Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​🤔Что такое номер PESEL? Почему вам обязательно нужно его сделать, и главное - как?

Ответы на эти и другие важные вопросы ищите в короткой брошюре от нашей фантастической команды юридического отдела в составе Алеси Пожиток, Владислава Семчука и Ольги Добровольной! https://cutt.ly/DvtQ39l

☝️Остались вопросы? Обратитесь за бесплатной юридической консультацией в Центр Беларуской Солидарности! Наша инфолиния +48668205177 (в том числе в Telegram) работает с понедельника по пятницу (10.00-18.00).
​​Абмежаванні, звязаныя з COVID-19, працягнутыя да 25 красавіка

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзелькі аб’явіў аб падаўжэнні абмежаванняў, звязаных з COVID-19, да 25 красавіка.

Нешматлікімі зменамі ў спісе каранцінных мераў сталі дазвол на аднаўленне працы дзіцячых садкоў, а таксама магчымасць займацца спортам на свежым паветры ў групах да 25 чалавек.

Нагадваем, што ў адпаведнасці з апошнімі рашэннямі ўраду Польшчы зачынены:

🚫Салоны прыгажосці і цырульні
🚫Буйныя мэблевыя і будаўнічыя крамы плошчай больш за 2000 м2.
🚫У крамах і касцёлах дзейнічаюць новыя абмежаванні па колькасці людзей
🚫Прыпынена праца гандлёвых цэнтраў
🚫Працягваюць дзейнічаць ранейшыя абмежаванні
Реакция польки на... диету Лукашенко, Нехта у Дудя, хлопотное дельце, Шчучыншчыну и волшебного кролика!

Что поляки думают о протестах в Беларуси? Едят ли они на ночь мясо с картошкой и готовы ли пойти на концерт Елены ЖелудОк? Обо всём этом в нашем новом видео!

Мы пригласили в гости Паулину, чтобы она прокомментировала самые забавные, абсурдные и захватывающие видео из Беларуси! Обязательно посмотрите, оно того стоит!

Подписывайтесь на наш канал и не забудьте поделится этим видео со своими друзьями
😉
​​☝🏻Важная інфармацыя аб перапісе насельніцтва 2021 для беларусаў у Польшчы!

1 красавіка 2021 года ў Польшчы пачаўся нацыянальны перапіс насельніцтва. Згодна з дзейсным заканадаўствам кожны, хто знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, мае абавязак у ім паўдзельнічаць, а няўдзел можа пагражаць штрафам да 5.000 злотых.

Перапіс будзе адбывацца да 30 верасня 2021 года. Запоўніць анкету можна па спасылцы https://nsp2021.spis.gov.pl

Падрабязная інструкцыя па запаўненню анкеты даступная на афіцыйным сайце Галоўнага Статыстычнага Бюро Польшчы на рускай мове.

💰Акрамя таго кожны, хто ўзяў удзел у перапісе насельніцтва, мае шанс выйграць у латарэі прызы ад 500 да 65000 злотых. Пераможцы будуць паінфармаваныя на запісаны ў анкеце е-мэйл у аўтаматычным рэжыме. Для атрымання прыза дастаткова захаваць дзесяцізначны код, які вы атрымаеце пасля высылкі вашай анкеты.
​​Вынікі нашай працы!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці
- гэта не проста назва, а штодзённая праца дзясяткаў неабыякавых людзей, галоўнай задачай якіх з’яўляецца дапамога беларусам.

Вашай увазе невялічкая справаздача аб тым, што мы паспелі зрабіць за перыяд студзень – сакавік 2021 году.

- правялі 1611 кансультацый, з іх:
- 962 першасныя кансультацыі;
- 649 спецыялізаваных кансультацый;
- 117 працэсуальных дакументаў у асабістых справах;
- 7 новых юрыдычных парадаў у сацыяльных сетках;
- 1 трэнінг для валанцёраў па пытаннях легалізацыі побыту;
- распачалі супрацу з Okręgowa Izba Radców Prawnych w Warszawie;
- арганізавалі працу 2 польскіх размоўных клубаў;
- прынялі больш за 50 заявак і зладзілі школку для беларускіх дзетак;
- правялі 44 кансультацыі і знайшлі працу для 37 асобаў;
- наладзілі супрацу з 10 агенцыямі працы;
- запусцілі ўласны YouTube-канал на якім за першы месяц набралі 7,5 тысяч праглядаў;
- ініцыявалі і правялі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве;
- арганізавалі і рэалізавалі прэмію Global Belarusian Solidarity Award;
- зладзілі і запісалі онлайн-канцэрт да Дня Волі;
- на ТБ і ў медыях выйшла 92 матэрыялаў з нашым удзелам;
- напісалі 285 пастоў у сацыяльных сетках;
- перадалі прадуктаў і рэчаў першай неабходнасці на агульную суму 5736,16 злотых;
- дапамаглі з жытлом 11 асобам;
- зладзілі 3 экскурсіі;
- арганізавалі 3 майстар-класа;
- распрацавалі і вось-вось запусцім наш сайт;

Увесь гэты час нам актыўна дапамагаюць нашыя цудоўныя валанцёры, якім мы вельмі ўдзячныя і без якіх нічога бы не атрымалася

Салідарнасць наша ўсё!❤️
🌍Салідарнасць без межаў!

Беларусы Варшавы сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю, а ў Беластоку прайшоў велапрабег з партрэтамі палітычных зняволеных і нацыянальнымі сцягамі! Неабыякавыя беларусы былі заўважаны і ў Бялай Падлясцы. Мы разам!🤎

P.S. Дасылайце фатаграфіі з нядзельных акцый у вашых гарадах у каментарах.🔽
Таленты сярод нас!❤️

Мы хацелі б паказаць вам чарговую частку працаў, дасланых да арганізаванага нашым Цэнтрам конкурсу плакатаў, які мы прымеркавалі да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀

Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯

Аўтары: Андрэй Пакроўскі, Вольга Кузьміч, Ганна Мурайда, Milena Fedyna, Аляксей Серада, Антон Дземідзенка, Анфіса Лано, Ганна Емельянава, Надзея Дубік, Алена Кахановіч.

#CBSHELP
​​Як запісацца на прышчэпку ад COVID-19 у Польшчы?💉

Учора прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі абʼявіў, што ўсе асобы, якія ў перыяд са студзеня па сакавік выразілі жаданне зрабіць прышчэпку ад COVID-19, атрымаюць накіраванні ў пункты вакцынацыі да 8 мая 2021 году.

На гэтым тыдні накіраванні на вакцынацыю атрымоўваюць асобы з 1969 па 1973 год нараджэння. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце https://szczepimysie.pacjent.gov.pl/

У выпадку, калі надышоў час для запісаў вашай узроставай групы, вы можаце запісацца некалькімі спосабамі:
🖌 Пазваніўшы на інфалінію 989
🖌 З дапамогай Internetowe Konto Pacjenta
🖌 Выслаць SMS «SzczepimySie» на нумар 664 908 556
🖌 З дапамогай сайта pacjent.gov.pl (патрэбны profil zaufany)
🖌 Праз непасрэдны кантакт з пунктамі вакцынацыі.

Пасля вакцынацыі кожны пацыент атрымае пацвярджэнне, якое моцна спросціць перасячэнне мяжы і дасць права не адбываць каранцін. Вакцынацыя зʼяўляецца дабравольнай і бясплатнай. Беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы легальна, маюць роўнае з палякамі права на атрыманне вакцыны. Прышчапіцца могуць усе асобы, якія маюць нумар PESEL.