Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.4K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​⛔️Новы лакдаўн у Варшаве!

Сёння міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі абвясціў аб увядзенні новых абмежаванняў! На жаль, Мазавецкае ваяводства перавысіла парогавыя паказальнікі па захворванні COVID-19, што вымусіла ўрад увесці лакдаўн у Варшаве.

Сваю дзейнасць павінны будуць спыніць:
📌гандлёвыя цэнтры – за выключэннем: прадуктовых крамаў, аптэк, газетных кіёскаў, кніжных, зоамагазінаў і будаўнічых магазінаў⠀
📌басейны, сауны, салярыі, турэцкія лазні, казіно
📌гасцініцы
📌тэатры, музеі, карцінныя галерэі, кінатэатры
📌спартыўныя аб'екты

Абмежаванні ўводзяцца ад 15 сакавіка і будуць дзейнічаць мінімум да 28 сакавіка.
🎉Варшаўскія лялькаводы!

Мы атрымалі таемныя здымкі ад нашых крыніц у КДБ Беларусі. На базе Цэнтру Беларускай Салідарнасці прайшоў радыкальны майстар-клас па стварэнню лялек. Знакамітыя варшаўскія лялькаводы разам з іх падпольнай фабрыкай выяўленыя!

Усім удзельнікам несанкцыянаванага майстар-класу пагражае зарад добрага настрою, смачнай гарбаты і новых сябровак!☝️
Абярыце сваіх герояў на Global Belarusian Solidarity Award!

Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. З упэўненасцю можна сказаць, што пачатак беларускай рэвалюці быў бы немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Бесчалавечная машына хлусні спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.

Надышоў час народнага галасавання! Запоўніце гугл-форму па спасылцы, каб кожная ўзнагарода магла знайсці свайго героя! Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 сакавіка!

https://cutt.ly/kzFVqTB
🏛 Экскурсія ў Каралеўскія Лазенкі!

Шчыра дзякуем неверагоднай Таццяне Казак за экскурсію, якая дапамагла беларусам, якія апынуліся ў Варшаве, больш даведацца аб горадзе і адным з самых прыгожых яго куточкаў - Лазенках Крулеўскіх! Новыя ўражанні, веды і свежае паветра, што можа быць лепш для таго, каб крыху адпачыць і змяніць абстаноўку?

✔️Каб больш даведацца пра экскурсіі, якія ладзіць Таццяна, заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/