Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.14K subscribers
3.07K photos
71 videos
5 files
1.52K links
Download Telegram
📚 Беларускі стэнд №75 ужо адкрыты на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве!
Мы ўжо на месцы — прыязджайце па кнігі, сімволіку і цёплую сустрэчу з беларускай культурай 🤍❤️🤍

📆 27–30 лістапада
🏰 Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
⬅️ Уваход толькі з боку вуліцы Grodzkiej (з адваротнага боку замка).

📌Што вас чакае СЁННЯ?

✔️ свежыя беларускія кнігі
✔️ гістарычныя выданні
✔️ сімволіка і прыгожыя наборы
✔️ атмасфера сапраўднай беларускай культуры

Мы працуем з 10:00 да 18:00

📌 А ВОСЬ ЗАЎТРА — ЯШЧЭ БОЛЬШ!

Мы даставім новую партыю кніг, у тым ліку гістарычныя навінкі, класіку і сучасную беларускую літаратуру.
Калі сёння не паспееце — заўтра выбар будзе яшчэ шырэйшы!

⚠️🎤Праграма сустрэч на заўтра, 28 лістапада (пятніца)

15:00–15:50 — «Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з праф. Даротай Міхалюк

16:00–16:50 — «За нашу і вашую волю»
Дыскусія з удзелам праф. Юрыя Грыбоўскага і праф. Гжэгажа Новіка

🖌️Аўтограф-сесія на стэндзе №75:
➡️ 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк

👣Прыходзьце сёння і заўтра!
Падтрымайце беларускую кнігу, пагартайце навінкі, пазнаёмцеся з аўтарамі і дадайце сабе крыху радзімы тут, у цэнтры Варшавы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
31🔥6😍21
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуй усім, хто завітаў да беларускага стэнда 📖📚

Сардэчна дзякуем кожнаму, хто прыйшоў на беларускі стэнд №75 — каб быць побач з беларускімі аўтарамі і выдаўцамі, пагартаць новыя кнігі, узяць літаратуру на роднай мове і падтрымаць тых, хто працягвае працаваць для Беларусі нават па-за яе межамі.

Гэтыя дні сталі сапраўднай сустрэчай чытачоў і аўтараў, размовай пра гісторыю, культуру і тое, што нас аб’ядноўвае.

Сёння — апошні дзень кірмашу!

Стэнд працуе да 17:00, і гэта апошняя магчымасць набыць беларускія гістарычныя выданні, сучасную прозу, дзіцячыя кнігі і кніжныя навінкі, якія мы прывезлі сёлета.

🖊️ Аўтограф-сесія:
12:00–15:00 — на стэндзе кнігі падпісвае Уладзімір Арлоў.
Запрашаем усіх, хто хацеў сустрэцца з аўтарам асабіста.

🏰 Месца: Arkady Kubickiego, Zamek Królewski w Warszawie
⬅️ Уваход з боку вул. Grodzkiej

Прыходзьце, каб забраць сваю кнігу, падтрымаць беларускіх аўтараў і пакінуць сабе частку беларускай культуры ў самым сэрцы Варшавы.

📹 Відэа: @belsat
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥1613👌4😍3
🔍 Нацыянальны банк Польшчы апублікаваў новае даследаванне пра жыццё і эканамічнае становішча беларусаў у Польшчы.

Вынікі паказваюць выразную тэндэнцыю: Польшча становіцца доўгатэрміновым месцам жыцця для большасці нашых суайчыннікаў.

Паводле даследавання, 67% апытаных беларусаў не плануюць вяртацца ў Беларусь нават у перспектыве многіх гадоў. Гэта тлумачыцца адчуваннем стабільнасці, бяспекі і выразных магчымасцяў для развіцця тут, у Польшчы.

📋Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіў збор дадзеных для даследавання на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства. Дзякуючы працы нашай каманды, аналітыкі НБП атрымалі значную колькасць анкет, што дазволіла ім правесці глыбокі і шматбаковы аналіз становішча беларусаў у Польшчы.

Кіраўніцтва Нацыянальнага банку Польшчы адзначыла нашую працу афіцыйным лістом удзячнасці, а таксама падарыла калекцыйныя манеты — сімвалічны жэст за ўклад у даследаванне 🪙

📊Аналітычны рапарт ахоплівае шырокі спектр тэм: занятасць, даходы, інтэграцыя, умовы жыцця і планы беларусаў адносна будучыні. Гэта адзін з самых комплексных аглядаў становішча беларускай супольнасці ў Польшчы на дзяржаўным узроўні.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
45😢23👏51
10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Правоў, якія па азначэнні павінны быць натуральнымі, але за якія даводзіцца змагацца нават у ХХІ стагоддзі, рызыкуючы ўласнай свабодай і жыццём.⛓️

Менавіта ў гэты дзень у 1948 годзе ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Дакумент, які нібыта гарантуе свабоды кожнаму. Але мы добра ведаем: гарантыі працуюць толькі там, дзе людзі гатовыя іх адстойваць.

