Грэка-католікі Беларусі
606 subscribers
2.77K photos
39 videos
55 files
2.63K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў ІРАКУ: Халдэйская Каталіцкая Царква (Патрыярхат Багдаду), Сірыйская Каталіцкая Царква (заходне-сірыйскага абраду), Армянская Каталіцкая Царква, Грэка-мельхіцкая Царква (візантыйскага абраду), парафіі лацінскага абраду. =Большасць католікаў у Іраку належаць да Халдэйскай Каталіцкай Царквы, якая прытрымліваецца халдэйскага абраду (усходне-сірыйскай традыцыі). Вернікі гэтага абраду складаюць прыблізна 80% хрысціянскага насельніцтва краіны. Іх першаіерархам з'яўляецца Халдэйскі патрыярх Багдаду - Мар Павел ІІІ (Нона ). Гэтая супольнасць выкарыстоўвае варыянт арамейскай мовы — мовы, на якой гістарычна размаўляў Ісус, — у якасці літургічнай мовы. Акрамя халдэйскай большасці, у краіне існуюць каталіцкія меншасці, якія належаць да іншых абрадаў.
🔥135👍3
Кніга Ігната Ходзькі, у гонар якога названая вуліца ў Вілейцы. "Баруны".
(пер. з польскай мовы і камент. Леанід Лаўрэш. Издательские решения, 2025. 90 с.).

Чытаць:
https://pawet.net/files/boruny_ch.pdf
10👍5
11 ліпеня 1705 года ў гісторыі Беларусі і Уніяцкай Царквы застаўся як адзін з самых трагічных і крывавых эпізодаў. У Полацкім Сафійскім саборы маскоўскі цар Пётр I і яго салдаты забілі пяцёх манахаў-базыльянаў. Гэтая падзея стала адлюстраваннем рэлігійнай нецярпімасці і напружаных адносін паміж Масквой і ўніяцкім светам Рэчы Паспалітай.

У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна. Пётр I, саюзнік караля Аўгуста II, у 1705 годзе вёў свае войскі праз беларускія землі. У Віцебску цар ужо выявіў рэзка антыўніяцкія настроі: загадаў знішчаць іконы блаславёнага Язафата Кунцэвіча і пагражаў спаліць яго мошчы, якія захоўваліся ў Полацку. Манахі загадзя перанеслі іх у бяспечнае месца.

Напрыканцы чэрвеня 1705 года маскоўскія войскі падышлі да Полацка. 11 ліпеня (па старым стылі — 30 чэрвеня) цар, ужо моцна падпіты, разам са сваёй світай увайшоў у Сафійскі сабор падчас вячэрняй малітвы. Ён падышоў да алтара блаславёнага Язафата і запытаў у ераманаха Тэафана Кальбячынскага, чыя гэта ікона. Манах растлумачыў, што гэта ікона мучаніка, забітага ў Віцебску. Пётр запытаў, хто дазволіў шанаваць яго як святага. «Папа», — адказаў манах. «Значыць, ты ўніят?» — «Так».

Пасля гэтага цар ударыў манаха палкай, даў аплявуху, спусціў на яго свайго англійскага сабаку і пракалоў шабляй. Гэта стала пачаткам разні. Разам з айцом Тэафанам Кальбячынскім загінулі айцы Канстанцін Заячкоўскі, Якуб Кнышэвіч і Якуб Кізікоўскі. Па розных крыніцах, іх катавалі, секлі шаблямі, вешалі, цела спальвалі або кідалі ў Дзвіну. Яшчэ некалькі манахаў (да сямі) былі цяжка параненыя і кінутыя ў турму.

У Рэчы Паспалітай і сярод уніятаў вестка пра разню хутка разышлася і выклікала шок і абурэнне. Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Леў Шлюбіч-Заленскі 18 жніўня 1705 года даслаў падрабязную справаздачу ў Кангрэгацыю прапаганды веры ў Рым. Падзея ўзмацніла антымаскоўскія настроі і паказала небяспеку расійскага ўмяшання ў рэлігійныя справы. У Вільні базыльяне ўцякалі пры набліжэнні цара, а сам Пётр, пачуўшы згадку пра Полацк ад віленскага біскупа, ледзь не ўчыніў новы канфлікт.

Полацкая трагедыя стала пачаткам новых ганенняў на ўніятаў з боку Расіі. Яна ўзмацніла супрацьстаянне паміж праваслаўем (пад кантролем Масквы) і уніяй. У Беларусі гэтыя манахі шануюцца як мучанікі за веру, хоць афіцыйная кананізацыя яшчэ не адбылася. Штогод грэка-католікі Беларусі ладзяць урачыстыя ўшанаванні ў Полацку.

Сёння гэтая падзея застаецца важнай часткай гістарычнай памяці грэка-католікаў, нагадваючы пра цану веры і незалежнасці ў часы імперскага ціску. Яна папярэджвае і пра сучасныя выклікі рэлігійнай свабоды ў рэгіёне.

Падрабязней: https://www.cssr.by/slova/publikatsyi/278-polacki-pakut.html
🙏17👍2😢21
Вялікая Вячэрня ў 7-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, 12 ліпеня

https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/202-viacernia-ton6.html
🙏62
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 13-19 ліпеня

17 ліпеня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

19 ліпеня, нядзеля
Айцоў першых шасці Сусветных сабораў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
4🔥2
Эпізод 28, 2026. ЦІ ВЕРЫШ ТЫ? Сьляпыя, якія пабачылі больш за іншых (Мц 9.27-35)

🔸 «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» — пытаньне Ісуса да сьляпых актуальнае і сёньня. У 28-ым эпізодзе разважаем над Евангельлем паводле Мацьвея (Мц 9.27-35).

🌿 Чаму Хрыстос патрабуе маўчаньня пасьля цуду і чаму Ягоная міласьць правакуе залішнюю агрэсію ў фарысэяў? Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, шукаем адказы на тое, як нашая вера зьмяняе рэчаіснасьць і вяртае духоўны зрок у сучасным сьвеце. Слухайце, каб убачыць Сьвятло.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-28/
6
Audio
🎙 У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова.

🇺🇳 У мінулай перадачы гаворка ішла аб тым, што пасля Другой сусветнай вайны пісьменнік ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі пры ААН. Пасля паездкі ў штаб-кватэру арганізацыі ў Нью-Ёрк Лынькоў напісаў шэраг твораў, у тым ліку цыкл нарысаў “Асамблейныя замалёўкі”.

📖 Запрашаем паслухаць новы выпуск пра тое, як савецкі пісьменнік з іроніяй апісвае набожнасць заходніх палітыкаў і дыпламатаў.
7
13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска Мар’яну Бярнацкую, якая паходзіла з сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. 13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў яе блаславёнай.

Падрабязней: https://www.cssr.by/tsarkva/svyatyya/201-blaslavjonaya-mar-yana-byarnatskaya.html
🙏164🔥1
ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ - 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай угзадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ - сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар'яна Бярнацкая (+13.07.1943), Росіцкія Мучанікі (+1943). =На Боскай Літургіі прысутнічалі Прадстаўнікі Полацкага райвыканкама - а так сама - Працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Манс. Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж, якія ў гэты нядзельны дзень - як паломнікі - наведвалі храмы Полацка: сабор св. Сафіі, манастыр св. Еўфрасінні, касцёл св. муч. Андрэя Баболі (дзе ўшанавалі яго мучаніцкі подзвіг).
🙏14👍2
Forwarded from Viktar Vedzen
18👍4🔥3
Forwarded from Viktar Vedzen
16🙏3👍2
Forwarded from Viktar Vedzen
15🙏3
Эпізоды малітоўнага Ўспаміну Мучанікаў - ПОЛАЦК 2026 (12.07.2026)
🔥115
15 ліпеня Царква ўшаноўвае памяць святога Уладзіміра Вялікага (каля 956–1015) — гэта ключавая постаць у гісторыі ўсходніх славян, вялікі князь кіеўскі, які прывёў свой народ да хрысціянства. У грэка-каталіцкай традыцыі ён шануецца як «роўнаапостальны», бо ягоная дзейнасць па распаўсюджванні веры была параўнальная з місіяй саміх апосталаў.

Уладзімір быў унукам святой княгіні Вольгі і сынам князя Святаслава. У пачатку свайго кіравання ён быў паганцам, вядомым сваёй жорсткасцю і неўтаймаванымі жаданнямі. Ён узводзіў свяцілішчы паганскім багам, такім як Пярун, Дажбог і іншым, і вёў ваяўнічы лад жыцця.

Аднак у 988 (або 989) годзе адбыўся пераломны момант у ягоным жыцці. Пасля вывучэння розных рэлігій і ваеннага паходу на Херсанес (Корсунь), Уладзімір прыняў хрысціянства. Гэты крок быў звязаны з жаданнем ажаніцца з Ганнай, сястрой візантыйскага імператара Васіля II, але таксама стаў вынікам асабістага духоўнага пошуку. Пасля хрышчэння ён кардынальна змяніў сваё жыццё: адмовіўся ад паганскіх жонак, стаў міласэрным і пачаў актыўна распаўсюджваць веру сярод свайго народа.

Вярнуўшыся ў Кіеў, Уладзімір загадаў знішчыць паганскія ідалы, у тым ліку галоўнага бога Перуна, якога скінулі ў Днепр. Масавае хрышчэнне жыхароў Кіева ў Дняпры стала сімвалам духоўнага адраджэння народа. Князь не абмежаваўся толькі гэтым: ён будаваў храмы (напрыклад, Дзесяцінную царкву), засноўваў школы і ўводзіў царкоўныя суды, спрыяючы культурнаму і сацыяльнаму развіццю дзяржавы.

Важна адзначыць, што хрышчэнне Русі адбылося ў той час, калі Царква Хрыстова яшчэ была непадзеленай. Як адзначаў Папа Ян Павел II, князь Уладзімір «перабываў да канца ў адзінстве каталіцкай Царквы, клапатліва падтрымліваючы сяброўскія адносіны з Апостальскай Сталіцай».

Святы Уладзімір памёр у 1015 годзе. Гістарычныя крыніцы сведчаць, што ўжо ў сярэдзіне XI стагоддзя ён ушаноўваўся як святы. У той час працэс прызнання святасці быў звязаны з усталяваннем літургічнага шанавання, напісаннем жыццяпісаў і ўключэннем імя ў царкоўны каляндар, а не з папскім ці патрыяршым дэкрэтам у сучасным разуменні.
🔥7🙏7
16 ліпеня 1054 года фармальна пачалася Вялікая схізма 1054 года, якая прывяла да канчатковага разрыву паміж Рыма-Каталіцкай Царквой і праваслаўнымі цэрквамі. Важна разумець, што гэты раскол не быў раптоўным выбухам, а стаў вынікам доўгага працэсу адчужэння, які назапашваўся стагоддзямі.

Раскол стаў вынікам назапашаных культурных, палітычных і царкоўных рознагалоссяў. Усход і Захад развіваліся вакол розных цэнтраў, выкарыстоўвалі розныя абрады і мовы (грэчаскую на Усходзе і лацінскую на Захадзе), што паступова прыводзіла да страты ўзаемаразумення. Узвышэнне Канстанцінопаля як «Новага Рыма» і імкненне патрыярхаў Канстанцінопаля да незалежнасці ад Рыма стваралі напружанасць.

У 1053 годзе патрыярх Канстанцінопальскі Міхаіл Керуларый, які належаў да антылацінскай партыі, пачаў адкрыты наступ на лацінскія звычаі. Ён загадаў закрыць лацінскія цэрквы ў Канстанцінопалі і выступіў з рэзкімі абвінавачваннямі супраць Рыма.

Папа Леў IX, імкнучыся да міру, накіраваў у Канстанцінопаль легатаў на чале з кардыналам Гумбертам. Аднак перамовы зайшлі ў тупік з-за непрымірымай пазіцыі Керуларыя. 16 ліпеня 1054 года кардынал Гумберт паклаў на алтар сабора Святой Сафіі булу аб адлучэнні патрыярха Міхаіла Керуларыя і яго прыхільнікаў. У адказ Керуларый склікаў сінод, які адлучыў папскіх легатаў.

Важна адзначыць, што ў той час гэта не ўспрымалася як канчатковы разрыў паміж усімі хрысціянамі Усходу і Захаду. Гэта быў канфлікт паміж канкрэтнымі асобамі і іх прыхільнікамі. Аднак з цягам часу гэтыя падзеі прывялі да глыбокага і працяглага падзелу.

Толькі ў 1965 годзе Папа Павел VI і Патрыярх Афінагор I узаемна адмянілі анафемы 1054 года, што стала важным крокам да прымірэння, хоць гэта не азначала аўтаматычнага аднаўлення поўнага эўхарыстычнага супрычасця.
😢8🕊42
Блаславёны Павел Пётр Гойдзіч (1888–1960) — грэка-каталіцкі біскуп Прэшаўскі, мучанік за веру і вернасць Паўсюднай Царкве. Яго жыццё — гэта сведчанне непахіснай вернасці ў часы жорсткіх ганенняў на вернікаў у Чэхаславакіі.

Павел Гойдзіч нарадзіўся 17 ліпеня 1888 года ў Руске-Пекляны (Славакія) у сям’і грэка-каталіцкага святара. Пасля заканчэння тэалагічных студый у 1911 годзе быў пасвячаны ў святары. У 1922 годзе ён уступіў у Ордэн базыльянаў святога Язафата, прыняўшы імя Павел.

У 1926 годзе быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Прэшаўскай епархіі, а ў 1927 годзе стаў біскупам. Яго біскупскім дэвізам сталі словы: «Бог ёсць любоў, будзем любіць Яго!» Ён быў вядомы сваёй дабрачыннасцю, клопатам пра бедных, сірот і пакутуючых, за што людзі называлі яго «чалавекам з залатым сэрцам».

Пасля Другой сусветнай вайны камуністычны рэжым у Чэхаславакіі пачаў сістэматычнае знішчэнне Грэка-Каталіцкай Царквы, імкнучыся прымусіць вернікаў перайсці ў праваслаўе і разарваць сувязь з Рымам. Біскуп Павел Гойдзіч катэгарычна адмовіўся здрадзіць сваёй вернасці Папе і Царкве, нягледзячы на пагрозы і ціск.

У 1950 годзе камуністычныя ўлады ліквідавалі Грэка-Каталіцкую Царкву, а ў студзені 1951 года біскуп быў арыштаваны і асуджаны на пажыццёвае зняволенне. У турме ён падвяргаўся жорсткім катаванням і здзекам, але заставаўся непахісным у веры, таемна цэлебраваў Эўхарыстыю і маліўся. Яму прапаноўвалі свабоду, калі б ён адрокся ад каталіцтва і перайшоў у праваслаўе, але ён непахісна трымаўся.

Біскуп Павел Гойдзіч памёр 17 ліпеня 1960 года ў турэмным шпіталі ў Леапольдаве, у дзень свайго нараджэння, пасля шматгадовых пакут.

4 лістапада 2001 года Папа Ян Павел II абвясціў біскупа Паўла Гойдзіча блаславёным. Яго памяць адзначаецца 17 ліпеня. Ён застаецца для нас прыкладам мужнасці, вернасці Хрысту і любові да Царквы, нават у самыя цяжкія часы ганенняў.
9🙏6👍1
Вялікая Вячэрня ў 8-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, Айцоў першых шасьці Сусьветных сабораў, 19 ліпеня

https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/204-vyachernya-ton-7.html
6🙏4🔥1