Грэка-католікі Беларусі
607 subscribers
2.77K photos
39 videos
55 files
2.64K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 6-12 ліпеня

панядзелак-аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

чацвер-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

12 ліпеня, нядзеля
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
8🔥2
У Ватыкане апублікавалі “Тэматычны шлях” сустрэчы Льва XIV са зьверхнікамі Ўсходніх Каталіцкіх Цэркваў і старшынямі біскупскіх канферэнцый з усяго сьвету, запланаванай на 7–14 кастрычніка 2026 году.

Нагодай для шырокага абмеркаваньня стала дзесяцігоддзе Апостальскай адгартацыі "Amoris laetitia".

Ініцыятыва Сьвятога Айца скіравана на глыбокае душпастырскае распазнаньне. Мэта сустрэчы ў тым, каб "прасачыць ва ўзаемным слуханьні сінадальны шлях крокаў, якія неабходна зрабіць для абвяшчэньня Евангельля сем'ям сёньня, у сьвятле “Amoris laetitia” і з улікам таго, што рэалізуецца ў мясцовых Цэрквах", – так гэта сфармулявалявана ў сумеснай заяве дыкастэрый.
https://www.vaticannews.va/be/vatykan/news/2026-07/vatican-pope-leo-meeting-bishops-families-october-2026.html
9
Ці могуць грэка-католікі рэгулярна ўдзельнічаць у рыма-каталіцкай Імшы замест удзелу ў службах сваёй Царквы?

Грэка-католікі маюць права ўдзельнічаць у літургічным жыцці любой каталіцкай Царквы свайго права (sui iuris), у тым ліку і Рыма-Каталіцкай Царквы. Удзел у рыма-каталіцкай Імшы з’яўляецца сапраўдным і выконвае нядзельны абавязак верніка. Аднак, згодна з царкоўным правам і духоўнай традыцыяй, існуюць важныя нюансы адносна рэгулярнага наведвання богаслужэнняў іншага абраду.

Згодна з Кодэксам канонаў Усходніх Цэркваў (ККУЦ), свецкія вернікі маюць права актыўна ўдзельнічаць у літургічных святкаваннях любой Царквы свайго права (Кан. 403). Гэта азначае, што няма кананічнай забароны на наведванне рыма-каталіцкай Імшы.

Тым не менш, Царква падкрэслівае абавязак вернікаў захоўваць і развіваць сваю ўласную традыцыю. У ККУЦ адзначаецца, што вернікі павінны імкнуцца да разумення і шанавання свайго ўласнага абраду і абавязаны захоўваць яго ўсюды, калі закон не прадугледжвае іншага (Кан. 40). Другі Ватыканскі Сабор у дэкрэце Orientalium Ecclesiarum таксама падкрэслівае, што "ўсе ўсходнія хрысціяне павінны ведаць і будуць цвёрда перакананыя, што заўсёды могуць і павінны захоўваць свае законныя літургічныя абрады i дысцыплінарныя нормы" (Orientalium Ecclesiarum, 6).

Такім чынам, падыход да гэтага пытання наступны:

Рэгулярная замена богаслужэнняў у сваёй Царкве на богаслужэнні іншага абраду без сур’ёзнай прычыны (напрыклад, адсутнасць доступу да ўласнага храма) не вітаецца. Гэта звязана з тым, што ўсходняя літургічная спадчына з’яўляецца неад’емнай часткай духоўнай ідэнтычнасці грэка-католіка. Пастаяннае наведванне іншага абраду можа прывесці да паступовай страты сувязі са сваёй традыцыяй і супольнасцю.

Калі ў пэўнай мясцовасці няма грэка-каталіцкай парафіі або калі вернік знаходзіцца ў сітуацыі, дзе наведванне ўласнай Царквы немагчыма, ён можа і павінен наведваць рыма-каталіцкую Імшу, каб выканаць свой нядзельны абавязак і атрымаць духоўнае падмацаванне праз Эўхарыстыю.

Калі вы маеце магчымасць наведваць сваю Царкву, рэкамендуецца аддаваць перавагу ёй, каб падтрымліваць сваю супольнасць і захоўваць багацце ўсходняй духоўнай спадчыны, якую Царква заклікае шанаваць і развіваць.
🙏15👍94🔥2🤔1
Сёння, 8 ліпеня, спаўняецца 165 гадоў з дня нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл (1861–1945), ураджонай Завішы — адной з самых яркіх і шчодрых мецэнатак беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння пачатку XX стагоддзя. Княгіня, якая паходзіла са старажытнага беларускага шляхецкага роду, не толькі фінансава падтрымлівала беларускія выданні, школы і дзеячоў, але і актыўна спрыяла духоўнаму адраджэнню, у тым ліку праз ідэю вяртання да ўніяцкай (грэка-каталіцкай) традыцыі як да «народнай веры» беларусаў.

Магдалена нарадзілася 8 ліпеня 1861 года ў Варшаве ў сям’і графа Яна Казіміра Завішы — вядомага гісторыка, археолага і даследчыка беларускай даўніны. Сям’я мела карані на Міншчыне, у маёнтку Кухцічы (цяпер Узденскі раён). Бацька перадаў дачцэ глыбокую любоў да беларускай зямлі, яе гісторыі і культуры. Магдалена выхоўвалася ў каталіцкай традыцыі, але з дзяцінства была блізкая да беларускага сялянскага асяроддзя.

У 1906 годзе яна выйшла замуж за князя Мікалая Радзівіла (1879–1914), які таксама ідэнтыфікаваў сябе з Беларуссю. Шлюб выклікаў скандал у польскіх арыстакратычных колах: розніца ва ўзросце (Магдалена была старэйшая на 19 гадоў), «масквафільства» мужа і іх адкрытая падтрымка беларускага руху не дазволілі ім застацца ў польскім свеце. Пара пераехала ў маёнтак Кухцічы, які стаў сапраўдным цэнтрам беларускага жыцця.

Магдалена Радзівіл была галоўным спонсарам выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца». Менавіта на яе грошы былі выдадзены знакавыя кнігі беларускага адраджэння, сярод якіх — знакаміты «Вянок» Максіма Багдановіча, першыя кнігі Якуба Коласа і Канстанцыі Буйло. Падтрымлівала каталіцкую газету «Biełarus». Княгіня адкрывала і ўтрымлівала беларускія школы для сялянскіх дзяцей у сваіх маёнтках, плаціла стыпендыі беларускім студэнтам, якія вучыліся ў Пецярбургу і Еўропе. Падчас Першай сусветнай вайны арганізоўвала шпіталі, прытулкі для сірот, таварыства для дапамогі сем’ям салдат. Яна лічыла сябе беларускай і патрабавала, каб з ёй размаўлялі па-беларуску.

Асобнае месца ў жыцці княгіні займала рэлігійная справа. Глыбока веруючая каталічка, яна з вялікай павагай ставілася да ўсходняй традыцыі і лічыла Унію (Грэка-Каталіцкую Царкву) найбольш адпаведнай духоўнай формай для беларускага народа — «народнай верай», якая аб’ядноўвае Усход і Захад. Яе дзейнасць была скіравана на тое, каб беларусы-католікі захоўвалі нацыянальную свядомасць і не паддаваліся паланізацыі. Княгіня бачыла ва Уніяцкай Царкве ідэальны інстытут для духоўнага і нацыянальнага выратавання беларусаў як ад русіфікацыі праз праваслаўе, так і ад паланізацыі праз каталіцтва лацінскага абраду.

Шляхта і польскія колы часта з пагардай называлі яе «хлопаманкай» і «шалёнай княгіняй», бо не маглі зразумець, чаму жанчына яе статусу абараняе мову і культуру «мужыкоў».

У сваіх лістах і ўспамінах яна наўпрост вінаваціла старую арыстакратыю (у тым ліку і прадстаўнікоў родаў, з якімі была звязана сама) у тым, што яны здрадзілі Уніі дзеля палітычных прывілеяў. Яна пісала, што яе продкі, пакінуўшы Унію і перайшоўшы ў лацінскае каталіцтва, зрабілі вялікую шкоду народу, бо тым самым адарваліся ад уласных каранёў, паланізаваліся і пакінулі беларускіх сялян без нацыянальнай эліты.
16👍5
Для яе падтрымка Уніяцкай Царквы было свайго роду гістарычным пакаяннем. Яна адчувала асабістую адказнасць за памылкі мінулых пакаленняў магнатаў і шляхты і імкнулася сваімі багаццямі вярнуць беларусам іх «родную Царкву». Менавіта таму яна аддавала на розныя ўніяцкія праекты каласальныя сумы, жадаючы выправіць вялікую гістарычную несправядлівасць.

Магдалена Радзівіл была вымушана пакінуць Беларусь у 1918 годзе з надыходам бальшавікоў. Яна страціла ўсё сваё багацце, але да канца дзён у эміграцыі (памерла ў 1945 годзе ў Швейцарыі) заставалася вернай сваім ідэалам. У 2018 годзе яе прах быў перапахаваны ў касцёле Святога Роха ў Мінску — на радзіме, як яна і марыла.
23👍4🔥3
КАТАЛІЦКІЯ ЦЭРКВЫ ў ІРАКУ: Халдэйская Каталіцкая Царква (Патрыярхат Багдаду), Сірыйская Каталіцкая Царква (заходне-сірыйскага абраду), Армянская Каталіцкая Царква, Грэка-мельхіцкая Царква (візантыйскага абраду), парафіі лацінскага абраду. =Большасць католікаў у Іраку належаць да Халдэйскай Каталіцкай Царквы, якая прытрымліваецца халдэйскага абраду (усходне-сірыйскай традыцыі). Вернікі гэтага абраду складаюць прыблізна 80% хрысціянскага насельніцтва краіны. Іх першаіерархам з'яўляецца Халдэйскі патрыярх Багдаду - Мар Павел ІІІ (Нона ). Гэтая супольнасць выкарыстоўвае варыянт арамейскай мовы — мовы, на якой гістарычна размаўляў Ісус, — у якасці літургічнай мовы. Акрамя халдэйскай большасці, у краіне існуюць каталіцкія меншасці, якія належаць да іншых абрадаў.
🔥135👍3
Кніга Ігната Ходзькі, у гонар якога названая вуліца ў Вілейцы. "Баруны".
(пер. з польскай мовы і камент. Леанід Лаўрэш. Издательские решения, 2025. 90 с.).

Чытаць:
https://pawet.net/files/boruny_ch.pdf
10👍5
11 ліпеня 1705 года ў гісторыі Беларусі і Уніяцкай Царквы застаўся як адзін з самых трагічных і крывавых эпізодаў. У Полацкім Сафійскім саборы маскоўскі цар Пётр I і яго салдаты забілі пяцёх манахаў-базыльянаў. Гэтая падзея стала адлюстраваннем рэлігійнай нецярпімасці і напружаных адносін паміж Масквой і ўніяцкім светам Рэчы Паспалітай.

У 1700 годзе пачалася Вялікая Паўночная вайна. Пётр I, саюзнік караля Аўгуста II, у 1705 годзе вёў свае войскі праз беларускія землі. У Віцебску цар ужо выявіў рэзка антыўніяцкія настроі: загадаў знішчаць іконы блаславёнага Язафата Кунцэвіча і пагражаў спаліць яго мошчы, якія захоўваліся ў Полацку. Манахі загадзя перанеслі іх у бяспечнае месца.

Напрыканцы чэрвеня 1705 года маскоўскія войскі падышлі да Полацка. 11 ліпеня (па старым стылі — 30 чэрвеня) цар, ужо моцна падпіты, разам са сваёй світай увайшоў у Сафійскі сабор падчас вячэрняй малітвы. Ён падышоў да алтара блаславёнага Язафата і запытаў у ераманаха Тэафана Кальбячынскага, чыя гэта ікона. Манах растлумачыў, што гэта ікона мучаніка, забітага ў Віцебску. Пётр запытаў, хто дазволіў шанаваць яго як святага. «Папа», — адказаў манах. «Значыць, ты ўніят?» — «Так».

Пасля гэтага цар ударыў манаха палкай, даў аплявуху, спусціў на яго свайго англійскага сабаку і пракалоў шабляй. Гэта стала пачаткам разні. Разам з айцом Тэафанам Кальбячынскім загінулі айцы Канстанцін Заячкоўскі, Якуб Кнышэвіч і Якуб Кізікоўскі. Па розных крыніцах, іх катавалі, секлі шаблямі, вешалі, цела спальвалі або кідалі ў Дзвіну. Яшчэ некалькі манахаў (да сямі) былі цяжка параненыя і кінутыя ў турму.

У Рэчы Паспалітай і сярод уніятаў вестка пра разню хутка разышлася і выклікала шок і абурэнне. Кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт Леў Шлюбіч-Заленскі 18 жніўня 1705 года даслаў падрабязную справаздачу ў Кангрэгацыю прапаганды веры ў Рым. Падзея ўзмацніла антымаскоўскія настроі і паказала небяспеку расійскага ўмяшання ў рэлігійныя справы. У Вільні базыльяне ўцякалі пры набліжэнні цара, а сам Пётр, пачуўшы згадку пра Полацк ад віленскага біскупа, ледзь не ўчыніў новы канфлікт.

Полацкая трагедыя стала пачаткам новых ганенняў на ўніятаў з боку Расіі. Яна ўзмацніла супрацьстаянне паміж праваслаўем (пад кантролем Масквы) і уніяй. У Беларусі гэтыя манахі шануюцца як мучанікі за веру, хоць афіцыйная кананізацыя яшчэ не адбылася. Штогод грэка-католікі Беларусі ладзяць урачыстыя ўшанаванні ў Полацку.

Сёння гэтая падзея застаецца важнай часткай гістарычнай памяці грэка-католікаў, нагадваючы пра цану веры і незалежнасці ў часы імперскага ціску. Яна папярэджвае і пра сучасныя выклікі рэлігійнай свабоды ў рэгіёне.

Падрабязней: https://www.cssr.by/slova/publikatsyi/278-polacki-pakut.html
🙏172👍2😢2
Вялікая Вячэрня ў 7-ю нядзелю пасьля Сьвятой Тройцы, 12 ліпеня

https://www.cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/202-viacernia-ton6.html
🙏63
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 13-19 ліпеня

17 ліпеня, пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

19 ліпеня, нядзеля
Айцоў першых шасці Сусветных сабораў
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
5🔥2
Эпізод 28, 2026. ЦІ ВЕРЫШ ТЫ? Сьляпыя, якія пабачылі больш за іншых (Мц 9.27-35)

🔸 «Ці вы верыце, што Я магу гэтае зрабіць?» — пытаньне Ісуса да сьляпых актуальнае і сёньня. У 28-ым эпізодзе разважаем над Евангельлем паводле Мацьвея (Мц 9.27-35).

🌿 Чаму Хрыстос патрабуе маўчаньня пасьля цуду і чаму Ягоная міласьць правакуе залішнюю агрэсію ў фарысэяў? Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, шукаем адказы на тое, як нашая вера зьмяняе рэчаіснасьць і вяртае духоўны зрок у сучасным сьвеце. Слухайце, каб убачыць Сьвятло.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-28/
7
Audio
🎙 У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з рэлігійнымі матывамі ў творах Міхася Лынькова.

🇺🇳 У мінулай перадачы гаворка ішла аб тым, што пасля Другой сусветнай вайны пісьменнік ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі пры ААН. Пасля паездкі ў штаб-кватэру арганізацыі ў Нью-Ёрк Лынькоў напісаў шэраг твораў, у тым ліку цыкл нарысаў “Асамблейныя замалёўкі”.

📖 Запрашаем паслухаць новы выпуск пра тое, як савецкі пісьменнік з іроніяй апісвае набожнасць заходніх палітыкаў і дыпламатаў.
7
13 ліпеня 1943 г. за 10 кіламетраў ад Гродна каля Навумавічаў на старых фартах часоў I Сусветнай вайны нямецкія нацысты расстралялі разам з сынам і іншымі 48 жыхарамі Ліпска Мар’яну Бярнацкую, якая паходзіла з сям’і ўніятаў, прымусова запісаных у праваслаўе, якія на справе захоўвалі каталіцкую веру. 13 чэрвеня 1999 года Папа Ян Павел ІІ у ліку 108 новамучанікаў ІІ Сусветнай вайны абвясціў яе блаславёнай.

Падрабязней: https://www.cssr.by/tsarkva/svyatyya/201-blaslavjonaya-mar-yana-byarnatskaya.html
🙏164🔥1
ПОЛАЦК 2026: ушанаванне МУЧАНІКАЎ і СВЕДКАЎ ВЕРЫ. =У НЯДЗЕЛЮ - 12 ліпеня 2026 г. грэка-католікі сабраліся на Боскай Літургіі ў 11:00 гадз. на традыцыйнае свята малітоўнага ўшанавання Полацкіх Пакутнікаў. Свята стала нагодай угзадаць шматлікіх Мучанікаў і Сведкаў веры, у тым ліку Ахвяры ВАВ - сярод якіх грэка-каталіцкі экзарх Антон Неманцэвіч (+1943), грэка-каталіцкая Мучаніца Бл. Мар'яна Бярнацкая (+13.07.1943), Росіцкія Мучанікі (+1943). =На Боскай Літургіі прысутнічалі Прадстаўнікі Полацкага райвыканкама - а так сама - Працаўнікі Апостальскай Нунцыятуры Манс. Кшыштаф Сэрока і Дон Люанж, якія ў гэты нядзельны дзень - як паломнікі - наведвалі храмы Полацка: сабор св. Сафіі, манастыр св. Еўфрасінні, касцёл св. муч. Андрэя Баболі (дзе ўшанавалі яго мучаніцкі подзвіг).
🙏14👍2
Forwarded from Viktar Vedzen
18👍4🔥3
Forwarded from Viktar Vedzen
16🙏3👍2
Forwarded from Viktar Vedzen
15🙏3