У Віцебскай катэдры адзначылі 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча
Сярод дарослых, якія прадставілі свае творы першае месца прызнана без сумніву Сяргею Раюнцу з Мінска за яго цудоўны твор — песню “Пахвала Святому Язафату”.
https://catholicnews.by/u-vicebskaj-katjedry-adznachyli-400-goddze-muchanickaj-smerci-svjatoga-jazafata-kuncjevicha

13 лістапада - сьвята сьв. Яна Залатавуснага, архібіскупа Канстанцінопальскага
Трапар (тон 8). Ласка, што з вуснаў тваіх зазьзяла, быццам полымя, сусьвет асьвяціла, бескарысьлівасьці скарбы сьвету прыдбала, вышыню пакорлівасьці нам паказала. Ойча Яне Залатавусны, настаўніку наш, малі Слова Хрыста Бога збавіць душы нашыя.
Кандак (тон 6). Ты прыняў з неба Божую ласку вуснамі тваімі навучаць усіх пакланяцца ў Тройцы адзінаму Богу, сьвяты і блаславёны Яне Залатавусны. Дастойна хвалім цябе, бо ты наш настаўнік і Боскіх праўдаў вяшчальнік.
Нарадзіўся каля 344-347 г. у Антыёхіі Сірыйскай у заможнай сям'і. Ягоны бацька Сэкунд быў высокім вайсковым начальнікам, а маці Антуса (паводле некаторых крыніц – хрысьціянка) вызначалася цнатлівым жыцьцём. Бацька памёр хутка пасьля яго нараджэньня і яго выхоўвала маці, з якой у яго былі блізкія і даверлівыя стасункі.
Яшчэ юнаком рана зьвярнуўся да паглыбленага вывучэньня Сьвятога Пісаньня. Пазьней, будучы ўмацаваным у веры, вучыўся ў найлепшай школе філосафаў і рытараў пад кіраўніцтвам язычніцкага настаўніка Лібана, які лічыў яго найлепшым аратарам сярод сваіх вучняў. Стаў юрыстам.
Прыняўшы хрост у 369 г., ён вёў пустэльніцкае жыцьцё паблізу Антыёхіі. У 381 г. архібіскуп Антыяхійскі Мялеці высьвяціў яго на дыякана, а ў 386 г. архібіскуп Флавіян – на сьвятара. За свае выдатныя казаньні і тлумачэньні Сьвятога Пісьма атрымаў імя Залатавусны (або Хрызастом па-грэцку).
Стаўшы ў 398 г. архібіскупам Канстанцінопальскім, прыдбаў сабе шмат ворагаў за сваю прастату і бескампраміснасьць. Часта ў сваіх казаньнях асуджаў пакланеньне імператарскай уладзе, за што быў несправядліва сасланы ў Кукузу ў Арменію.
Памёр 14 верасьня 407 г. у Команах Пантыйскіх, кажучы: “Слава Богу за ўсё”. Ягоныя мошчы знаходзіліся ў базыліцы сьв. Пятра ў Ватыкане, а 26 лістапада 2004 г. Папа Ян Павел ІІ перадаў іх у Канстанцінопаль.
Ян Залатавусны напісаў шэраг твораў пра сьвятарства, манаства і дзявоцтва, тлумачэньні на розныя кнігі Сьвятога Пісаньня, шмат разважаньняў на асобныя біблійныя тэксты, павучаньні на сьвяты і пахвалы сьвятым і мучанікам, а таксама шэраг апалагетычных твораў. Яго творы – скарбніца Боскай мудрасьці і хрысьціянскай маралі. Ён зьяўляецца таксама ўкладальнікам тэкстаў Боскай Літургіі, якая сёньня зьяўляецца асновай для набажэнстваў Усходняй Царквы, аўтарам асобных малітваў.
Сьвяты Ян Залатавусны – адзін з самых вялікіх хрысьціянскіх прапаведнікаў і багасловаў, шануецца як адзін з трох сусьветных сьвяціцеляў і настаўнікаў разам з Васілём Вялікім і Рыгорам Багасловам, прычым як на хрысьціянскім Ўсходзе, так і на Захадзе.

