Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.41K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
Таленты сярод нас!❤️

У лютым наш Цэнтр арганізаваў конкурс плакатаў, прымеркаваны да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀

Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯

#CBSHELP
​​☝️Бесплатные юридические консультации для получения социальной помощи в пользу ребёнка!

​​В связи с огромным интересом к нашей школе для детей, напоминаем: Центр Беларуской Солидарности предоставляет гражданам Беларуси бесплатные юридические консультации о возможности получения социальной помощи в пользу ребёнка!

Юридические консультации будут касаться возможности получения в Польше:

📌семейного пособия с добавками;
📌единовременного пособия при рождении ребенка;
📌родительских выплат;
📌детского пособия «500+»
📌пособия «Хороший старт» «300+»
📌социальной помощи лицам, ходатайствующим о международной защите в Польше.

Для того чтобы записаться на консультацию, обратитесь на нашу инфолинию 668 205 177 либо через наш Телеграм.

#CBSHELP
З задаваленнем прадстаўляем вам чарговую падборку неверагодных работ, якія нам даслалі да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю!🔥

Аўтары: Аляксей Кулінковіч, Андрэй Пічушкін, Аліна Варанчыхіна, Наталля Шыла, Юлія Лашкевіч, Уладзімір Маляўка, Таццяна Цітова, С. Жалнеровіч, Таццяна Марозава, Дар'я Цітова.

#CBSHELP
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дапамога для беларусаў!⚪️🔴⚪️

Пераезд у іншую краіну - гэта заўсёды нялёгка. Яшчэ цяжэй, калі чалавек вымушаны бегчы ад пераследу і пакідае на Радзіме ўсё, што ў яго было. Тысячы беларусаў прыехалі ў Польшчу літаральна з адной валізкай. Перад уцекачамі стаяць элементарныя побытавыя пытанні. Напрыклад, у чым хадзіць вясной, калі з абутку толькі зімовыя боты, якія былі на нагах падчас уцёкаў?🤷‍♀️

Атрымаўшы інфармацыю аб існуючай праблеме, Цэнтр Беларускай Салідарнасці закупіў і перадаў уцекачам 10 параў абутку. Кожная, нават маленькая справа, мае значэнне!

#CBSHELP
​​Ушануем Рамана Бандарэнку!

Сябры, заклікаем вас падпісаць петыцыю ў падтрымку надання адной з кальцавых развязак у Варшаве імя забітага героя беларускай рэвалюцыі - Рамана Бандарэнкі! З ініцыятывай звароту да мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага выступіў Цэнтр Беларускай Салідарнасці і Вольная Беларусь!

https://cutt.ly/izrUWxL

Uhonorujmy Romana Bondarenko!

Przyjaciele, zachęcamy do podpisania petycji popierającej nadanie jednemu z rond w Warszawie imienia zamordowanego bohatera rewolucji białoruskiej - Romana Bondarenki! Z inicjatywą apelu do prezydenta m.st. Warszawy Rafała Trzaskowskiego wystąpiło Centrum Białoruskiej Solidarności oraz Wolna Białoruś!

https://cutt.ly/izrUWxL

#незабудемнепростим
​​🙋‍♂️Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя фільмы голас інфалініі ЦБС і чалавек, які пакінуў працу ў банку дзеля дапамогі беларусам, Дзмітрый Матусевіч.

📌Як ты апынуўся ў Польшчы?

Я ў Польшчы ўжо 5 або 6 год, перастаў лічыць. У 11 класе я зразумеў, што трэба паступаць у Польшчу. Аказалася, што ў мяне ёсць польскія карані. Тут я вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на кірунку еўрапеістыка, атрымаў нядрэнную адукацыю, шмат даведаўся пра эканоміку і права. Пасля навучання я трапіў на працу ў банк.

📌Што цябе падштурхнула да таго, каб пачаць працу ў нас?

У Беларусі пачаўся нацыянальны ўздым і мяне гэта вельмі натхніла. Пасля 9 жніўня я быў у невялікім шоку, не разумеў, што можна зрабіць, чым можна дапамагчы. Былі думкі пра тое, што мы тут у бяспецы, а там, на плошчы, мой брат, мая сястра і пад імі выбухаюць гранаты. Пазней я даведаўся пра ЦБС.І вось ужо крыху больш за месяц я працую на нашай інфалініі. Да гэтага я працаваў на такой жа пасадзе, але ў польскім банку. Гэта дзве вялікія розніцы. У першую чаргу, ты дапамагаеш людзям у вырашэнні праблем, якія сапраўды важныя, а калі я працаваў у банку, праблемы гэтыя былі настолькі нікчэмнымі ў большасці сваёй, што гэтым зусім не хацелася займацца. Праца ў ЦБС для мяне - гэта мой абавязак дапамогі беларусам, бо я не маю мажлівасці ўехаць у нашу краіну і рабіць нешта там.

📌З якімі праблемамі ты сутыкнуўся, працуючы ў нас на інфалініі?

Ёсць пэўная колькасць людзей, якія звяртаюцца па цалкам бытавых пытаннях, якія можна вырашыць у гугле. Напрыклад, як даехаць кудысьці ў Варшаве або дзе купіць нешта. Гэта адымае шмат сілаў і часу, пры тым што мноству людзей патрэбна сур'ёзная дапамога, якую яны могуць атрымаць толькі ў спецыялістаў, а не ў інтэрнэце.

📌Раскажы цікавы або дзіўны факт пра сябе?

Я ненавіджу холад і кожную зіму кажу сабе, што паеду куды-небудзь, дзе цёпла, але я таксама працягваю трываць гэтую жудасную зіму:)

📌Слова, з якім у цябе асацыюецца ЦБС?
Сумленны, прыстойны, ахвяруючы.

📌Параіш некалькі добрых фільмаў?
-1917
-Платформа
-Спіс Шындлера

📌Рагачоўская ці Глыбоцкая згушчонка?
У сінім слоічку з белымі палоскамі.

📌Бела-кола ці кока-кола?
Бела-кола, смак дзяцінства.

📌Менск ці Мінск?
Менск

📌Мы пераможам?
Вядома!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.
#CBSHELP
Беларусы Варшавы працягваюць актыўна падтрымліваць пратэстоўцаў на нашай Радзіме! Мы салідарныя!

Białorusini z Warszawy nadal aktywnie wspierają protestujących na naszej Ojczyźnie! Jesteśmy solidarni!

#CBSHELP #Жывебеларусь