Грэка-католікі Беларусі
624 subscribers
2.67K photos
37 videos
52 files
2.51K links
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Download Telegram
115 гадоў таму, 11 сакавіка 1911 году, нарадзіўся беларускі грэка-каталіцкі сьвятар Леў Гарошка, які пасьля стварэньня экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі стаў віцэ-экзархам.

Высьвячаны 17 кастрычніка 1937 году малады грэка-каталіцкі сьвятар пачаў сваё служэньне на Заходнім Палесьсі ў Пінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі — у парафіях ва Ўгрынічах, Гарадной (Столінскі р-н), Стоўбцах, Збуражы (Маларыцкі р-н). Перасьледаваўся за сваю душпастырскую і нацыянальна-асьветніцкую дзейнасьць польскімі ўладамі, пастаянна знаходзіўся пад наглядам паліцыі.

Апынуўшыся пасьля вайны на эміграцыі, айцец Леў Гарошка стаў духоўным айцом для беларусаў на чужыне і прадстаўніком Беларусі ў Рыме, дапамагаў многім беларусам, займаўся публіцыстычнай і выдавецкай дзейнасьцю.

У 1970-1977 гадах сьвятар кіраваў беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё. Ён падрыхтаваў цыклы праграм, прысьвечаных хрысьціянскім асьпектам беларускай літаратуры, гісторыі хрысьціянства ў Беларусі, славутым беларускім рэлігійным дзеячам, сьведчаньням вялікіх асобаў — навукоўцаў, астраномаў, кампазітараў — пра існаванне Бога.

https://catholic.by/3/news/18911-ajtsets-le-garoshka-tytan-belaruskaj-emigratsyi
13🙏7🕊3❤‍🔥1
Вялікая Вячэрня ў 4-ю нядзелю Вялікага посту, 15 сакавіка

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/204-vyachernya-ton-7.html
🙏85
Audio
Бог у літаратуры: рэлігійныя матывы ў творчасці Міхася Лынькова

У новым выпуску праграмы „Хрысціянства і беларуская літаратура“ айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць, як у творах пісьменніка Міхася Лынькова праяўляецца духоўная спадчына нашага народа. 📖

Нават нягледзячы на атэістычны кантэкст савецкай эпохі, героі Лынькова ў моманты радасці, роспачы ці здзіўлення часта звяртаюцца да Бога. Ад простых сялян да дэзерціраў і перакладчыкаў — вокліч „Божа мой“ становіцца натуральнай часткай іх жывой мовы, сведчачы пра тое, наколькі глыбока хрысціянства ўкаранілася ў нашу культуру. 🙏

Разам з айцом Андрэем зазірнем у глыбіню апавяданняў „Журавель мой, журавель…“, „Кларнет“, „Сіняе галіфэ“ і іншых, каб адшукаць гэтыя схаваныя духоўныя сэнсы.

🎧 Запрашаем да праслухоўвання!

#ВатыканскаеРадыё #VaticanNews #БеларускаяРэдакцыяVaticanNews #БеларускаяРэдакцыяВатыканскагаРадыё #МіхасьЛынькоў #Літаратура #Духоўнасць #Хрысціянства #БеларускаяЛітаратура
7👍2🔥2
Эпізод 2026.11: «ВЕРУ, ДАПАМАЖЫ МАЙМУ НЯВЕР’Ю». 15 сакавіка 2026 г., у 4-я нядзелю Вялікага посту, пачэснага Яна Лесьвічніка, у чарговым эпізодзе «Малітоўнага перапынку» разважаем над Евангельлем паводле Марка (Мк 9.17-31).

Гэта гісторыя пра бацьку, які прыводзіць свайго хворага сына да Ісуса і просіць дапамогі. У адказ Хрыстос адкрывае глыбокую праўду пра веру, малітву і пост, якія даюць сілу пераадольваць зло і чалавечую бездапаможнасьць.

Каментар дае грэка-каталіцкі сьвятар айцец Ян Майсейчык. Напрыканцы – хрысьціянскі сьпеў.

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-11
9👍2🙏2
15 сакавіка - памяць св. Клімента Гафбаўэра

Клімент Марыя Гафбауэр нарадзіўся 26 снежня 1751 года ў Тасавіцах (Маравія).

У 1785 г. ён стаў рэдэмптарыстам і прыняў святарскае пасвячэнне. Тэрыторыяй яго служэння павінна была стаць тэрыторыя Беларусі, якая адышла да Расійскай імперыі пасля І падзелу Рэчы Паспалітай 1772 г. Верагодна, што гэта мог быць Магілёў.

Падрабязней пра жыццё св. Клімента: http://cssr.by/redemptarysty/svyatyya-i-blaslavjonyya/119-svyaty-klimen-gafbauer-1751-1820.html
🔥86🙏5
БУДЗЬМА УВАЖЛІВЫЯ: =19 сакавіка - у Каталіцкім каляндары (лацінскага абраду) урачыстасць св. Юзафа (Язэпа) - Мужа (мужчыны) мужнага. Для мужных мужчынаў (усіх абрадаў Каталіцкай Царквы) карысна прачытаць і асэнсаваць "Пастырскае слова Мітрапаліта Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць св. Юзафа"
6🔥3🤔3
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКАЯ КНІГА.

ЗАБЛУДАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ.

17 сакавіка 1569 года ў Заблудаве было выдадзенае «Евангелле навучальнае» — помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання, першае на Беларусі друкаванае Евангелле.

Выдадзена Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам царкоўнаславянскаю моваю.

Акрамя біблійнага тэксту, уключае таксама творы візантыйскай, балгарскай і старажытнарускай пісьменнасці, у тым ліку «Слова на ўшэсце Кірылы Тураўскага».

Мае прадмову, напісаную гетманам ВКЛ Рыгорам Хадкевічам.

«Евангелле навучальнае» неаднаразова перавыдавалася. Захаваліся 44 асобнікі.
12👍6🔥2
In vigilia - напярэдадні Урачыстасці св. Язэпа - новая песня ў гонар святога Апякуна Каталіцкай Царквы .
🙏63🤯1
СОН ЯЗЭПА

1. Язэп сядзеў на неба глядзеў
Ўздыхаў пытанні задаваў:
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне?
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў i разважаў
І сам сабе Язэп тады сказаў.

2. Чаго сяджу на неба гляджу?
Чаго пытанні задаю?
Хіба што мне адказ прыйдзе ў сне.
Пайду ўжо спаць хвіліначак праз пяць.

Так ён сядзеў і разважаў
Тады з нябёс яму анёл сказаў.

3. Чаго сядзіш на неба глядзіш?
Чаму Язэпе ты ня спіш?
Хіба табе адказ прыйдзе ў сне.
Ідзі ўжо спаць хачу табе сказаць

І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яго пашкадаваў
І ён заснуў і моцна спаў,
І Бог яму адказ у сне паслаў.

Словы Сяргей Раюнец
Музыка Максім Іўкін
Выконвае Арцём Сітнікаў
👏104🙏3🕊2
19 сакавіка 2026 г. ў Каталіцкай Царкве (у каляндары лацінскага абраду) адзначаецца ўрачыстасць святога Язэпа (Юзафа), абранніка Найсвяцейшай Дзевы Марыі - Апякуна Каталіцкай Царквы. Гэта і Дзень імянінаў Мітрапаліта Юзафа Станеўскага. У Мінску - у Катэдры св. Імша ў 12:00 гадз. Запрашаем святароў да канцэлебры і вернікаў - тых, хто можа - да ўдзелу. Молімся аб Божым блаславенні для Мітрапаліта Юзафа "На многія леты!"
13🙏9
Іерусалім: храмы ў пастцы вайны і замерлая рэстаўрацыя

Упершыню ў гісторыі Базіліка Гробу Пана ў Іерусаліме зачынена на такі працяглы тэрмін, што ставіць пад пагрозу правядзенне набажэнстваў Вялікага тыдня ў Святой Зямлі.
🙏123
Што значыць «ведаць Бога»?

Слова «ведаць»
(па-старажытнаяўрэйску יָדַע [яда‌]) у Святым Пісанні мае два значэнні: веданне тэарэтычнае («ведаць пра нешта») і веданне практычнае («ведаць нешта»). Можна ведаць пра Бога, прачытаўшы ці пачуўшы пра Яго. Але ведаць Бога - гэта тое ж самае, што мець досвед зносін з Ім. Такі досвед не абавязкова прыходзіць, калі яго шукаюць. У Бібліі ёсць прыклады, калі пазнанню Бога спрыялі бедствы, якія ішлі пасля адступніцтва ад Яго. Таксама пазнанню Бога спрыяе спалучэнне ўласных духоўных намаганняў з досведам іншых людзей, г.зн. Царквы. Тым не менш, богапазнанне як такое магчыма толькі праз уласны, асабісты досвед адносін з Богам. Можна сказаць, што ведаць Бога - тое ж, што любіць Яго.
17🙏4🕊2
Вялікая Вячэрня ў 5-ю нядзелю Вялікага посту, 22 сакавіка

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/205-ton-8.html
7🙏3