Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.4K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
Беларусы Варшавы працягваюць актыўна падтрымліваць пратэстоўцаў на нашай Радзіме! Мы салідарныя!

Białorusini z Warszawy nadal aktywnie wspierają protestujących na naszej Ojczyźnie! Jesteśmy solidarni!

#CBSHELP #Жывебеларусь
​​🌱 Дарагія дзяўчаты, беларускі Варшавы!

Запрашаем вас на бясплатны майстар-клас матання традыцыйнай лялькі! Вас чакае не толькі авалоданне тэхнікамі матання, але і вельмі прыемныя, утульныя жаночыя размовы з Iris Blue.

Усе матэрыялы прадастаўляюцца арганізатарамі. Але калі вы маеце старую кашулю, сукенку, мы з задавальненнем пакажам як даць гэтай рэчы другое жыццё! Будзем рады вас пабачыць!

Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, lok 2. Калі: 10 сакавіка а 17.00.

❤️Абавязковы запіс у каментарах
​​❤️Даражэнькія жанчыны! Цэнтр Беларускай Салідарнасці шчыра віншуе вас з 8 сакавіка!

🙋‍♀️Беларуская рэвалюцыя мае жаночае аблічча і гэта не выпадкова. Мінулы год асабліва яскрава паказаў усім, хто гэтага не бачыў раней, якая моц і талент закладзены ў вас. Вы наша надзея і падмурак для новай Беларусі, са святам!

Плакат Уладзімір Цэслер
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️Дзень Волі ў Варшаве!

9 сакавіка 1918 году была створана Беларуская Народная Рэспубліка. З розных прычынаў нашым продкам не ўдалося ўтрымаць на мапе Еўропы незалежную Беларусь, аднак ідэі стваральнікаў БНР здолелі перажыць усе цяжкасці і праз дзясяткі гадоў увасобіцца ў Рэспубліку Беларусь!

25 сакавіка - дзень, калі БНР была абвешчана незалежнай дзяржавай, сапраўднае нацыянальнае свята беларускага народу і яго трэба адзначыць годна! Да Дня Волі мы рыхтуем для вас выдатную праграму, якую мы апублікуем у бліжэйшыя дні. Аднак ужо сёння мы можам абвясціць, што адным з выступоўцаў на нашым свяце стане Сяржук Доўгушаў і яго Вольны Хор!

Адзначым гэты дзень разам!
#CBSHELP
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥«Беларусь: марш свабоды» – бясплатная фотавыстава аб беларускай рэвалюцыі ў Варшаве.

Выстава складаецца з работ сямі фатографаў, праз якія мы можам пабачыць іх асабісты погляд на пратэсты ў Беларусі, усю прыгажосць і боль падзеяў, якія адбываюцца на нашай Бацькаўшчыне. Выстава была створана з ініцыятывы Еўрапарламенту, які ў канцы мінулага году ўручыў дэмакратычнаму руху Беларусі прэмію Сахарава за правы чалавека.

📸 Выстава будзе працягваць сваю працу да 25 сакавіка 2021 г., з аўторку па нядзелю, ад 11:00 да 19:00. Пабачыць экспазіцыю можна па адрасе Kordegarda. Galeria NCK – Warszawa, ul. Krakowskie Przedmieście 15/17
​​UPD МЕСЦАЎ НА ЭКСКУРСІЮ БОЛЬШ НЯМА!
🎁 Дарагія беларусы Варшавы, у нас разам з Таняй Казак для вас падарунак!

Запрашаем на бясплатную экскурсію ў Лазенкі Каралеўскія! Вас чакае 2,5 гадзіны неверагоднага часу ў адным з самых прыгожых паркаў Варшавы.
Будзем рады вас пабачыць

Дзе: Łazienki Królewskie, al. Ujazdowskie (пад помнікам Шапэну) Калі: 14 сакавіка а 10.00.
❤️Абавязковы запіс у каментарах!

✔️Каб больш даведацца пра экскурсіі, якія ладзіць Таццяна - заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/

#CBSHELP
​​⛔️Новы лакдаўн у Варшаве!

Сёння міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі абвясціў аб увядзенні новых абмежаванняў! На жаль, Мазавецкае ваяводства перавысіла парогавыя паказальнікі па захворванні COVID-19, што вымусіла ўрад увесці лакдаўн у Варшаве.

Сваю дзейнасць павінны будуць спыніць:
📌гандлёвыя цэнтры – за выключэннем: прадуктовых крамаў, аптэк, газетных кіёскаў, кніжных, зоамагазінаў і будаўнічых магазінаў⠀
📌басейны, сауны, салярыі, турэцкія лазні, казіно
📌гасцініцы
📌тэатры, музеі, карцінныя галерэі, кінатэатры
📌спартыўныя аб'екты

Абмежаванні ўводзяцца ад 15 сакавіка і будуць дзейнічаць мінімум да 28 сакавіка.
🎉Варшаўскія лялькаводы!

Мы атрымалі таемныя здымкі ад нашых крыніц у КДБ Беларусі. На базе Цэнтру Беларускай Салідарнасці прайшоў радыкальны майстар-клас па стварэнню лялек. Знакамітыя варшаўскія лялькаводы разам з іх падпольнай фабрыкай выяўленыя!

Усім удзельнікам несанкцыянаванага майстар-класу пагражае зарад добрага настрою, смачнай гарбаты і новых сябровак!☝️
Абярыце сваіх герояў на Global Belarusian Solidarity Award!

Шаноўнае спадарства! Ствараючы гэту прэмію, мы ставілі сабе за мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. З упэўненасцю можна сказаць, што пачатак беларускай рэвалюці быў бы немагчыма без людзей, якія не пабаяліся першымі кінуць выклік беззаконню і паказаць, што кожны з нас не самотны ў сваім змаганні з несправядлівасцю і сярэднявеччам у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя.

Бесчалавечная машына хлусні спрабавала закаваць усё жывое ў вечныя ільды, але кожнае ваша «не» дадае ў іх расколіны і набліжае дзень, калі свабодны дух беларускай рэвалюцыі скіне з сябе лёд рэпрэсіяў.

Надышоў час народнага галасавання! Запоўніце гугл-форму па спасылцы, каб кожная ўзнагарода магла знайсці свайго героя! Цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 27 сакавіка!

https://cutt.ly/kzFVqTB
🏛 Экскурсія ў Каралеўскія Лазенкі!

Шчыра дзякуем неверагоднай Таццяне Казак за экскурсію, якая дапамагла беларусам, якія апынуліся ў Варшаве, больш даведацца аб горадзе і адным з самых прыгожых яго куточкаў - Лазенках Крулеўскіх! Новыя ўражанні, веды і свежае паветра, што можа быць лепш для таго, каб крыху адпачыць і змяніць абстаноўку?

✔️Каб больш даведацца пра экскурсіі, якія ладзіць Таццяна, заходзьце на яе старонку https://www.instagram.com/gid_in_warsaw/