі са складанасцямі, якія захоўваюцца пры адкрыцці рахункаў, была дасягнута дамоўленасць аб атрыманні з боку Упраўлення па справах замежнікаў дадатковага пісьмовага пацверджання таго, што гэты дакумент з’яўляецца падставай для адкрыцця рахункаў, і далейшага выкарыстання пазіцый афіцыйных органаў Польшчы ў кантактах з камерцыйнымі банкамі для вырашэння існуючай сітуацыі.

Прадстаўнік Упраўлення па справах замежнікаў адзначыў, што яго ведамства падтрымлівае прапанову па павелічэнні тэрміну дзеяння праязнога дакумента для замежнікаў больш чым на адзін год. Павел Латушка і ўдзельнікі сустрэчы адзначылі, што рэалізацыя дадзенага падыходу значна спрасціла б вырашэнне сацыяльна-бытавых і іншых пытанняў для замежнікаў на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку беларусаў, а таксама паменшыла б нагрузку на польскія органы, звязаную з неабходнасцю штогадовага пачатку працэдуры атрымання новага праязнога дакумента.

@CabinetBelarus
51👍14🙈3🤡2
Мы хочам ад усяго сэрца падзякаваць кожнаму, хто прывозіць рэчы, піша нам, дапамагае і падтрымлівае.

І для хлопцаў і дзяўчат, якія нядаўна выйшлі з турмаў і цяпер пачынаюць жыццё з нуля, — гэтая дапамога сапраўды неацэнная.

Мы пастаянна размаўляем з людзьмі, слухаем іх і пішам толькі пра тое, што рэальна патрэбна цяпер.
Не «на склад», не «на ўсялякі выпадак», а пра канкрэтныя патрэбы жывых людзей.

📝Актуальны спіс неабходных рэчаў:

👟👔 Абутак і адзенне
• красоўкі і зімовыя боты 41+ памеры (калі ласка, галоўнае — добры стан)
• джынсы 32/32, 33/33
• курткі і байкі L, XL
• лёгкія курткі (вясна)
• зімовыя цёплыя курткі 50–52
• спартыўнае адзенне
• футболкі (аднатонныя)
🧢🧦 Аксесуары і бялізна
• рамяні для джынсаў
• гадзіннікі
• трусы мужскія L і большыя памеры
• мужчынскія шкарпэткі 41+
• мужчынскія шапкі
🎒👜Сумкі і рэчы штодзённага карыстання
• заплечнікі
• спартыўныя сумкі
🏠 Для дому і гігіены
• пасцельная бялізна, рушнікі (новыя, калі ласка)
• фены
• машынкі для галення

🤍 Калі ў вас ёсць нешта з гэтага спісу і вы гатовыя дапамагчы — мы заўсёды на сувязі.

📍 Куды прывозіць:
Варшава, вул. Oleandrów 6–2

🕙 Час працы:
штодня з 10:00 да мінімум 20:00

💬 Для сувязі:
Telegram: @CBSschool
📞 +48 666 918 712

🌷 І яшчэ адно:
Калі ласка, прынясіце дзяўчатам кветкі. Вы нават не ўяўляеце, як ім важная такая простая ўвага ☺️

Дзякуй, што застаецеся побач.
Ваша дапамога сапраўды змяняе жыццё канкрэтных людзей.
70🥰8🤗4🔥2
Мы аказваем сістэмную і рэальную дапамогу былым палітвязням:

⚖️ праводзім юрыдычныя кансультацыі,
🧠 арганізуем індывідуальныя і групавыя заняткі з псіхолагам,
🎓 арганізуем заняткі польскай мовы
📚праводзім заняткі для дзетак, у тым ліку і дзетак з асаблівасцямі.

Гэтым разам, дзякуючы нашаму пяцігадоваму супрацоўніцтву з гатэлем Arche, мы змаглі зрабіць, здавалася б, немагчымае:
а 5-й раніцы засяліць нашых вызваленых у гатэль.
Дырэктарка гатэля, якая даведалася літаральна ў той жа ранак, што мы сустракаем былых палітвязняў, за некалькі гадзін арганізавала для нас 83 нумары.
Гэта прыклад сапраўднай салідарнасці — не на словах, а ў дзеяннях ❤️

📚 Ужо праз тыдзень пачынаюцца стацыянарныя заняткі па польскай мовеу малых групах, з прафесарам польскай мовы, з разуменнем таго, што людзям патрэбная не проста мова, а інструмент для новага жыцця.

❗️І галоўнае, што мы хочам сказаць выразна і без двухсэнсоўнасцяў:

Мы дапамагаем АБСАЛЮТНА ўсім былым палітвязням.

Для нас не мае значэння:
калі чалавек быў вызвалены,
🚍 у які час ён прыехаў,
📅 колькі дзён ці тыдняў прайшло з моманту вызвалення.

На сённяшні дзень наш безумоўны прыярытэт — усе былыя палітвязні.

