Грэка-католікі Беларусі
624 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА
СВЕТЛЫ ТЫДЗЕНЬ

6-12 красавіка

6 красавіка, Светлы Панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

7 красавіка, Светлы Аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

9 красавіка, Светлы Чацьвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

10 красавіка, Светлая Пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

12 красавіка, НЯДЗЕЛЯ ТАМАША
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
🔥7🙏6
"Калі Хрыстос не ўваскрос, то марная вера вашая, і вы ўсё яшчэ ў вашых грахах". (1 Кар. 15:17)

Словы св. Паўла паказваюць, якое вялікае значэнне мае для нас Уваскрасенне Хрыста. Яно – аснова нашай веры і хрысціянскай надзеі, зарука нашага збаўлення і ўваскрасення з мёртвых. Хрыстос сваёй крыжовай смерцю выкупіў нас з няволі граху. Устаўшы з мёртвых, Ён узняў з сабою людскую прыроду, з'яднаную з Боскаю ў Ягонай асобе. Такім чынам, смерць была пераможаная назаўсёды. Для выкупленых яна ўжо не канец, пасля якога няма нічога, але пачатак новага, вечнага жыцця, авеянага Ласкаю. Уваскрасенне – гэта абнаўленне ўсяго свету, новы акт тварэння.

Свята Ўваскрасення Хрыстовага – Вялікдзень – найвялікшае свята ў царкоўным календары. Яно поўнае светлай радасці з прычыны перамогі Жыцця над смерцю. Радасны і ўрачысты настрой узмацняецца прывітальным воклічам "Хрыстос Уваскрос!" і адказам на яго "Сапраўды ўваскрос!", што паўтараецца шматкротна на ўсіх богаслужэннях і сярод вернікаў. У святочных спевах Хрыстос прадстаўлены як вялікі Правадыр, які вывеў нас з няволі граху і ўзвёў" ад смерці да жыцця, і ад зямлі да неба", як некалі Майсей вывеў выбраны народ з егіпецкай няволі. Таму, падобна да старазапаветнай падзеі, Вялікдзень называецца "Пасхай", часта з дадаткам "новая", або "Гасподняя".

Увесь велікодны тыдзень лічыцца адным святочным днём. У гэты тыдзень няма посту, нават у сераду і пятніцу, і вернікі спажываюць стравы, якія былі асвячоныя ў царкве ў сам дзень Вялікадня. Пасвяцце Вялікадня трывае сорак дзён аж да свята Ўзнясення.
13👍4
🌿 У нядзелю, 5 красавіка 2026 году, у вялікае і сьветлае сьвята Вялікадня — Уваскрасеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, запрашаем на сьвяточны «Малітоўны перапынак».

Сёньня мы слухаем велічны пралог з Евангельля паводле Яна (Ян 1:1-17) — пра Спрадвечнае Слова, якое сталася целам, і пра сьвятло, якое цемра не змагла перамагчы.

Уваскрасеньне Хрыстова адкрывае нам шлях да вечнасьці і напаўняе сьвет незгасальнай надзеяй.

Асаблівай часткай гэтага выпуску стане музычная малітва — песьня «Прагну неба» (на словы сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса), якая дапаможа нам сэрцам адчуць радасьць сустрэчы з Уваскрослым Госпадам.

Дзень, які належыць Госпаду. Радаснага Вялікадня!

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-14
10🙏3👍2
Вялікая ноч у Віцебскай грэка-каталіцкай царкве Ўваскрасення Хрыстова.
27❤‍🔥8👍3🔥3
6 красавіка: Дзень прастаўлення (+885) роўнаапостальнага Мятода (Мяфодзія), настаўніка славянаў =Разам з братам Кірылам ён вёў місію сярод славянскіх народаў, перакладаў Біблію і царкоўныя кнігі на славянскую мову.
=Пасля смерці Кірылы (+ 869, у Рыме), Папа Рымскі Адрыян II падтрымаў славянскую місію і пасвяціў Мятода на біскупа (верагодней, у 870 г.), прызначыўшы яго на пасад архібіскупа Маравіі і Паноніі. Архібіскуп Мятод працягваў справу евангелізацыі, адстойваючы богаслужэнне на славянскай мове.
🔥14🙏61👍1