Грэка-католікі Беларусі
624 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста
(Францішак Скарына)

Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,
бачу Цябе павешаным на крыжы
дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.
Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;
сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;
рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;
ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

Малю Цябе сёньня: дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа пачуй малітвы мае, пашлі мне ласку Тваю, прыгарні мяне да сябе, і будзь са мною ў час сьмерці маёй. Амін.
🙏152🕊2
3.04.2026 = ВЯЛіКАЯ ПЯТНіЦА = Дзень Посту - Дзень малітвы і ахвяраванняў Pro Terra Sancta (для хрысціянаў у Святой Зямлі).
8🙏5
Унутранае ўмярцвенне

Адзін з найвялікшых дароў, якія мы можам прынесці нашаму Госпаду, — гэта наша свавольства. Мы часта хочам таго, чаго жадаем, і менавіта тады, калі нам гэтага хочацца. Наша воля можа стаць упартай і зацятай, і яна можа лёгка запанаваць над усёй нашай істотай.

Як вынік нашай грэшнай схільнасці да свавольства, рэччу, якая вельмі радуе нашага Госпада і прыносіць багацце ласкі ў нашае жыццё, з’яўляецца ўнутраная паслухмянасць таму, чаго мы не хочам рабіць. Гэтая ўнутраная паслухмянасць, нават у дробязях, умярцвяе нашу волю, каб мы сталі вольнымі для больш поўнага падпарадкавання слаўнай Божай Волі.

Чаго вы жадаеце з усёй страсцю? Больш канкрэтна: за што вы зацята трымаецеся ўласнай воляй? Ёсць шмат рэчаў, якіх мы жадаем, ад якіх можна было б лёгка адмовіцца як ад ахвяры для Бога. Рэч не ў тым, што тое, чаго мы жадаем, з’яўляецца ліхім; хутчэй, менавіта адмаўленне ад нашых унутраных жаданняў і прыхільнасцяў змяняе нас і робіць больш адкрытымі да ўсяго таго, што Бог жадае нам дараваць.

Госпадзе, дапамажы мне зрабіць маім адзіным жаданнем дасканалую паслухмянасць Табе ва ўсім. Дай мне трымацца Тваёй Волі ў маім жыцці як у вялікіх, так і ў малых справах. Няхай у гэтым падпарадкаванні маёй волі я знайду тую вялікую радасць, якая паходзіць з сэрца, цалкам адданага і паслухмянага Табе.

Ісусе, давяраю Табе.
🙏135
Audio
🎙 Сябры, запрашаем да праслухоўвання новага выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“!

Аўтар перадачы, айцец Андрэй Крот, працягвае тонка і прафесійна даследаваць рэлігійныя матывы ў творчасці вядомага пісьменніка Міхася Лынькова. 🖋

У 29-й частцы мы паглыбляемся ў семантыку Імя Божага на старонках літаратурных твораў. Разам з аўтарам мы разбяром, як звыклыя ў побыце прымаўкі кшталту „крый Божа“, „дай Божа“ або „Бог не пакрыўдзіў“ ператвараюцца ў вуснах герояў у шчырую малітву, іранічнае апраўданне ці нават схаваны праклён.

Гэта сапраўднае даследаванне, якое дапамагае па-новаму са здзіўленнем зірнуць на айчынную класіку.

А напрыканцы эфіру вас чакаюць шчырыя і цёплыя віншаванні з надыходзячым святам Уваскрасення Хрыстовага! 🕊

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #Евангелле #духоўнасць #разважанні #КаталіцкіКасцёл #МіхасьЛынькоў #літаратура #вера
10😱2
+ Хрыстос уваскрос + Χριστὸς ἀνέστη + Al Masih Qam + Уваскрослы Хрыстос прыносіць свету мір. Песні пасхальнай радасці гучаць і ў Святой Зямлі, у тым ліку з вуснаў арабскіх хрысціян.
🔥12🙏2🤔1
Субота – апошні дзень тыдня, у які Бог спачыў пасля шасці дзён тварэння. У гэты дзень Госпад Ісус Хрыстос спачыў у нетрах зямлі пасля таго, як скончыў сваёй смерцю на крыжы справу адкуплення і збаўлення роду людскога, як гаворыцца ў адной вершапесні: "Майсей даў нам таемна вобраз гэтага дня, калі сказаў: I блаславіў Бог дзень сёмы. Гэта ёсць блаславёная субота, дзень адпачынку, у які адзінародны Сын Божы спачыў пасля ўсіх працаў сваіх. Памёршы згодна са збавенным провідам, Ён захаваў суботу ў целе сваім. Калі Ён вярнуўся да свайго першага стану, Ён даў нам жыццё вечнае, як адзіны добры і Чалавекалюбец".

Ютрань Вялікай Суботы пачынаецца "надмагільным плачам", строфы якога чаргуюцца з вершамі 118 псалму. Адразу пасля плачу тон мяняецца і спяваюцца ўваскросныя песні з нядзельнай Ютрані: "Хор анёлаў здзівіўся, убачыўшы сярод мёртвых Цябе, Збавіцелю, які знішчыў сілу смерці, Адама ўзняў з сабою і ад пекла вызваліў нас". Канон ютрані мае тэмаю зыход Хрыста ў падзем'е і перамогу над смерцю.

Вячэрня Вялікай Суботы разам з Літургіяй св. Васіля Вялікага – гэта чаканне Ўваскрасення. Таму яна пачынаецца ўваскроснымі нядзельнымі песнямі 1 тону: "Вячэрнія нашы малітвы прымі, святы Госпадзе, і дай нам адпушчэнне грахоў, бо Ты Адзіны, які даў свету ўваскрасенне". У чытаннях са Старога Запавету даюцца прыклады Божага збаўлення (пераход гэбрэяў праз Чырвонае Мора, кніга прарока Ёны, уваскрасенне памерлых прарокамі Іллёй і Елісеем, збаўленне ў Вавілоне трох юнакоў, укінутых у распаленую печ і інш.). На Літургіі замест "Святы Божа…", спяваецца "Усе вы, што ў Хрыста ахрысціліся, у Хрыста апрануліся", на ўспамін аб тым, што ў ранейшыя часы на гэтым месцы адбываўся хрост катэхумэнаў, г. зн. тых, што жадалі прыняць веру Хрыстовую і былі да гэтага належна прыгатаваныя.

У чытанні з ліста да Рымлянаў гаворыцца аб значэнні хросту: "Мы пахавалі сябе з Хрыстом хрышчэннем у смерць, каб нам увайсці ў новае жыццё – як Хрыстос уваскрос з мёртвых дзякуючы славе Айца". (Рым 6.4) Евангелле паводле Мацвея (28:1-20) гаворыць пра жанчынаў-міраносіцаў ля Хрыстовай магілы, і пра тое, як уваскрослы Хрыстос з'явіўся апосталам у Галілеі. Замест Хэрувімскай песні на Літургіі спяваецца гімн з Літургіі св. Якуба: "Хай маўчыць усё стварэнне, хай стаіць у страху і хваляванні, і хай нішто зямное не кранае яго, бо вось Уладар уладароў і Госпад тых, што пануюць, прыходзіць, каб прынесці ў ахвяру сябе і даць сябе на спажытак верным…"
🙏21
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА
СВЕТЛЫ ТЫДЗЕНЬ

6-12 красавіка

6 красавіка, Светлы Панядзелак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

7 красавіка, Светлы Аўторак
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

9 красавіка, Светлы Чацьвер
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

10 красавіка, Светлая Пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

12 красавіка, НЯДЗЕЛЯ ТАМАША
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
- Ружанец
🔥7🙏6
"Калі Хрыстос не ўваскрос, то марная вера вашая, і вы ўсё яшчэ ў вашых грахах". (1 Кар. 15:17)

Словы св. Паўла паказваюць, якое вялікае значэнне мае для нас Уваскрасенне Хрыста. Яно – аснова нашай веры і хрысціянскай надзеі, зарука нашага збаўлення і ўваскрасення з мёртвых. Хрыстос сваёй крыжовай смерцю выкупіў нас з няволі граху. Устаўшы з мёртвых, Ён узняў з сабою людскую прыроду, з'яднаную з Боскаю ў Ягонай асобе. Такім чынам, смерць была пераможаная назаўсёды. Для выкупленых яна ўжо не канец, пасля якога няма нічога, але пачатак новага, вечнага жыцця, авеянага Ласкаю. Уваскрасенне – гэта абнаўленне ўсяго свету, новы акт тварэння.

Свята Ўваскрасення Хрыстовага – Вялікдзень – найвялікшае свята ў царкоўным календары. Яно поўнае светлай радасці з прычыны перамогі Жыцця над смерцю. Радасны і ўрачысты настрой узмацняецца прывітальным воклічам "Хрыстос Уваскрос!" і адказам на яго "Сапраўды ўваскрос!", што паўтараецца шматкротна на ўсіх богаслужэннях і сярод вернікаў. У святочных спевах Хрыстос прадстаўлены як вялікі Правадыр, які вывеў нас з няволі граху і ўзвёў" ад смерці да жыцця, і ад зямлі да неба", як некалі Майсей вывеў выбраны народ з егіпецкай няволі. Таму, падобна да старазапаветнай падзеі, Вялікдзень называецца "Пасхай", часта з дадаткам "новая", або "Гасподняя".

Увесь велікодны тыдзень лічыцца адным святочным днём. У гэты тыдзень няма посту, нават у сераду і пятніцу, і вернікі спажываюць стравы, якія былі асвячоныя ў царкве ў сам дзень Вялікадня. Пасвяцце Вялікадня трывае сорак дзён аж да свята Ўзнясення.
13👍4
🌿 У нядзелю, 5 красавіка 2026 году, у вялікае і сьветлае сьвята Вялікадня — Уваскрасеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, запрашаем на сьвяточны «Малітоўны перапынак».

Сёньня мы слухаем велічны пралог з Евангельля паводле Яна (Ян 1:1-17) — пра Спрадвечнае Слова, якое сталася целам, і пра сьвятло, якое цемра не змагла перамагчы.

Уваскрасеньне Хрыстова адкрывае нам шлях да вечнасьці і напаўняе сьвет незгасальнай надзеяй.

Асаблівай часткай гэтага выпуску стане музычная малітва — песьня «Прагну неба» (на словы сьвятой Тэрэзы ад Дзіцятка Ісуса), якая дапаможа нам сэрцам адчуць радасьць сустрэчы з Уваскрослым Госпадам.

Дзень, які належыць Госпаду. Радаснага Вялікадня!

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-14
10🙏3👍2
Вялікая ноч у Віцебскай грэка-каталіцкай царкве Ўваскрасення Хрыстова.
27❤‍🔥8👍3🔥3