Калі вам патрэбныя:
📖 заняткі па польскай мове
⚖️ юрыдычная дапамога
🧠 псіхалагічная падтрымка
👶 дадатковыя заняткі або дапамога для вашых дзяцей
🤝 нейкія іншыя пытанні

🙏 калі ласка, звяртайцеся да нас.
Мы тут. Мы працуем. Мы не пакідаем. Мы вельмі стараемся дапамагчы.

📩 Напішыце нам на e-mail: info@belaruscenter.eu / helena.n@belaruscenter.eu
📲 або звяжыцеся праз Telegram: @CBSschool

❤️ Цэнтр Беларускай Салідарнасці — гэта месца, дзе вас пачуюць і падтрымаюць.
83👍19🤗4
Перш за ўсё хочам сказаць вам вялікі-вялікі дзякуй 🤍
За ўсё, што вы прыносіце да нас у ЦБС, за кожную дробязь, за ўвагу і клопат. Ваша дапамога сапраўды неацэнная, і тут без перабольшвання — проста няма слоў.

Хочам зараз вас крыху папрасіць.
У нас з панядзелка па нядзелю — пастаянная “тусоўка” 😎😊 Да нас прыходзяць былыя палітвязні: на кансультацыі, размовы, па гарбату, каву, проста пабыць сярод сваіх. А мы не супраць, бо абажаем іх і шчыра рады, што яны прыходзяць.

Часам у нас не проста размовы, а сапраўдная трудатэрапія 😄 Хтосьці з нашых вольных дапамагае з парадкам, хтосьці — з дробнымі справамі, хтосьці проста сядзіць з кубкам гарбаты і маўчыць. І гэта ўсё — нармальнае, жывое жыццё.

Мы адкрыты з раніцы да позняга вечара, і ўсе гэта ведаюць 💛 Таму ёсць рэчы, якія ў нас разлятаюцца з хуткасцю святла ⚡️

Напрыклад:
• гарбата і кава ☕️
• аднаразовыя кубачкі 🥤
• печыва, шакалад і розныя смакалычкі 🍪🍫

Здаецца дробязі, але менавіта з гэтага пачынаецца клопат. Таму калі будзе ў каго магчымасць нам гэта дакупіць, мы будзем вельмі ўдзячныя 😇

Таксама шмат хто з былых палітвязняў ужо раз’ехаўся —
у хостэлы, шелтары, здымныя кватэры. І калі раптам у каго-небудзь ёсць магчымасць дапамагчы з больш “бытавымі” рэчамі, то нам спатрэбяцца:

🪶электрачайнікі
🪶прасы
🪶мікрахвалёўкі, пыласосы (разумеем, што гэта ўжо не дробязі 💸)

Калі гаворка пра пасцель — пасцельная бялізна, коўдры, падушкі — толькі новыя, калі ласка 🛏️

Мы ведаем: кожны дапамагае так, як можа.
І любая падтрымка — маленькая ці большая — для нас вельмі важная.

Калі вы гатовыя нешта набыць або проста хочаце дапамагчы —
напішыце нам у Telegram: @CBS_kontakt.

Мы ўсё падкажам і дамовімся, як зручней.
🤍 Мы тут для людзей — кожны дзень.
🤍 Мы вельмі рады, што яны давяраюць нам.
🤍 Дзякуй, што вы побач з намі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
70🥰4👌43
У некаторых выпадках да заявы на дазвол на побыт трэба далучыць падатковую дэкларацыю разам з пацвярджэннем яе падачы ў адпаведную падатковую інспекцыю.

Такім пацвярджэннем з’яўляецца UPO (Urzędowe Poświadczenie Odbioru), якое можна спампаваць у сістэме e-Urząd Skarbowy.

◀️▶️ У каруселі — кароткая інструкцыя, як знайсці і спампаваць гэты дакумент.
👍155🔥1🤯1
12 снежня 2025 года Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі падпісаў закон аб унясенні зменаў у Закон аб іншаземцах і некаторыя іншыя законы. Новаўвядзенні прадугледжваюць лічбавізацыю працэдур, звязаных з легалізацыяй побыту, у прыватнасці:

➡️ заявы можна будзе падаваць толькі ў электронным выглядзе праз сістэму MOS 2.0 — падача дакументаў непасрэдна ў органах стане немагчымай;
➡️ для падачы заявы ў MOS 2.0 іншаземец павінен мець Profil Zaufany або кваліфікаваны электронны подпіс;
➡️ іншаземцам будуць выдаваць электроннае пацвярджэнне падачы заявы, якое заменіць ранейшую «чырвоную пячатку» ў пашпарце.

⚠️Таму каб пазбегнуць праблем у будучыні, рэкамендуем загадзя стварыць Profil Zaufany.
👍27👌3🤝2
Дзякуючы экспертнай падтрымцы Цэнтра Беларускай Салідарнасці, польскі сенатар Адам Боднар падрыхтаваў і агучыў афіцыйную заяву пра выклікі, з якімі штодня сутыкаюцца грамадзяне Беларусі пры легалізацыі побыту ў Польшчы. Палітык выступіў падчас 51-га пасяджэння Сената РП XI кадэнцыі (28 студзеня 2026 года).

У сваёй прамове сенатар:

▶️ нагадаў пра рэпрэсіі і пратэсты ў Беларусі,
▶️ апісаў рэальную сітуацыю беларусаў і беларусак, якія жывуць у Польшчы,
▶️ накіраваў канкрэтныя пытанні да Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі,
▶️ і — што асабліва важна — засяродзіўся на сістэмных зменах, звязаных з польскім праязным дакументам для замежнікаў. Гэтая тэма непасрэдна ўплывае на тысячы людзей.

🎥 Запіс выступу можна паглядзець па спасылцы (05:39:00)
З тэкстам заявы можна азнаёміцца тут.

Мы шчыра дзякуем пану Адаму Боднару за адкрытасць, давер і супрацоўніцтва, а таксама ўсім, хто далучыўся да гэтай важнай працы.

Асобныя словы падзякі — дырэктарцы аддзелу прававой дапамогі ЦБС Вользе Дабравольскай за прафесійную падтрымку ў падрыхтоўцы заявы. Дарэчы, працу нашай каляжанкі асобна адзначылі з трыбуны Сената 😍

Мы робім усё магчымае, каб знайсці сістэмнае, справядлівае і чалавечнае вырашэнне праблемаў, з якімі сутыкаюцца нашыя суайчыннікі на шляху легалізацыі ў Польшчы.

Дзякуй за давер 🫶
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
87👍14🔥53
Польскія банкі не адкрываюць рахункі былым палітвязням.
ЦБС шукае выйсце
.

Мы часта сутыкаемся з сітуацыямі, калі праблема аднаго чалавека насамрэч з’яўляецца праблемай цэлай супольнасці.
І менавіта з такімі кейсамі мы працуем у Цэнтры Беларускай Салідарнасці.

Вось ужо больш за месяц былыя палітвязні з Беларусі, вызваленыя 13 снежня 2025 года, не могуць адкрыць банкаўскія рахункі ў Польшчы. А без іх немагчыма нармальна функцыянаваць у сучасным свеце.

Кіраўніца Дэпартамента прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская звярнулася з гэтай праблемай да Фінансавага амбудсмена Польшчы (Rzecznik Finansowy).

📩 Фінансавы амбудсмен ужо адрэагаваў на наш зварот і накіраваў афіцыйныя запыты ў тры буйныя банкі Польшчы:

• PKO BP S.A.
• Bank Millennium S.A.
• Santander Bank Polska S.A.

Амбудсмен просіць банкі, у прыватнасці:

➡️ растлумачыць, ці можа часовае пасведчанне асобы замежніка быць падставай для адкрыцця рахунку;
➡️ паведаміць, ці магчыма ўвесці спецыяльныя працэдуры, якія палегчаць доступ да банкаўскіх паслуг для грамадзян Беларусі (у тым ліку былых палітвязняў), што звяртаюцца па міжнародную абарону ў Польшчы.

Акрамя таго, амбудсмен звярнуўся у Саюз банкаў Польшчы з прапановай змяніць агульныя практыкі адкрыцця рахункаў для беларусаў у такой сітуацыі.

Фінансавы амбудсмен паабяцаў афіцыйна праінфармаваць ЦБС пра вынікі перамоваў як з асобнымі банкамі, так і з Саюзам банкаў Польшчы.

🔍 Адказ амбудсмена можна прачытаць у каруселі ◀️▶️

Мы працягваем працаваць не толькі з канрэтнымі выпадкамі, але і з прычынамі, якія робяць гэтыя праблемы сістэмнымі.
60👏11👍2
ЦБС працягвае падтрымліваць беларускія ініцыятывы.

Пагоня зрабіла ўнікальную рэч: каманда @bkspahonia стала першай беларускай камандай, якая атрымала дазвол на выступ у афіцыйным польскім чэмпіянаце ⚽️🇵🇱

Гэта натхняльны прыклад таго, што настойлівасць і ўпартасць перамагаюць бюракратычныя перашкоды, і што за свае мэты трэба змагацца да канца.

Але Пагоня — гэта значна больш, чым футбол. Гэта каманда, якая не толькі выступае ў афіцыйных польскіх турнірах і развівае беларускую футбольную супольнасць, гэта каманда, якая застаецца важным голасам салідарнасці па-за межамі футбольнага поля.

Сёння каманда звяртаецца да вас па падтрымку 🙌
Калі вы верыце ў беларускую справу і ў сілу салідарнасці — падтрымаеце каманду, накіраваўшы 1,5% свайго падаходнага падатку.

Як гэта зрабіць?
У сваёй падатковай дэкларацыі пазначце:
KRS: 0000883672
Фонд: Fundacja Centrum Białoruskiej Solidarności
Мэта: BKS Pahonia

Разам уздымаем беларускую справу! ⚽️✊🏻🫶🏻

Жыве Беларусь!
41👍5🥰5