Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​Бясплатная экскурсія "Шляхамі мястэчак"!

Дарагія сябры, рады паведаміць, што 11 жніўня ў Музеі гісторыі польскіх габрэяў POLIN адбудзецца экскурсія па часовай выставе "Шляхамі мястэчак". Экскурсія на беларускай мове правядзе для вас Таццяна Казак!

🗓 Дата: 11 жніўня 2024 года
🕔 Час: 14:00-15:00
📍 Месца: Музей гісторыі польскіх габрэяў POLIN, Варшава

Выстава прысвечана ўнікальнай спадчыне габрэйскіх мястэчак, іх культуры і традыцыям, якія сталі неад'емнай часткай гісторыі нашых зямель. Падчас экскурсіі вы зможаце даведацца пра жыццё і звычаі габрэйскіх абшчын, пабачыць рэдкія экспанаты і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны.

Не ўпусціце магчымасць акунуцца ў гісторыю і атрымаць новыя веды пра габрэйскія мястэчкі! Экскурсію будзе праводзіць прафесійны гід на беларускай мове.

📌 Уваход вольны, аднак колькасць месцаў абмежавана. Калі ласка, зарэгіструйцеся загадзя. Для гэтага трэба напісаць на адрас atrutneva@polin.pl . За адзін раз можна зарэзерваваць 2 уваходных квітка. Арганізатары просяць у мэйле даслаць імёны і прозвішча ўдзельнікаў.
​​⚡️Марш 9 жніўня ў Варшаве!

9 жніўня 2020 года стала момантам, які падзяліў жыццё мільёнаў беларусаў на «да» і «пасля». Небывалая хваля рэпрэсій і гвалту здолела сцішыць наш агульны голас, але не здолела прымусіць нас замаўчаць.

У чацвёртую гадавіну пачатку масавых пратэстаў беларусы Варшавы выйдуць на марш, каб нагадаць усім пра сітуацыю ў Беларусі і паказаць наша нязломнае імкненне да свабоды!


⌛️9 жніўня, 18:00
📍Збор каля помніка Тадэвуша Касцюшкі (Plac Żelaznej Bramy).
🛣Маршрут Plac Żelaznej Bramy - Marszałkowska - Świętokrzyska - pomnik Kopernika.

Бярыце з сабой нашыя сцягі і клічце сяброў. Жыве Беларусь!
Дзень, які змяніў усё!

9 жніўня 2020 году стала паваротнай датай беларускай гісторыі. Наш народ абудзіўся і крочыў у бок дэмакратыі, свабоды і роўнасці.

Пачынаючы наш шлях да волі, мы не маглі нават уявіць, наколькі складаным ён будзе. Складана было паверыць у тое, што ўлады і іх служкі здольныя на такі ўзровень рэпрэсій і звярынай жорсткасці. Складана было паверыць у тое, што звар'яцелыя дыктатары здольныя развязаць крывавую вайну ў цэнтры Еўропы ў ХХІ стагоддзі. Бясспрэчным зʼяўляецца толькі тое, што, як бы доўга мы бы не ішлі і якія перашкоды мы не сустракалі, гэты шлях вядзе нас да праўды і новай, безумоўна лепшай Беларусі.

Яшчэ адна рэч, якую вам абавязкова трэба ведаць – у складаную хвіліну Цэнтр беларускай салідарнасці будзе побач і ніколі не пакіне вас сам насам з праблемамі. Менавіта ў тых падзеях нарадзілася салідарнасць паміж беларусамі, што стала асновай і адной з галоўных каштоўнасцяў нашай арганізацыі.

А якім запомнілі 9 жніўня 2020 года вы? Падзяліцеся сваімі ўспамінамі ў каментарах!
❤️Беларусы Варшавы выйшлі на вялікі марш 9 жніўня!
​​📘Руководство по легализации для иностранцев в Польше

Зачастую легализация в Польше превращается в настоящую головоломку. Статьи из разных источников противоречат друг другу, усугубляя путаницу и вводя в заблуждение. Иногда кажется, что разобраться в этом просто невозможно!

Именно поэтому юристы Центра беларусской солидарности подготовили для вас руководство по вопросам легализации для иностранцев в Польше! В нем мы систематизировали всю необходимую информацию и рассмотрели самые популярные вопросы:

- Пересечение границы и визовые вопросы
- Медицинское страхование
- Виды на жительство
- Международная защита
- Трудоустройство
- Польский проездной документ
- Заключение брака
- И многие другие!


Руководство на русском и польском языке👇
RU https://cutt.ly/kwD3Ge89
PL https://cutt.ly/wwD3HIZD

Мы надеемся, что наше пособие поможет вам найти ответы на важные вопросы, а также сэкономит вам уйму времени и нервов.
​​⚡️Збяром у садок і школу дзяцей палітвязняў

Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядзе традыцыйны збор сродкаў для дзяцей палітвязняў. Сёлета акцыя скіраваная на падтрымку дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту.

Многія сем'і палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя сем'і палітвязняў пасля іх вызвалення выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша дапамога ў падрыхтоўцы дзяцей да садка і школы палегчыць фінансавы цяжар для іх.

Мы заклікаем прадэманстраваць салідарнасць і ўзяць удзел у гэтым зборы. Просім вас памятаць пра асабістую бяспеку і ахвяраваць грошы з рахункаў банкаў, не звязаных з уладамі Беларусі ці Расіі.

Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці дашкольнага ўзросту або школьнікі, і пры гэтым хтосьці з бацькоў (або абодва) знаходзяцца або знаходзіліся ў зняволенні.

На кожнае дзіця прапануецца выплата ў 100 еўра. Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць заяўку да 31 жніўня 2024 года.

Таксама нагадваем пра магчымасць падтрымаць школу ЦБС, у якой навучаюцца у тым ліку і дзеці палітвязняў з Беларусі.👇

PayPal: info@belaruscenter.eu
Альбо на банкаўскі рахунак:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»

Назва пераводу: Darowizna na cele statutowe
(Просім пісаць менавіта гэту назву пераводу. Па закону мы не можам прыняць плацеж з іншай назвай і будзем вымушаныя вярнуць вам сродкі).

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
​​🗓Графік працы ЦБС 15 і 16 жніўня

Шаноўныя сябры! У сувязі з дзяржаўным святам Войска Польскага і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 15 і 16 жніўня ў аддзеле прававой дапамогі ЦБС выходныя дні. Чакаем вашыя звароты ў панядзелак 19 жніўня.

❤️У той жа час школа дадатковай адукацыі ЦБС будзе працаваць паводле звычайнага графіку. Чакаем вашых жэўжыкаў на занятках!