ByProsvet
903 subscribers
3.9K photos
14 videos
65 files
2.02K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 19 ліпеня 2020 г. на плошчы Бангалор у Менску адбыўся першы агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай*, Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай.

*«Нават калі выбары будуць сфальсіфікаваныя, мы ведаем, што народ падымецца з канапы і будзе абараняць свой голас».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🛎 7 Чижей № 164

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— Беларускі фестываль «Тутака» на Падляшшы: як гэта было ў 2024
— Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане
— Гісторыя палітзняволенай Ірыны Слаўнікавай

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🤓 20 ліпеня 1981 г. у Кушнярах нарадзіўся грамадска-палітычны, хрысціянскі дзеяч Зміцер Дашкевіч. За грамадзянскую пазіцыю* яго неаднойчы затрымлівалі. У 2006 г. прызнаны вязнем сумлення. Лаўрэат прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Чарвяк». У 2022 г. зноў апынуўся за кратамі.

*Колішні лідар «Маладога фронту». Актыўны абаронца Курапатаў.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 21 ліпеня 1995 г. пачало трансляцыі незалежнае беларускамоўнае «Радыё 101,2»*. Ахоплівала эфірам Менск і ваколіцы. Свае праграмы на гэтай хвалі вялі Кася Камоцкая і Лявон Вольскі. Супрацоўнічала з TM Century, Бі-Бі-Сі, Польскім радыё.

*Закрытае з фармальнай нагоды. Пасля гэтага ў яго студыі запісалі праекты «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 22 ліпеня 1895 г. у Глыбокім нарадзіўся авіяканструктар Павел Сухі*. Адзін са стваральнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой рэактыўнай авіяцыі. Аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, звыш трыццаці з якіх пабудавалі і выпрабавалі.

*Канструяваць самалёты пачаў у 1920 г.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Подборка за неделю

На случай, если вы пропустили выход газеты или отложили на потом и забыли распечатать, мы собрали все последние выпуски за неделю в одной подборке.

🖨 Файлы для печати:

🔺Гомельская праўда №83
🔺Беларуская праўда №83 
🔺7 Чижей №164 
🔺Голос Беларуси №61 

Выбирайте газету, распечатывайте и делитесь с соседями!

Больше газет на канале @by_prosvet

Поддержите печать самиздата способами, указанными по ссылке👈

Будем рады волонтёркам и волонтёрам! Решите помочь с распространением самиздата в своём городе, пишите нам через @ByProsvetVolunteerBot.

Жыве свабода слова!

#анонсы #уся_Беларусь #вся_Беларусь
🤓 23 ліпеня 1922 г. у менскім Саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла адбыўся Сінод. Пастанавілі аднавіць незалежную Беларускую Мітраполію*, а таксама ўвесці ў набажэнствы родную мову. 18 жніўня абвясцілі і Беларускую аўтаномную царкву. 

*Мітрапалітам Менскім і Беларускім абралі Мельхісэдэка (Міхаіла Паеўскага). Святар паслядоўна бараніў нацыянальныя каштоўнасці, праз што зазнаў рэпрэсіі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🛎 7 Чижей № 165

📍Менск

— Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі
— У Беларусі супрацоўніку «Нямецкага Чырвонага крыжа» вынесены смяротны прысуд
— Аварыйная сітуацыя пасля ўрагану ў Мазыры
— У палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк выявілі хранічны панкрэатыт

🖨 Файл для друку
2 старонкі А4

Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot

#анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka
🤓 24 ліпеня 1792 г. адбыліся вызначальныя баі ў вайне паміж Рэччу Паспалітай ды Расейскай імперыяй. Вайну абвясціла Кацярына ІІ, бо Рэспубліка адмовілася ад расейскага пратэктарату. Войска РП блізу двух месяцаў змагалася за ідэі Канстытуцыі 3 траўня, але дзяржава нашых продкаў усё ж капітулявала. Расея і Прусія падзялілі яе ў другі раз.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📮 Беларуская праўда № 84

📄 Навіны тыдня на адной старонцы

📍Беларусь, усе рэгіёны

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Каб дапамагчы з друкам і распаўсюдам улёткі, пішыце сюды: @ByProsvetVolunteerBot
🤓 25 ліпеня з’явілася ініцыятыва ВyProsvet, што збірае ўвесь беларускі самвыд. Спярша (з 2020 года) нашыя сябры выдавалі і распаўсюджвалі незалежныя газеты і ўлёткі ў Беларусі, а з 2022 г. пачалі яшчэ і рэалізоўваць культурніцкія праекты*.

*Напрыклад, «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» альбо выхад календара «Every Day».

Цікавосткі замаўляйце на сайце
Падтрымаць нас можна
тут

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🗞 Гомельская праўда № 84

📄 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну

📍Гомельшчына

🖨 Файл для друку
адна старонка А4 ці А5

Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку 

#Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna
🤓 26 ліпеня 1965 г. у Менску нарадзіўся мовазнаўца Зміцер Саўка*. Любоў да роднай мовы яму прышчапіла бабуля. Стварыў праграму «Моўнік» на Белсаце і сэрвіс «Добрапіс». Аўтар кнігі «Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце».

*У 1984 г. быў сярод студэнтаў, якія выступілі супраць руйнавання будынку тэатру. Гэта першая акцыя пратэсту ў паваеннай гісторыі Беларусі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.

Артыкул 1. Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, усталяваная на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 28 ліпеня 1944 г. вызвалілі Берасце*, апошні беларускі горад, які заставаўся акупаваным немцамі. У наступе бралі ўдзел фармаванні І Беларускага фронту і Дняпроўская вайсковая флатылія. Гэтым днём цяпер адзначаюць свята гораду**.

*На ўспамін адну з берасцейскіх вуліц назвалі «28 ліпеня».
**У 2019-м Берасце святкавала сваё 1000-годдзе.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM