Грэка-католікі Беларусі
623 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
Вялікі панядзелак, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасці Хрыста. Ён навучаў у святыні, вёў спрэчкі з фарысеямі, садукеямі і святарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасля абвінаваціць. Хрыстос не толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасць і крывадушнасць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазбежна вёў да трагічнага канца. Гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа. Гэта адчуваецца ў богаслужэннях, у якіх прысутны матыў цярпенняў праведніка.

Са старазапаветных чытанняў бярэцца Кніга Ёва – класічны вобраз праведнага пакутніка. У Вялікі Панядзелак на Ютрані згадваецца сын патрыярха Якуба, праведны Язэп, які быў прададзены сваімі братамі ў няволю. Іншая Кніга Старога Запавету, якая чытаецца ўвесь тыдзень, гэта Кніга Выхаду, у якой гаворыцца пра выбаўленне гэбрэйскага народу з егіпецкай няволі пад кіраўніцтвам Майсея. Майсей – правобраз Хрыста: як той вывеў свой народ з няволі, правёўшы яго праз Чырвонае Мора, так Хрыстос праз Крыж і ўваскрасенне перавёў людзей ад смерці да вечнага жыцця.

Другі матыў у богаслужэннях гэтых дзён – гэта другое прыйсце Хрыста, канец свету і апошні суд, а таксама патрэба быць чуйным і прыгатаваным, бо гэтае прыйсце будзе нечаканым. Перасцярогаю для нас павінен быць лёс смакоўніцы, якая была праклятая Хрыстом і ссохла, бо не мела пладоў (Мц. 21:18-19): Пра патрэбу чуйнасці нагадваюць таксама прыповесці пра разумных і неразумных дзеваў (Мц. 25:1-13), пра таленты (Мц. 25:14-30) і інш. У трапары на Ютрані кажацца: "Вось Жаніх ідзе апоўначы, і шчаслівы той слуга, каго Ён знойдзе нядрэмным; нягодны ж той, каго заспее бязьдзейсным…"

У Вялікую сераду ў Евангеллі паводле Мацвея (Мц. 26:6-16), якое чытаецца ўвечары, расказваецца пра грэшную жанчыну, якая выліла каштоўны духмяны алей на галаву Ісуса і абцерла Ягоныя ногі сваімі валасамі. Ёй супрацьпастаўляецца страшны ўчынак Юды, які прадаў свайго Настаўніка: "Бессардэчны Юда бачыў, як грэшніца цалавала ногі Твае, і вырашыў пацалункам падступна прадаць Цябе. Яна развязала валасы свае, а ён быў звязаны злосцю. Замест духмянага алею ён прынёс смурод нянавісці, бо зайздрасць сляпая на дабро".

Усе тры дні ад панядзелка да серады служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.
🙏17
Тысячы дарослых прымуць хрост у Вялікую суботу. Нечаканыя даныя з Францыі

Усяго 21 386 дарослых і падлеткаў прымуць хрост у Каталіцкай Царкве ў Вялікую суботу ў Францыі. За апошнія чатыры гады колькасць дарослых, якія просяць аб хросце, вырасла ў тры разы. Значна знізіўся ўзрост асоб, якія звяртаюцца па хрост. Вядома таксама, што стала прычынай навяртання.

Даныя прадставіў епіскапат Францыі. У Францыі будзе ахрышчана 13 234 дарослых і 8 152 падлеткі. Гэта аж на 20% больш, чым у мінулым годзе. Гэтыя лічбы паказваюць, што замацоўваецца тэндэнцыя, якая пачалася чатыры гады таму. Біскупы тады падкрэслівалі, што новая хваля навяртанняў не выклікана новай праграмай ці душпастырскім стылем. Яны бачылі ў гэтым хутчэй незаслужаны дар Божай ласкі.

Да 2022 г. колькасць хростаў дарослых і падлеткаў трымалася ў Францыі на стабільным узроўні — каля 4 тысяч штогод. У 2023 годзе адбыўся першы заўважны рост на 28%, які стаў яшчэ большым у два наступныя гады: 31% у 2024 г. і 45% у 2025 г.

Акрамя таго, выразна знізіўся ўзрост асоб, якія просяць аб хросце. Калі раней асноўнай узроставай катэгорыяй былі дарослыя ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, то цяпер найбольшую групу складае моладзь ад 18 да 25 гадоў. Яны складаюць 42% ахрышчаных.

Епіскапат Францыі таксама прадставіў вынікі апытання, праведзенага сярод неафітаў. Аказалася, што насуперак меркаванням прэсы, не сацыяльныя сеткі ці інфлюенсеры аказалі найбольшы ўплыў на іх навяртанне.

40% апытаных прызналіся, што звярнуліся да каталіцкай веры пасля цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў. 34% у Царкву прывёў пошук сэнсу жыцця. 32% — моцнае духоўнае перажыванне. Пры гэтым 39% рэспандэнтаў раней не чыталі Святога Пісання.

Даследаванне было праведзена і сярод тых, хто прыняў хрост у апошнія гады. Апасенні, што многія з іх адыдуць ад Царквы пасля таінства, аказаліся беспадстаўнымі — гэта тычыцца толькі 8% ахрышчаных. 72% заяўляюць, што атрымалі належную падтрымку ад Царквы і пасля хросту. Пераважная большасць актыўна ўдзельнічае ў жыцці сваіх парафій, а некаторыя ўжо самі рыхтуюць іншых людзей да прыняцця хросту.
🔥15🙏64🕊3👍1
У Парыжы грэка-каталіцкая парафія, што засталася ад расіян, вырасла нечакана з 15 чалавек да 40.
🙏18❤‍🔥8👍3🕊2
Forwarded from Aliaksandr Yasheuski
Якая радасць.
А ў Мілане на стадыёне 10.000 да бежмавання сустрэліся з арцыбіскупам.
9🔥5🙏2
У Парыжы грэка-каталіцкая парафія, што засталася ад расіян, вырасла нечакана з 15 чалавек да 40.
10🔥2
Галоўнай рускай візантыйскай каталіцкай (грэка-каталіцкай) парафіяй у Парыжы з'яўляецца парафія Святой Тройцы (Paroisse de la Sainte-Trinité), размешчаная па адрасе: вуліца Франсуа Жэрара, 39, 75016 Парыж. Парафія служыць рускай каталіцкай супольнасці візантыйскага абраду, якая знаходзіцца ў еднасці з Рымам; Боскую Літургію служаць на царкоўна-славянскай і французскай мовай. =У свой час - адразу пасля ІІ сусветнай вайны - асноўнай часткай парафіян былі расіяне (ня толькі рускія), далучаліся і французы. Першая генерацыя ўшлы да Госпада (засталася мала вернікаў). Тых 25 (40-15) - гэта новыя людзі (розных нац.) - які прынялі хрост ТАМ.
❤‍🔥13🔥2
Няспынна маліцеся. (1 Тэс. 5, 17)

Маліцца «няспынна» можа падацца немагчымай задачай. Ці сапраўды гэта магчыма? Няўжо Бог чакае гэтага ад нас? Безумоўна, гэта магчыма, і Ён безумоўна гэтага чакае.

Не, нас не заклікаюць праводзіць увесь дзень, кожны дзень, у храме за малітвай. Нават тыя, хто пакліканы да затворніцкага манаскага жыцця, не робяць гэтага. Але маліцца няспынна — гэта неабходнасць. Гэта проста азначае, што мы развілі ў сабе такую звычку блізкасці да Бога, што нашыя сэрцы заўсёды знаходзяцца з Ім. Мы заўсёды ўважлівыя да Яго прысутнасці і заўсёды знаходзімся ў яднанні з Яго ласкай. Калі мы выхаваем у сабе гэтую ўнутраную любоў да Бога, мы будзем маліцца няспынна.

Паразважай над сваім днём. Што часцей за ўсё займае твае думкі і сэрца? Ці не марнуеш ты занадта шмат часу на мары пра рэчы, якія не маюць нічога агульнага з нашым Госпадам і тым планам, які Ён мае для цябе?

Працуй над тым, каб малітва стала тваёй звычкай. Маліся шчыра і з усяго сэрца ў розныя моманты дня, аддаючы малітве ўсю сваю ўвагу. А потым, на працягу ўсяго дня, старайся дазволіць гэтым хвілінам малітвы падтрымліваць цябе і заставацца з табою, суправаджаючы цябе ва ўсім, што б ты ні рабіў.
🙏17
ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР - дзякуем Госпаду за ДАР ЭЎХАРЫСТЫІ, за ДАР СВЯТАРСТВА, за святароў ды іх служэнне ў БГКЦ. З малітвай!
19🙏7🔥2
Чысты Чацвер – дзень Апошняй Вячэры, на якой Хрыстос устанавіў святую Эўхарыстыю, або тайну Свайго Цела і Крыві пад выглядам хлеба і віна. Вялікі Святар, Ён даў таксама вучням сваім, а праз іх іхнім наступнікам, святарскую моц прыносіць Эўхарыстычную ахвяру, калі загадаў ім рабіць тое самае на ўспамін пра Яго.

Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі сваім вучням. Бо Ён прыйшоў, не каб Яму служылі, але каб паслужыць, і даў прыклад тым, што хочуць ісці следам за Ім: "Калі Я, Госпад і Настаўнік, памыў вам ногі, дык і вы павінны абмываць ногі адзін аднаму. Я даў вам прыклад, каб як Я зрабіў вам, рабілі і вы" (Ян. 13.14-15). Сярод вучняў, якім Хрыстос памыў ногі і якія бралі ўдзел у Вячэры, быў таксама Юда.

У літургічных спевах гаворыцца, што ён "маючы яшчэ ў вуснах Нябесны Хлеб, ужо рыхтаваў здраду Збавіцеля". У гэты дзень, у адрозненне ад папярэдніх, служыцца поўная Літургія св. Васіля Вялікага ў спалучэнні з Вячэрняй. Замест Хэрувімскай песні спяваецца "Зрабі мяне сёння, Сыне Божы, удзельнікам Тваёй тайнай вячэры".
13🙏2
Для нас немагчыма любіць Хрыста ў той ступені, у якой Ён прысутнічае ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Калі мы знаходзімся перад Ім, прысутным у Найсвяцейшай Эўхарыстыі, мы павінны бачыць Усемагутнага Бога, прысутнага пад заслонай. Ён ёсць Міласэрнасць, Жыццё Вечнае, Адвечны Бог, Збаўца грэшнікаў, Жывая Вада, Агонь Чыстай Любові, Лек ад усіх нашых хвароб, Сукупнасць усіх пачуццяў любові, Надзея ўсіх, Той, Хто здымае цяжар... і Ён варты ўсяго нашага даверу.

Што вы бачыце, калі глядзіце на Святое Прычасце? Вашымі вачыма вы бачыце хлеб, але вашай душой вы павінны бачыць Бога. Вы павінны бачыць Бога ва ўсёй Яго славе і моцы і пакланяцца Яму з усёй сваёй сілай. Задумайцеся аб тым, як вы ставіцеся да нашага Госпада, прысутнага ў Святой Эўхарыстыі. Маліцеся, каб Бог напоўніў ваш розум сапраўдным пазнаннем Яго і запаліў вашае сэрца палаючай любоўю.

Госпадзе, дапамажы мне пазнаць і палюбіць Цябе такім, які Ты ёсць у Найсвяцейшай Эўхарыстыі. Дапамажы мне зразумець дар Тваёй Міласэрнасці, прысутны праз гэты Святы Дар. Дапамажы мне пакланяцца Табе кожны раз, калі знаходжуся перад Тваёй прысутнасцю ў гэтым Таінстве. Ісусе, давяраю Табе.
17🙏3
Вялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчанні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі раней асвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе. Дзень пачынаецца службаю "Пакутаў Госпада Бога і Збаўцы Нашага Ісуса Хрыста" або Ютранню з 12 евангельскімі чытаннямі пра пакуты і смерць Хрыста. Чытанні чаргуюцца з асобымі антыфанамі і іншымі спевамі, у якіх перагукваюцца пачуцці ўсхвалення Госпада, пакланення, жалю і жаху перад учынкам богазабойцаў.

Такім чынам Царква крок за крокам перажывае разам з Хрыстом апошнія гадзіны Ягонага жыцця на зямлі: Апошнюю Вячэру, малітву ў Гетсыманскім садзе, арышт, допыт на двары першасвятара, суд Пілата, крыжовую дарогу, укрыжаванне на Галгоце, смерць і пахаванне. Аднак смерць Хрыста не была паразаю. У час, калі, здавалася, усё было страчаным і на свеце запанавала непраглядная цемра, Ён здзейсніў вялікую перамогу над смерцю і дараваў вечнае жыццё роду людскому. Пра гэта гаворыцца ў трапары дня: "Ты выкупіў нас ад праклёну законнага Тваёй пачэснай крывёю: прыбіты да Крыжа і прабіты кап'ём, Ты, Чалавекалюбча, дараваў людзям несмяротнасць. Збавіцелю наш, слава Табе!"

Кананічныя гадзіны ў гэты дзень называюцца вялікімі або "царскімі". На іх чытаюць урыўкі са Старога і Новага Запаветаў. Адмысловыя "месіянскія" псалмы згадваюць пра Месію, "Памазанніка Божага", – іншасказальна (Пс 68, 69), дзе Ён стоены за вобразам Давіда, або літаральна, як напрыклад у Псалме 2, дзе гаворыцца пра годнасць Месіі. У Псалме 21 з вялікай дакладнасцю даецца апісанне Ягоных цярпенняў.

Вячэрня ў Вялікую Пятніцу заканчваецца "вынасам плашчаніцы", або абрадам пахавання Хрыста.
10🙏5🔥1
3.04.2026 = ВЯЛіКАЯ ПЯТНіЦА = Дзень Посту - Дзень малітвы і ахвяраванняў Pro Terra Sancta (для хрысціянаў у Святой Зямлі).
10🙏1
Малітва да ўкрыжаванага Хрыста
(Францішак Скарына)

Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,
бачу Цябе павешаным на крыжы
дзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога.
Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;
сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;
рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;
ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі.

Малю Цябе сёньня: дзеля Твае горкае сьмерці і пачэснага Крыжа пачуй малітвы мае, пашлі мне ласку Тваю, прыгарні мяне да сябе, і будзь са мною ў час сьмерці маёй. Амін.
🙏152🕊2