Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
🎉Варшаўскія лялькаводы!

Мы атрымалі таемныя здымкі ад нашых крыніц у КДБ Беларусі. На базе Цэнтру Беларускай Салідарнасці прайшоў радыкальны майстар-клас па стварэнню лялек. Знакамітыя варшаўскія лялькаводы разам з іх падпольнай фабрыкай выяўленыя!

Усім удзельнікам несанкцыянаванага майстар-класу пагражае зарад добрага настрою, смачнай гарбаты і новых сябровак!☝️
Абярыце сваіх герояў на Global Belarusian Solidarity Award!

Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. З упэўненасцю можна сказаць, што пачатак беларускай рэвалюці быў бы немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Бесчалавечная машына хлусні спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.

Надышоў час народнага галасавання! Запоўніце гугл-форму па спасылцы, каб кожная ўзнагарода магла знайсці свайго героя! Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 сакавіка!

https://cutt.ly/kzFVqTB
🏛 Экскурсія ў Каралеўскія Лазенкі!

Шчыра дзякуем неверагоднай Таццяне Казак за экскурсію, якая дапамагла беларусам, якія апынуліся ў Варшаве, больш даведацца аб горадзе і адным з самых прыгожых яго куточкаў - Лазенках Крулеўскіх! Новыя ўражанні, веды і свежае паветра, што можа быць лепш для таго, каб крыху адпачыць і змяніць абстаноўку?

✔️Каб больш даведацца пра экскурсіі, якія ладзіць Таццяна, заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/
ЦБС запусціў свой YouTube-канал!

Сябры, мы маем выдатныя навіны! Цяпер за намі можна сачыць яшчэ і на YouTube!

Першы выпуск аб словах-пастках, смешных і абсурдных сітуацыях, у якія вы можаце патрапіць пры вывучэнні польскай мовы, ужо на прасторах інтэрнэту.

Лайк, падпіска і не забудзьцеся падзяліцца з сябрамі!😏
☝🏻Медыцынскае страхаванне ў Польшчы

Якія віды медыцынскага страхавання існуюць у Польшчы? Якую страхоўку абраць? Як гэта зрабіць правільна? І навошта ўвогуле ўсё гэта патрэбна?

Дакладныя адказы на гэтыя пытанні ў відэа ад юрыдычнага дэпартамента Цэнтру Беларускай Салідарнасці!

Падзяліцеся ролікам з сябрамі ў Польшчы, гэта дапаможа ім зарыентавацца ў тэме.