🔸 Як Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа, айцец Аляксандар Надсан адыграў важную ролю ў арганізацыі рэлігійнага жыцьця дыяспары і ў адраджэньні Грэка-Каталіцкай Царквы на Бацькаўшчыне ад пачатку 1990-х. Ён пераклаў Псалтыр і вялікі корпус літургічных тэкстаў Усходняй Царквы на беларускую мову, спрыяў выданьню беларускіх малітоўнікаў і рэлігійнай літаратуры. Вельмі каштоўным ёсьць ягоны ўклад у распрацоўку беларускай рэлігійнай тэрміналогіі.
❤19
Сьветлай памяці айцец Аляксандар быў знакавай постацьцю ня толькі для беларускай дыяспары, але і спрычыніўся да адраджэньня Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. 11 сакавіка 1990 году айцец Аляксандар Надсан, Апостальскі візітатар для беларусаў замежжа і рэктар Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане (Вялікабрытанія), адслужыў у адзіным на той час у Менску адчыненым каталіцкім храме на Кальварыі Боскую Літургію ў візантыйскім абрадзе на беларускай мове. Гэта была першая публічная грэка-каталіцкая літургія ў пасьляваеннай Беларусі. На набажэнства прыйшлі сотні людзей. Ягоны прыезд у Беларусь з грузам гуманітарнай дапамогі ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і гэтая літургія сталі момантам аднаўленьня адкрытай літургічнай і душпастырскай дзейнасьці Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.
Пражыў ён доўгае, насычанае падзеямі, жыцьцё – больш за 88 гадоў. Пахаваны на Лонданскіх могілках сьв. Панкрата.

❤18
🔸 Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навуковец, публіцыст, нястомны працаўнік на ніве беларускай культуры і духоўнасьці. Ягоныя духоўныя пасланьні і разважаньні на сьвяты чакалі многія беларусы, а кнігі па царкоўнай гісторыі адкрывалі многія невядомыя старонкі. Ягоны жыцьцёвы шлях – прыклад самаадданага служэньня Богу, Царкве і Беларусі.
У 100-ую гадавіну з дня нараджэньня айца Аляксандра Надсана з удзячнасьцю і пашанай узгадваюць гэтага выдатнага сьвятара і грамадзка-культурнага дзеяча ў сваіх малітвах ня толькі беларускія грэка-католікі, але і вернікі іншых канфесій ды ўсе людзі добрай волі за ягоную духоўную навуку, за неацэнны ўклад па захаваньні беларускай спадчыны і адданае шматгадовае служэньне Царкве і Бацькаўшчыне.

❤24🙏1
Вялікая Вячэрня ў 11-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы і апостала Мацея, 9 жніўня
https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/195-viacernia-ton2.html

❤🔥7🙏7
🌿 Да 100-годдзя а. Аляксандра Надсана
Фільм «Іду да неба» (2020) прысьвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму сьвятару, Апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, які працяглы час узначальваў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане – Аляксандру Надсану (1926 – 2015).
#унія #АляксандрНадсан
https://youtu.be/0NnW5uJBHvI?si=rN1fyAxm2Ef1Ri8J

YouTube
Аляксандр Надсан. Іду да неба
Фільм прысвечаны беларускаму грэка-каталіцкаму святару, апостальскаму візітатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, які працяглы час узначальваў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лондане – Аляксандру Надсану (1926 – 2015).
Падрыхтаваны да прэзентацыі…
Падрыхтаваны да прэзентацыі…
❤13❤🔥4👍1
🎧 Эпізод 32, 2026. Прыпавесьць пра неміласэрнага слугу: ЯК ДАРАВАЦЬ ТЫМ, ХТО ПАКРЫЎДЗІЎ?
🔸 9 жніўня 2026 г. слухаем новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 18:23-35). Разглядаем прыпавесьць пра неміласэрнага слугу й таямніцу бязьмежнай Божай міласэрнасьці.
🌿 Гаспадар даруе слузе астранамічны доўг у 10,000 талентаў, а той ідзе й душыць свайго таварыша за мізэрныя сто дынараў. Галоўная выснова гэтай сустрэчы з чалавечым сэрцам — мы ня здольныя сапраўды дараваць іншым, пакуль не ўсьвядомім, ад якога неаплатнага доўгу Хрыстос вызваліў кожнага з нас.
🙏 Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром а. Янам Майсейчыкам разважаем над складанымі пытаньнямі: як пераадолець уласную крыўду, дзе знайсьці сілы прабачыць тым, хто пакрыўдзіў, і чаму міласэрнасьць да бліжняга — гэта галоўная ўмова нашага збаўленьня й адзіны шлях да сапраўднай духоўнай свабоды.
Слухайце, каб вызваліць сэрца ад цяжару крыўды і адкрыць яго для Божай ласкі.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-32/

Беларуская парафія ў Бельгіі - Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) парафія ў Антвэрпане
Эпізод 2026.32 Прыпавесьць пра няміласэрнага слугу: Як дараваць тым, хто пакрыўдзіў?
Што рабіць, калі крыўда перакрывае шлях да Божай ласкі? У гэтым эпізодзе разьбіраем Эвангельле ад Мацьвея (18:23-35) і прыпавесьць пра няміласэрнага слугу.
❤8
Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху, – нагадаў Папа.
Рымскі Архірэй заўважыў, што праз некаторы час Ісус сказаў вучням: “Калі ў вас будзе вера і ня будзе сумненьняў, то […] калі скажаце гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, збудзецца” (Мц 21, 21). “І менавіта гэта яны перажылі на возеры: спакой Хрыста, які быў на гары і маліўся, дасягнуў іх сярод шалёных хваляў”, – сказаў Сьвяты Айцец.
“Гэты цуд вучыць нас важнай рэчы: у першую чаргу ня ўзносіцца, калі маем посьпех, і ніколі не спадзявацца толькі на сябе; і адначасова не ўпадаць у роспач нават у хвіліны цемры, калі мы адчуваем сябе бездапаможнымі перад праблемамі і, нягледзячы на ўсе нашыя намаганьні, нам здаецца, што мы рухаемся хутчэй назад, чым наперад. У любых абставінах Ісус нас не пакідае. І калі мы пакорна прымаем Яго ў човен нашага жыцьця – праз малітву, сакрамэнты, слуханьне Яго слова – у Ім мы знойдзем спакой, сьвятло і сілу для нашага шляху”, – запэўніў Леў XIV.
Папа: у Хрысце мы знаходзім спакой і сілу сярод жыццёвых бур - Vatican News
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-08/leo-xiv-in-christ-we-find-peace-and-strength-amid-life-storms.html

www.vaticannews.va
Леў XIV: у Хрысце мы знаходзім спакой і сілу сярод жыццёвых бур - Vatican News
Калі мы пакорна прымаем Хрыста ў човен нашага жыцця – праз малітву, сакрамэнты, слуханне Яго слова – мы знойдзем у Ім спакой, святло і сілу для нашага ...
❤11
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 10-16 жніўня
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
15 жніўня, субота
Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
16 жніўня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 10-16 жніўня
панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
15 жніўня, субота
Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
16 жніўня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
❤5🔥3🙏2
Вялікая Вячэрня ў 12-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, пасьвяцьце Ўсьпеньня Багародзіцы і Пакланеньне нерукатворнаму вобразу Госпада нашага Ісуса Хрыста, 16 жніўня
https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/199-viacernia3ton.html

🙏6
Свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы, якое адзначаецца 15 жніўня, з’яўляецца адным з найважнейшых святаў у літургічным календары. Яно ўшаноўвае веру Царквы ў тое, што Маці Божая пасля завяршэння свайго зямнога жыцця была ўзятая з целам і душой у нябесную хвалу.
Вытокі гэтага свята сягаюць глыбокай старажытнасці. Усходняя традыцыя, блізкая грэка-каталіцкай духоўнасці, называе гэтую падзею «Успеннем» (па-грэчаску Koimesis — «засынанне»). Хоць Новы Запавет не змяшчае прамых апісанняў смерці ці ўзяцця Марыі на неба, вера ў гэтую таямніцу заўсёды грунтавалася на Апостальскай Традыцыі.
У першыя стагоддзі хрысціянства ўшанаванне памяці Марыі развівалася праз будаўніцтва храмаў у яе гонар і ўсталяванне літургічных успамінаў. Ужо ў V–VI стагоддзях свята Успення было шырока распаўсюджана на Усходзе, а пазней — і на Захадзе. 1 лістапада 1950 года Папа Пій XII у апостальскай канстытуцыі Munificentissimus Deus урачыста абвясціў Узяцце Марыі ў неба догматам каталіцкай веры.
Свята Успення мае глыбокае багаслоўскае значэнне. Марыя называецца «найвышэйшым плодам адкуплення». Яе ўзяцце ў неба з’яўляецца найвышэйшым сведчаннем плённасці збаўчай справы Хрыста. Марыя з’яўляецца «эсхаталагічнай іконай» Царквы — яна ўжо валодае тым, да чаго ўся Царква імкнецца і на што спадзяецца. Яе ўзяцце ў неба — гэта залог нашага будучага ўдзелу ў вечнай хвале.
Гэтае свята падкрэслівае непарыўную сувязь Марыі з лёсам Яе Сына. Паколькі Яна была дасканала з’яднаная з жыццём і збаўчай місіяй Ісуса, Яна падзяляе Яго перамогу над смерцю.
Свята Успення — гэта не толькі ўспамін мінулай падзеі, але і жывая надзея для кожнага верніка. Яно нагадвае нам, што ў Хрысце смерць пераможаная, і што кожны, хто верна ідзе за Ім, мае абяцанне ўваскрасення і вечнага жыцця.
Дзіўныя Твае тайны, Багародзіца! Будучы пасадам Усявышняга, Ты, Уладарка, пераставілася сёння з зямлі на неба. Вялікая слава Твая ззяе боскімі цудамі. Устаньце, дзевы, і ўзыдзіце на вышыню да Маці Ўладара, усклікаючы: "Поўная ласкі, радуйся, з Табою Госпад, які дае свету багацце змілавання".

❤🔥8🙏6
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 17-23 жніўня
17 жніўня, панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
23 жніўня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 17-23 жніўня
17 жніўня, панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
23 жніўня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
❤4🙏1
🌿 Эпізод 33, 2026. Ісус і багаты юнак: ЧАГО ЯШЧЭ МНЕ НЕ СТАЕ?
🔹 Новы эпізод «Малітоўнага перапынку» прысьвечаны нядзельнаму чытаньню Евангельля паводле Мацьвея (Мц 19.16-26). Разважаем пра сустрэчу Ісуса з юнаком, які шчыра шукае вечнага жыцьця, але сутыкаецца з пытаньнем: што яшчэ перашкаджае яму цалкам пайсьці за Хрыстом?
Хлопец выконвае Божы Закон і імкнецца да праведнасьці ад самага юнацтва, але Ісус паказвае, што аднаго выкананьня запаведзяў недастаткова. Заклік адмовіцца ад багацьця і пайсьці за Ім выкрывае сапраўдную прывязанасьць чалавечага сэрца.
Калі вучні пытаюцца: «Хто ж тады можа быць збаўленым?», Ісус адказвае: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма». Гэта нагадвае нам, што збаўленьне — не вынік нашых заслугаў ці дасягненьняў, але дар Божае ласкі.
👉 Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром а. Янам Майсейчыкам разважаем пра тое, як матэрыяльнае багацьце можа ствараць ілюзію самадастатковасьці і перашкаджаць поўнаму даверу Богу. Што ў нашым жыцьці можа заняць месца Бога? І ці сапраўды мы гатовыя аддаць Хрысту першае месца?
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-33/

Эпізод 2026.33 Ісус і багаты юнак: Чаго яшчэ мне не стае? - Беларуская парафія ў Бельгіі
Ён выконваў усе запаведзі, але адышоў засмучаным. Разважаем над Мацьвея 19:16–26: чаму зямныя прывязанасьці зачыняюць Царства Нябеснае й што адказвае Ісус.
❤4🙏1