Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.45K subscribers
2.82K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
🔥Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!

Дзень Волі - гэта сімвал нязломнага беларускага духу і нашай прагі да свабоды. 105 гадоў таму нашыя папярэднікі абвясцілі аб стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы. Гэтую дату проста неабходна сустрэць годна!

З нагоды свята запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Арлова і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!

Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава.
Уваход вольны!

Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, новае выданне кнігі “Імёны Свабоды”, выступ рок-музыкі, удзельніка легендарнага гурта N.R.M. Піта Паўлава, а таксама кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова. Акрамя таго, вы будзеце мець магчымасць атрымаць аўтограф ад спадара Уладзіміра і набыць беларускія кнігі.

Таксама шчыра запрашаем далучыцца да агульнага маршу 25 сакавіка! Пачатак а 13:00 каля калоны Жыгімонта (Plac Zamkowy, Варшава)

Lokal przy pl. Konstytucji 6 jest wykorzystywany na cele kulturalne przez Fundację Ośrodka KARTA dzięki pomocy m.st. Warszawy - Dzielnicy Śródmieście
​​🙏У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога!

Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг. На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але «прыкавана» да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.

У сувязі з гэтай сітуацыяй Ніка Сандрас звяртаецца па дапамогу. Яна знаходзіцца ў чужой краіне і на дадзены момант адзіная ў сям’і мела магчымасць зарабляць. Мастачка прапаноўвае набыць яе курс па маляванні, які яна робіць для ўсіх жадаючых ужо не адзін месяц, альбо зрабіць ахвяраванне на яе рахунак.

Супрацоўнікі Цэнтра беларускай салідарнасці ведаюць Ніку як шчырага і добрага чалавека, які не аднойчы дапамагаў нам. Напрыклад, праводзячы заняткі для дзяцей у школе ЦБС.

Менавіта таму мы заклікаем вас падтрымаць блогерку любым зручным вам спосабам. У пераводзе абавязкова пазначце, што гэта ахвяраванне (darowizna).

✔️PAYPAL nikasandroshelp@gmail.com

✔️REVOLUT:
Revolut bank
BIC REVOLT21
IBAN LT38 3250 0408 0570 1559

✔️Paysend:
5354 5670 1700 3376
Nika Sandros

✔️BLIK +48606617856 Nika Sandros

Крыніца: Reform.by
​​❗️ Путеводитель по международной защите в Польше

Юристки Центра беларусской солидарности подготовили путеводитель для беларусов, обращающихся за международной защитой в Польше. В учебнике подробно описаны этапы процедуры, а также правила подготовки к слушанию в Управлении по делам иностранцев.

Создавая это пособие, мы ставили задачу помочь вам лучше понять свои права и обязанности.

🙏🏻Просим вас о максимальном репосте! Уверены, что проделанная нашими юристами работа поможет многим из наших соотечественников в таком хлопотном дельце, как политическая эмиграция.

Скачать документ можно по ссылкам
BY https://cutt.ly/JRkFwSh
PL https://cutt.ly/WRkD4Ut
RU https://cutt.ly/FRkD6ql

🤔Нужна помощь? Получите бесплатную юридическую консультацию в ЦБС! Для записи достаточно написать или позвонить на нашу инфолинию t.me/CBShelp. По номеру +48662200400 вы можете получить общую информацию по вопросам легализации пребывания и международной защите, а также получить консультацию по социально-бытовым вопросам.

Наша поддержка направлена как на беларусов, бежавших от репрессий, так и на украинцев, вынужденных уехать из-за войны!🇺🇦
​​☝🏻5 прычын наведаць прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Арлова!

1. Уладзімір Арлоў – майстар гістарычнай прозы, іранічны эсэіст. Філіграннае валоданне стылем і сакавіта-грубаваты гумар зрабілі яго адным з самых папулярных пісьменнікаў Беларусі.
Аднойчы пачуць ужывую аўтара сапраўдных бестселераў і задаць сваё пытанне – чыстае задавальненне.

2. Вас чакае знаёмства з новым творам аўтара «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча».
Разам са спадаром Уладзімірам вы здолееце акунуцца ў падзеі беларускай мінуўшчыны
, лепш пазнаёміцца з нашай культурай і даведацца больш пра сябе. Твор стаў працягам папулярнай кнігі «Айчына. Ад Рагнеды да Касцюшкі».

3. Прэзентацыя кнігі прымеркаваная да стопятых угодкаў абвяшчэння БНР! Вы будзеце мець магчымасць годна адзначыць гэту дату ў таварыстве аднадумцаў.

4. За музычную частку падчас мерапрыемства адказваюць удзельнік легендарнага гурта N.R.M. Піт Паўлаў, а таксама кампазітара і выканаўцы Раман Арлоў. Сапраўдны рок-н-рол па-беларуску вам гарантаваны!

5. На прэзентацыі будзе магчымасць набыць добрыя беларускія кнігі, якія не так лёгка адшукаць у іншай краіне!

Запрашаем вас!
Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава.
Уваход вольны.
​​🚑Экстренные службы в Польше

Жизнь любит подкидывать нам сюрпризы, в том числе не самые приятные. Куда вы можете обратиться, если попали в экстренную ситуацию в Польше? Давайте разбираться!

☎️Экстренный номер 112.

Универсальный номер, благодаря которому можно получить помощь независимо от того, что с вами случилось. Работает, как и все остальные экстренные службы, при нулевом балансе и является универсальным для всех стран ЕС.

💉Скорая помощь 999

Важно понимать, что принципы работы скорой помощи в Польше значительно отличаются от тех, которые действуют у нас. Если вы можете передвигаться и самостоятельно приехать в SOR (приёмное отделение), вам не нужно вызывать скорую. Вызов скорой без веской причины может привести к наложению на вас значительного штрафа. Данная служба занимается исключительно случаями, которые несут непосредственную угрозу жизни человека. К таким случаям можно отнести:

- Тяжелые травмы (сложные переломы и прочие случаи, в которых человек не может самостоятельно передвигаться и обратиться в медицинское учреждение самостоятельно)
- Кровотечение, судороги, внезапная потеря сознания, внезапная острая боль в желудке или кишечнике, тяжёлые отравления
- Приступы психических заболеваний, угрожающих окружающим и больному
- Подозрение на инфаркт или инсульт


👩‍🚒Пожарная служба 998

Сюда стоит обращаться при возникновении пожаров, стихийных бедствий и необходимости проведения других спасательных работ

👮‍♂️Полиция 997 или 112

Сюда стоит обращаться в случаях:
- кражи
- убийства
- изнасилования
- драки / нанесения побоев
- дорожно-транспортных происшествий
- взлома
- угона транспортного средства
- мошенничества


🚔Муниципальная полиция - 986

Сюда стоит обращаться в случаях, связанных с жизнью города и горожан, в частности:

- нарушение общественного порядка
- бездомные и пьяные люди
- порча городского имущества
- бездомные животные
- неправильная парковка


Кроме того, в Польше существуют и другие экстренные службы

-Служба спасения на воде 984
-Энергетическая служба 991
-Аварийная газовая служба 992
-Аварийная служба теплоснабжения 993
-Аварийная служба водоснабжения 994
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎸Ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе!

Яшчэ памятаеце легендарнае відэа са жніўня 2020 году, на якім Піт Паўлаў з гітарай «штурмуе» палац Лукашэнкі?

Ужо ў гэту нядзелю падчас прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Арлова Піт Паўлаў зноўку заграе хіты, якія сталі па-сапраўднаму народнымі! Акрамя таго, вас чакае выступ Рамана Арлова - вядомага музыкі і кампазітара, удзельніка гуртоў J:морс і Ў нескладовае.

Адзначым Дзень Волі разам!
Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны
.
🔥Адзначым Дзень Волі разам!

Шаноўныя сябры! Ужо заўтра ў Варшаве адбудзецца вялікі марш, прымеркаваны да аднога з галоўных нацыянальных святаў беларусаў - Дня Волі. Нашыя блізкія і аднадумцы ў Беларусі з-за невыноснага ціску і вялізнай хвалі рэпрэсій не маюць магчымасці выйсці на вуліцы нашых гарадоў пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Дык давайце ж хаця б мы гэта зробім і нагадаем усім аб тым, што адбываецца ў нашай краіне! Пачатак а 13:00 каля калоны Жыгімонта (Plac Zamkowy, Варшава)

Акрамя таго, нагадваем вам аб прымеркаванай да Дня Волі прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, якая адбудзецца 26 сакавіка а 16:00 па адрасе Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны!
​​В ночь с субботы на воскресенье Польша переходит на летнее время!

Часы переведут с 2:00 на 3:00, украв час вашего сна:) Таким образом разница во времени между Польшей и Беларусью уменьшится до 1 часа (сейчас она составляет 2 часа). Напомним, что Евросоюзе принято переходить на летнее и зимнее время в последнее воскресенье марта и октября.

А как вы относитесь к переводу часов?
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥105 гадоў таму была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі! З нагоды свята вас віншуюць вучні школкі Цэнтра беларускай салідарнасці, якія разам прачыталі "Пагоню" Максіма Багдановіча. З Днём Волі!
⚡️Дзень Волі ў Варшаве!

Беларусы Варшавы годна адзначылі адно з галоўных святаў кожнага чалавека, які па-сапраўднаму любіць Беларусь – Дзень Волі!
Нягледзячы на залеву і град марш сабраў некалькі тысяч нашых суайчыннікаў, якія нагадалі жыхарах польскай сталіцы аб тым, што адбываецца за ўсходняй мяжой. Са святам вас, сябры!
​​Ужо сёння! Прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова

З нагоды Дня Волі запрашаем вас на прэзентацыю новай кнігі Уладзіміра Арлова і акустычны выступ Піта Паўлава пры ўдзеле Рамана Арлова!

Калі: 26 сакавіка, 16:00.
Дзе: Witryna Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6 (уваход з правага боку будынку), Варшава. Уваход вольны!

Вас чакае прэзентацыя новай кнігі Уладзіміра Арлова “Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча”, новае выданне кнігі “Імёны Свабоды”, выступ рок-музыкі, удзельніка легендарнага гурта N.R.M. Піта Паўлава, а таксама кампазітара і выканаўцы Рамана Арлова. Акрамя таго, вы будзеце мець магчымасць атрымаць аўтограф ад спадара Уладзіміра і набыць беларускія кнігі.

Lokal przy pl. Konstytucji 6 jest wykorzystywany na cele kulturalne przez Fundację Ośrodka KARTA dzięki pomocy m.st. Warszawy - Dzielnicy Śródmieście
📚Што такое НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ?

Менавіта эсэ пад такой назвай стала адпраўной кропкай для літаратурнай карʼеры Уладзіміра Арлова. Яно было перакладзена больш, чым на 30 моваў свету і застаецца актуальным і па сёння, асабліва зараз, калі незалежнасць нашай краіны ў вялікай небяспецы.

Дзякуючы намаганням ЦБС і фонду Камунікат, у гэту нядзелю беларусаў Варшавы чакала прымеркаваная да Дня Волі сустрэча з Уладзімірам Арловым. Знакаміты беларускі пісьменнік прэзентаваў сваю новую кнігу – «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча».

Мерапрыемства ператварылася ў вясёлую і адначасова сурʼёзную размову пра стварэнне кніг і творчасць з адным з найбольш уплывовых беларускіх аўтараў.

Музычнымі гасцямі імпрэзы стаў удзельнік легендарнага гурта N.R.M. Піт Паўлаў і заснавальнік гурта «Ў» Раман Арлоў. Дзякуючы хітам музыкаў, імпрэза атрымала асаблівую атмасферу!

Пасля прэзентацыі ўсе ахвотныя мелі магчымасць атрымаць аўтограф Уладзіміра Арлова і набыць беларускія кнігі.