Сёлета мы ўжо трэці год запар правялі летнік ЦБС для дзяцей з сем’яў палітвязняў і рэпрэсаваных.
📍 Летнік адбыўся ў Польшчы, на Мазурах, і аб’яднаў 30 удзельнікаў — дзяцей і іх апекуноў.
🗓 На працягу 7 дзён удзельнікі займаліся з арттэрапеўткамі і псіхолагамі. У праграме былі:
🎨 творчыя майстэрні і майстар-класы
🤹 інтэрактыўныя гульні і іншыя актыўнасці
🧘 практыкаванні на рэлаксацыю і псіхалагічную падтрымку ды іншае
🤝 Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы Visegrad Fund у партнёрстве з HumanDoc, Офісам дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы і Maly Berlin.
🙏 Вялікі дзякуй усім партнёрам і экспертам за падтрымку беларускіх дзяцей і іх сем’яў!
‼️ Як мы фарміруем групы:
Мы не праводзім адкрытага набору, бо месцаў у летніку няшмат, а колькасць жадаючых вельмі вялікая.
👨👩👧 Удзельнікаў запрашаем з тых сем’яў, якія ўжо звяртаюцца ў ЦБС па дапамогу. Гэта дазваляе падтрымаць найперш тых, каму дапамога патрэбная найбольш.
💌 Калі вам патрэбная дапамога, то:
— Па выходных у нас праходзяць бясплатныя арттэрапеўтычныя заняткі для дзяцей палітвязняў.
— Калі ў вашай сям’і ёсць дзеці палітвязняў ці былых палітвязняў і вы патрабуеце дапамогі, напішыце ў тэлеграм школы ЦБС: @cbsschool
— Мы не патрабуем дасылаць асабістыя дадзеныя. Калі гэта небяспечна, дастаткова кароткага паведамлення — і мы дамовімся пра бяспечную сустрэчу.
🇬🇧 English version
✨ Art Therapy Summer Camp for Children of Belarusian Political Prisoners — 2025 ✨
This year, for the third time in a row, the Belarusian Solidarity Center held a summer camp for children of political prisoners, former political prisoners, and repressed families.
📍 The camp took place in Masuria, Poland, bringing together 30 participants — children and their guardians.
🗓 Over 7 days, participants worked with art therapists and psychologists from Poland, Czechia, Slovakia, and Belarus.
The program included:
🎨 creative workshops and art classes
🤹 interactive games and outdoor activities
🧘 relaxation and psychological support practices
🤝 The project was supported by the Visegrad Fund in partnership with HumanDoc, the Office of Democratic Forces in the Czech Republic, and Maly Berlin.
🙏 Many thanks to all partners and experts for supporting Belarusian children and their families!
How we select participants:
📌 We do not run an open call, as places are limited and the number of families in need is much higher.
👨👩👧 Participants are invited from among the families already in contact with the BSC. This helps us support those in greatest need.
💌 If you need support:
— We organize free weekend art therapy sessions for children of political prisoners.
— If your family includes children of (former) political prisoners, please write to the Belarusian Solidarity Center school Telegram: @cbsschool
— We do not require you to send personal data. If it is unsafe, a short message is enough — we will arrange a safe meeting.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤30❤🔥6🥰4👍2☃1
📌 Апошнія некалькі тыдняў мы рэгулярна атрымліваем пытанні наконт неабходнасці апастылю на пасведчанні аб нараджэнні. Сапраўды, у медыя неаднаразова з’яўлялася інфармацыя пра тое, што нібыта ўведзены новыя правілы, згодна з якімі супрацоўнікі і супрацоўніцы польскіх дзяржаўных устаноў патрабуюць апастыль на пасведчанні аб нараджэнні, выдадзеныя ў СССР.
▫️Гэтая інфармацыя натуральна выклікае занепакоенасць у грамадзян Беларусі, якія не могуць паехаць у Беларусь па апастыль з-за пагрозы палітычных рэпрэсій.
🤷♀️ Аднак афіцыйнага пацверджання пакуль няма. Дадзеныя, якія публікуюцца ў медыя, часта супярэчлівыя, таму мы не можам абапірацца на іх пры кансультаванні нашых кліентаў і кліентак.
✉️ Кіраўніца аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольга Дабравольская накіравала ліст у Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі з пытаннем: ці сапраўды адбыліся змены ў парадку прызнання польскімі адміністрацыйнымі органамі актаў грамадзянскага стану, выдадзеных беларускім бокам, у тым ліку былымі органамі БССР і СССР?
☝️Мы абавязкова паведамім вам, як толькі атрымаем афіцыйны адказ Міністэрства. Сачыце за абнаўленнямі ў нашых сацыяльных сетках.

❤42👍3
☺️ Рады поделиться успешной историей нашей клиентки, которая обратилась к нам несколько месяцев назад.
⏳ У нашей клиентки, гражданки Беларуси, истекло разрешение на пребывание (с доступом к рынку труда). Новое заявление на получение разрешения она подала вовремя, но вот уже многие месяцы ждёт решения воеводы. Тем временем ZUS отказал ей в праве на получение пособия 800+ на ребёнка, мотивируя это отсутствием действующего разрешения на пребывание.
⚖️ Мы подготовили жалобу на решение председателя ZUS в Воеводский административный суд (WSA) в Варшаве, и суд удовлетворил её: позиция органов ZUS признана неправомерной!