Сёння за кратамі ў Беларусі знаходзяцца тысячы палітвязняў. Гэта людзі, якія апынуліся ў няволі толькі за тое, што хацелі жыць годна, казалі праўду і падтрымлівалі іншых.

Алесь Бяляцкі, Нобелеўскі лаўрэат міру, чалавек, які шмат гадоў змагаўся за правы беларусаў і цяпер сам пазбаўлены свабоды, напісаў з-за кратаў словы, што гучаць мацней за любы маніфест:

«Я ўсё роўна свабодны ў сэрцы»


📢Сёння — добры момант, каб нагадаць сабе, што свабода, годнасць, павага і правы не з’яўляюцца самі па сабе. І вельмі важна не забывацца пра тых, хто плаціць уласнай воляй за тое, каб іншыя маглі жыць без страху.
Пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні.

Міжнародны дзень правоў чалавека — гэта не проста дата ў календары, а напамін пра тое, за што мы змагаемся і каму павінны быць удзячныя за іх стойкасць.
33🔥161😢1
🕊️ ЗБОР НА ПАДТРЫМКУ ПАЛІТВЯЗНЯЎ

Яны на волі.
Людзі, якія прайшлі праз турмы і ізаляцыю, нарэшце вярнуліся. Жывыя. На свабодзе.

Але пасля пачатковага пачуцця эйфарыі ад вяртання на волю прыходзяць таксама смутак, фрустрацыя, страх перад вялікай колькасцю праблем, якія цяпер давядзецца вырашаць ва ўмовах вымушанай і раптоўнай эміграцыі.

Усё пачынаецца ўжо праз некалькі гадзін пасля вызвалення — з вельмі празаічных рэчаў: месца, дзе можна пераначаваць, цёплай ежы, вопраткі, якая не нагадвае турэмную робу, магчымасці адчуць сябе ў бяспецы і прывесці думкі да ладу.

Таму Цэнтр Беларускай Салідарнасці адкрывае 🎯 мэтавы збор для былых палітвязняў, якім патрэбная тэрміновая падтрымка ў першыя дні на волі.

За пяць гадоў існавання гэта першы збор, накіраваны не на працу офіса, а непасрэдна на дапамогу людзям, што толькі што выйшлі з няволі.

Куды пойдуць сабраныя сродкі:

🏠 часовае жыллё;
🍲🧥 ежа, вопратка і іншыя базавыя патрэбы;
🚍📱🩺 неабходныя выдаткі першых дзён: транспарт, мабільная сувязь, медычная дапамога і г.д.

Наш прынцып просты:

100% сабраных сродкаў ідуць непасрэдна былым палітвязням.
Без утрыманняў і дадатковых адлічэнняў.


🤝Калі вы хочаце падтрымаць — далучайцеся.
📣 Калі не можаце — проста раскажыце іншым.
Салідарнасць — гэта калі кожны робіць тое, што можа.

Падтрымаць праз наш сайт: ТУТ СПАСЫЛКА

Рахункі для падтрымкі:

🇵🇱 Рахунак у злотых:
PL80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
Назва перавода: Darowizna na cele statutowe

🇪🇺 Рахунак у еўра:
PL13 1160 2202 0000 0005 0620 5740
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes

🇺🇸 Рахунак у доларах:
PL77 1160 2202 0000 0004 9341 2713
SWIFT: BIGBPLPW
Transfer title: Donation for statutory purposes

💻 PayPal: info@belaruscenter.eu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
57🙏93🤝3
‼️Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў Варшаве гатовы аказваць комплексную, рэальную дапамогу былым палітвязням і іх сем’ям, якія будуць вымушана прыбываць у Польшчу.

Мы разумеем, што вызваленне — гэта толькі пачатак. Наперадзе — новыя выклікі: эміграцыя, легалізацыя, аднаўленне пасля траўмы. Таму мы хацелі б стаць адной з апораў, на якую былыя палітвязні маглі б разлічваць.

ШТО МЫ БУДЗЕМ РАБІЦЬ:

🏨 ЧАСОВАЕ РАЗМЯШЧЭННЕ
Мы будзем дапамагаць з арганізацыяй першаснага заселення пасля прыезду ў Польшчу (у тым ліку — гатэлі).

⚖️ ЛЕГАЛІЗАЦЫЯ І ЮРЫДЫЧНАЯ ДАПАМОГА
Юрыдычны аддзел ЦБС будзе суправаджаць былых палітвязняў у пытаннях: легальнага знаходжання ў Польшчы, дакументаў і статусаў, арыентацыі ў польскай сістэме

📚 ПОЛЬСКАЯ МОВА — АФЛАЙН І АНЛАЙН
Мы адкрыем: афлайн-групы польскай мовы ў нашым цэнтры ў Варшаве і анлайн-групы для тых, хто будзе жыць па-за Варшавай

👨‍👩‍👧 ПАДТРЫМКА СЕМ’ЯЎ І ДЗЯЦЕЙ
Дзеці былых палітвязняў змогуць адразу далучыцца да школы дадатковай адукацыі ЦБС, дзе для іх будуць: заняткі па польскай мове, заняткі па ангельскай мове, арт-тэрапія, псіхалагічная падтрымка і іншае.
🧠 ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА
У нас ёсць псіхолаг, але пры неабходнасці мы падключым дадатковых спецыялістаў, якія будуць праводзіць індывідуальныя кансультацыі і групавую падтрымку.

🏢 АДКРЫТАЯ ПРАСТОРА Ў ВАРШАВЕ
Цэнтр Беларускай Салідарнасці будзе адкрыты і даступны, каб:
▶️ прыйсці і пабыць у бяспечнай прасторы
▶️ папрацаваць
▶️ сустрэцца з людзьмі
▶️ выпіць кавы ці гарбаты
▶️ не заставацца сам-насам з цяжкасцямі

Мы хочам, каб кожны былы палітвязень ведаў:
у Польшчы ёсць месца, дзе вас чакаюць і гатовыя дапамагчы. І важна - хочуць дапамагчы!

❗️Мы стараемся дапамагаць усім беларусам у вымушанай эміграцыі, пры гэтым былыя палітвязні застаюцца нашым безумоўным прыярытэтам, незалежна ад часу іх прыезду.

Звязацца з намі можна праз:

📧
info@belaruscenter.eu - агульны кантакт ЦБС
📧 niedzwiecka.cbs@gmail.com - дырэктарка ЦБС, можна звяртацца па любых пытаннях.
💌 cbs.konsultacje@gmail.com - запіс на юрыдычныя кансультацыі
📱@CBSschool - тэлеграм школы ЦБС - усе пытанні, звязаныя з адукацыяй для дзетак і моўнымі курсамі для дарослых.

Калі маеце магчымасць — ПАДТРЫМАЙЦЕ нас фінансава. Усе сродкі ідуць на дапамогу былым палітвязням.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
90🔥16🙏92
📌 Сёння намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сустрэчу ва Упраўленні па справах замежнікаў Польшчы з кіраўніцтвам установы і прадстаўнікамі дэпартаментаў, якія займаюцца легалізацыяй замежнікаў.

У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктарка юрыдычнага дэпартаменту Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская, а таксама юрыст НАУ Міхаіл Кірылюк.

Асноўная ўвага была нададзена практычным крокам па легалізацыі вызваленых беларускіх палітвязняў, якія застаюцца ў Польшчы: парадку падачы дакументаў на міжнародную абарону, магчымасці паскоранага разгляду спраў, уліку сітуацыі асобаў без дакументаў, а таксама доступу да сацыяльнай падтрымкі.

❗️Цэнтр Беларускай Салідарнасці працягвае і надалей будзе аказваць прававую і комплексную падтрымку былым беларускім палітвязням у Польшчы, спрыяючы іх легалізацыі, адаптацыі і інтэграцыі ў польскім грамадстве.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
72👍141🤝1
Некаторыя рэчы дапамагаюць паступова вяртацца да звычайнага жыцця.
Кнігі — адна з іх.

Мы пачынаем збор кніг, пажадана на беларускай мове, для былых палітвязняў.
Пасля ізаляцыі і доўгіх месяцаў без звыклай камунікацыі магчымасць чытаць на роднай мове сапраўды важная.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці працуе з раніцы да вечара, таму вы можаце:

📚прынесці кнігі асабіста ў ЦБС
📚напісаць нам у Telegram: @CBSschool, каб дамовіцца пра перадачу
📚пакінуць кнігі ў спецыяльнай скрыні каля ўваходу ў офіс

Усе сабраныя кнігі мы перададзім былым палітвязням.

Дзякуй кожнаму і кожнай, хто далучыцца 💛
Беларускія кнігі — гэта простая і карысная форма падтрымкі!

Наш адрас:
Варшава, ul. Oleandrów 6-2
51👍4
Дзякуй за адчуванне, што нас не забылі!


Гэтыя словы падзякі мы атрымалі ад былых палітвязняў, якія нарэшце апынуліся ў бяспецы 🥹

Пасля шматгадзіннай дарогі з Украіны яны прыехалі ў Варшаву каля чацвёртай ночы. Першым месцам, куды яны трапілі, стаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці.

І нават у такі позні час каля ЦБС сабраліся дзясяткі людзей, якія чакалі сваіх герояў. Хтосьці прыйшоў са сцягам, хтосьці з гарачай гарбатай і пледамі.

Палітвязні кажуць, што пасля дарогі яны былі вельмі стомленыя і не мелі сіл на размовы. Але тое, што іх чакалі, аказалася вельмі важным. Гэта дало адчуванне падтрымкі з першых хвілін🫂

Яны просяць перадаць шчыры дзякуй усім, хто прыйшоў у тую ноч, і ўсім, хто сёння дапамагае ім адаптавацца да новага жыцця за мяжой.
109🤝6🙏1
Вы можаце перадаць нам 1,5% свайго падатку (PIT) — з тых сродкаў, якія вы ўжо заплацілі. Пры падачы дэкларацыі дастаткова ўказаць ЦБС як атрымальніка.

💡Чаму гэта важна?

Дзякуючы вашай падтрымцы ЦБС працягвае дапамагаць беларусам у Польшчы:

➡️ мы актыўна ўключыліся ў дапамогу палітвязням, раптоўна дэпартаваным з Радзімы;
➡️ мы аказваем сотні юрыдычных кансультацый штомесяц — для людзей у складаных жыццёвых сітуацыях;
➡️ у нашым Цэнтры дадатковай адукацыі больш за 200 дзяцей вывучаюць мовы, матэматыку і займаюцца творчасцю; таксама ў нас дзейнічаюць арт-тэрапеўтычныя групы, у тым ліку для дзяцей з аўтызмам;
➡️ мы падтрымліваем беларускія незалежныя выдавецтвы і аўтараў, арганізуем беларускі стэнд на Targi Książki Historycznej.
➡️ дзякуючы нашай магчымасці быць арганізацыяй OPP і дзякуючы вашаму даверу, мы разам змаглі падтрымаць і іншыя фундацыі.

📌 Што было летась?

У 2025 годзе ДЗЯКУЮЧЫ ВАМ атрымалі 284 173,80 zł з 1,5% падатку. Гэтыя грошы сталі асновай гадавога бюджэту ЦБС: пайшлі на арэнду і ўтрыманне прасторы, працу юрыдычнага аддзелу, адукацыйныя праграмы для дзяцей.

📌 Што далей?

Сёлета мы запускаем новыя праграмы для людзей старэйшага ўзросту — адукацыя, актыўнасць і сацыяльная ўключанасць. Праект стартуе неўзабаве і стане магчымым дзякуючы вашай падтрымцы.

⁉️ Як перадаць 1,5%?

Упішыце ў дэкларацыі:
KRS 0000883672
FUNDACJA „CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI”

Мы таксама падрыхтавалі зразумелы гід па PIT у Польшчы — як падаць дэкларацыю і скарыстацца льготамі:
▶️ ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ ◀️


🥹 Дзякуй за давер. Вашы 1,5% — гэта рэальная дапамога, якая дазваляе ЦБС працаваць і падтрымліваць беларускую супольнасць цягам усяго года.
37🤝8🙏2👌1
Працэдура разгляду пытанняў легалізацыі ў Польшчы вызваленых беларусаў будзе праведзена ў магчыма кароткія тэрміны

Пытанні, звязаныя з легалізацыяй вызваленых 13 снежня палітвязняў, якія падалі дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы, сталі галоўнай тэмай сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.

У сустрэчы прынялі ўдзел юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, старшыня юрыдычнай камісіі Каардынацыйнай Рады Міхаіл Кірылюк, прадстаўніца Цэнтра Беларускай Салідарнасці Вольга Дабравольская, прадстаўніца ініцыятывы «Partyzantka».

Кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў Польшчы запэўніў, што польскі бок будзе прыкладаць усе намаганні для таго, каб у магчыма кароткія тэрміны, у межах дзейнага заканадаўства Польшчы, прымаць рашэнні аб легалізацыі на тэрыторыі Польшчы вызваленых палітвязняў па меры завяршэння ўсіх унутраных працэдур. Чакаецца, што рашэнні будуць прымацца ў бліжэйшыя месяцы.

Павел Латушка падзякаваў Упраўленню па справах замежнікаў, МУС, МЗС, Галоўнай камендатуры памежнай службы Польшчы за пазітыўны падыход да пытанняў легалізацыі дэпартаваных на тэрыторыю Польшчы грамадзян Беларусі.

Падчас сустрэчы Томаш Цытрыновіч адзначыў, што ва Упраўленні па справах замежнікаў распачата працэдура легалізацыі ў дачыненні да 79 вызваленых беларусаў, у дачыненні да 4 беларусаў працэдура будзе распачата ў найбліжэйшы час.

Асобна Павел Латушка і ўдзельнікі сустрэчы ініцыявалі абмеркаванне пытання праблематыкі адкрыцця разліковых рахункаў у камерцыйных банках Польшчы для беларусаў, якія знаходзяцца ў працэдуры легалізацыі і маюць на руках часовыя пасведчанні асобы іншаземца на тэрыторыі Польшчы. Павел Латушка звярнуў увагу, што Камісія фінансавага нагляду Польшчы дала вычарпальны адказ аб тым, што дадзены дакумент з’яўляецца падставай для адкрыцця разліковага рахунку. У сувязі са складанасцямі, якія захоўваюцца пры адкрыцці рахункаў, была дасягнута дамоўленасць аб атрыманні з боку Упраўлення па справах замежнікаў дадатковага пісьмовага пацверджання таго, што гэты дакумент з’яўляецца падставай для адкрыцця рахункаў, і далейшага выкарыстання пазіцый афіцыйных органаў Польшчы ў кантактах з камерцыйнымі банкамі для вырашэння існуючай сітуацыі.

Прадстаўнік Упраўлення па справах замежнікаў адзначыў, што яго ведамства падтрымлівае прапанову па павелічэнні тэрміну дзеяння праязнога дакумента для замежнікаў больш чым на адзін год. Павел Латушка і ўдзельнікі сустрэчы адзначылі, што рэалізацыя дадзенага падыходу значна спрасціла б вырашэнне сацыяльна-бытавых і іншых пытанняў для замежнікаў на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку беларусаў, а таксама паменшыла б нагрузку на польскія органы, звязаную з неабходнасцю штогадовага пачатку працэдуры атрымання новага праязнога дакумента.

@CabinetBelarus
46👍14🙈3🤡2
Мы хочам ад усяго сэрца падзякаваць кожнаму, хто прывозіць рэчы, піша нам, дапамагае і падтрымлівае.

І для хлопцаў і дзяўчат, якія нядаўна выйшлі з турмаў і цяпер пачынаюць жыццё з нуля, — гэтая дапамога сапраўды неацэнная.

Мы пастаянна размаўляем з людзьмі, слухаем іх і пішам толькі пра тое, што рэальна патрэбна цяпер.
Не «на склад», не «на ўсялякі выпадак», а пра канкрэтныя патрэбы жывых людзей.

📝Актуальны спіс неабходных рэчаў:

👟👔 Абутак і адзенне
• красоўкі і зімовыя боты 41+ памеры (калі ласка, галоўнае — добры стан)
• джынсы 32/32, 33/33
• курткі і байкі L, XL
• лёгкія курткі (вясна)
• зімовыя цёплыя курткі 50–52
• спартыўнае адзенне
• футболкі (аднатонныя)
🧢🧦 Аксесуары і бялізна
• рамяні для джынсаў
• гадзіннікі
• трусы мужскія L і большыя памеры
• мужчынскія шкарпэткі 41+
• мужчынскія шапкі
🎒👜Сумкі і рэчы штодзённага карыстання
• заплечнікі
• спартыўныя сумкі
🏠 Для дому і гігіены
• пасцельная бялізна, рушнікі (новыя, калі ласка)
• фены
• машынкі для галення

🤍 Калі ў вас ёсць нешта з гэтага спісу і вы гатовыя дапамагчы — мы заўсёды на сувязі.

📍 Куды прывозіць:
Варшава, вул. Oleandrów 6–2

🕙 Час працы:
штодня з 10:00 да мінімум 20:00

💬 Для сувязі:
Telegram: @CBSschool
📞 +48 666 918 712

🌷 І яшчэ адно:
Калі ласка, прынясіце дзяўчатам кветкі. Вы нават не ўяўляеце, як ім важная такая простая ўвага ☺️

Дзякуй, што застаецеся побач.
Ваша дапамога сапраўды змяняе жыццё канкрэтных людзей.
55🥰7🤗4🔥2