Грэка-католікі Беларусі
614 subscribers
2.68K photos
37 videos
52 files
2.54K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцы 1-га і 8 -га траўня 2026

На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі - Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам на тэрыторыі усёй Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцы 1-га і 8-га траўня 2026 года.
У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях праходзяць духоўныя праграмы і святкаванні.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца "Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы" або "Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай".
🔥155🤔1
Св. апостал Якуб Старэйшы: Сын грому і заступнік пілігрымаў 🐚⚡️

Сёння свята аднаго з самых блізкіх вучняў Ісуса — святога Якуба Старэйшага. Яго жыццё — гэта гісторыя пра тое, як палкі тэмперамент ператвараецца ў бязмежную любоў да Бога.

Ён быў сынам Зебядзея і братам апостала Яна Багаслова. Разам з Пятром і Янам ён уваходзіў у «блізкае кола» Хрыста і быў сведкам самых велічных момантаў: уваскрашэння дачкі Яіра, Перамянення на гары Табор і малітвы ў Гетсыманскім садзе.

Ісус назваў братоў Якуба і Яна «Боанергес» — «сыны грому». Гэта імя адлюстроўвала іх гарачы, рашучы характар. Аднойчы яны хацелі спаслаць агонь з неба на вёску, якая не прыняла Настаўніка, але Ісус навучыў іх, што сапраўдная сіла — у лагоднасці і цярплівасці.

Якуб стаў першым з дванаццаці, хто аддаў жыццё за веру. Каля 44 года ён быў забіты мячом па загадзе цара Ірада Агрыпы I. Паводле традыцыі, яго мужнасць падчас суда так уразіла абвінаваўцу, што той сам прызнаў сябе хрысціянінам і прыняў смерць разам з апосталам.

"Шлях святога Якуба" (Camino de Santiago): Сёння Якуб — заступнік пілігрымаў. Яго мошчы спачываюць у Сант’яга-дэ-Кампастэла (Іспанія), куды штогод накіроўваюцца тысячы людзей з усяго свету. Сімвал гэтага шляху — ракавіна грабеньчыка — нагадвае нам, што кожны з нас з’яўляецца вандроўнікам на гэтай зямлі, які шукае Бога.

Святы Якубе, маліся за нас і будзь нашым правадніком на шляху веры! 🙏
👍7🙏72
🌿 Вітаючы пілігрымаў на плошчы Сьвятога Пятра пасьля агульнай аўдыенцыі ў сераду 29 красавіка 2026 году, Папа Леў XIV нагадаў, што ў гэты дзень, у гадавіну вызваленьня нацысцкага канцлагеру Дахаў, Каталіцкая Царква ў Польшчы адзначае Дзень мучаніцтва каталіцкага духавенства падчас 2-й Сусьветнай вайны. Папа заклікаў маліцца і не забываць тых, хто аддаў сваё жыцьцё ў эпоху таталітарызму. Ён падкрэсьліў, што сьведчаньне мучанікаў ХХ стагоддзя застаецца актуальным і неабходным і сёньня, асабліва для маладога пакаленьня.

«Прасіце аб заступніцтве біскупаў, сьвятароў і семінарыстаў – мучанікаў таталітарных рэжымаў ХХ стагоддзя, – сказаў Папа. – Хай хадайнічаюць яны асабліва за моладзь, каб адважна адказвала на Божы заклік».

Сьвяты Айцец асобна прывітаў таксама пілігрымаў з Лівану, Іраку і Сірыі. «Хрысьціянін пакліканы давяраць Богу, найперш у моманты слабасьці і трывог, паколькі з Ім мы ў супакоі і бясьпецы, – падкрэсьліў Папа. – Хай блаславіць вас Госпад, ды заўжды абараняе ад усякага зла!»
https://www.vaticannews.va/ru/pope/news/2026-04/papa-vozzvaniya-posle-audiencii.html
7🙏4
Блаславёны Клімент Шаптыцкі (1869–1951) — гэта прыклад непахіснай веры, мужнасці і адданасці Хрысту ў самыя змрочныя часы пераследу Царквы. Сёння мы ўзгадваем гэтага выдатнага святара, манаха-студыта і мучаніка, які стаў сведкам праўды нават у савецкіх засценках.

