Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.4K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​🏛 Бясплатная школка для дзяцей ад ЦБС!

Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У нашым Цэнтры пачынае працаваць школка для дзяцей! Заняткі будуць праходзіць па суботах. Калі ў гэтым будзе неабходнасць, школа будзе працаваць і ў іншыя дні.

☝️Як будуць праходзіць заняткі?

Заняткі ў школке будуць доўжыцца прыкладна 4 гадзіны. За гэты час вашыя дзеткі будуць вучыць польскую/ангельскую мовы, развіваць лагічнае мысленне і вучыцца маляваць. Перыядычна будуць праходзіць прагляды мультфільмаў і рознага тыпу майстар-класы. Усе заняткі будуць адбывацца ў пазнавальна-гульнявой форме, таму вашы дзеткі дакладна не будуць сумаваць!

👩‍🏫 Як трапіць у школку?

Патэлефануйце на нумар 728501550 (Наталля) ці напішыце нам ў прыватныя паведамленні! Абавязкова пазначце ўзрост дзіця, бо мы будзем размяркоўваць іх у групы па ўзросту.

🙋‍♂️ Хто будзе праводзіць заняткі?

Выкладчыкі, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і досвед працы.

🏧Ці будуць нейкія дадатковыя выдаткі на навучанне?

Навучанне ў нашай школе абсалютна БЯСПЛАТНАЕ. Вам НЕ трэба набываць ніякіх дадатковых матэрыялаў.

27.02 а 12.00 па адрасе: ul. Oleandrów 6 пам. 2, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для бацькоў. Калі вы не можаце прыйсці ў гэты час, проста патэлефануйце нам і вы атрымаеце неабходную інфармацыю. Тэлефон для сувязі: 728 501 550

#CBSHELP
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) pinned «​​❗️❗️❗️ Юридический путеводитель для политических эмигрантов из Беларуси! Юристки Центра Беларусской Солидарности подготовили простой, но в то же время исчерпывающий путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно…»
​​☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!

Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅‍♀️

Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃

Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію 668 205 177 альбо напісаць нам у асабістыя паведамленні. У салідарнасці наша сіла!

#CBSHELP
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.

#CBSHELP
​​🎉Новыя ўражанні!

Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся майстар-клас па макрамэ. Наша неверагодная майстрыца Вольга Курачкіна перадала беларускам Варшавы зарад энергіі і рашучасці, а таксама нікога не адпусціла дамоў без стылёвага аксесуару ў стылі макрамэ! Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да нашага мерапрыемства і з нецярпеннем чакаем другую групу 5 сакавіка.

Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, наперадзе яшчэ шмат файных майстар-класаў і трэнінгаў!🚀

#CBSHELP
​​Школцы ЦБС быць!⚡️

У суботу ў нашым Цэнтры адбылася арганізацыйная сустрэча бацькоў, якія пажадалі адправіць дзяцей у нашу суботнюю школку, дзе дзеці будуць вучыць польскую і англійскую мовы, маляваць, глядзець мультфільмы і проста добра бавіць час. Колькасць ахвотных пераўзышла нашы самыя смелыя чаканні! Толькі ў суботу было пададзена больш за 30 заявак на ўдзел у школцы.💪

Бацькі, гатовыя даверыць нам самае дарагое – сваіх дзяцей, - гэта лепшы маркер высокага даверу да нас, за які мы вам дзякуем!❤️
Таленты сярод нас!❤️

У лютым наш Цэнтр арганізаваў конкурс плакатаў, прымеркаваны да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀

Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯

#CBSHELP
​​☝️Бесплатные юридические консультации для получения социальной помощи в пользу ребёнка!

​​В связи с огромным интересом к нашей школе для детей, напоминаем: Центр Беларуской Солидарности предоставляет гражданам Беларуси бесплатные юридические консультации о возможности получения социальной помощи в пользу ребёнка!

Юридические консультации будут касаться возможности получения в Польше:

📌семейного пособия с добавками;
📌единовременного пособия при рождении ребенка;
📌родительских выплат;
📌детского пособия «500+»
📌пособия «Хороший старт» «300+»
📌социальной помощи лицам, ходатайствующим о международной защите в Польше.

Для того чтобы записаться на консультацию, обратитесь на нашу инфолинию 668 205 177 либо через наш Телеграм.

#CBSHELP
З задаваленнем прадстаўляем вам чарговую падборку неверагодных работ, якія нам даслалі да Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю!🔥

Аўтары: Аляксей Кулінковіч, Андрэй Пічушкін, Аліна Варанчыхіна, Наталля Шыла, Юлія Лашкевіч, Уладзімір Маляўка, Таццяна Цітова, С. Жалнеровіч, Таццяна Марозава, Дар'я Цітова.

#CBSHELP