История одной фальшивки, и кому она нужна и зачем. Необходимость пользоваться подлинными, достоверными списками документов, как и необходимость их читать в контексте других документов эпохи – это азы исторической науки. Однако наука отдыхает, когда творится миф.
Иосафат Кунцевич обнаружил по-настоящему звериное лицо латинской унии и проповеди. Насильственный отбор храмов у православных, их избиения — это лишь самые "безобидные" преступления, творимые этим католиком. Убийства в разнообразных формах православного духовенства и мирян, которых рубили топорами, топили в Двине или вешали, и те не могли удовлетворить кровожадности Кунцевича, обнаружившего некрофилические черты своего правления, когда по его приказу вскрывались могилы православных христиан, и останки людей скармливались собакам.
http://cssr.by/slova/publikatsyi/218-mif-pra-yazafata.html

Пакуль мы прабываем у гэтым свеце, нам трэба змяніць сваё мысленне! Бо мы гліна ў руках ганчара. Ганчар, калі зробіць начынне, якое ў яго руках крышыцца і ламаецца, лепіць яго нанова. Але калі паставіць яго ў агонь, не можа ўжо больш змяніць яго. Так і мы, пакуль жывём у гэтым свеце, усім сэрцам будзем адварочвацца ад усялякіх нашых грахоў, здзейсненых у целе, каб выкарыстаць дадзены нам час дзеля навяртання і атрымання збаўлення ад Госпада.
Калі пакінем гэты свет, не зможам ужо больш ні вызнаваць нашыя правіны, ні вярнуцца на Божы шлях. Таму, мае браты, выконваючы волю Айца, захоўваючы чыстасць, трымаючыся Божых запаведзяў, мы атрымаем вечнае жыццё. Бо Госпад кажа ў Евангеллі: «Калі вы ў малым не былі верныя, хто даручыць вам сапраўднае? Таму кажу вам: “Верны ў малым і ў вялікім верны”» (пар. Лк 16, 10-11). Гэта значыць, захоўвайце чыстасць цела, захоўвайце беззаганную пячатку хросту – і атрымаеце жыццё.
Ніхто з вас няхай не кажа, што цела не спазнае суда і што яно не ўваскрэсне. Толькі падумайце: у чым, калі не ў гэтым менавіта целе вы былі адкупленыя і атрымалі духоўны зрок? Дык будзем жа сцерагчы нашае цела як Божую святыню. Як у целе вы былі пакліканыя, таксама ў целе вы і пойдзеце. Калі Ісус Хрыстос, наш Збаўца, будучы перад гэтым духам, прыняў людское цела, і такім нас паклікаў, то мы таксама ў гэтым целе атрымаем узнагароду.
Таму будзем любіць адзін аднаго, каб мы ўсе маглі ўвайсці ў Божае Валадарства. Пакуль маем час на аздараўленне, даверымся Боскаму лекару і ахвяруем плату. Якую? Шчырае навяртанне. Будзем праслаўляць Яго не толькі вуснамі, але таксама сэрцам, каб Ён прыняў нас як сваіх дзяцей. Бо Госпад сказаў: «Браты Мае – гэта тыя, хто выконвае волю Майго Айца» (пар. Лк 8, 21).
Гамілія ІІ ст.

14 лістапада - сьвята сьвятога ўсяхвальнага апостала Піліпа
Апостал Піліп, адзін з Дванаццаці, паходзіў, як і Пётр і Андрэй, з Бэтсаіды. Ісус паклікаў яго адным з першых апосталаў; Евангельле згадвае яго пры ламаньні хлеба. Паводле сьв. Клімента Александрыйскага, Хрыстос захацеў ад сьв. Піліпа, каб ён пайшоў за Ім, пакінуўшы пахаваньне бацькі іншым, “непакліканым”. Верагодна абвяшчаў Евангельле у Лідзіі і Фрыгіі.
Трапар (тон 3). Сьвет упрыгожваецца, Этыёпія, прасьветленая табою, богапрапаведніку Піліпе, радасна зьзяе і сьвяткуе памяць тваю. Ты ўсіх навучыў верыць у Хрыста і закончыў жыцьцёвы шлях у спосаб, годны Евангельля. Дзякуючы табе этыёпская рука сьмела працягваецца да Бога. Малі Яго, каб Ён дараваў нам багацьце зьмілаваньня.

Энцыкліка Ecclesiam Dei (Царква Божая) Папы Пія ХІ з нагоды трохсотай гадавіны мучаніцтва св. Язафата.
http://cssr.by/slova/dakumenty/219-ecclesiamdei.html

14 лістапада 1990 г. была афіцыйна зарэгістравана першая грэка-каталіцкая парафія. Гэта была парафія праведнага Язэпа. Узначаліў яе айцец Ян Матусевіч.
http://svjazep.org/index.php?newsid=11
http://svjazep.org/index.php?newsid=11
Беларускія свецкія гісторыкі разам з Апостальскім адміністратарам Сяргеем Гаекам, галавой БГКЦ, вярхоўным архібіскупам Святаславам, галавой УГКЦ, кардыналам Клаўдыё Гуджэроцці, кіраўніком дыкастэрыі Усходніх Цэркваў перад пачаткам Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Ідэнтычнасць і культ: багаслоўскае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча”, якая адбываецца 13–14 лістапада ў Папскім усходнім інстытуце ў Рыме.
Ерархі выказалі пажаданне гісторыкам папрацаваць для дэміфалагізацыі асобы св. Язафата.

