Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)
7.42K subscribers
2.84K photos
63 videos
5 files
1.48K links
Запісацца на юрыдычную кансультацыю: @cbshelp, у школу: @CBSschool
Download Telegram
August 5, 2022
​​❗️Канцэрт у падтрымку Палка Каліноўскага ў Варшаве!

Калі: 6 жніўня, 17:00-20:00
Дзе: plac Defilad, Варшава
Уваход вольны!

Вас чакаюць выступы:

Кацярыны Ваданосавай
Пятра Клюева
The Superbullz
TyapinCrew
Znich
Гурта 23.34

🔥Вядучы мерапрыемства Дзмітрый Танковіч!

Ужо заўтра, 6 жніўня, у самым сэрцы Варшавы пройдзе канцэрт у падтрымку беларускіх добраахвотнікаў з Палка Каліноўскага, якія зараз дапамагаюць братняй Украіне бараніць незалежнасць краіны ад пуцінскага ўварвання. Ініцыятарам мерапрыемства стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы! Падчас канцэрту ў кожнага будзе магчымасць без пасярэднікаў зрабіць ахвяраванне на дапамогу беларускім добраахвотнікам. Прыходзьце з сябрамі і не забудзьце ўзяць з сабой беларускія і ўкраінскія сцягі! Жыве Беларусь! Слава Україні!

Фота: Белсат
August 5, 2022
August 6, 2022
August 7, 2022
​​☝🏻ВНИМАНИЕ, ПОИСК!

Вы принимали участие в протестах 9-11 августа 2020? Находитесь на данный момент в Варшаве и готовы поделиться своими воспоминаниями с журналистами? Тогда напишите нам в
@antoscbs! Это очень важно для сохранения нашей общей памяти и истории!

Фото: Photographers Against
August 8, 2022
​​Дзень, які змяніў усё!

9 жніўня 2020 году стала паваротнай датай беларускай гісторыі. Наш народ абудзіўся і вось ужо два гады вядзе няспынную барацьбу за права выбіраць і людзьмі звацца.

Пачынаючы наш шлях да свабоды, мы не маглі нават уявіць, наколькі складаным ён будзе. Бясспрэчным з’яўляецца толькі тое, што, як бы доўга мы бы не ішлі і якія перашкоды мы не сустракалі, ён вядзе нас да праўды і новай, безумоўна лепшай Беларусі. Яшчэ адна рэч, якую вам абавязкова трэба ведаць, - гэта тое, што ў складаную хвіліну Цэнтр беларускай салідарнасці будзе побач і ніколі не пакіне вас сам насам з праблемамі. Менавіта ў тых падзеях нарадзілася салідарнасць паміж беларусамі, што стала асновай і адной з галоўных каштоўнасцяў нашай арганізацыі.

А якім запомнілі 9 жніўня 2020 года вы? Падзяліцеся сваімі ўспамінамі ў каментарах!
August 9, 2022
​​💰20000 злотых для Палка Каліноўскага!

Менавіта такую суму атрымалася сабраць у рамках канцэрта
ў падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, які прайшоў у мінулую суботу ў самым сэрцы Варшавы. Гледачамі было ахвяравана 15472,62 злотых, 751 долар, 212 еўра і 315,40 грыўняў, што ў залежнасці ад курсу складае каля 20 тысяч злотых. Усе фінансавыя сродкі былі наўпрост атрыманы прадстаўнікамі Палка Каліноўскага.

Арганізатарам імпрэзы стаў Цэнтр беларускай салідарнасці пры падтрымцы мабілізацыйнага цэнтра Палка Каліноўскага і мэрыі Варшавы. Падтрымаць добраахвотнікаў на сцэну выйшлі такія музыкі, як Кацярына Ваданосава, Пётр Клюеў, The Superbullz, Tyapin Crew, Znich і 23.34. Завяршыў музычную праграму гурт Belarusian true story, у складзе якога граў загінуўшы на фронце Васіль «Атам» Грудовік. Вядучым мерапрыемства стаў знакаміты беларускі шоўмен Дзмітрый Танковіч! Усе артысты і арганізатары канцэрта працавалі для вас на валанцёрскай аснове.

Мы дзякуем вам за падтрымку нашай ініцыятывы і нагадваем вам, што вы можаце працягваць фінансава падтрымліваць беларускіх ваяроў. Адпаведныя рэквізіты вы можаце знайсці па спасылцы
https://t.me/belwarriors/1850. P.S. З увагі на вашу бяспеку просім не рабіць пераводы з беларускай банкаўскай карткі.
August 10, 2022