🔥Адзначым Дзень Волі разам!
Шаноўныя сябры! Ужо заўтра ў Варшаве адбудзецца вялікі марш, прымеркаваны да аднога з галоўных нацыянальных святаў беларусаў - Дня Волі. Нашыя блізкія і аднадумцы ў Беларусі з-за невыноснага ціску і вялізнай хвалі рэпрэсій не маюць магчымасці выйсці на вуліцы нашых гарадоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Дык давайце ж хаця б мы гэта зробім і нагадаем усім аб тым, што адбываецца ў нашай краіне! Пачатак а 13:00 каля калоны Жыгімонта (Plac Zamkowy, Варшава)
Акрамя таго, нагадваем вам аб прымеркаванай да Дня Волі прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, якая адбудзецца 26 сакавіка а 16:00 па адрасе Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны!

⏳В ночь с субботы на воскресенье Польша переходит на летнее время!
Часы переведут с 2:00 на 3:00, украв час вашего сна:) Таким образом разница во времени между Польшей и Беларусью уменьшится до 1 часа (сейчас она составляет 2 часа). Напомним, что Евросоюзе принято переходить на летнее и зимнее время в последнее воскресенье марта и октября.
А как вы относитесь к переводу часов?

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥105 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі! З нагоды свята вас віншуюць вучні школкі Цэнтра беларускай салідарнасці, якія разам прачыталі "Пагоню" Максіма Багдановіча. З Днём Волі!
⚡️Дзень Волі ў Варшаве!
Беларусы Варшавы годна адзначылі адно з галоўных святаў кожнага чалавека, які па-сапраўднаму любіць Беларусь – Дзень Волі! Нягледзячы на залеву і град марш сабраў некалькі тысяч нашых суайчыннікаў, якія нагадалі жыхарах польскай сталіцы аб тым, што адбываецца за ўсходняй мяжой. Са святам вас, сябры!

⚡Ужо сёння! Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова
З нагоды Дня Волі запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Арлова і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!
Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны!
Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, новае выданне кнігі “Імёны Свабоды”, выступ рок-музыкі, удзельніка легендарнага гурта N.R.M. Піта Паўлава, а таксама кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова. Акрамя таго, вы будзеце мець магчымасць атрымаць аўтограф ад спадара Уладзіміра і набыць беларускія кнігі.
Lokal przy pl. Konstytucji 6 jest wykorzystywany na cele kulturalne przez Fundację Ośrodka KARTA dzięki pomocy m.st. Warszawy - Dzielnicy Śródmieście

📚Што такое НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ?
Менавіта эсэ пад такой назвай стала адпраўной кропкай для літаратурнай карʼеры Уладзіміра Арлова. Яно было перакладзена больш, чым на 30 моваў свету і застаецца актуальным і па сёння, асабліва зараз, калі незалежнасць нашай краіны ў вялікай небяспецы.
Дзякуючы намаганням ЦБС і фонду Камунікат, у гэту нядзелю беларусаў Варшавы чакала прымеркаваная да Дня Волі сустрэча з Уладзімірам Арловым. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў сваю новую кнігу – «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча».
Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сурʼёзную размову пра стварэнне кніг і творчасць з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў.
Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў удзельнік легендарнага гурта N.R.M. Піт Паўлаў і заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў. Дзякуючы хітам музыкаў, імпрэза атрымала асаблівую атмасферу!
Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.