15 лістапада пачынаецца Перадкалядны пост (Піліпаўка).
З даўніх часоў свята Нараджэння Хрыстова стаяла ў адным шэрагу са святам Хрыстова Уваскрасення. Таму і царкоўны ўстаў разглядае Нараджэнне Хрыстова, як другую Пасху. У старых тыпіках і богаслужбовых псалтырах пад 25 снежня ёсць запіс: «Пасха, свята трохдзённае». Таму, як вернікі малітвай і постам рыхтаваліся да свята Вялікадня, так і Калядны пост стаў для іх часам падрыхтоўкі да прыйсця Збаўцы.
Сімяон Салунскі († 1429) кажа: «Гэты саракадзённы пост падобны да посту Майсея, які пасціўся 40 дзён і начэй і прыняў скрыжалі Божых Запаведзяў. Будзем жа і мы посціць 40 дзён і прымем жывое Божае Слова, якое ўцелавілася з Дзевы, і прычасцімся Яго Цела».
Калядны пост стаў для Царквы таксама сімвалам малітваў і пастоў старазапаветных патрыярхаў і прарокаў, якія прагна чакалі на прышэсце Месіі. У нашай Царкве існуе старажытная традыцыя, паводле якой вернікі рыхтуюцца да свята Божага Нараджэння не толькі малітвай і постам, але і святымі таінствамі споведзі і Эўхарыстыі.
Святы Язафат у сваіх «Правілах для святароў» раіць заахвочваць вернікаў да споведзі падчас Піліпаўкі. Замойскі сінод (1720 г.) заахвочвае спавядацца не радзей трох разоў у год - на Вялікдзень, Успенне Багародзіцы і Нараджэнне Хрыстова.
У наш час Святая Царква змякчыла вельмі строгія пасты, якія былі раней, і пакінула іх хутчэй на волю вернікаў. Але гэта не значыць, што мы не павінны практыкаваць дух ахвярнасці, спакутавання і посту.
Няхай любоў Хрыста Госпада, дабро нашай душы і любоў да нашай святой традыцыі будуць для нас галоўнымі пабуджальнікамі, каб мы рыхтавалі сваё сэрца і душу да сустрэчы свята Божага Нараджэння малітвай, постам і святымі таінствамі. Будзем свядомымі, што праз шчырую і дбайную духоўную падрыхтоўку нашае сэрца стане годным таго, каб у ім нарадзіўся Ісус Хрыстос са сваёй ласкай, любоўю і супакоем.

15 лістапада 2008 г., у межах сімпозіума «Слова Божае жывое і дзейснае», у крыпце мінскага касцёла святых Сымона і Алены адбылася закладка капсулы з прахам Гая Пікарды, вядомага беларусазнаўцы і даследчыка гісторыі беларускай духоўнай музыкі. Святую Імшу цэлебравалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам з Апостальскім Візітатарам для грэка-католікаў Беларусі Архімандрытам Сяргеем Гаекам.
Гай Пікарда з’яўляўся нязменным членам журы Міжнароднага хрысціянскага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа». Як беларусазнаўца і даследчык беларускай культуры ён быў узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны.
Пяру вялікага прыхільніка беларускай мовы і паэзіі належаць шматлікія артыкулы, прысвечаныя Францыску Скарыну і сімволіцы ў яго творах, а таксама рэцэнзіі, змешчаныя ў лонданскім квартальніку «The Byelorussian Studies». Гай Пікарда таксама займаўся выданнем часопіса пра беларускую культуру «The Byelorussian Chronic». Пры жыцці даследчыка не была апублікавана галоўная яго праца — зборнік «Залатая Беларусь».
У сваім тэстамэнце Гай Пікарда выказаў пажаданне быць пахаваным у адной з мінскіх святыняў.

У Рыме працягваюцца святкаванні 400-годдзя Мучаніцтва святамучаніка Язафата; Сёння - 15 лістапада 2023 г., на агульнай аўдыенцыі, архімандрыт Сяргей, апостальскі адміністратар, перадаў Папу Францішку дыск "Пахвала св. Язафату/ Praise to Saint Josaphat", запісаны братамі з Orientale Lumen music Group (Сяргей, Арцём, Алесь і Андрэй). Папа сказаў: Grazie! che preghino per me (хай моляцца за мяне).
13 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце распачалася двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Ідэнтычнасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча».
На пачатку мерапрыемства са словамі прывітання завярнуліся кардынал Клаўдыё Гуджэроцці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў і вялікі канцлер Папскага Усходняга інстытута, а. д-р Давыд Назар Т.І., рэктар Папскага Усходняга інстытута, а таксама Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Святаслаў, які выказаў думку, што навуковыя распрацоўкі паспрыяюць дэідэалагізацыі постаці св. Язафата, які аб’ядноўвае чатыры народы — беларускі, украінскі, літоўскі і польскі. «Нам патрэбна аб’ектыўнасць навуковай метадалогіі, каб дэідэалагізаваць постаць св. Язафата, а таксама сапраўдныя працэсы пошуку еднасці Хрыстовай Царквы, еднасці ў нашых супольнасцях, еднасці і супрычасця паміж вучнямі Хрыста», — сказаў ён.
Другая сесія «Канізацыя Язафата Кунцэвіча: працэдуры і вынікі» суправаджалася раскрыццём тэмы, якую з розных ракурсаў прадставілі навукоўцы Папскіх навучальных устаноў Рыма і ўніверсітэтаў Германіі. Дакладчыкі акрэслілі асаблівасці працэсу беатыфікацыі і кананізацыі ўладыкі Язафата, абвяргаючы распаўсюджаныя стэрэатыпы і акцэнтуючы ўвагу на важных падзеях, звязаных з прызнаннем уладыкі Язафата святым Каталіцкай Царквы.

14 лістапада 2023 г. у Папскім Усходнім інстытуце завяршылася двухдзённая Міжнародная навуковая канферэнцыя «Ідэнтычнасць і культ: тэалагічнае, культурнае і гістарычнае вымярэнні Язафата Кунцэвіча».
Другі дзень навуковага мерапрыемства распачаўся навуковай працай доктара Наталлі Сінкевіч (Мюнхенскі ўніверсітэт Людвіга Максіміліяна) «О фальшованю писем словенских»: невядомы трактат Кунцэвіча». Гэты даклад адкрыў трэцюю сесію пад назвай «Культ Язафата Кунцэвіча: багаслоўе, пастырства, гімнаграфія».
Далей прафесар Аліцыя Новак (Ягелонскі ўніверсітэт), аналізуючы даступныя крыніцы, акрэсліла погляды св. Язафата, якія тычыліся святарства ў кантэксце тагачасных выклікаў. У сваю чаргу навуковец Марыя Такала Рошчанка (Універсітэт Усходняй Фінляндыі) засяродзіла ўвагу на аналізе тэксту гімнаграфічнай службы ўсходняга абраду, прысвечанай літургічнаму ўшанаванню святамучаніка Язафата.
Наступную навуковую працу на тэму: «Правілы і канстытуцыі св. Язафата Кунцэвіча аб святарстве» прадставіў біскуп Тэадор Мартынюк (Папскі Усходні Інстытут). Дакладчык расказаў аб паходжанні, змесце і асаблівасцях даследуемых дакументаў. З заключным дакладам трэцяй сесіі выступіў д-р Радаслаў Дабравольскі (Беластоцкі ўніверсітэт, Collegium Suprasliense), які распавёў пра распаўсюджванне культу св. Язафата праз польскамоўныя рэлігійныя выданні XVIII-XX ст.
Чацвёртая сесія пад назвай: «Культ Язафата Кунцэвіча: агіяграфія і іканаграфія» распачалася з дакладу прадстаўніка Універсітэта Інсбрука доктара Патрыка Рычкоўскага. Яго выступ уключаў шырокі кантэкст у прапанаванай прэзентацыі пад назвай: “Novus sol? Культ Язафата Кунцэвіча паміж Рэччу Паспалітай і Рымам у лацінскіх агіяграфічных крыніцах XVII ст.». Наступны ўдзельнік - доктар Анатоль Упарт (SUNY Binghamton, ЗША) распавёў пра станаўленне іканаграфіі св. Язафата. Не менш цікавым быў даклад прафесара Аляксандра Пранкевіча (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт), які прадставіў уплыў св. Язафата на духоўнасць іспанскага барока. Вучоны распавёў пра наяўнасць у Іспаніі манаскіх супольнасцяў манахаў-базылянаў, засяродзіўшы ўвагу на асаблівасцях пралогу манаха Мігеля Перэса да жыццяпісу св. Язафата на іспанскай мове, аўтарам якога з’яўляецца біскуп Якаў Суша.
Пасля завяршэння выступаў пачутыя звесткі дапоўніліся цікавай дыскусіяй. Завяршылася навуковае мерапрыемства наведваннем выставы «Каб усе былі адно» ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце, прысвечанай святамучаніку Язафату.

У Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме завяршае працу цудоўная выстава "Каб усе былі адно", прысвечаная 400-годдзю мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча і арганізаваная Пасольствам Літвы пры Святым Пасадзе.