ByProsvet
902 subscribers
3.9K photos
14 videos
65 files
2.02K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 15 кастрычніка 1920 г. польская армія на чале з Густавам Пашкевічам* перайшла Пціч і заняла Менск. Станіслаў Булак-Балаховіч з сваёй арміяй меўся перахапіць горад, але не паспеў. Праз два дні польскія войскі мусілі сысці з Менску, выконваючы ўмовы пагаднення з бальшавікамі ад 12 кастрычніка.

*Нарадзіўся на Лідчыне. Расейскае войска пакінуў у 1919 г.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 16 кастрычніка 1957 г. у Астроўшчыне нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш, паэт, бард і перакладнік. Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак», тэксту да паланэзу «Развітанне з радзімай» М. Агінскага.

…Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца…


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 17 кастрычніка 1865 г. ля Ашмянаў нарадзіўся Люцыян Жалігоўскі, вайсковец. Кіраваў Сярэдняй Літвой*. Перамозе над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве 1920 г. спрыяла і яго дывізія.

*«Вільню ўзяў не той Жалігоўскі, які камандаваў войскамі пры Радзыміне, а той, які хлопчыкам прыйшоў басанож з Жупранаў, каб трымаць школьныя іспыты, і правёў ноч на лаўцы ў садзе бернардынаў» (Л. Жалігоўскі «Успаміны і разважанні»)


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 18 кастрычніка 1905 г. у Менску стралялі ў мірных пратэстоўцаў. Менчукі дазналіся пра Маніфест 17 кастрычніка* і выйшлі на вуліцы, патрабавалі вызваліць палітвязняў. Патрабаванне выканалі. А тады вайскоўцы пачалі страляць у людзей са згоды губернатара Курлова. Гэта назвалі Курлоўскім расстрэлам.

*Маніфест пра ўдасканаленне дзяржаўнага парадку.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 19 кастрычніка 1988 г. на прапанову Зянона Пазьняка* стварылі аргкамітэт Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». Штуршком стаўся нацыянальны ўздым па адкрыцці месцаў масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. На Устаноўчым з’ездзе БНФ у Вільні (1989 г.) сабралася каля 400 асобаў.

*Мастацтвазнаўца, археолаг, палітык. З 1996 г. у эміграцыі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 20 кастрычніка 1506 г. вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт І Стары*. Падтрымліваў ідэі Рэфармацыі, спрыяў Францішку Скарыну. Пры ім выйшаў Статут ВКЛ 1529 г. – адзіны кодэкс законаў для дзяржавы. Вёў абарончыя войны з Масквой. 42 гады яго кіравання называюць залатой парой нашай гісторыі.

*Мянушку «Стары» атрымаў, калі каранаваў малога сына, таксама Жыгімонта.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 21 кастрычніка 1878 г. у Палтаве нарадзіўся Уладзімір Пічэта, гісторык, першы рэктар БДУ. Даследаваў этнагенез беларускага народу, гісторыю беларускіх гарадоў, мовы і літаратуры. Археолаг, краязнаўца і скарыназнаўца. У 1930 г. яго арыштавалі і выслалі з краіны. Вызвалілі ў 1935 г.; кажуць, да гэтага спрычыніўся Эдвард Бэнэш, міністр замежных справаў Чэхаславаччыны.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 22 кастрычніка 1944 г. у Менску адчыніў свае дзверы для наведнікаў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экспанаты для яго пачалі збіраць яшчэ ў 1943 г. Першыя экспазіцыі распавядалі пра партызанскі рух і ваенную прэсу. У 1966 г. музей размясціўся на Кастрычніцкай плошчы*.

*Музейны будынак зруйнавалі ў 2014 г. На яго месцы паставілі бізнес-цэнтр.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 23 кастрычніка 1887 г. у Капылі нарадзіўся Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), пісьменнік і дзяржаўны дзеяч. Кіраваў першым беларускім савецкім урадам. У 1936 г. яго арыштаваў і закатаваў НКУС.

«...Мы ведаем, што ў сілу сваіх здольнасцяў ён паслужыў беларушчыне. [...] Ён быў камуністам? Але ніхто не будзе  аспрэчваць, што перш ён быў беларусам». (А. Сідарэвіч)

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 24 кастрычніка 1780 г. астраном і асветнік Марцін Пачобут-Адляніцкі стаў рэктарам Галоўнай школы ВКЛ*. Выкладаць запрашаў навукоўцаў, адкрыў фізічнае аддзяленне (матэматыка, фізіка, медыцына) і маральнае (логіка і права). Пасля паўстання Касцюшкі і падзелаў РП дачыненні з расейскімі ўладамі пагоршыліся, і ў 1799 г. яго знялі з пасады.

*Былая Віленская акадэмія.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 25 кастрычніка 1936 г. у Магілёве нарадзіўся Віктар Тураў, рэжысёр і сцэнарыст. Яго стужкі «Людзі на балоце» і «Праз могілкі» прызнаныя ў свеце. Экранізаваў дылогію «Партызаны» Алеся Адамовіча.

*Быў вязнем нацысцкага лагеру на Рэйне. Там атрымаў шнары, праз якія адмовіўся ад думкі стацца акторам.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 26 кастрычніка 1959 г. у Менску нарадзілася Зоя Белахвосцік, акторка. На чацвёртым курсе тэатральна-мастацкага інстытуту атрымала ролю Паўлінкі, якую грала да 2000 г. Агулам у Купалаўскім тэатры выканала звыш 50 роляў. На знак пратэсту супраць дзяржаўнай палітыкі звольнілася ў жніўні 2020 г. Цяпер за мяжою, грае ў тэатральнай групе «Купалаўцы».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 27 кастрычніка 1989 г. у Станькаве дэмантавалі апошнюю ў СССР пускавую ядравую ўстаноўку «Ака»*. Намер зрабіць Беларусь бяз’ядравай агучылі ў Дэкларацыі аб суверэнітэце 1990 г., БССР тады была 8-й у свеце дзяржавай паводле запасаў ядравай зброі. Апошні падраздзел забеспячэння расейскіх ракетных войскаў вывелі з нашай краіны ў 1997 г.

*У 1987 г. Гарбачоў і Рэйган падпісалі адпаведную дамову.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 28 кастрычніка 1884 г. у Менску нарадзіўся Фларыян Ждановіч, актор і рэжысёр. У 1913 г. упершыню паставіў «Паўлінку»*. Яго намаганнямі ў 1920 г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы).

*Завод «Луч» выпусціў гадзіннікі, прысвечаныя гэтай падзеі і самому дзеячу. Адзін з іх перадалі Музею тэатральнай і музычнай культуры.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 29 кастрычніка 1989 г. у Менску адбылося першае афіцыйна дазволенае шэсце ў Курапаты*. Мітынг-рэквіем вёў Зянон Пазняк. Тады ва ўрочышчы  ўсталявалі першы крыж, пачалася народная мемарыялізацыя месца масавых расстрэлаў.

*Лясны масіў на ўскрайку Менску з пахаваннямі людзей, забітых НКУС у 1937-1941 гг. Дзяржава дасюль спрабуе сцерці памяць пра злачынства.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 30 кастрычніка 1919 г. газета «Беларусь» апублікавала «Ваяцкі марш»*, што стаўся гімнам БНР. Словы напісаў Макар Краўцоў, музыку – Уладзімір Тэраўскі. Лёс абодвух творцаў склаўся трагічна: Уладзіміра Тэраўскага саветы расстралялі ў 1938 г., Макара Краўцова закатавалі ў часе допытаў у 1939 г.

*Другі назоў – «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Беларусы з розных гарадоў і краін спяваюць гімн БНР

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 31 кастрычніка 1930 г. у Маскве нарадзіўся скульптар Леў Гумілеўскі. Калі меў тры гады, сям’я пераехала ў Беларусь (маці родам з Браслаўшчыны). Яго захапленне мастацтвам зараджалася ў нясвіжскай студыі Міхаіла Сеўрука. Стварыў бюсты для алеі дзеячаў культуры ў Нясвіжы, помнік Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, кампазіцыю «Балет» ля опернага тэатру ў Менску.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 1 лістапада 1984 г. у Вільні памёр мастак Пётра Сергіевіч*. Вучыўся ў Фердынанда Рушчыца. Творы адметныя вобразнасцю кампазіцыі, эмацыйным ладам і цікаўнасцю да беларускай народнай культуры. Распісаў сцены ў касцёлах Солаў, Горадні, Смаргоні.

*Аўтар карцін «Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 года», «Скарына ў друкарні», «Шляхам жыцця» («Эмігранты»).

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 2 лістапада ў Беларусі адзначаюць Дзяды – дзень ушанавання памяці продкаў.

…Дзе вы, любімыя душы?
Молімся ціха за вас,
Ваш супакой не парушым,
Вы завітайце да нас!
Двор свой пазнайце ціхмяны,
Гляньце на хатку сваю,
Храм наш стары, дзераўляны,
Што бласлаўляе зямлю.
Дзякуем вам, дарагія,
Што гаравалі за нас,
Ды у гадзіны ліхія
Мелі праўдзівы адказ.
Ведалі праўду святую…

Уладзімір Мірончык, урывак з верша «Дзяды»


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 3 лістапада 1961 г. уночы ў Менску на Цэнтральнай (цяпер Кастрычніцкай) плошчы дэмантавалі помнік Сталіну*. Кажуць, што Заір Азгур, адзін з аўтараў, забраў на памяць гузік з бронзавага шыняля. На пастаменце быў арнамент, вышыты сялянкай Матронай Маркевіч, мужа якой расстралялі, а сям’ю раскулачылі ў 1930-я. Гэты арнамент ёсць і на афіцыйным сцягу Беларусі. 

*Да 1950-га на плошчы стаяў дамініканскі касцёл ХVII ст.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM