MovaMed
Неадкладныя_сітуацыі_ў_гінекалогіі.docx
Пасля кансультацыі з мовазнаўцам выкладаем слоўнічак па тэме:
«Неадкладныя сітуацыі ў гінекалогіі»
Дзякуй калегам, якія сваім удзелам у MovaMed робяць вялікую справу па вяртанні беларускай мовы ў медычную сферу. Каб мова не ўмерла, на ёй трэба проста размаўляць. Каб стомлены беларус набраўся сіл для працягу шляху, яму трэба проста сустракацца з аднадумцамі :)
Далучайцеся да MovaMed!

Давайце дапаможам калегам з 22-й ГДП г. Мінска перакласці сайт на беларускую мову. Яны пытаюцца, як перакласці «слабовидящий»?
Anonymous Poll
19%
Слабавідушчы
81%
Асоба са слабым зрокам
Паважаныя калегі!
Тэма нашых наступных заняткаў «УЛЬТРАГУКАВАЯ ДЫЯГНОСТЫКА». Пасля заняткаў, абмеркаванняў і кансультацый з мовазнаўцамі плануем выкласці варыянты пратаколаў УГД органаў брушной паражніны і судзінаў ніжніх канцавінаў.
Лекары УГД! Далучайцеся і дзяліцеся сваім досведам!
А мы падзелімся з вамі нашай "кухняй" падчас падрыхтоўкі да заняткаў і кансультацый з мовазнаўцамі :)
1.Флотирующий тромб (тромб, который плавает англ. floatation плавание). Частка тромба не замацавана у судзіне і вольна плавае ў патоке крыві. Былі варыянты – флаціруюшчы, плаваюшчы.
«Наўрад ці тут трэба замацоўваць англіцызм, бо floating ужыта не ў пераносным, а ў самым наўпроставым значэньні — ‘плывучы’. Пагатоў і дзеепрыметнікі на -ушчы немагчымыя, і суфікс -ір- непажаданы. У суседніх мовах упэўнена ўжываюць свае азначэньні: pływająca skrzeplina (польск.), plovoucí trombus (чэск.), plaukiojantis trombas (літ.). Таму — плывучы тромб»
2.Сафено-феморальное соустье - месца злучэння сафеннай вены з фемаральнай венай. Былі варыянты: савусце, сутока, злучэнне.
«Ангельскі тэрмін sapheno-femoral junction азначае ня вусьце (пагатоў здвоенае), а злучэньне. Таму, калі вены „раўнапраўныя“, то найлепш — сутока (аналягічна дзьвюм рэкам)»
3.Остиальный клапан состоятельный (клапан выконвае сваю ролю – прапускае паток крыві толькі ў адным напрамку).
«У англамоўнай практыцы ўжываюць некалькі прыметнікаў пра такі valve: incompetent, insufficient і нават leaky ‘дзіравы’. Таму лепш старацца не літаральна перакласьці з ангельскай, а адлюстраваць у слове сутнасьць зьявы. У суседзяў:
nedostatečnost па-чэску (гэта калька з insufficiency, хоць у ангельскай sufficient азначае і ‘адэкватны’),
niewydolność (zastawek żylnych) па-польску,
здатність/нездатність па-ўкраінску.
На маю думку, якраз польскі і ўкраінскі варыянты лепш апісваюць праяву. Калі выбіраць паміж гэтымі прыкладамі, то (ня)здатны, (ня)здатнасьць лепшы варыянт за (ня)здольнасьць, бо не вымагае залежнага слова. „Здольны“ заўсёды да нечага, а „здатны“ можа быць і наагул. Астыяльны (клапан) здатны.»
Напрыканцы прапануем апытанку.
Valva. Медычныя слоўнікі даюць пераклад "клапан". Але ёсць і беларускія адпаведнікі: зáсланка і зáтамка.

Як вы думаеце, які беларускамоўны варыянт лепш пасуе да лацінскага тэрміну valva, па-расейску 'клапан'?
Anonymous Poll
34%
Клапан
54%
Засланка
12%
Затамка
Рыхтуемся да заняткаў «Ультрагукавая дыягностыка пры вострай хірургічнай паталогіі».
Прапануем прагаласаваць за найлепшы пераклад Omentum - сальник. Знойдзеныя ў слоўніках варыянты:
Прапануем прагаласаваць за найлепшы пераклад Omentum - сальник. Знойдзеныя ў слоўніках варыянты:
Anonymous Poll
78%
Сальнiк
22%
Чапец
«Словы, мова – не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова – пытанне быцця» - напісаў Уладзімір Някляеў, якому сёння спаўняецца 75 год.
Словы, мова таксама з'яўляюцца моцным лекавым сродкам. Гэта ведае кожны практыкуючы лекар. Таму і з'явілася ініцыятыва MovaMed.
«Вы чаму, дасканала валодаючы ангельскай, сусветнай мовай, пішаце на той, якой ніхто ў свеце, апроч людзей вашага племені, не ведае?» – пытаюць аднаго з персанажаў новага рамана Уладзіміра Някляева "Гэй Бэн Гіном". І ён адказвае, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народа. «Мова народа, – адказвае ён, – ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля – сродак фізічнага падпарадкавання, а мова – сродак падпарадкавання духоўнага».
Далучаемся да віншаванняў Уладзіміра Пракопавіча з юбілеем!

«Ультрагукавая дыягностыка пры вострай хірургічнай паталогіі»
Надзея Камінская, лекарка УГД
Відэа з заняткаў 6 ліпеня
Другую частку па УГД судзінаў ніжніх канцавінаў, прыклады УГД пратаколаў, шаблоны пратаколаў, прэзентацыі і тэматычны слоўнік выкладзем неўзабаве.
Не на ўсе пытанні мы знайшлі адказы 😔
Прапануйце, як будзе па-беларуску «Сочетанная травма»?

YouTube
MovaMed. Заняткі 6-я. УГ- дыягностыка пры вострай хірургічнай паталогіі. Надзея Камінская.
MovaMed далучылася да тыдня беларускай культуры і зладзіла паездку ў першы музей выцінанкі ў Беларусі.
Гаспадыня музея — майстрыца выцінанкі Вольга Бабурына прышчапіла нас да гэтага неверагоднага віду мастацтва. Бо выцінанка — гэта значна больш, чым проста ажурны ўзор, выразаны з паперы. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваецца шмат сімвалаў беларускай традыцыі: з вуснага фальклору, вышыўкі, ткацтва, роспісу. І яна адрозніваецца ад выцінанак нашых суседзяў з Польшчы, Літвы, Расеі і Ўкраіны, якія таксама можна пабачыць у музеі.
Музей яшчэ афіцыйна не адкрыты, але яго можна наведаць і падтрымаць. Ён знаходзіцца ў вёсцы Лоск Валожынскага раёну - 100 км ад Мінска ў бок Вільні. Па дарозе вы атрымаеце сапраўдную асалоду ад навакольных краявідаў, якія не горш за пагоркі Тасканы :)
#музейвыцінанкі #выцінанка
#by_culture

Forwarded from Толькі пра мову
•
ЗДАРОЎЕ — абсалютная каштоўнасьць у беларускай мове. Слова ад кораня дрэва/дзерава — гатовы магічны эпітэт-параўнаньне у адным слове. •
Здаровага чалавека параўноўваюць з дубам, з быком і мітычным турам, зь вялікімі стыхіямі: „Будзь здаровы, як вада, багаты, як зямля!“ •
У беларускім традыцыйным этыкеце — усюды зычэньні здароўя: у вітаньнях (чалом-здароў!), у разьвітаньнях (бывайце здаровы!), у small talks (як жыў-дуж?). •
Здароўе — лідэр першай тройкі народных каштоўнасьцяў у сьвяточных зычэньнях і тостах: На здароўе нам, на злосьць варагáм! •
Маем запамінальныя дзеясловы для паправунку — адужаць, паправіцца, акрыяць, ачуняць.Падрабязна: https://svb1234.azureedge.net/a/30530056.html
KavidnayaUliotka.pdf
510.4 KB
#covidfree
#COVID19
📍Зрабі прышчэпку
📍Раздрукуй і распаўсюдзь улётку
📍Заставайся дома і вучы беларускую мову
📍Рабі, як нашыя славутыя лекары - насі маску!

Яўген Уладзіміравіч Клумаў (1878 - 1944) - доктар-гуманіст і герой-падпольшчык, чыё імя сёння носіць 3-я гарадскі клінічны шпіталь, а таксама вуліца і сквер у сталіцы Беларусі. Прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медычнага інстытута.
У ліку першых земскіх лекараў арганізаваў на тэрыторыі Беларусі стацыянарную хірургічную дапамогу ва ўмовах участковага шпіталя.
З 1921 года Яўген Клумаў стала працуе ў тым жа шпіталі, што сёння носіць ягонае імя. Менавіта тут мясцілася база для падрыхтоўкі лекараў медфака БДУ, з 1930-га ў бальніцы практыкавалі і навучаліся прафесары і студэнты Мінскага медінстытута. Тут працавалі тагачасныя выдатныя вучоныя-медыкі: афтальмолаг Сямён Камінскі, тэрапеўт Сяргей Мелкіх, хірург Юрый Іргер і іншыя. Яўген Клумаў сярод іх - бясспрэчны аўтарытэт.
У гады Другой Сусветнай вайны быў актыўным ўдзельнікам мінскага падпольнага руху. Праз Клумава - ён быў вядомы партызанам пад псеўданімам Самарын - ішлі ў лес медыкаменты, бінты, хірургічныя інструменты. Пад наглядам і кіраўніцтвам Клумава былі разгорнутыя два палявыя шпіталі ў лясах.
У 1943 годзе его выдаў немцам правакатар. У канцлагеры Трасцянец, куды прывезлі сям'ю Клумавых, іх адразу ж пазналі. Лагернае начальства прапаноўвала яму выехаць у Германію, каб працягваць там лекаваць. Клумаў адмовіўся.
Доктар Клумаў загінуў 13 лютага 1944 года у газавай камеры разам з жонкай у лагеры смерці "Малы Трасцянец".
Земскі лекар Яўген Клумаў стаў правобразам доктара Савіча ў знакамітым рамане Івана Шамякіна "Сэрца на далоні".