Марыя Казімір Шаптыцкі (імя ў хросце) нарадзіўся ў шляхецкай сям'і. Атрымаўшы выдатную адукацыю і зрабіўшы паспяховую палітычную кар'еру, ён адчуў глыбокае пакліканне да духоўнага жыцця. У 1911 годзе ён пакінуў свецкі свет і ўступіў у манастыр студытаў, прыняўшы імя Клімент. Разам са сваім братам, мітрапалітам Андрэем Шаптыцкім, ён працаваў над адраджэннем усходняга манаства і духоўнасці.

Як ігумен, а пазней архімандрыт манахаў Студыйскага ўстава, Клімент клапаціўся не толькі пра духоўны рост сваіх братоў, але і пра патрэбы простых людзей. У часы Другой сусветнай вайны ён праявіў незвычайную мужнасць, удзельнічаючы ў выратаванні яўрэяў ад нацысцкага пераследу, хаваючы іх у манастырах.

Пасля прыходу савецкай улады пачаўся жорсткі пераслед Грэка-Каталіцкай Царквы. У 1947 годзе айцец Клімент быў арыштаваны. Нягледзячы на ціск, допыты і прапановы здрадзіць сваёй веры і перайсці ў падпарадкаванне дзяржаўнай царкве, ён застаўся непахісным у вернасці Апостальскай Сталіцы.

Блаславёны Клімент памёр 1 мая 1951 года ва Уладзімірскай турме (Расія). Яго смерць стала сведчаннем перамогі духу над гвалтам.

27 чэрвеня 2001 года Папа Ян Павел II падчас візіту ва Украіну абвясціў Клімента Шаптыцкага блаславёным. Яго жыццё вучыць нас, што сапраўдная свабода заключаецца ў вернасці праўдзе і любові да Бога, якія немагчыма знішчыць ніякімі пераследамі.
🙏126
«Вы з тых, хто ўнізе, а Я з тых, хто ў вышыні. Вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету. Таму Я і сказаў вам, што памрэце ў грахах вашых. Бо калі не паверыце, што Я ёсць, памрэце ў грахах вашых». (Ян 8, 23-24)

http://cssr.by/slova/propavedzi/271-piatn-rasslabl.html
10👍1
1 траўна - шануем ЗАСТУПНіКА людзей працы. =У літургічным календары рымскага абраду шануем памяць св. Язэпа (Юзафа), Абранніка Багародзіцы - 19 сакавіка, калі ён успамінаецца як галава Святой Сям'і і зямны Апякун Ісуса, (у візантыйскім абрадзе памяць Праведнага Язэпа прыпадае ў нядзелю пасля Раства Хрыстовага) і 1 траўня, калі ўспамінаем яго як Заступніка людзей працы.
7🤔1
=ЯЗЭП-ПРАЦАЎНІК - бо ён быў вымушаны ўсё жыццё працаваць, каб утрымаць сям'ю. Так св. Язэп з'яўляецца для хрысціян узорам цярпення, трываласці і працавітасці.
🌿 Гэтай памяццю (1 траўня) Каталіцкая Царква жадае нагадаць усім аб глыбокім сэнсе працы як абавязку чалавека ўдасканальвацца, разумна панаваць над прыродай, служыць супольнасці, працягваючы справу Творцы і ўносячы ўклад у Яго план збаўлення (Gaudium et spes, 34). Давайце будзем жыць годна і свядома нашай працай, ведаючы, што мы дапамагаем Богу завяршыць справу стварэння.
❤‍🔥95
Audio
🎙 У новым выпуску праграмы “Хрысцянства і беларуская літаратураайцец Андрэй Крот працягвае разважанні над творчасцю Міхася Лынькова. У цэнтры ўвагі – рэлігійныя матывы ў яго апавяданнях, напісаных у розныя гістарычныя перыяды.

📚 Ці магчыма знайсці месца для Бога ў літаратуры савецкага пісьменніка? Чаму ў часы грамадзянскай вайны ўзнікалі парадаксальныя ўяўленні пра “веру” і “нявер’е”? І як трагедыі Другой сусветнай вайны адбіліся ў мове і пачуццях герояў Лынькова?

У выпуску прагучаць кранальныя ўрыўкі з апавяданняў “Салют”, “Пацалунак” і “Дзіцячы башмачок”, дзе праз простыя словы – “Божа ж мой” – раскрываюцца боль, страх, каханне і надзея.
5
Навукова-душпастырская праграма“MARTYRIA: вызнаўцы і мучанікі”
Дзень 2: Cведчанне мучанікаў ХХ стагоддзя застаецца актуальным і неабходным.

У сераду, 29 красавіка 2026 г. Яго Святасць Папа Леў XIV падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане распавёў пра сваё нядаўняе апостальскае падарожжа ў Афрыку.

Пасля агульнай аўдыенцыі, вітаючы пілігрымаў на плошчы Святога Пятра (сярод якіх былі і пілігрымы з Беларусі), Папа Леў XIV нагадаў, што ў гэты дзень прыпадае гадавіна вызвалення вязняў нацысцкага канцлагеру Дахаў – месца мучаніцтва каталіцкага духавенства падчас 2-й Сусьветнай вайны. Дахау быў галоўным месцам пакутніцтва каталіцкага духавенства (1940-1945) — там загінула 1034 святары (палякі, немцы, аўстрыйцы, французы), сярод іх былі і святары, якія служылі ў Пінскай дыяцэзіі. Папа Леў заклікаў вернікаў маліцца і не забываць тых, хто аддаў сваё жыццё ў эпоху таталітарызму.
Сярод іерархаў, якія пасля аўдыенцыі змаглі прывітацца з Папам, быў і архімандрыт Сяргей, які Святому Айцу падарыў брашуру “Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч” (плён даследванняў а. Яўгена Усошына).

Жыццё, служэнне, акалічнасці арышту і пакутніцкай смерці грэка-каталіцкага экзарха Антона Неманцэвіча ў мінскай турме SD (Sicherheitsdienst) 6-га студзеня 1943 г. былі ў тую ж сераду 29 красавіка 2026 увечары прадметам абмяркавання ў другі дзень семінара навукова-душпастырскай праграмы: “MARTYRIA: вызнаўцы і мучанікі”, што праходзіў у Рыме, у цэнтры дакументацыі генеральнага пастулатара Айцоў Марыянаў па справах беатыфікацыі. Важным даведнікам у галіне біяграфіі экзарха Антона стала праца Сяргея Ф. Верамеева "Антон Неманцэвіч. Святар і пакутнік" (Мінск, 2023)

Асаблівая ўвага ўдзельнікаў міжнароднага семінара была накіраваная на дапамогу, якую ў Альбярціне і Слоніме аказвалі яўрэям езуіты і манахіні Непакалянкі ў час нямецкай акупацыі, асабліва ў 1942 г. За ратаванне яўрэйскіх сірот нямецкія жандары 19 снежня 1942 года на Петралевіцкай гары каля Слоніма расстралялі езуіта а. Адама Штарка і 2 манахіняў з кангрэгацыі Сясцёр Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі: с. Марыю Марту (Казімеру Валоўскую) і с. Марыю Еву (Багумілу Ноішэўскую).
У той час у пастырскім і сацыяльным служэнні а. Адама Штарка часта замяшчаў грэка-каталіцкі апостальскі экзарх Антон Неманцэвіч, якога нямецкія акупанты арыштавалі у жніўні 1942.

Словы Яго Святасці Папы Льва XIV, што сведчанне мучанікаў ХХ стагоддзя застаецца актуальным і неабходным і сёння, асабліва для маладога пакалення, сталі для ўдзельнікаў семінара вельмі каштоўнымі.
❤‍🔥9🙏43
❤‍🔥14🔥4🙏42
Святы Апанас Александрыйскі (каля 296–373 гг.), памяць якога ўшаноўваем сёння — адзін з найвялікшых Айцоў Царквы, вядомы як «Айцец праваслаўя» (у значэнні вернасці праўдзіваму вучэнню) і нястомны абаронца боскасці Ісуса Хрыста. Яго жыццё і дзейнасць прыпалі на час сур’ёзных багаслоўскіх спрэчак, якія пагражалі самому падмурку хрысціянскай веры.

Галоўнай справай жыцця святога Апанаса была барацьба з арыянствам — ерассю, якая адмаўляла боскасць Хрыста, сцвярджаючы, што Сын Божы быў створанай істотай. Яшчэ будучы дыяканам, Апанас суправаджаў свайго біскупа Аляксандра на Першы Нікейскі сабор (325 г.), дзе адыграў ключавую ролю ў фармуляванні дагмату аб тым, што Сын «адзінасутны» (homoousios) Айцу.

Пасля смерці Аляксандра ў 328 годзе Апанас стаў біскупам Александрыі. Яго бескампрамісная пазіцыя ў абароне веры зрабіла яго мішэнню для палітычных і рэлігійных праціўнікаў. За 45 гадоў свайго біскупства ён пяць разоў быў вымушаны ісці ў выгнанне, правёўшы ў ссылках агулам каля 17 гадоў. Яго стойкасць спарадзіла знакаміты выраз Athanasius contra mundum («Апанас супраць свету»).

Святы Апанас меў глыбокую пашану да манаскага жыцця і падтрымліваў цесныя сувязі з пустыннікамі Егіпта. Менавіта ён напісаў «Жыццё святога Антонія», якое стала ўзорам для манаскай літаратуры і паспрыяла распаўсюджванню манаства на Захадзе.

Яго аўтарытэт аб’ядноўваў вакол яго іншых выдатных святых таго часу. Напрыклад, святы Пафнуцій Вялікі, які пакутаваў падчас пераследу Дыяклетыяна, заставаўся ў цесным адзінстве з Апанасам і суправаджаў яго на сінодзе ў Тыры ў 335 годзе, дзе арыянская большасць спрабавала асудзіць яго. Таксама вядома, што святы Ісідар Александрыйскі быў вучнем Апанаса, які высвяціў яго і браў з сабой у Рым у 341 годзе падчас аднаго са сваіх выгнанняў.

Сярод шматлікіх твораў святога Апанаса асаблівае месца займае трактат «Пра ўчалавечанне Слова». У ім ён абгрунтоўвае неабходнасць уцелаўлення Бога для збаўлення чалавека, фармулюючы знакаміты прынцып: «Бог стаў чалавекам, каб чалавек стаў богам» (праз ласку).

Святы Апанас Александрыйскі памер у 373 годзе, пакінуўшы пасля сябе Царкву, якая, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, захавала вернасць Нікейскаму вызнанню веры.

Святы Апанас застаецца сімвалам інтэлектуальнай мужнасці і вернасці праўдзе. Яго жыццё вучыць, што нават калі большасць паддаецца памылкам, адзін чалавек, які стаіць на грунце Божага Аб'яўлення, можа змяніць ход гісторыі Царквы.
🙏94
Вялікая Вячэрня на Нядзелю самаранкі і пачэснага Тэадосія Кіева-Пячорскага, 3 траўня

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/229-samaranki.html
8🙏1
Бог прамаўляў да святых шматлікімі спосабамі, у тым ліку праз мноства ўнутраных ласкаў і натхненняў. Але нават найвялікшы містык, які жыве на вяршынях святасці, павінен у рэшце рэшт падпарадкавацца Голасу Бога, прамоўленаму праз Яго Царкву. Царква, асабліва ў асобе Святога Айца, з’яўляецца найбольш ясным рупарам Голасу Божага ў нашым свеце. Праз Царкву мы будзем прыведзены да Неба. Мы павінны заўсёды імкнуцца да дасканалай еднасці з Хрыстом, паколькі Ён жывы і аб’яўляецца нам праз Сваю Царкву. Мы павінны дазволіць Богу весці нас праз нашых біскупаў, пастыраў і ўсіх тых, каму Ён даверыў пастырскі клопат пра нас. Наданне ўлады Царкве было Божым задумам і планам; гэта павінна стаць і нашым перакананнем.

Ці бачыце вы мудрасць Божага плану ў тым, што Ён вырашыў аб’явіць Сябе нам праз Царкву? Ці верыце вы ў Царкву як у Маці і Настаўніцу вашай веры? Ці давяраеце вы асабліва словам нашага Святога Айца, Папы? Зрабіце сёння акт веры, цалкам даверыўшыся Голасу Божаму, які гучыць праз Яго Царкву, і вы пачнеце больш поўна разумець незлічоныя таямніцы жыцця, якія аб’явіў Бог.

Любы Госпадзе, я жадаю быць паслухмяным Табе ва ўсім. Я прагну чуць Твой Голас і выконваць Твае наказы. Дапамажы мне мець мудрасць, каб распазнаваць Цябе, калі Ты прамаўляеш і дзейнічаеш праз Сваю Царкву. Дапамажы ўбачыць за асобай святара, біскупа і Святога Айца Тваю кіруючую руку.
🙏112👍1
2 траўня 2026 г. Яго Святасць Папа Леў XIV прыняў адстаўку з пастырскага кіравання Мітрапалічай Архідыяцэзіяй Маці Божай у Маскве (Расійская Федэрацыя), прадстаўленую Яго Эксцэленцыяй Уладыкам Паўлам Пэцы (FSCB) і прызначыў Яго Эксцэленцыю біскупа Мікалая Дубініна (OFM Conv), дапаможнага біскупа, Апостальскім адміністратарам sede vacante той жа царкоўнай юрысдыкцыі.
Інфармацыя аб адстаўцы апублікавана ў штодзённым бюлетэні Залы Друку Апостальскай Сталіцы 2-га траўня 2026 года.
🙏11👍1
Нядзеля самаранкі
Ян 4, 5-42

Сёння мы чытаем цудоўную гісторыю з Евангелля паводле Яна пра жанчыну каля студні. Вобраз прагі выкарыстоўваецца ва ўсёй Бібліі, каб перадаць чалавечае імкненне да Бога.

У самы разгар дзённай спёкі Ісус просіць самаранку даць Яму піць. Мы знаходзімся на вельмі святой зямлі, бо тут падсумоўваецца ўся гісторыя збаўлення: нашая прага Бога сустракаецца з яшчэ больш моцнай прагай Бога да нас. Святы Аўгустын адзначыў гэта ў сваім каментарыі да гэтага ўрыўка: «Ісус прагнуў веры гэтай жанчыны».

Спачатку, вядома, жанчына была збянтэжана. Як гэты юдэй можа прасіць у мяне піць? Калі перакласці гэта на духоўную мову: як можа ўсемагутны Бог прагнуць маёй веры і маёй увагі?

Адказ Ісуса велічны: «Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі».

Мы створаныя для еднасці з Богам, і таму мы прагнем Яго з бясконцым жаданнем. Тое, што Ісус прапануе ёй, — гэта жыццё ў ласцы, боскае жыццё, Самога Бога. Гэта адзіная сіла, якая здольная супакоіць нашую бясконцую тугу.

Bishop Robert Barron
8
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а

РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 4-10 траўня

10 траўня, нядзеля слепанароджанага
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
4
🌿 3 траўня 2026 году, у 5-ю нядзелю пасьля Вялікадня, Нядзелю самаранкі, запрашаем на новы выпуск падкасту «Малітоўны перапынак».

Як наталіць смагу душы, якую не суцішыць ніводная зямная крыніца? Мы разважаем над сустрэчай Ісуса з жанчынай-самаранкай – момантам, калі спрадвечны Бог просіць вады ў чалавека, каб наўзамен падарыць яму жыцьцё вечнае. Гэта гісторыя пра прыняцьце без асуджэньня і пра тое, як адна шчырая размова здольная скінуць кайданы мінулага і ператварыць стомленае сэрца ў жывую крыніцу веры.

Каментар да Божага слова дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-18/
🙏42👍2
Святы Тэадосій Кіева-Пячорскі (каля 1036–1074) — адзін з заснавальнікаў Кіева-Пячорскай лаўры і «бацька» супольнага (кінавійнага) манаства на нашых землях. Яго жыццё стала ўзорам спалучэння глыбокай аскетычнай малітвы з актыўным служэннем бліжнім і абаронай справядлівасці. Памяць святога Тэадосія адзначаецца 3 траўня.

Тэадосій нарадзіўся ў заможнай сям'і ў Васільеве каля Кіева, а дзяцінства правёў у Курску. Яшчэ юнаком ён адчуў пакліканне да пакоры: апранаў вопратку слуг і працаваў на полі разам з імі, што выклікала моцны пратэст яго маці. Пазней ён таемна вывучыўся на пекара, каб уласнаручна гатаваць хлеб для Эўхарыстыі. Каля 1055–1056 г. ён прыйшоў у Кіеў да святога Антонія, які жыў у пячоры, і прыняў манаскі пострыг.

У 1062 годзе Тэадосій стаў другім ігуменам манастыра. Калі святы Антоній аддаваў перавагу пустэльніцтву і строгай самотнасці, Тэадосій накіраваў манаства ў бок супольнага жыцця.

Тэадосій увёў у манастыры статут канстанцінопальскага Студыйскага манастыра, які патрабаваў ад манахаў супольнай малітвы, працы і адсутнасці прыватнай уласнасці. Пры ім пачалося ўзвядзенне драўляных манастырскіх будынкаў і велічнага Успенскага сабора.

Святы заснаваў пры манастыры шпіталь для хворых і дом для падарожнікаў, а кожную суботу адпраўляў воз з ежай для вязняў у гарадскія турмы.

Тэадосій лічыў, што манахі не павінны быць цалкам аддзеленыя ад свету. Ён стаў адным з першых «старцаў» — духоўных кіраўнікоў, да якіх па параду прыходзілі людзі ўсіх станаў.

Святы не баяўся адкрыта выступаць супраць несправядлівасці ўладароў. Калі князь Святаслаў незаконна захапіў трон свайго брата, Тэадосій параўнаў яго з Каінам і адмовіўся абедаць за яго сталом, называючы яго «апаганеным крывёю». Пры гэтым ён заставаўся пакорным, падкрэсліваючы, што яго абавязак — настаўляць дзеля збаўлення душаў.

Святы Тэадосій адышоў да Госпада праз тыдзень пасля Вялікадня 1074 года. У 1108 годзе ён быў кананізаваны — гэта стала другой кананізацыяй у гісторыі Русі і першай для манахаў (у чыне «пачэсных»).

Яго жыццё, апісанае манахам Нестарам, стала асновай усходнеславянскай агіяграфіі. Тэадосія часта называюць «Хрыстападобным» за яго лагоднасць, пакору і бязмежную любоў да бедных.
7🔥5🙏1