Адукацыя – наша ўсё!🧑🎓
На гэтым тыдні ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся трэнінг для валанцёраў. Юрысты нашай арганізацыі расказалі актыўным беларусам Варшавы аб магчымасцях па легалізацыі ўцекачоў з Беларусі і тым, як мы разам можам ім дапамагчы. Сустрэча адбылася ў цёплай атмасферы і дазволіла валанцёрам атрымаць праўдзівую інфармацыю аб юрыдычных аспектах легалізацыі ў Польшчы з першых рук.
Мы дзякуем усім актывістам нашай ініцыятывы за іх плённую працу!🎯

🎯Дапамога для лагера ў Бялай-Падлясцы
Цэнтр Беларускай Салідарнасці перадаў нашым партнёрам з фундацыі Białska Fundacja Solidarności z Białorusią рэчы, у якіх мелі патрэбу беларускія бежанцы ў Бялай-Падлясцы. ЦБС падтрымлівае нашых суайчыннікаў, якія вымушаны часова знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў, пачынаючы ад свайго заснавання ў верасні 2020 году. Мы дзякуем Паўлу Анушка за прадуктыўную супрацу. У салідарнасці наша сіла!✊
🎯Pomoc dla obozu w Białej Podlaskiej
Centrum Białoruskiej Solidarności przekazało naszym partnerom z Białskiej Fundacji Solidarności z Białorusią rzeczy, których potrzebowali białoruscy uchodźcy w Białej Podlaskiej. CBS wspiera naszych rodaków, którzy trafili do obozu dla uchodźców zaczynając od powstania naszego Сentrum we wrześniu 2020 roku. Dziękujemy Pawłowi Anuszkowi za produktywną współpracę. W solidarności jest nasza siła!✊

⛓Пераемнасць паміж пакаленнямі!
Беларусы з розных куткоў Польшчы ўшанавалі памяць выбітнага беларускага дзеяча Язэпа Найдзюка, угодкі смерці якога прыпадаюць на 14 лютага.
📚У міжваенны час друкарня імя Ф. Скарыны, якой кіраваў Язэп Найдзюк, была цэнтрам беларускага друку і літаратуры ў Заходняй Беларусі.
Каля шыльды ў гонар Язэпа Найдзюка выступілі прэзідэнт г. Інаўроцлаў Ryszard Brejza, уласнік друкарні POZKAL Artur Chęsy i прадстаўнік Цэнтру Беларускай Салідарнасці Анатоль Міхнавец. Удзельнікі ўрачыстасці наведалі музей, дзе захоўваюцца экспанаты, звязаныя з асобай Я. Найдзюка. Пазней актывісты наведалі месца пахавання нацыянальнага дзеяча, дзе Анатоль Міхнавец расказаў пра ўклад друкара ў беларускую культуру і гісторыю. Удзельнікі акцыі аддалі даніну павагі і запалілі знічы. Мы памятаем сваіх герояў!✊
#CBSHELP #ЖывеБеларусь

✨Тэхніка вязання макрамэ была вядома яшчэ жыхарам Асірыі і Вавілону, але не згубіла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень!
Запрашаем на бясплатны майстар-клас для беларусак Варшавы, дзе кожная ўдзельніца зможа навучыцца гэтай старажытнай тэхніцы, зрабіць свой выраб і знайсці новых сябровак!🙋♀️ Майстар-клас правядзе Вольга Курачкіна. Усе матэрыялы прадастаўляюцца арганізатарамі.
Будзем рады вас пабачыць✌️
💮Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, lok 2.
💮Калі: 26 лютага а 18.00.
❕❗️❕Абавязковы запіс у каментарах на нашых старонках FB ці Intagram❕❗️❕

☝️ ТОП-7 беларускіх словаў рускамоўнага беларуса
21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы! Беларуская рэвалюцыя, якая пачалася ў 2020 годзе, дала магчымасць пераасэнсаваць сваё стаўленне да беларускай мовы мільёнам нашых суграмадзянаў. Наша мова перажывала цягам гісторыі уздымы і заняпады і як бы некаторым асобам не хацелася пазбавіцца яе, яна жыве ў штодзённай мове кожнага беларуса, нават калі вы гэтага не заўважаеце. Вашай увазе наш топ-7!
📌Шуфлядка. Кароль беларускай лексікі ў рускай мове. Тыповы жыхар нашай краіны вельмі любіць складаць туды ўсё запар, нават калі гэтыя рэчы даўно трэба выкінуць. Акрамя таго, існуе цудоўная беларуская абраза – закрый шуфлядку. Гэта азначае, што ваш суразмоўца не да канца задаволены гукамі, якія даносяцца з вашых вуснаў і вам варта было б памаўчаць. Пагадзіцеся, выдвижной ящик, гучыць для нашага вуха як моўны Франкенштэйн. Ды і як вы зможаце гэтым абразіць чалавека? Закрой выдвижной ящик?🤷♀️
📌Жменя. Ну хто ж з нас не прасіў даць жменьку семак ці цукерак? Ходзяць легенды, што калі вы зараз прыйдзеце на беларускае тэлебачанне і папросіце жменьку праўды, то вы яе ніяк не атрымаеце, бо па-першае, там няма праўды, а па-другое, там працуюць расійскія спецыялісты, у якіх трэба прасіць “горсть”.👊
📌Збольшага. Гэта не проста слова, а цэлая рыса нашай культуры. Вось, здавалася б, усё ў жыцці беларуса выдатна, але нейкая прыкрая дробязь не дае яму гэта сказаць і ён кажа свайму сябру: збольшага ўсё добра. І вось гэтае «збольшага» ходзіць за ім усё жыццё, збольшага добра, збольшага зроблена, збольшага жывы. Рускае «в основном» ніяк не можа перадаць увесь эмацыйны спектр беларускага слова.🔥
📌Хапун. Сумнае слова, народжанае беларускай рэчаіснасцю. Мы часта чулі яго ў 2020 годзе і маем вялізную надзею, што ў 2021 яго месца застанецца выключна на старонках падручнікаў гісторыі, а не ў стужцы навінаў. Як можна пабачыць, цяпер рускія сталі размаўляць у беларускай парадыгме, расійскія палітыкі нават казалі, што ім трэба стварыць «беларускую НЕХТУ». Што ж, мабыць падорым ім яшчэ і хапун, замест «массовых арестов»?🔒
📌Паляндвіца. Самае смачнае слова рэйтынгу, ад якога ў кожнага беларуса спрацоўвае рэфлекс слінаадлучэння не горш, чым у сабакі Паўлава. «Паляндвіца» гучыць як музыка. Пагадзіцеся, «сыровяленная вырезка» не нараджае ў вас такіх эмоцыяў!🥩
📌Калічны. Калі вы паспрабуеце расказаць свайму рускаму сябру, наколькі ў нас калічны дыктатар, ён вас не зразумее. Не таму што ён аматар аўтарытарных рэжымаў, а таму што ён проста не мае такога слова ў рускай мове. Насамрэч Пуціна ён бы таксама з задавальненнем неяк бы назваў, шкада толькі што адпаведнік слову «калічны» складана знайсці, найбліжэйшым можа быць «ущербный».👎
📌Буська. Самае мілае слова рэйтынгу. Паспрабуйце вымавіць «буська» і вы адчуеце цеплыню і любоў. «Поцелуй в щёку» «чмок» і іншыя рускія адпаведнікі нават блізка не стаяць з гэтым магічным словам. Як можа быць не мілым народ, у мове якога ёсць буська?😘

❗️❗️❗️ Юридический путеводитель для политических эмигрантов из Беларуси!
Юристки Центра Беларусской Солидарности подготовили простой, но в то же время исчерпывающий путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно описаны этапы процедуры, а также правила подготовки к слушанию в Управлении по делам Иностранцев.
Создавая это пособие, мы ставили задачу помочь вам лучше понять свои права и обязанности.
Просим вас о максимальном репосте! Уверены, что проделанная нашими юристами работа не пойдёт насмарку и поможет многим из наших соотечественников в таком хлопотном дельце, как политическая эмиграция.
https://cutt.ly/9hQ4TnU - беларуская мова
https://cutt.ly/3hQ4J5f - русский язык
https://cutt.ly/ahQ4NgS - język polski

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Час дзейнічаць❗️
На нядзельнай акцыі салідарнасці з Беларуссю наш прадстаўнік Анатоль Міхнавец сказаў простую, але безумоўна важную рэч: рэвалюцыю робяць не палітыкі, не тэлеграм-каналы, не лідары еўрапейскіх краінаў, рэвалюцыя - гэта мы, беларусы, якія сваёй штодзённай працай і настойлівасцю можам змяніць нашу краіну да лепшага. 🔝
Мноства беларусаў з розных прычынаў з'ехалі з Радзімы, але гэта не значыць, што мы не можам быць карыснымі для нашага краю і нашых людзей.
Далучайцеся да Цэнтру Беларускай Салідранасці, для гэтага дастаткова напісаць нам ў прыватныя паведамленні ці пазваніць на інфалінію 668 205 177. Вашыя ідэі , энергія і кампетэнцыі патрэбныя як ніколі гэтай вясной! Час дзейнічаць!💯

🏛 Бясплатная школка для дзяцей ад ЦБС!
Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У нашым Цэнтры пачынае працаваць школка для дзяцей! Заняткі будуць праходзіць па суботах. Калі ў гэтым будзе неабходнасць, школа будзе працаваць і ў іншыя дні.
☝️Як будуць праходзіць заняткі?
Заняткі ў школке будуць доўжыцца прыкладна 4 гадзіны. За гэты час вашыя дзеткі будуць вучыць польскую/ангельскую мовы, развіваць лагічнае мысленне і вучыцца маляваць. Перыядычна будуць праходзіць прагляды мультфільмаў і рознага тыпу майстар-класы. Усе заняткі будуць адбывацца ў пазнавальна-гульнявой форме, таму вашы дзеткі дакладна не будуць сумаваць!
👩🏫 Як трапіць у школку?
Патэлефануйце на нумар 728501550 (Наталля) ці напішыце нам ў прыватныя паведамленні! Абавязкова пазначце ўзрост дзіця, бо мы будзем размяркоўваць іх у групы па ўзросту.
🙋♂️ Хто будзе праводзіць заняткі?
Выкладчыкі, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і досвед працы.
🏧Ці будуць нейкія дадатковыя выдаткі на навучанне?
Навучанне ў нашай школе абсалютна БЯСПЛАТНАЕ. Вам НЕ трэба набываць ніякіх дадатковых матэрыялаў.
27.02 а 12.00 па адрасе: ul. Oleandrów 6 пам. 2, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для бацькоў. Калі вы не можаце прыйсці ў гэты час, проста патэлефануйце нам і вы атрымаеце неабходную інфармацыю. Тэлефон для сувязі: 728 501 550
#CBSHELP

Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) pinned «❗️❗️❗️ Юридический путеводитель для политических эмигрантов из Беларуси! Юристки Центра Беларусской Солидарности подготовили простой, но в то же время исчерпывающий путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно…»
☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!
Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅♀️
Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃
Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію 668 205 177 альбо напісаць нам у асабістыя паведамленні. У салідарнасці наша сіла!✊

🙋♀️ Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!
Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.
📌Чым ты займаешся ў ЦБС?
Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.
📌У чым твая суперсіла?
У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)
📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?
Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.
📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?
Радзіма.
📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?
- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»
📌Мы пераможам?
Мы неўзабаве пераможам!
☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.

🎉Новыя ўражанні!
Учора ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся майстар-клас па макрамэ. Наша неверагодная майстрыца Вольга Курачкіна перадала беларускам Варшавы зарад энергіі і рашучасці, а таксама нікога не адпусціла дамоў без стылёвага аксесуару ў стылі макрамэ! Шчыра дзякуем усім, хто далучыўся да нашага мерапрыемства і з нецярпеннем чакаем другую групу 5 сакавіка.
Сачыце за нашымі сацыяльнымі сеткамі, наперадзе яшчэ шмат файных майстар-класаў і трэнінгаў!🚀

Школцы ЦБС быць!⚡️
У суботу ў нашым Цэнтры адбылася арганізацыйная сустрэча бацькоў, якія пажадалі адправіць дзяцей у нашу суботнюю школку, дзе дзеці будуць вучыць польскую і англійскую мовы, маляваць, глядзець мультфільмы і проста добра бавіць час. Колькасць ахвотных пераўзышла нашы самыя смелыя чаканні! Толькі ў суботу было пададзена больш за 30 заявак на ўдзел у школцы.💪
Бацькі, гатовыя даверыць нам самае дарагое – сваіх дзяцей, - гэта лепшы маркер высокага даверу да нас, за які мы вам дзякуем!❤️

Таленты сярод нас!❤️
У лютым наш Цэнтр арганізаваў конкурс плакатаў, прымеркаваны да Міжнароднага Дня Салідарнасці з Беларуссю! Было б вялікім злачынствам не даць вам убачыць, наколькі ж таленавітыя людзі жывуць сярод нас і які велізарны патэнцыял у іх закладзены.🚀
Упэўненыя, пасля вызвалення краіны ваша творчая энергія дазволіць нам разам пабудаваць краіну, аб якой мы ўсе марым. Вось першая, але далёка не апошняя падборка вашых цудоўных твораў!💯