❤95❤🔥9
⚡️ Ініцыятыва MALDZIS адзначае свой першы год і робіць гэта гучна — фестывалем у Варшаве!
Вас чакаюць рэдкія гістарычныя артэфакты, панэльныя дыскусіі, яскравыя выступы і жывая музыка.
🕰 Калі: 7 верасня 2025 г., з 12:00 да 18:30.
📍 Дзе: Музей вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal 11).
🚀 Праграма:
12:00 – 12:15 — Адкрыццё фестывалю
12:15 – 13:15 — Дыскусія «Каму цікава і нецікава беларускасць сёння?»
13:15 – 13:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
13:30 – 15:00 — Актыўнасці выпускнікоў Летняй школы Мальдзіса
15:00 – 15:15 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
15:15 – 16:15 — Серыя кароткіх выступаў
16:15 – 16:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
16:30 – 17:15 — Размова пра беларускую ідэнтычнасць са Святланай Курс
17:15 – 17:30 — Перапынак у дыскусійнай зале і экскурсія ў выставачнай
17:30 – 18:00 — Музычнае завяршэнне фестывалю, выступ гурта Nochy
З праграмай падрабязней можна азнаёміцца на сайце https://maldzis.world/festival/. Яна абнаўляецца — сачыце за абвесткамі.
📌 Рэгістрацыя — па спасылцы.

❤27👍15🎉2🔥1🦄1
😊 Рады пазнаёміць Вас з новым спецыялістам Цэнтра Беларускай Салідарнасці — адвакатам Сяргіем Скорыцкім.
⚖️ Спадар Сяргій праводзіць кансультацыі па пытаннях крымінальнага і гаспадарчага права ў наступных сферах:
▫️супрацьдзеянне дыскрымінацыі і ксенафобіі,
▫️парадак паведамлення праваахоўных органаў пра злачынства,
▫️супрацьдзеянне хатняму гвалту,
▫️права пацярпелых і магчымасць атрымання абароны ад злачынных дзеянняў (напрыклад, абавязак пакінуць жыллё, забарона на набліжэнне),
▫️формы інстытуцыйнай падтрымкі пацярпелых ад злачынстваў, права на абарону ў крымінальным працэсе і магчымасць хадайнічаць аб прадастаўленні адваката за кошт дзяржавы,
▫️наступства судзімасці для статуса перабывання замежніка ў Польшчы,
▫️абарона правоў у сферы камерцыйных адносін, падтрымка ў вырашэнні гаспадарчых і маёмасных спрэчак
✉️ Для таго каб запісацца на кансультацыю, дашліце апісанне сваёй сітуацыі на электронны адрас: cbs.konsultacje@gmail.com
⚠️ Колькасць кансультацый будзе абмежаваная. У першую чаргу дапамога будзе аказвацца былым палітзняволенным і грамадскім актывістам, якія знаходзяцца ў цяжкім жыццёвым і фінансавым становішчы.

👍39❤18💊1
📌 Заявление на Индивидуальная Программа Интеграции (IPI) можно подать в течение 60 дней со дня вступления в законную силу решения о:
▫️предоставлении статуса беженца или дополнительной защиты,
▫️ разрешении на временное пребывание с целью воссоединения с членом семьи, которому был предоставлен статус беженца или дополнительная защита.
☝️ Решение не вступает в законную силу, если оно не было надлежащим образом вручено.

👍14
📌 Звяртаем вашу ўвагу, што запіс на юрыдычныя кансультацыі ў ЦБС ажыццяўляецца выключна праз электронную пошту: cbs.konsultacje@gmail.com.
✉️ Каб трапіць на кансультацыю, калі ласка, дашліце кароткае апісанне вашай сітуацыі, і наш юрыст звяжацца з вамі, каб узгадніць дату і час сустрэчы.
Калі ваша справа мае тэрміновы характар, пазначце гэта ў лісце. Мы зробім усё магчымае, каб улічыць гэтую акалічнасць, аднак, на жаль, не можам гарантаваць разгляд вашай заяўкі ў прыярытэтным парадку.
❗️Звяртаем таксама ўвагу, што кансультацыя без папярэдняга запісу праз электронную пошту немагчымая. Інфалінія ЦБС, праз якую раней можна было атрымаць агульныя адказы і запісацца на прыём, больш не працуе.
☝️Калі ласка, улічыце, што наведванне офіса без запісу не дасць патрэбнага выніку, бо юрысты кансультуюць толькі тых, хто папярэдне запісаўся. Таму незалежна ад абставінаў, адзіны спосаб атрымаць кансультацыю — гэта напісаць нам на электронную пошту.
❤️ Дзякуем за разуменне і павагу да нашай працы!

❤28👍3☃1🗿1
🤔 В июле текущего года Омбудсмен Польши вновь обратил внимание Министерства внутренних дел и администрации на проблему: иностранцы, подающие заявки на вид на жительство, фактически лишены правовых инструментов для борьбы с бездействием и чрезмерной длительностью процедур по легализации пребывания.
❤63👍15☃1