ByProsvet
903 subscribers
3.9K photos
14 videos
65 files
2.02K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 12 кастрычніка 1398 г. Вітаўт* і магістр Тэўтонскага ордэну падпісалі дамову на нёманскім востраве Салін. Князь саступаў крыжакам частку Жамойці і абяцаў дапамагчы ім узвесці на мяжы два-тры замкі; тады яны адпусцілі б з палону яго брата Жыгімонта. Бакі абяцалі падтрымаць адзін аднаго ў захопе іншых земляў.

*Палітыку князя добра апісаў гісторык А. Краўцэвіч.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 13 кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сляпянка нарадзіўся палітычны і грамадскі дзеяч, мецэнат Эдвард Вайніловіч. Прадстаўнік старажытнага шляхецкага роду. З дзяцінства вывучаў польскую, беларускую, расейскую, нямецкую і французскую мовы. Фундатар некалькіх бажніц, сярод іх – менскі касцёл Святых Сымона і Алены. У 1920 г. з сям’ёй назаўсёды пакінуў Беларусь.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 14 кастрычніка – у Беларусі адзначаецца Дзень маці

Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі –
Адзіныя ў свеце.
Шануйце, любіце
Заўсёды іх, дзеці!

Вера Вярба


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 15 кастрычніка 1920 г. польская армія на чале з Густавам Пашкевічам* перайшла Пціч і заняла Менск. Станіслаў Булак-Балаховіч з сваёй арміяй меўся перахапіць горад, але не паспеў. Праз два дні польскія войскі мусілі сысці з Менску, выконваючы ўмовы пагаднення з бальшавікамі ад 12 кастрычніка.

*Нарадзіўся на Лідчыне. Расейскае войска пакінуў у 1919 г.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 16 кастрычніка 1957 г. у Астроўшчыне нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш, паэт, бард і перакладнік. Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак», тэксту да паланэзу «Развітанне з радзімай» М. Агінскага.

…Дахі мястэчак, стрэхі вёсак,
Вежы замкаў і палацаў,
Гонкіх храмаў звонкі адгалосак
Клічуць да сябе,
Бо немагчыма з гэтым краем разьвітацца…


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 17 кастрычніка 1865 г. ля Ашмянаў нарадзіўся Люцыян Жалігоўскі, вайсковец. Кіраваў Сярэдняй Літвой*. Перамозе над бальшавікамі ў Варшаўскай бітве 1920 г. спрыяла і яго дывізія.

*«Вільню ўзяў не той Жалігоўскі, які камандаваў войскамі пры Радзыміне, а той, які хлопчыкам прыйшоў басанож з Жупранаў, каб трымаць школьныя іспыты, і правёў ноч на лаўцы ў садзе бернардынаў» (Л. Жалігоўскі «Успаміны і разважанні»)


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 18 кастрычніка 1905 г. у Менску стралялі ў мірных пратэстоўцаў. Менчукі дазналіся пра Маніфест 17 кастрычніка* і выйшлі на вуліцы, патрабавалі вызваліць палітвязняў. Патрабаванне выканалі. А тады вайскоўцы пачалі страляць у людзей са згоды губернатара Курлова. Гэта назвалі Курлоўскім расстрэлам.

*Маніфест пра ўдасканаленне дзяржаўнага парадку.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 19 кастрычніка 1988 г. на прапанову Зянона Пазьняка* стварылі аргкамітэт Беларускага народнага фронту «Адраджэнне». Штуршком стаўся нацыянальны ўздым па адкрыцці месцаў масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. На Устаноўчым з’ездзе БНФ у Вільні (1989 г.) сабралася каля 400 асобаў.

*Мастацтвазнаўца, археолаг, палітык. З 1996 г. у эміграцыі.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 20 кастрычніка 1506 г. вялікім князем літоўскім стаў Жыгімонт І Стары*. Падтрымліваў ідэі Рэфармацыі, спрыяў Францішку Скарыну. Пры ім выйшаў Статут ВКЛ 1529 г. – адзіны кодэкс законаў для дзяржавы. Вёў абарончыя войны з Масквой. 42 гады яго кіравання называюць залатой парой нашай гісторыі.

*Мянушку «Стары» атрымаў, калі каранаваў малога сына, таксама Жыгімонта.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 21 кастрычніка 1878 г. у Палтаве нарадзіўся Уладзімір Пічэта, гісторык, першы рэктар БДУ. Даследаваў этнагенез беларускага народу, гісторыю беларускіх гарадоў, мовы і літаратуры. Археолаг, краязнаўца і скарыназнаўца. У 1930 г. яго арыштавалі і выслалі з краіны. Вызвалілі ў 1935 г.; кажуць, да гэтага спрычыніўся Эдвард Бэнэш, міністр замежных справаў Чэхаславаччыны.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM