Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.4K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
​​Любімае свята польскіх ласуноў і ласух! 🍩

Знаходзячыся ў Польшчы, лёгка заўважыць, што сёння літаральна ўся краіна мабілізіравалася на пошукі найлепшых пончыкаў! З чым гэта звязана?🤷‍♂️

Увесь сакрэт заключаецца ў тым, што ў гэты чацвер адзначаецца адзін з самых любімых святаў аматараў прысмакаў - Тлусты чацвер (Tłusty czwartek). У гэты дзень у Польшчы прынята аб'ядацца пончыкамі і іншымі прысмакамі. Напярэдадні строгага Вялікага посту людзі весяляцца і імкнуцца адвесці душу, зʼеўшы як мага больш ласункаў. Па гэтай прычыне амаль у любой гандлёвай сетцы можна купіць велізарную скрынку пончыкаў усяго за некалькі злотых.

Тлусты чацвер - адна з самых цікавых польскіх традыцыяў, якая мала каго пакідае абыякавым!🍩🍩🍩
✔️Urząd do Spraw Cudzoziemców распрацаваў партал з базай адказаў на самыя частыя пытанні, якія ўзнікаюць у замежнікаў падчас побыту ў Польшчы.🇵🇱

На сайце прадстаўлена інфармацыя на тэму легалізацыі знаходжання, медыцыны, працэдуры дапамогі бежанцам і сацыяльнай дапамогі, працы і школы.

Дадзены партал дасць вам лепшае разуменне вашых правоў і абавязкаў у новай краіне.✈️

па-руску ➡️ https://udsc.gov.pl/faqudsc/ru/
па-польску ➡️ https://udsc.gov.pl/faqudsc/
​​❗️Польшча распачне выдачу экспрэс-візаў

Такая інфармацыя з'явілася ў газеце Rzeczpospolita. У першую чаргу змены будуць датычыць грамадзянаў нашай краіны.⚪️🔴⚪️

Для выдання экспрэс-візаў будзе заснаваны спецыяльны аддзел у Міністэрстве замежных спраў, які будзе займацца дадзеным кірункам працы. Чыноўнікі ў Варшаве атрымаюць тыя ж інструменты для прыняцця пастаноў аб выдачы візы, што і консулы. Гэта максімальна спрасціць працэдуру легалізацыі прыбывання для мноства беларусаў. Змены будуць тычыцца як турыстычных, так і рабочых візаў.☝️

У бліжэйшы час будзе апублікавана пастанова з умовамі, пры якіх замежнікі змогуць падаваць адпаведныя заявы на атрыманне візаў у паскораным парадку.📃

#CBSHELP #CBS
​​Свядомы рух - гэта практыка, якая ставіць сабе за мэту развіццё асобы праз асэнсаванне сябе ў працэсе работы над рухамі ўласнага цела.🙆‍♀️

У нядзелю 21 лютага мы чакаем чароўных беларусак Варшавы на сумесны бясплатны занятак свядомага руху ад Nika Wegosky. Занятак адбудзецца ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці па адрасу Oleandrów 6 памяшканне 2. Пачатак а 17:30.

Папярэдні запіс праз каментары пад гэтым запісам на FB | Instagram абавязковы.👇

#CBS #CBSHELP
​​Беларусы з усёй Польшчы працягваюць актыўна падтрымліваць пратэстоўцаў на нашай Радзіме! Яшчэ больш здымкаў з Варшавы, Беластоку і Торуня на нашых старонках у Instagram i Facebook. Мы салідарныя!
​​📌Что такое OIRP (Okręgowa Izba Radców Prawnych)?

📌Окружная палата юрисконсультов в Варшаве является профессиональным самоуправлением юрисконсультов в Варшавском округе. Целью палаты является объединение и представление интересов профессиональных юрисконсультов, а также их обучение и повышение квалификации.

Важно понимать, что в Польше существует разделение на профессию адвоката и юрисконсульта. Они имеют практически идентичные компетенции при выполнении своей профессии.

Это означает, что в случае возникновения юридической проблемы вы можете обратиться как к юрисконсульту, так и к адвокату, потому что оба могут представлять своего клиента в гражданских, уголовных или административных судах, а также в государственных органах.

ЦБС уже некоторое время сотрудничает с Комитетом по иностранным делам и правам человека Окружной Палаты по вопросам международной уголовной ответственности, а сейчас подписал соглашение и с Центром Бесплатной Юридической Помощи.

📌Почему соглашение с OIRP является важным?

📌Соглашение даёт возможность помогать беларусам даже в самых сложных делах в разных областях права, в том числе перед польскими судами. Подобная помощь будет оказана абсолютно бесплатно. Палата выразила готовность предоставлять юридическую помощь репрессированным беларусам, а также тем, кто оказался в трудном материальном положении и не может позволить себе оплату юридических услуг. ЦБС будет заниматься первичной обработкой обращений, а после направлять дела в Палату.

📌Какие новые возможности появляются у нашего Центра?

📌ЦБС сможет расширить объем предоставляемых юридических услуг. Сейчас мы помогаем получить международную защиту, легализовать пребывание и трудоустройство в Польше. В дальнейшем мы планируем расширять помощь в следующих областях: защита прав ребёнка, противодействие дискриминации/моббингу, международная уголовная ответственность для репрессированных. В нашем департаменте уже работает юрисконсульт, который специализируется в сфере защиты прав детей, а также вопросах опеки над несовершеннолетними.

📌По каким вопросам политические беженцы могут быть направлены нашим Центром в OIRP?

📌Это могут быть вопросы, связанные с финансовым, трудовым, семейным или даже уголовным правом. Единственное условие: финансовое положение клиента не позволяет ему покрывать расходы на профессиональную юридическую помощь, то есть помощь будет оказывается наиболее нуждающимся людям.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дабрачынны аўкцыён. Створым бясплатны хостэл для беларускіх уцекачоў разам!

Фундацыя HUMANOSH im. Sławy i Izka Wołosiańskich, якая на працягу многіх гадоў займаецца праблемамі бежанцаў у Польшчы, хоча стварыць для беларусаў, якія па палітычных матывах былі вымушаныя пакінуць сваю Радзіму, хостэл пад назвай «Мірны дом», які стане для ўцекачоў часовым прытулкам у Польшчы.🇵🇱

Штомесячныя выдаткі на ўтрыманне «Мірнага дому» складуць каля 10.000-15.000 злотых у месяц. Дзякуючы аўкцыёну, арганізатары плануюць атрымаць грошы хаця б на першыя паў гады праекту.📅

Давайце падтрымаем такую важную ініцыятыву!

Спасылкі на аўкцыён і лоты.
Пачатак аўкцыёну 17 лютага а 19:00 (17:00 па Мінску)☝️
​​📢Цэнтр Беларускай Салідарнасці распачаў шэраг вандровак і мерапрыемстваў, звязаных з ушанаваннем памяці нацыянальных дзеячаў і герояў нашага народу!

📅На пачатку лютага мы наведалі вёску Мастаўляны – малую радзіму Кастуся Каліноўскага! У бліжэйшую суботу, 20 студзеня, актывісты нашага Цэнтру плануюць наведаць горад Інаўроцлаў, дзе доўгі час жыў Язэп Найдзюк, беларускі грамадскі дзеяч, выдавец, рэдактар і гісторык. Сустракаемся ў гэту суботу каля шыльды нацыянальнаму дзеячу па адрасе ul.Ciegielna 10/12. Пачатак а 11.30.

❗️Калі вы хацелі б далучыцца да нас, але не маеце машыны, напішыце аб гэтым у каментарах на нашай старонцы FB ці Instagram, мы знойдзем для вас месца. З радасцю запрашаем на ўрачыстасць беларусаў з бліжэйшых польскіх гарадоў, такіх як Быдгашч, Торунь, Конін і Лодзь!

#CBSHELP
​​📯Анлайн-канферэнцыя «Злачынства ў Курапатах 1937-1941: праўда і свабода»

Запрашаем вас далучыцца да польска-беларускай анлайн-канферэнцыі «Злачынства ў Курапатах 1937-1941: праўда і свабода», арганізаванай Інстытутам Пілецкага і Беларускім Домам у Варшаве. Канферэнцыя прысвечана масавым рэпрэсіям у Беларусі, якія былі арганізаваныя таталітарнай савецкай уладай ў 1937-1941 гадах. Адным з партнёраў мерапрыемства з'яўляецца Цэнтр Беларускай Салідарнасці!

Мэта канферэнцыі – прадставіць цяперашні стан ведаў пра злачынствы ў Курапатах. Арганізатары імкнуцца падкрэсліць агульнасць вопыту беларусаў і палякаў у супрацьстаянні камунізму і разгледзець ролю памяці пра Курапаты ў працэсе пашырэння правоў і магчымасцяў беларускага грамадства і фармавання новай беларускай палітычнай ідэнтычнасці.

☝️Мерапрыемства пройдзе ў выглядзе вебінару на платформе Zoom, адначасова будзе арганізавана трансляцыя на старонцы Facebook. Акрамя таго, плануецца забяспечыць сінхронны пераклад на польскую і беларускую мовы.

Спасылка для рэгістрацыі на вебінар на платформе zoom Падрабязнасці мерапрыемства ⬇️
https://fb.me/e/2gyJ3lA8T
​​❗️ Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў неадкладна вызваліць беларускіх журналістак, асуджаных за сваю прафесійную дзейнасць!

Таксама ён звярнуўся да ўсяго Еўрапейскага саюзу з заклікам салідарна, паслядоўна і рашуча рэагаваць на працяг падаўлення асноўных правоў і свабодаў у Беларусі і паабяцаў падняць гэтую тэму на сесіі Рады па Правах Чалавека.

«У сувязі з асуджэннем журналістак Белсата, прэзідэнт Рэспублікі Польшча Анджэй Дуда даручыў польскім дыпламатам у Менску перадаць беларускаму боку сваё цвёрдае непрыманне рэпрэсіяў супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў, заклікаць да іх спынення і амністыі» – напісаў у Twitter Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзідэнта.

Нагадаем, што сёння Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова былі прысуджаны да 2 гадоў зняволення за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі.
​​Адукацыя – наша ўсё!🧑‍🎓

На гэтым тыдні ў Цэнтры Беларускай Салідарнасці адбыўся трэнінг для валанцёраў. Юрысты нашай арганізацыі расказалі актыўным беларусам Варшавы аб магчымасцях па легалізацыі ўцекачоў з Беларусі і тым, як мы разам можам ім дапамагчы. Сустрэча адбылася ў цёплай атмасферы і дазволіла валанцёрам атрымаць праўдзівую інфармацыю аб юрыдычных аспектах легалізацыі ў Польшчы з першых рук.

Мы дзякуем усім актывістам нашай ініцыятывы за іх плённую працу!🎯
​​🎯Дапамога для лагера ў Бялай-Падлясцы

Цэнтр Беларускай Салідарнасці перадаў нашым партнёрам з фундацыі Białska Fundacja Solidarności z Białorusią рэчы, у якіх мелі патрэбу беларускія бежанцы ў Бялай-Падлясцы. ЦБС падтрымлівае нашых суайчыннікаў, якія вымушаны часова знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў, пачынаючы ад свайго заснавання ў верасні 2020 году. Мы дзякуем Паўлу Анушка за прадуктыўную супрацу. У салідарнасці наша сіла!

🎯Pomoc dla obozu w Białej Podlaskiej

Centrum Białoruskiej Solidarności przekazało naszym partnerom z Białskiej Fundacji Solidarności z Białorusią rzeczy, których potrzebowali białoruscy uchodźcy w Białej Podlaskiej. CBS wspiera naszych rodaków, którzy trafili do obozu dla uchodźców zaczynając od powstania naszego Сentrum we wrześniu 2020 roku. Dziękujemy Pawłowi Anuszkowi za produktywną współpracę. W solidarności jest nasza siła!
​​Пераемнасць паміж пакаленнямі!

Беларусы з розных куткоў Польшчы ўшанавалі памяць выбітнага беларускага дзеяча Язэпа Найдзюка, угодкі смерці якога прыпадаюць на 14 лютага.

📚У міжваенны час друкарня імя Ф. Скарыны, якой кіраваў Язэп Найдзюк, была цэнтрам беларускага друку і літаратуры ў Заходняй Беларусі.

Каля шыльды ў гонар Язэпа Найдзюка выступілі прэзідэнт г. Інаўроцлаў Ryszard Brejza, уласнік друкарні POZKAL Artur Chęsy i прадстаўнік Цэнтру Беларускай Салідарнасці Анатоль Міхнавец. Удзельнікі ўрачыстасці наведалі музей, дзе захоўваюцца экспанаты, звязаныя з асобай Я. Найдзюка. Пазней актывісты наведалі месца пахавання нацыянальнага дзеяча, дзе Анатоль Міхнавец расказаў пра ўклад друкара ў беларускую культуру і гісторыю. Удзельнікі акцыі аддалі даніну павагі і запалілі знічы. Мы памятаем сваіх герояў!

#CBSHELP #ЖывеБеларусь
​​Тэхніка вязання макрамэ была вядома яшчэ жыхарам Асірыі і Вавілону, але не згубіла сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень!

Запрашаем на бясплатны майстар-клас для беларусак Варшавы, дзе кожная ўдзельніца зможа навучыцца гэтай старажытнай тэхніцы, зрабіць свой выраб і знайсці новых сябровак!🙋‍♀️ Майстар-клас правядзе Вольга Курачкіна. Усе матэрыялы прадастаўляюцца арганізатарамі.

Будзем рады вас пабачыць✌️
💮Дзе: Цэнтр Беларускай Салідарнасці, ul. Oleandrów 6, lok 2.
💮Калі: 26 лютага а 18.00.

❗️Абавязковы запіс у каментарах на нашых старонках FB ці Intagram❗️
​​☝️ ТОП-7 беларускіх словаў рускамоўнага беларуса

21 лютага адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы! Беларуская рэвалюцыя, якая пачалася ў 2020 годзе, дала магчымасць пераасэнсаваць сваё стаўленне да беларускай мовы мільёнам нашых суграмадзянаў. Наша мова перажывала цягам гісторыі уздымы і заняпады і як бы некаторым асобам не хацелася пазбавіцца яе, яна жыве ў штодзённай мове кожнага беларуса, нават калі вы гэтага не заўважаеце. Вашай увазе наш топ-7!

📌Шуфлядка. Кароль беларускай лексікі ў рускай мове. Тыповы жыхар нашай краіны вельмі любіць складаць туды ўсё запар, нават калі гэтыя рэчы даўно трэба выкінуць. Акрамя таго, існуе цудоўная беларуская абраза – закрый шуфлядку. Гэта азначае, што ваш суразмоўца не да канца задаволены гукамі, якія даносяцца з вашых вуснаў і вам варта было б памаўчаць. Пагадзіцеся, выдвижной ящик, гучыць для нашага вуха як моўны Франкенштэйн. Ды і як вы зможаце гэтым абразіць чалавека? Закрой выдвижной ящик?🤷‍♀️

📌Жменя. Ну хто ж з нас не прасіў даць жменьку семак ці цукерак? Ходзяць легенды, што калі вы зараз прыйдзеце на беларускае тэлебачанне і папросіце жменьку праўды, то вы яе ніяк не атрымаеце, бо па-першае, там няма праўды, а па-другое, там працуюць расійскія спецыялісты, у якіх трэба прасіць “горсть”.👊

📌Збольшага. Гэта не проста слова, а цэлая рыса нашай культуры. Вось, здавалася б, усё ў жыцці беларуса выдатна, але нейкая прыкрая дробязь не дае яму гэта сказаць і ён кажа свайму сябру: збольшага ўсё добра. І вось гэтае «збольшага» ходзіць за ім усё жыццё, збольшага добра, збольшага зроблена, збольшага жывы. Рускае «в основном» ніяк не можа перадаць увесь эмацыйны спектр беларускага слова.🔥

📌Хапун. Сумнае слова, народжанае беларускай рэчаіснасцю. Мы часта чулі яго ў 2020 годзе і маем вялізную надзею, што ў 2021 яго месца застанецца выключна на старонках падручнікаў гісторыі, а не ў стужцы навінаў. Як можна пабачыць, цяпер рускія сталі размаўляць у беларускай парадыгме, расійскія палітыкі нават казалі, што ім трэба стварыць «беларускую НЕХТУ». Што ж, мабыць падорым ім яшчэ і хапун, замест «массовых арестов»?🔒

📌Паляндвіца. Самае смачнае слова рэйтынгу, ад якога ў кожнага беларуса спрацоўвае рэфлекс слінаадлучэння не горш, чым у сабакі Паўлава. «Паляндвіца» гучыць як музыка. Пагадзіцеся, «сыровяленная вырезка» не нараджае ў вас такіх эмоцыяў!🥩

📌Калічны. Калі вы паспрабуеце расказаць свайму рускаму сябру, наколькі ў нас калічны дыктатар, ён вас не зразумее. Не таму што ён аматар аўтарытарных рэжымаў, а таму што ён проста не мае такога слова ў рускай мове. Насамрэч Пуціна ён бы таксама з задавальненнем неяк бы назваў, шкада толькі што адпаведнік слову «калічны» складана знайсці, найбліжэйшым можа быць «ущербный».👎

📌Буська. Самае мілае слова рэйтынгу. Паспрабуйце вымавіць «буська» і вы адчуеце цеплыню і любоў. «Поцелуй в щёку» «чмок» і іншыя рускія адпаведнікі нават блізка не стаяць з гэтым магічным словам. Як можа быць не мілым народ, у мове якога ёсць буська?😘
​​❗️❗️❗️ Юридический путеводитель для политических эмигрантов из Беларуси!

Юристки Центра Беларусской Солидарности подготовили простой, но в то же время исчерпывающий путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно описаны этапы процедуры, а также правила подготовки к слушанию в Управлении по делам Иностранцев.

Создавая это пособие, мы ставили задачу помочь вам лучше понять свои права и обязанности.

Просим вас о максимальном репосте! Уверены, что проделанная нашими юристами работа не пойдёт насмарку и поможет многим из наших соотечественников в таком хлопотном дельце, как политическая эмиграция.

https://cutt.ly/9hQ4TnU - беларуская мова
https://cutt.ly/3hQ4J5f - русский язык
https://cutt.ly/ahQ4NgS - język polski
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Час дзейнічаць❗️

На нядзельнай акцыі салідарнасці з Беларуссю наш прадстаўнік Анатоль Міхнавец сказаў простую, але безумоўна важную рэч: рэвалюцыю робяць не палітыкі, не тэлеграм-каналы, не лідары еўрапейскіх краінаў, рэвалюцыя - гэта мы, беларусы, якія сваёй штодзённай працай і настойлівасцю можам змяніць нашу краіну да лепшага. 🔝

Мноства беларусаў з розных прычынаў з'ехалі з Радзімы, але гэта не значыць, што мы не можам быць карыснымі для нашага краю і нашых людзей.

Далучайцеся да Цэнтру Беларускай Салідранасці, для гэтага дастаткова напісаць нам ў прыватныя паведамленні ці пазваніць на інфалінію 668 205 177. Вашыя ідэі , энергія і кампетэнцыі патрэбныя як ніколі гэтай вясной! Час дзейнічаць!💯
​​🏛 Бясплатная школка для дзяцей ад ЦБС!

Сябры, мы маем для вас выдатную навіну! У нашым Цэнтры пачынае працаваць школка для дзяцей! Заняткі будуць праходзіць па суботах. Калі ў гэтым будзе неабходнасць, школа будзе працаваць і ў іншыя дні.

☝️Як будуць праходзіць заняткі?

Заняткі ў школке будуць доўжыцца прыкладна 4 гадзіны. За гэты час вашыя дзеткі будуць вучыць польскую/ангельскую мовы, развіваць лагічнае мысленне і вучыцца маляваць. Перыядычна будуць праходзіць прагляды мультфільмаў і рознага тыпу майстар-класы. Усе заняткі будуць адбывацца ў пазнавальна-гульнявой форме, таму вашы дзеткі дакладна не будуць сумаваць!

👩‍🏫 Як трапіць у школку?

Патэлефануйце на нумар 728501550 (Наталля) ці напішыце нам ў прыватныя паведамленні! Абавязкова пазначце ўзрост дзіця, бо мы будзем размяркоўваць іх у групы па ўзросту.

🙋‍♂️ Хто будзе праводзіць заняткі?

Выкладчыкі, якія маюць вышэйшую педагагічную адукацыю і досвед працы.

🏧Ці будуць нейкія дадатковыя выдаткі на навучанне?

Навучанне ў нашай школе абсалютна БЯСПЛАТНАЕ. Вам НЕ трэба набываць ніякіх дадатковых матэрыялаў.

27.02 а 12.00 па адрасе: ul. Oleandrów 6 пам. 2, адбудзецца арганізацыйнае спатканне для бацькоў. Калі вы не можаце прыйсці ў гэты час, проста патэлефануйце нам і вы атрымаеце неабходную інфармацыю. Тэлефон для сувязі: 728 501 550

#CBSHELP
Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS) pinned «​​❗️❗️❗️ Юридический путеводитель для политических эмигрантов из Беларуси! Юристки Центра Беларусской Солидарности подготовили простой, но в то же время исчерпывающий путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно…»
​​☝️Звяртайцеся за бясплатнай юрыдычнай дапамогай да прафесіяналаў!

Сябры, у апошні час пачасціліся выпадкі, калі ашуканцы спрабуюць нажыцца на нашых суграмадзянах, якія шукаюць прытулку ў Польшчы. Нядобрасумленныя «памочнікі» абяцаюць за пэўныя грашовыя сумы зрабіць беларусам польскія пашпарты па нейкіх нікому не вядомых квотах, зрабіць від на жыхарства без усялякіх намаганняў з вашага боку і ўсё гэта з 100% гарантыяй поспеху! Прыкладаў такіх «паслуг» мноства, ці варта казаць, да якіх наступстваў можа прывесці зварот да такіх пасярэднікаў?🙅‍♀️

Нагадваем вам, што Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць БЯСПЛАТНЫЯ юрыдычныя кансультацыі па ўсіх пытаннях, звязаных з легалізацыяй і адаптацыяй да жыцця ў Польшчы для беларусаў. Нашы юрысткі маюць значны досвед працы і высокія кампетэнцыі, якія дапамогуць вам у такой нялёгкай справе як эміграцыя.🏃

Каб трапіць на БЯСПЛАТНУЮ юрыдычную кансультацыю, дастаткова патэлефанаваць на нашу інфалінію 668 205 177 альбо напісаць нам у асабістыя паведамленні. У салідарнасці наша сіла!

#CBSHELP
​​🙋‍♀️ Пазнаёмцеся з камандай ЦБС!

Цэнтр Беларускай Салідарнасці - гэта не пустая абрэвіятура, а дзясяткі людзей, якія сваёй штодзённая працай і творчай энергіяй дапамагаюць беларусам у Польшчы! Давайце знаёміцца бліжэй! Расказвае пра сябе і раіць вам файныя кніжкі супергерой і каардынатарка валанцёрскай сеткі Надзея Лучанок.

📌Чым ты займаешся ў ЦБС?

Каардыную работу ўсіх нашых валанцёраў, якія самааддана дапамагаюць рэлакантам. Валанцёры аддаюць свой вольны час і рэсурсы для таго, каб рабіць добрыя справы! Мы размяркоўваем задачы: камусьці трэба купіць прадукты, камусьці трэба знайсці вопратку, знайсці кватэру, перакласці дакументы, узяць за ручку і суправадзіць у нейкую дзяржаўную ўстанову. Плюс у нас ёсць ментарская сетка, калі за сям’ёю ці чалавекам замацоўваецца ментар, які дапамагае ва ўсіх пытаннях.

📌У чым твая суперсіла?

У выратаванні людзей, акумуляцыі добрай энергіі і пазітыва (смяецца)

📌Чаму сярод мноства беларускіх ініцыятываў ты абрала ЦБС?

Таму што мне вельмі блізкія па духу людзі, якія зарганізавалі нашу ініцыятыву, гэта мае братнія душы. Я бачу, колькі мы робім, колькі мы прысвячаем часу дапамозе беларусам. У нас аднолькавыя каштоўнасці і погляды на тое, што мы робім.

📌З якім словам у цябе асацыюецца наш Цэнтр?

Радзіма.

📌Параіш некалькі файных беларускіх кніг?

- Владимир Мацкевич «Не думайте о рыжем и слепом утконосе» і «Вопреки очевидности»
- Саша Романова «Марцев»
- Саша Филипенко «Красный крест» и «Бывший сын»
- Віктар Марціновіч «Возера Радасці»

📌Мы пераможам?

Мы неўзабаве пераможам!

☝️Калі вы хацелі б далучыцца да нашай каманды пішыце нам ў асабістыя паведамленні ці пазваніце на нашу інфалінію 668 205 177.

#CBSHELP