Грэка-католікі Беларусі
624 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКАЯ КНІГА.

ЗАБЛУДАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ.

17 сакавіка 1569 года ў Заблудаве было выдадзенае «Евангелле навучальнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае Евангелле.

Выдадзена Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам царкоўнаславянскаю моваю.

Акрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце Кірылы Тураўскага».

Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Рыгорам Хадкевічам.

«Евангелле навучальнае» неаднаразова перавыдавалася. Захаваліся 44 асобнікі.
12👍6🔥2
In vigilia - напярэдадні Урачыстасці св. Язэпа - новая песня ў гонар святога Апякуна Каталіцкай Царквы .
🙏63🤯1
СОН ЯЗЭПА

1. Язэп сядзеў на неба глядзеў
Ўздыхаў пытанні задаваў:
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне?
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў i разважаў
І сам сабе Язэп тады сказаў.

2. Чаго сяджу на неба гляджу?
Чаго пытанні задаю?
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне.
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў і разважаў
Тады з нябёс яму анёл сказаў.

3. Чаго сядзіш на неба глядзіш?
Чаму Язэпе ты ня спіш?
Хіба табе адказ прыйдзе ў сне.
Ідзі ўжо спаць хачу табе сказаць

І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яго пашкадаваў
І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яму адказ у сне паслаў.

Словы Сяргей Раюнец
Музыка Максім Іўкін
Выконвае Арцём Сітнікаў
👏104🙏3🕊2
19 сакавіка 2026 г. ў Каталіцкай Царкве (у каляндары лацінскага абраду) адзначаецца ўрачыстасць святога Язэпа (Юзафа), абранніка Найсвяцейшай Дзевы Марыі - Апякуна Каталіцкай Царквы. Гэта і Дзень імянінаў Мітрапаліта Юзафа Станеўскага. У Мінску - у Катэдры св. Імша ў 12:00 гадз. Запрашаем святароў да канцэлебры і вернікаў - тых, хто можа - да ўдзелу. Молімся аб Божым блаславенні для Мітрапаліта Юзафа "На многія леты!"
13🙏9
Іерусалім: храмы ў пастцы вайны і замерлая рэстаўрацыя

Упершыню ў гісторыі Базіліка Гробу Пана ў Іерусаліме зачынена на такі працяглы тэрмін, што ставіць пад пагрозу правядзенне набажэнстваў Вялікага тыдня ў Святой Зямлі.
🙏123
Што значыць «ведаць Бога»?

Слова «ведаць»
(па-старажытнаяўрэйску יָדַע [яда‌]) у Святым Пісанні мае два значэнні: веданне тэарэтычнае («ведаць пра нешта») і веданне практычнае («ведаць нешта»). Можна ведаць пра Бога, прачытаўшы ці пачуўшы пра Яго. Але ведаць Бога - гэта тое ж самае, што мець досвед зносін з Ім. Такі досвед не абавязкова прыходзіць, калі яго шукаюць. У Бібліі ёсць прыклады, калі пазнанню Бога спрыялі бедствы, якія ішлі пасля адступніцтва ад Яго. Таксама пазнанню Бога спрыяе спалучэнне ўласных духоўных намаганняў з досведам іншых людзей, г.зн. Царквы. Тым не менш, богапазнанне як такое магчыма толькі праз уласны, асабісты досвед адносін з Богам. Можна сказаць, што ведаць Бога - тое ж, што любіць Яго.
17🙏4🕊2
Вялікая Вячэрня ў 5-ю нядзелю Вялікага посту, 22 сакавіка

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/205-ton-8.html
7🙏3
25 сакавіка - Дабравешчаньне Найсьвяцейшай Багародзіцы.

Сьвята Дабравешчаньня прыгадвае нам таямніцу таго, як Слова Божае ва ўлоньні Дзевы Марыі сталася Целам, таямніцу Ўцелаўленьня Слова Божага, якая зьяўляецца падставаю для называньня Марыі Theotokos – Багародзіца, Маці Божая. Гэтае імя для Яе – крыніца ўсялякіх ласкаў. Таму ж анёл у той дзень прывітаў Яе словамі: «Радуйся, поўная ласкі, Госпад з Табою. Блаславёная Ты між жанчынаў». Стаўшыся маці новага Адама, Марыя тым самым сталася Маці для ўсяго адкупленага роду людзкога. Сваёй згодай («няхай мне станецца паводле Твайго Слова») яна дзейсна ўдзельнічае ў спаўненьні вялікай таямніцы, праз якую будзе збаўлена ўсё чалавецтва. «Шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні» – гэта воля з энтузіязмам. Таму сёньня ад імя ўсяго чалавецтва Царква аддае Багародзіцы Дзеве сапраўды выключную хвалу, на якую Яна мае права.
12🙏5
Выявы Дабравешчаньня. прысутнічаюць ужо сярод росьпісаў катакомбаў 2-й пал. II ст. – 1-й пал. III ст., у Равэне (пасьля 400 г.) і ў Рыме, сярод мазаік трыюмфальнай аркі царквы Санта-Марыя Маджорэ (432–440 гг.), якія зроблены пры папу Сіксту III. Тым ня менш можна з вялікай доляй верагоднасьці сьцьвярджаць, што ўстанаўленьне асобнага сьвята Дабравешчаньня адбылося не раней за IV ст.

Дата 25 сакавіка для сьвята Дабравешчаньня была абраная адносна 25 сьнежня. Канчаткова гэтае сьвята ў гэты дзень ўстаноўлена ў 692 годзе. На Захадзе яго ўвёў Папа Леў ІІ (681-683), які быў сіцылійцам грэцкай культуры.
12
Дабравешчанне Найсвятой Багародзіцы
Лк. 1, 24-38

У сённяшнім Евангеллі арханёл Гаўрыіл адкрывае Марыі, што яна народзіць сына, які будзе валадарыць на троне Давіда.

Як перадгісторыю варта адзначыць, што Бог абяцаў, што трон Давіда будзе стаяць вечна, але здавалася, што яго род быў перарваны ў 587 годзе да н.э. Праз шэсцьсот гадоў Гаўрыіл з’явіўся Марыі, якая была заручаная з чалавекам па імені Язэп з дому Давіда.

Прывітаўшы яе як «поўную ласкі», анёл абвясціў, што яна зачне ў сваім улонні і народзіць сына: «Ён будзе вялікі і назавецца Сынам Усявышняга». І далей — словы, ад якіх у любога юдэя 1 стагоддзя, што слухаў бы гэтую гісторыю, перахапіла б дыханне: «І дасць Яму Госпад Бог трон Давіда, Яго бацькі, і будзе Ён валадарыць над домам Якуба вечна, і Яго Валадарству не будзе канца».

Тое, што здавалася скончаным, на самай справе проста сышло ў глыбіню і цяпер было гатова аб'явіцца ва ўсёй паўнаце. Каралеўская лінія Давіда не была перарваная, і цяпер поўны сэнс Божага абяцання стане адкрытым.

Bishop Robert Barron
10🙏5
Мазаіка з выявай Дабравешчаньня ў базыліцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме (432-440 гг.)

Арханёл Габрыэль быў пасланы з неба абвясьціць Дзеве радасную вестку Ейнага зачацьця. Прыйшоўшы ў Назарэт, ён падумаў у сабе, дзівячыся цуду: «Як гэта здарылася, што Той, каго нябёсы зьмясьціць ня могуць, родзіцца ад Дзевы; Той, хто мае за пасад неба і зямлю за падножак для ног Сваіх, у дзявочым улоньні зьмяшчаецца; Той, на якога шасьцікрылыя сэрафімы і шматвокія хэрувімы зірнуць ня сьмеюць, словам адным ад Дзевы цела прыняць захацеў, Сам будучы Божым Словам? Дык чаго ж я стаю і не кажу Дзеве: Радуйся, Поўная ласкі, Госпад з Табою; радуйся, Чыстая Дзева, Нявеста беззаганная; Радуйся, Маці Жыцьця! Блаславёны плод улоньня Твайго».

(З Вячэрні на сьвята Дабравешчаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы).
17
26 сакавіка, на наступны дзень пасля Дабравешчання, цэрквы візантыйскай традыцыі ўшаноўваюць важную постаць гэтай падзеі — арханёла Габрыэля

Постаць арханёла Габрыэля — біблейская. Яна прысутнічае ў Старым Запавеце. Як і іншыя анёлы, ён выступае пасрэднікам паміж Богам і Яго выбраннікамі. Ён з’яўляецца на старонках Святога Пісання як перадаўца асабліва важных Божых даручэнняў.

У Новым Запавеце арханёл прыходзіць спачатку да Захарыі, каб прадказаць зачацце св. Яна Хрысціцеля, а затым да Найсвяцейшай Багародзіцы, каб сказаць: «Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Ісус» (Лк 1, 31). Таму такі значны акцэнт на Дабравешчанні робяць літургічныя тэксты 26 сакавіка, якое таксама з’яўляецца днём аддання свята. Вячэрня з Літургіяй св. Яна Залатавуснага, якая служыцца напярэдадні, 25 сакавіка, уводзіць вернікаў у гэты дзень і спалучае вершапесні Дабравешчання і арханёла Габрыэля з поснымі.

У іх Габрыэль выступае як «вялікі дух, што Бога бачыць тварам у твар, прамяністы і збавенны, узіраецца на Трохсонечнае Святло і разам з усімі нябеснымі сіламі пяе дзіўную песню хвалы Богу», «поўны святла (...) чыніць волю і выконвае загады Усемагутнага», і яму аднаму «вялікая тайна, анёлам раней няведамая і перад вякамі ўтоеная, была давераная», каб ён, «прыйшоўшы ў Назарэт, абвясціў яе адзінай Чыстай».

Пасланства арханёла Габрыэля адлюстравана і ў іканаграфіі. Яго можна ўбачыць на дыяканскіх дзвярах ці ў кампазіцыі «Дэісіс» іканастаса або на асобных іконах. Часта яго постаць выпраменьвае дынамізм. Адзеннем нагадвае слуг візантыйскага імператара. На галаве відаць стужкі — «слухі» як весткі, якія анёл прымае ад Бога. У руках трымае жазло або люстэрка (зерцала). Падчас Дабравешчання Багародзіцы — галінку з дрэва жыцця ў Эдэме, лілею ў знак чысціні Дзевы Марыі або пальму як сімвал перамогі, якую пачынае гэтая падзея. Таксама арханёла Габрыэля Каталіцкая Царква абвясціла заступнікам тэлекамунікацый, медыя і назвала у яго гонар адзін з трох сервераў Ватыкана.
🙏12
У падкасце «Біблія за год» а. Майк Шміц правядзе вас праз усю Біблію за 365 відэаэпізодаў. Выкарыстоўваючы план чытання, заснаваны на «Храналогіі Бібліі» (метадзе, распрацаваным навукоўцам-біблеістам Джэфам Кейвінсам), вы не проста прачытаеце Біблію... Вы нарэшце зразумееце, як усе яе часткі злучаюцца разам, каб распавесці дзіўную гісторыю, якая працягваецца ў вашым жыцці і сёння!

Пераклад, адаптацыя і агучка падкаста выкананы католікамі Карагандзінскай дыяцэзіі Рэспублікі Казахстан.

https://www.youtube.com/@bibliyazagod
11👍3🙏2