ByProsvet
903 subscribers
3.81K photos
14 videos
65 files
1.96K links
Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

Наш сайт: ByProsvet.org
Донат: https://byprosvet.org/donate

Наш аккаунт в инстаграм: byprosvet
Твиттер: @by_prosvet
Download Telegram
🤓 10 верасня 1929 г. на Смаленшчыне нарадзіўся кампазітар і дырыжор* Яўген Глебаў. Сам навучыўся граць на мандаліне, гітары, захапляўся джазам. Сябраваў з Васілём Быкавым, паводле «Альпійскай балады» напісаў балет.

*«Маё музычнае жыццё пачалося найлепшым кантактам з гледачамі [...]. Я некалькі гадоў дырыжаваў аркестрам ТЮГу і бачыў жывую рэакцыю дзяцей...».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 11 верасня 1982 г. у Мікашэвічах нарадзілася нацыянальная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская, абраная ў 2020 прэзідэнткай*. 11 жніўня 2020 г. змушана з’ехала з Беларусі, у эміграцыі актыўна займаецца дыпламатычнай дзейнасцю, бароніць інтарэсы беларусаў.

*Выбары былі сфальсіфікаваныя і па афіцыйным звесткам перамог Лукашэнка, гэта выклікала буйныя пратэсты ў Беларусі.
Афіцыйны сайт Святланы Ціханоўскай

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 12 верасня 1893 г. у Будславе нарадзілася артыстка, педагог, грамадская дзяячка Паўліна Мядзёлка. У 1913-м выканала ролю Паўлінкі на пецярбургскім паказе п’есы Янкі Купалы. Апекавалася школьнай асветаю, працавала ў Інбелкульце. У 1947 г. вярнулася на малую радзіму, дзе працавала настаўніцай і напісала мемуары «Сцежкамі жыцця».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 13 верасня 1893 г. каля Краснаполля нарадзіўся празаік і журналіст Андрэй Мрый (Андрэй Шашалевіч). Яго раман «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) камуністы назвалі «зламысным пасквілем на савецкую рэчаіснасць». Настаўнічаў, збіраў народную лексіку, працаваў інспектарам бюро краязнаўства, рэдактарам у газеце «Звязда». Рэпрэсаваны, загінуў у высылцы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 14 верасня 1920 г. у Менску пачаў працу Купалаўскі тэатр. У складзе беларускай трупы тады былі Стэфанія Станюта і Канстанцін Саннікаў (дзед Андрэя Саннікава). На адкрыцці першага тэатральнага сезону беларусы паказалі спектакль «Рысь» (паводле твору Элізы Ажэшкі «У зімовы вечар»), габрэі інсцэнізавалі п’есу Шолам-Алэйхэма «Людзі».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станковай графіцы. Лічыў, што ілюстраванне – дыялог паміж пісьменнікам і мастаком. Захапляўся Ісландыяй.

*«Мяне часта папікаюць у жорсткасці твораў... Шмат хто з гледачоў яшчэ не навучыўся суперажываць і праз суперажыванне спазнаваць сапраўдныя дабро і зло».

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 16 верасня 1999 г. у Менску зніклі палітык, правазнаўца Віктар Ганчар* і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. На месцы знікнення знайшлі аскепкі шкла і сляды крыві. Крымінальную справу па нейкім часе спынілі.

*У 1996 г. спрабаваў дамагчыся імпічменту Лукашэнкі. У траўні 1999 г. арганізаваў кампанію для выбараў прэзідэнта, але яе сарвалі ўлады.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 17 верасня 1590 г. Жыгімонт III Ваза надаў Лідзе герб і магдэбургскае права. Герб* уяўляе сабой шчыт, падзелены на дзве паловы. На левай, чырвонай, – залаты леў**, а на правай, блакітнай, – два залатыя скрыжаваныя ключы.

*Адзін з самых старажытных у Беларусі.
**Толькі тры нашыя гарады маюць выяву льва на гербах: Ліда, Слонім і Гарадок.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 18 верасня 1651 г. урад РП і гетман Войска Запарожскага Багдан Хмяльніцкі* падпісалі Белацаркоўскі мір. Паводле яго, казацкай тэрыторыяй прызнавалі толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі пазбаўляўся права на самастойныя дыпламатычныя дачыненні з іншымі дзяржавамі**.

*Гетман ануляваў яго ў траўні 1652 г.
**Украінцы былі незадаволеныя гэтай дамовай.


Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤓 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет пастанавіў змяніць назву краіны з «БССР» на «Рэспубліка Беларусь». Дзяржаўным гербам зацвердзілі Пагоню*, а дзяржаўным сцягам – бела-чырвона-белы.

*У ВКЛ пагоняй называлі паспалітае рушэнне (агульны паход) для выгнання захопнікаў з радзімы.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM