ByProsvet
902 subscribers
3.91K photos
14 videos
65 files
2.03K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 18 красавіка адзначаюць Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Яго дэвіз – «Захаваем нашу гістарычную радзіму». У Беларусі гэтую тэму актыўна развівалі камітэт ІКАМОС, МГА «Гісторыка» і шэраг іншых арганізацый. Штогод праводзіўся «Фэст экскурсаводаў». Нашая краіна мае шмат файных месцаў, якія сёння, на жаль, занядбаныя*.

*Не ўсе помнікі мы можам выратаваць. У красавіку 2022 г. у Зэмбіне абрынулася частка бакавой сцяны і франтона касцёлу. Каменны мур вырашылі разабраць.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗞 Гомельская праўда № 70

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
🤓 19 красавіка 1918 г. у Кіеве адбылося першае супольнае паседжанне прадстаўнікоў урадаў БНР і УНР. Першы раўнд перамоваў доўжыўся чатыры дні, да 22 красавіка. Паседжанні часам зацягваліся да сярэдзіны ночы. Але беларускі бок вымушана прыпыніў перамовы*, бо дэлегацыя была не ў поўным складзе. Пазнейшае ўзнаўленне перамоваў ужо не мела сэнсу, бо была абвешчаная Украінская Дзяржава. 
 
*Адным з невырашальных пытанняў засталася тэрытарыяльная прыналежнасць палескага рэгіёну.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Воскресение №1

📃 Самвыдат Вольнай Серабранкі і Прыходу Дабравешчання з навінамі Сусветнага Праваслаўя і хрысціянства ў краіне ды замежжы.

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

🕊 Падтрымаць распаўсюд незалежных навін у Беларусі можна праз спасылку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 20 красавіка 2022 г. праваабаронцы прызналі палітзняволеным Аляксандра Фядуту*. Ён быў затрыманы ў красавіку 2021 г. у межах справы аб спробе дзяржаўнага перавароту неканстытуцыйным шляхам. 5 верасня  2022 г. суд пакараў яго 10 гадамі зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

*Палітолаг, аналітык, літаратуразнаўца, журналіст. Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру і прэміі «Вольнае слова» БАЖ.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Воскресение №2

📃 Самвыдат Вольнай Серабранкі і Прыходу Дабравешчання з навінамі Сусветнага Праваслаўя і хрысціянства ў краіне ды замежжы.

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

🕊 Падтрымаць распаўсюд незалежных навін у Беларусі можна праз спасылку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 21 красавіка 1955 г. у Менску нарадзіўся беларускі краязнаўца, архівіст і гісторык культуры Уладзімір Дзянісаў*. Даследуе гісторыю архітэктуры, культурніцкае і мастацкае жыццё Менску XVI – пачатку XX стст. Увёў у навуковы ўжытак невядомыя крыніцы ў гісторыі архітэктуры і культуры сталіцы. 

*Вывучаў мясціны, звязаныя з жыццём Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Станіслава Манюшкі, Валенція Ваньковіча ды іншых беларускіх дзеячаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 22 красавіка 1725 г. узялі шлюб Францішка Уршуля Вішнявецкая* і Міхал Казімір Радзівіл**. Князёўна Вішнявецкая даволі позна паводле паняццяў таго часу (у дваццаць гадоў) выйшла замуж. Але гэта было палкае каханне, якое ўспыхнула з першага погляду і не згасла да апошніх дзён.

*Асветніца і першая драматургіня на тэрыторыі сучасных Беларусі і Польшчы.

**Палітык, мецэнат. Меў мянушку «Рыбанька».


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі час №68

📍Беларусь, усе рэгіёны

🔺 Прапаганда – усім нам знаёмае гэта слова. Але ці ведаеце вы, колькі прапаганды, а шчыра кажучы, хлусні, льецца на беларусаў зараз? Прапагандысты часцяком нават не спрабуюць зрабіць хоць нешта праўдападобнае.

🔺 На МАЗ склалася вельмі складаная сітуацыя. З прычыны адтоку кваліфікаваных кадраў і дзеянняў санкцый прадпрыемства не спраўляецца з вытворчай праграмай, а якасць прадукцыі пастаянна пагаршаецца.

🖨 Файл для друку
4 старонкі А4 альбо 2 старонкі А3

Вы можаце дапамагчы з распаўсюдам праўдзівых звестак пра Беларусь. Пішыце нам праз @ByProsvetVolunteerBot
Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Гомельская праўда №70 
🔺Беларуская праўда №70 
🔺Беларускi час №68  
🔺Воскресение №1 
🔺Воскресение №2 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
🤓 23 красавіка 1586 г. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права ад вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя. Горад належаў Радзівілам і быў адным з цэнтраў культуры і навукі. Мікалай Радзівіл Сіротка запрасіў туды найлепшых майстроў свайго часу. Праз 10 гадоў у горадзе пабудавалі  ратушу*. 

*Помнік архітэктуры XVI–XVIII стст., найстаражытнейшы сярод будынкаў аналагічнага тыпу, захаваных на тэрыторыі Беларусі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📮 Беларуская праўда № 71

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
📖Сёння адзначаецца Сусветны дзень кніг і аўтарскага права!

Шаноўнае спадарства, у гэты дзень хочам нагадаць вам пра важную частку асветніцкай дзейнасці ByProsvet – выданне кніг. Сярод іх:

Камера #18 – гісторыя 36 беларусак, замкнёных у маленькай камеры на Акрэсціна ў жніўні 2020 года. Пазней 12 з іх падзяліліся сваімі ўспамінамі, што і леглі ў аснову кнігі. Выданне мае версіі на 4 мовах: беларускай, ангельскай, польскай і расейскай.

❤️ Гісторыя Майго Сэрца – кніга пра тое, як у свеце адбываюцца розныя змены, не заўсёды для нас прыемныя. І часам здаецца, што зло перамагло канчаткова. Але гэта не так, таму што самая цёмная гадзіна – перад світаннем.

📸 Я хачу дадому – фотаальбом з успамінамі пра Менск. Фатографы, чые працы прадстаўленыя ў альбоме, знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. Неймаверныя фотаздымкі пераносяць нас у Менск, які застаўся ў іх памяці.

🕊 Набыць кнігі і такім чынам падтрымаць нашу працу можна на byprosvet.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 24 красавіка 1944 г. у вёсцы Суботнікі нарадзіўся беларускі палітык*, навуковец, публіцыст і паэт Зянон Пазняк. Ён адкрыў для беларусаў і даследаваў Курапаты – месца масавых расстрэлаў. Заснавальнік БНФ. Аўтар кніг у тэмах мастацтва, архітэктуры і фатаграфіі, а таксама палітыкі і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэння.

*Балатаваўся на пасаду прэзідэнта Беларусі ў 1994 г. Высцерагаючыся рэпрэсій, у 1996 г. з’ехаў з краіны.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым календары «Every Day 2024».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM