Грэка-католікі Беларусі
623 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
У падкасце «Біблія за год» а. Майк Шміц правядзе вас праз усю Біблію за 365 відэаэпізодаў. Выкарыстоўваючы план чытання, заснаваны на «Храналогіі Бібліі» (метадзе, распрацаваным навукоўцам-біблеістам Джэфам Кейвінсам), вы не проста прачытаеце Біблію... Вы нарэшце зразумееце, як усе яе часткі злучаюцца разам, каб распавесці дзіўную гісторыю, якая працягваецца ў вашым жыцці і сёння!

Пераклад, адаптацыя і агучка падкаста выкананы католікамі Карагандзінскай дыяцэзіі Рэспублікі Казахстан.

https://www.youtube.com/@bibliyazagod
11👍3🙏2
Audio
🎙 У новым выпуску перадачы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёміць слухачоў з хрысціянскімі матывамі ў апавяданнях Міхася Лынькова.

📚 Героі пісьменніка ўжываюць Імя Бога ў сваёй штодзённай мове – у радасці і трывозе, у падзяцы і страху. Гэта і эмацыйны вокліч “Божа мой”, і часам шчырая, а часам жартаўлівая ўдзячнасць – “Дзякуй Богу”, і просьба да Госпада бараніць ад чаго-небудзь небяспечнага – “Крый Божа”.

🎧 Запрашаем да праслухоўвання!
10
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Уваходу Гасподняга ў Ерусалім

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/189-vierbnica.html
6🙏4
🇻🇦 28 сакавіка 2026 году Папа Рымскі прыбыў з Апостальскім візітам у Манака. Падчас Імшы, якая адбылася на стадыёне Луі ІІ у Манака, Леў XIV у сваёй гаміліі спаслаўся на евангельскі ўрывак пра жорсткі прысуд членаў Сінэдрыёну, якія вырашылі забіць Ісуса (гл. Ян 11.45-57). Яго асудзілі на сьмерць пасьля таго, як Ён уваскрасіў Лазара – сябра, перад магілай якога Ён плакаў, падзяляючы боль Марты і Марыі.

🔸 Сьмяротны вердыкт быў не выпадковым, а прадуманым рашэньнем, выкліканым страхам і палітычным разьлікам. Замест таго каб прызнаць у Ісусе Месію, першасьвятары і фарысэі ўбачылі ў Ім пагрозу: «прыйдуць рымляне, і зьнішчаць месца нашае». Іх погляд настолькі скажоны, што замест таго, каб вяршыць закон, яны парушаюць яго: вырашаюць забіць нявіннага з-за страху згубіць уладу. Але калі людзі забываюць пра закон «Не забівай», Бог памятае пра Сваё абяцаньне Збаўленьня, – нагадаў Сьвяты Айцец.

🌿 Папа падкрэсьліў, што і сёньня ў сьвеце адбываецца тое ж самае. З аднаго боку – Божае аб’яўленьне, з другога – «схаваныя дзеяньні магутных уладаў, гатовых бязьлітасна забіваць». На іх скрыжаваньні стаіць знак Ісуса – ахвяра жыцьця. Уваскрашэньне Лазара становіцца прадвесьцем таго, што адбудзецца з Хрыстом: Ягоная мука, сьмерць і Ўваскрасеньне. Сын зьдзейсьніць намер Айца сілай Сьвятога Духа: як напачатку часоў Бог стварыў жыцьцё з нічога, так і ў паўнаце часоў Ён адкупляе жыцьцё ў сьмерці, якая імкнецца зьнішчыць стварэньне.

Леў XIV адзначыў, што з гэтага адкупленьня нараджаюцца радасьць веры і сіла сьведчаньня. І сёньня націску зла супрацьстаіць вечная Божая справядлівасьць.

🔸 Нягледзячы на несправядлівасьць і войны, Бог абяцае перамяніць смутак на радасьць і праз ачышчэньне сэрцаў вызваляе людзей ад ідалапаклонства, каб яны жылі як дзеці Божыя, браты і сёстры. Гэты дар асьвятляе нашу сучаснасьць, таму што кровапралітныя войны – гэта вынік ідалапаклонства ўладзе і грошам. Кожнае зламанае жыцьцё – гэта рана на Целе Хрыстовым. «Давайце ня будзем прызвычайвацца да грукату зброі, да праяваў вайны! Мір – гэта ня проста баланс сіл, гэта дзеяньне чыстых сэрцаў, якія бачаць у іншым ня ворага, а брата», – заклікаў Сьвяты Айцец.

Больш гл. тут:
https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-03/leo-xiv-justice-and-mercy-resist-the-persistence-of-evil0.html
8🙏4
ГРЭКА-КАТАЛІЦКА ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА
ВЯЛІКІ ТЫДЗЕНЬ
30 сакавіка - 5 красавіка

30 сакавіка, Вялікі Панядзелак
18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў

31 сакавіка, Вялікі Аўторак
18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў

1 красавіка, Вялікая серада
18.00 – Літургія раней асвячаных Дароў

2 красавіка, Вялікі Чацвер
18.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага

3 красавіка, Вялікая Пятніца
10.00 – Ютрань Дванаццаці Евангелляў мукаў Хрыстовых
18.00 – Вячэрня з вынасам Плашчаніцы

4 красавіка, Вялікая Субота
10.00 – Вячэрня з літургіяй св. Базыля Вялікага
22.00 – Велікодная ютрань і літургія

У нядзелю 5 красавіка
літургіі няма
7🙏4
🌿 У нядзелю, 29 сакавіка 2026 году, у ВЕРБНУЮ НЯДЗЕЛЮ, запрашаем на «Малітоўны перапынак».
Слухаем Божае слова з Евангельля паводле Яна (12:1-18) — пра шчодры дар Марыі ў Бэтаніі, якая рыхтуе Хрыста да пахаваньня, і пра ўрачысты ўваход Госпада ў Ерусалім. Гэтыя падзеі адкрываюць нам шлях да Вялікага тыдня і нагадваюць пра глыбіню Божай любові да кожнага з нас. Дзень, які належыць Госпаду.
🔸 Каментар да Божага слова дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-13/
8👍2🙏2
🌿 29 сакавіка 2026 году – сьвята Уваходу ў Ерусалім Госпада нашага Ісуса Хрыста

Трапар першы (тон 1). Каб перад мукаю Тваёю ўпэўніць нас у агульным уваскрасеньні Ты, Хрысьце Божа, узьняў з мёртвых Лазара. Дзеля гэтага мы, як некалі дзеці, трымаем знакі перамогі і Табе, Пераможцу сьмерці, радасна ўсклікаем: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!»

Трапар другі (тон 4). Пахаваныя з Табою ў хрышчэньні, мы ўдастоіліся вечнага жыцьця ва ўваскрасеньні Тваім, Хрысьце Божа наш, і таму сёньня прыносім Табе песьню хвалы: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!»

Кандак (тон 6). Хрысьце Божа, што сядзіш на пасадзе ў нябёсах, на зямлі, сеўшы на жарабя, Ты прымаеш хваленьне анёлаў і песьні дзетак, якія ўсклікаюць Табе: «Гасанна на вышынях, блаславёны Той, хто прыходзіць Адама паклікаць!»
🙏82
Задастойнік. Узьвялічвай, душа мая, Госпада, які ўсеўся на жарабя.
Госпад – Бог і Ён зьявіўся нам. Наладзім сьвята і, поўныя радасьці, з вербнымі галінкамі ў руках, пойдзем узьвялічваць Хрыста ў песьнях, усклікаючы: «Блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе!»
🙏8
Царква святкуе ўваход Хрыста ў Ерусалім.

Хрыстос ведаў, што Яго чакалі наперадзе пакуты і смерць, бо "немагчыма, каб прарок памёр вонках Ерусаліму" (Лк 13:33). Тым не менш, свята мае радасны і ўрачысты характар. Богаслужэбныя тэксты робяць націск на Боства Таго, Хто ўязджае ў Святы Горад. Ён Той, Хто мае за пасад неба, і за падножак зямлю, Сын спрадвечны і Слова Бога Айца. Сёння Ён "панізіўся, сеўшы на бяздумнае асляня". Ён ідзе "на мукі, каб споўніць закон і прароцтвы". У сапраўднасці Ягоны ўваход пераможны: Ён "сеў на асляня, быццам на калясніцу, каб здабыць сабе ўсе народы". Таму дзеткі, якія вітаюць Яго воклічам "Гасанна", прадвяшчаюць радасць Уваскрасення.

Многія з тых, што выйшлі Хрысту насустрач, думалі, што Ён – Месія, "Памазаннік Божы", асабліва таму, што яны чулі, як Ён уваскрасіў Лазара. У тым часе ўвесь гэбрэйскі народ быў ахоплены чаканнем хуткага прыйсця Месіі. Аднак ва ўяўленні большасці Месія быў не столькі рэлігійным, як палітычным правадыром, які меў вызваліць народ ад чужога панавання і адбудаваць каралеўства Давіда.

Сціплы ўезд Хрыста на асляці не сумяшчаўся з гэтым уяўленнем, і таму быў непрыймальным, асабліва для тых, што лічылі сябе за правадыроў народу – святароў, фарысеяў і кніжнікаў. Толькі нявінныя дзеткі адчулі чыстай душою, кім быў Той, што ўваходзіў у Святы Горад, і віталі яго радаснымі воклічамі.

"Прыйдзем сёння і мы, увесь новы Ізраіль, Царква ўсіх народаў, і ўсклікнем разам з прарокам Захарам: Радуйся, дачка Сыёну, абвяшчай на ўвесь свет, дачка Ерусаліма, што вось ідзе да цябе Уладар твой, ласкавы і збавенны, седзячы на асляці, на сыне пад'ярэмнай. Святкуй разам з дзеткамі, трымаючы ў руках галінкі, і ўсклікай: "Гасанна на вышынях, блаславёны Той, Хто прыходзіць, Уладар Ізраільскі!"
🙏10👏6
Вялікі панядзелак, а таксама аўторак і серада, былі апошнімі днямі публічнай дзейнасці Хрыста. Ён навучаў у святыні, вёў спрэчкі з фарысеямі, садукеямі і святарамі, якія хацелі злавіць Яго на слове, каб пасля абвінаваціць. Хрыстос не толькі адказваў ім, але выкрываў іхнюю няшчырасць і крывадушнасць. Такім чынам нарастаў канфлікт, які непазбежна вёў да трагічнага канца. Гэтыя дні праходзілі пад ценем Крыжа. Гэта адчуваецца ў богаслужэннях, у якіх прысутны матыў цярпенняў праведніка.

Са старазапаветных чытанняў бярэцца Кніга Ёва – класічны вобраз праведнага пакутніка. У Вялікі Панядзелак на Ютрані згадваецца сын патрыярха Якуба, праведны Язэп, які быў прададзены сваімі братамі ў няволю. Іншая Кніга Старога Запавету, якая чытаецца ўвесь тыдзень, гэта Кніга Выхаду, у якой гаворыцца пра выбаўленне гэбрэйскага народу з егіпецкай няволі пад кіраўніцтвам Майсея. Майсей – правобраз Хрыста: як той вывеў свой народ з няволі, правёўшы яго праз Чырвонае Мора, так Хрыстос праз Крыж і ўваскрасенне перавёў людзей ад смерці да вечнага жыцця.

Другі матыў у богаслужэннях гэтых дзён – гэта другое прыйсце Хрыста, канец свету і апошні суд, а таксама патрэба быць чуйным і прыгатаваным, бо гэтае прыйсце будзе нечаканым. Перасцярогаю для нас павінен быць лёс смакоўніцы, якая была праклятая Хрыстом і ссохла, бо не мела пладоў (Мц. 21:18-19): Пра патрэбу чуйнасці нагадваюць таксама прыповесці пра разумных і неразумных дзеваў (Мц. 25:1-13), пра таленты (Мц. 25:14-30) і інш. У трапары на Ютрані кажацца: "Вось Жаніх ідзе апоўначы, і шчаслівы той слуга, каго Ён знойдзе нядрэмным; нягодны ж той, каго заспее бязьдзейсным…"

У Вялікую сераду ў Евангеллі паводле Мацвея (Мц. 26:6-16), якое чытаецца ўвечары, расказваецца пра грэшную жанчыну, якая выліла каштоўны духмяны алей на галаву Ісуса і абцерла Ягоныя ногі сваімі валасамі. Ёй супрацьпастаўляецца страшны ўчынак Юды, які прадаў свайго Настаўніка: "Бессардэчны Юда бачыў, як грэшніца цалавала ногі Твае, і вырашыў пацалункам падступна прадаць Цябе. Яна развязала валасы свае, а ён быў звязаны злосцю. Замест духмянага алею ён прынёс смурод нянавісці, бо зайздрасць сляпая на дабро".

Усе тры дні ад панядзелка да серады служыцца Літургія раней асвячаных Дароў.
🙏17
Тысячы дарослых прымуць хрост у Вялікую суботу. Нечаканыя даныя з Францыі

Усяго 21 386 дарослых і падлеткаў прымуць хрост у Каталіцкай Царкве ў Вялікую суботу ў Францыі. За апошнія чатыры гады колькасць дарослых, якія просяць аб хросце, вырасла ў тры разы. Значна знізіўся ўзрост асоб, якія звяртаюцца па хрост. Вядома таксама, што стала прычынай навяртання.

Даныя прадставіў епіскапат Францыі. У Францыі будзе ахрышчана 13 234 дарослых і 8 152 падлеткі. Гэта аж на 20% больш, чым у мінулым годзе. Гэтыя лічбы паказваюць, што замацоўваецца тэндэнцыя, якая пачалася чатыры гады таму. Біскупы тады падкрэслівалі, што новая хваля навяртанняў не выклікана новай праграмай ці душпастырскім стылем. Яны бачылі ў гэтым хутчэй незаслужаны дар Божай ласкі.

Да 2022 г. колькасць хростаў дарослых і падлеткаў трымалася ў Францыі на стабільным узроўні — каля 4 тысяч штогод. У 2023 годзе адбыўся першы заўважны рост на 28%, які стаў яшчэ большым у два наступныя гады: 31% у 2024 г. і 45% у 2025 г.

Акрамя таго, выразна знізіўся ўзрост асоб, якія просяць аб хросце. Калі раней асноўнай узроставай катэгорыяй былі дарослыя ва ўзросце ад 26 да 40 гадоў, то цяпер найбольшую групу складае моладзь ад 18 да 25 гадоў. Яны складаюць 42% ахрышчаных.

Епіскапат Францыі таксама прадставіў вынікі апытання, праведзенага сярод неафітаў. Аказалася, што насуперак меркаванням прэсы, не сацыяльныя сеткі ці інфлюенсеры аказалі найбольшы ўплыў на іх навяртанне.

40% апытаных прызналіся, што звярнуліся да каталіцкай веры пасля цяжкіх жыццёвых выпрабаванняў. 34% у Царкву прывёў пошук сэнсу жыцця. 32% — моцнае духоўнае перажыванне. Пры гэтым 39% рэспандэнтаў раней не чыталі Святога Пісання.

Даследаванне было праведзена і сярод тых, хто прыняў хрост у апошнія гады. Апасенні, што многія з іх адыдуць ад Царквы пасля таінства, аказаліся беспадстаўнымі — гэта тычыцца толькі 8% ахрышчаных. 72% заяўляюць, што атрымалі належную падтрымку ад Царквы і пасля хросту. Пераважная большасць актыўна ўдзельнічае ў жыцці сваіх парафій, а некаторыя ўжо самі рыхтуюць іншых людзей да прыняцця хросту.
🔥15🙏64🕊3👍1
У Парыжы грэка-каталіцкая парафія, што засталася ад расіян, вырасла нечакана з 15 чалавек да 40.
🙏18❤‍🔥8👍3🕊2
Forwarded from Aliaksandr Yasheuski
Якая радасць.
А ў Мілане на стадыёне 10.000 да бежмавання сустрэліся з арцыбіскупам.
9🔥5🙏2
У Парыжы грэка-каталіцкая парафія, што засталася ад расіян, вырасла нечакана з 15 чалавек да 40.
10🔥2
Галоўнай рускай візантыйскай каталіцкай (грэка-каталіцкай) парафіяй у Парыжы з'яўляецца парафія Святой Тройцы (Paroisse de la Sainte-Trinité), размешчаная па адрасе: вуліца Франсуа Жэрара, 39, 75016 Парыж. Парафія служыць рускай каталіцкай супольнасці візантыйскага абраду, якая знаходзіцца ў еднасці з Рымам; Боскую Літургію служаць на царкоўна-славянскай і французскай мовай. =У свой час - адразу пасля ІІ сусветнай вайны - асноўнай часткай парафіян былі расіяне (ня толькі рускія), далучаліся і французы. Першая генерацыя ўшлы да Госпада (засталася мала вернікаў). Тых 25 (40-15) - гэта новыя людзі (розных нац.) - які прынялі хрост ТАМ.
❤‍🔥13🔥2
Няспынна маліцеся. (1 Тэс. 5, 17)

Маліцца «няспынна» можа падацца немагчымай задачай. Ці сапраўды гэта магчыма? Няўжо Бог чакае гэтага ад нас? Безумоўна, гэта магчыма, і Ён безумоўна гэтага чакае.

Не, нас не заклікаюць праводзіць увесь дзень, кожны дзень, у храме за малітвай. Нават тыя, хто пакліканы да затворніцкага манаскага жыцця, не робяць гэтага. Але маліцца няспынна — гэта неабходнасць. Гэта проста азначае, што мы развілі ў сабе такую звычку блізкасці да Бога, што нашыя сэрцы заўсёды знаходзяцца з Ім. Мы заўсёды ўважлівыя да Яго прысутнасці і заўсёды знаходзімся ў яднанні з Яго ласкай. Калі мы выхаваем у сабе гэтую ўнутраную любоў да Бога, мы будзем маліцца няспынна.

Паразважай над сваім днём. Што часцей за ўсё займае твае думкі і сэрца? Ці не марнуеш ты занадта шмат часу на мары пра рэчы, якія не маюць нічога агульнага з нашым Госпадам і тым планам, які Ён мае для цябе?

Працуй над тым, каб малітва стала тваёй звычкай. Маліся шчыра і з усяго сэрца ў розныя моманты дня, аддаючы малітве ўсю сваю ўвагу. А потым, на працягу ўсяго дня, старайся дазволіць гэтым хвілінам малітвы падтрымліваць цябе і заставацца з табою, суправаджаючы цябе ва ўсім, што б ты ні рабіў.
🙏17